|
Касцюм Панямоння мае шмат агульнага з цэнтральнабеларускім. Назіраецца схільнасць, асабліва ў паясным адзенні, да зялёнага і валошкавага колераў. Касцюм гэтага рэгіёна рана зазнаў уплыў гарадской моды, што адбілася ў спецыфіцы верхняй вопраткі.
Ваўкавыска-Камянецкі строй - узор выключнай адпаведнасці крою і аздаблення касцюма постаці чалавека. Дынамічнасць і ўзнёсласць мастацкага вобраза дасягалася каскадам складак андарака, світкі і выбеленага кужалю наміткі. У склад уваходзілі: кашуля, спадніца ці андарак, фартух з льняной тканіны і цёмнай суконнай безрукаўкі, Адметныя часткі Навагрудскага строю - кашуля-гарсоўка, чорны з кляпамі баскі гарсэт, кароткая з белага сукна абціслая курта (жакетка). У аздабленні вытрымліваецца своеасаблівы рытм і маштаб дэталей. Мастоўскі строй спалучае сакавітасць тонаў цёмна-сіняга ці малінавага андарака з адносна беднай распрацоўкай арнаменту. Выразная частка касцюма - кароткая курта (разнавіднасць світы).
Ваўкавыска-Камянецкі строй | Ваўкавыска-Камянецкі строй | Навагрудскі строй | Мастоўскі строй | Мастоўскі строй |
Дата добавления: 2015-07-08; просмотров: 211 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Цэнтральная Беларусь. | | | Наддзвінне. |