|
Наддзвінне найменш захавала старадаўнія і традыцыйныя формы адзення. З прычыны геаграфічных і сацыяльна-эканамічных фактараў тут у сярэдзіне XX ст. распаўсюдзіўся касцюм накшталт гарадскога, а ў вырабе тканін - ручная набойка. Менавіта набойка істотна паўплывала на вобразна-пластычны і арнаментальна-каларыстычны лад касцюма. У строях наглядаецца ўлюбёнасць у блакітны колер і дробнаклятчасты ўзор у паясным адзенні. Асноўным з'яўляўся комплекс з прышыўным ліфам, у асобных раёнах - сарафан. Абавязковым кампанентам жаночага гарнітура быў фартух.
Дубровенскі строй мае даўні (са спадніцай, ільняным фартухом і куртай - безрукаўка з сукна, пацягненага белым каленкорам) і больш позні (са спадніцай, прышыўным ліфам і поясам) комплексы. Чырвона-бардовы колер вышывак часта дапаўняецца блакітным і жоўтым. Лепельскі строй характарызуецца спалучэннямі белага, блакітнага, вохрыста-жоўтага і чорнага колераў у аднатонных ці пярэстатканых спадніцах, лагічнай кампазіцыяй дэкору і яснай архітэктонікай.
Дубровенскі строй | Дубровенскі строй | Дубровенскі строй | Лепельскі строй | Лепельскі строй |
Дата добавления: 2015-07-08; просмотров: 226 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Панямонне. | | | Макроструктура древесины |