Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Раздзел трынаццаты. Рабінзон вырабляе посуд

РАЗДЗЕЛ ДРУГІ. Першыя прыгоды на моры | РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ. Рабінзон трапляе ў палон. — Уцёкі. | РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЕРТЫ. Сустрэча з дзікунамі | РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ. Рабінзон селіцца ў Бразіліі. — Ён зноў выпраўляецца ў мора. — Карабель яго церпіць крушэнне. | РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ. Рабінзон на бязлюднай выспе. — Ён здабывае рэчы з карабля і будуе сабе жытло. | РАЗДЗЕЛ СЁМЫ. Рабінзон на наваселлі. — Каза і казлянё. | РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ. Каляндар Рабінзона. — Рабінзон уладкоўвае сваё жытло. | РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ. Дзённік Рабінзона. — Землятрус. | РАЗДЗЕЛ ДЗЕСЯТЫ. Рабінзон забірае рэчы з карабля. — Хвароба і туга. | РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ. Рабінзон працягвае даследаваць выспу |


Читайте также:
  1. Лабораторные приборы и посуда
  2. Невдала глиняна посудина 1-17; поновна змова проти Єремії 18-23
  3. Павшие жертвами мойщика посуды
  4. ПЫТАННІ да ЗАЛІКУ па раздзелу ПС і Т.
  5. РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ. Рабінзон працягвае даследаваць выспу
  6. РАЗДЗЕЛ ВАСЕМНАЦЦАТЫ. Рабінзон упэўніваецца, што на яго выспе бываюць людаеды
  7. РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ. Каляндар Рабінзона. — Рабінзон уладкоўвае сваё жытло.

 

У дажджы, калі нельга было выйсці з дому, я між іншым вучыў свайго папугая гаварыць. Гэта вельмі мяне пацяшала.

За некалькі ўрокаў ён ужо ведаў сваё імя, а потым, хоць і не хутка, вывучыўся даволі гучна і выразна вымаўляць яго.

«Попка» было першае слова, якое я пачуў на выспе з чужых вуснаў.

Але гаворка з Попкам была не заняткам, а падмогай у рабоце. У той час у мяне была вельмі важная справа. Даўно ўжо ламаў я галаву над тым, як вырабляецца гліняны посуд, у якім я меў пільную патрэбу, але нічога не ўмеў прыдумаць: не было адпаведнай гліны.

«Каб толькі знайсці гліну, — думаў я, — і мне будзе зусім няцяжка зляпіць нешта накшталт гаршка ці міскі. Праўда, і гаршчок і міску неабходна абпальваць, але ж я жыву ў гарачым клімаце, дзе сонца гарачэй за ўсякую печ. Ва ўсякім разе мой посуд, прасохшы на сонцы, будзе дастаткова трывалым. Яго можна будзе браць у рукі, можна будзе трымаць у ім збожжа, муку і захоўваць сухія прыпасы ад сырасці».

І я вырашыў, што, як толькі знайду прыгодную гліну, абавязкова вылеплю некалькі вялікіх пасудзін, каб захоўваць збожжа. Пра такі гліняны посуд, у якім можна было б варыць ежу, я пакуль што і марыць не мог.

Чытач, напэўна, пашкадаваў бы мяне, а магчыма, і пасмяяўся б з мяне, калі б я яму расказаў, як няўдала пачаў я сваю работу, якія нязграбныя, недарэчныя рэчы атрымліваліся ў мяне на першым часе, колькі маіх вырабаў разбуралася толькі таму, што я недастаткова крута замешваў гліну і яна не вытрымлівала ўласнага цяжару. Адны гаршкі ў мяне патрэскаліся таму, што я паспяшаўся вынесці іх на сонца, калі яно паліла, як агнём; іншыя рассыпаліся на дробныя чарапкі яшчэ да прасушкі, як толькі я дакранаўся да іх. Два месяцы я працаваў, не разгінаючы спіны. Шмат часу пайшло ў мяне на пошукі добрай ганчарнай гліны, на тое, каб накапаць яе, прынесці дадому, апрацаваць. І ўсё роўна, нягледзячы на ўвесь гэты клопат, у мяне атрымаліся ўсяго дзве нязграбныя гліняныя пасудзіны — назваць іх збанамі было ніяк немагчыма.

І ўсё ж гэта былі вельмі карысныя рэчы. Я сплёў з дубцоў дзве вялікія карзіны і, калі мае гаршкі на сонцы добра высахлі і зацвярдзелі, асцярожна прыўзняў іх адзін за адным і паставіў у карзіны. А для большай бяспекі, каб гаршкі не пабіліся, пустое месца паміж карзінай і пасудзінай запоўніў рысавай і ячменнай саломай. Гэтыя першыя свае гаршкі я выкарыстаў пакуль што для захоўвання сухога збожжа. Я баяўся, што яны адсырэюць, калі буду трымаць у іх вільготныя прадукты. Пазней я збіраўся ссыпаць у іх муку, калі знайду спосаб малоць маё збожжа.

Вялікія вырабы з гліны атрымаліся ў мяне няўдалыя. Куды лепш удаваліся мне вырабы дробнага посуду: маленькія круглыя гаршчочкі, талеркі, гладышыкі, кубкі, міскі і іншыя рэчы. Дробныя рэчы было лягчэй ляпіць, апрача таго, яны раўней абпальваліся на сонцы і таму былі больш трывалыя.

Але ўсё роўна галоўная мая задача заставалася нявырашанай. Мне патрэбен быў посуд, у якім бы я здолеў варыць: ён павінен быў вытрымліваць агонь і не прапускаць ваду, а для гэтага мае гаршкі былі не прыгодныя.

Але вось аднойчы я расклаў вялікі агонь, каб падсмажыць на вуголлі мяса. Калі яно спяклося, я хацеў затушыць вуголле і выпадкова ўбачыў чарапок, які трапіў у агонь ад разбітага глінянага збана. Чарапок так накаліўся, што быў чырвоны, як чарапіца, і зацвярдзеў, як камень. Мяне гэта адкрыццё прыемна ўразіла.

«Калі гліняны чарапок так зацвярдзеў на агні, то значыць з такім жа поспехам можна абпальваць на агні і гліняны посуд», — вырашыў я.

Я думаю, што ніводзін чалавек у свеце не радаваўся гэтак з такой нязначнай прычыны, як радаваўся я, упэўніўшыся, што мне ўдалося вырабіць гаршкі, якія не баяцца ні вады, ні агню.

Я ледзь здолеў дачакацца, калі астынуць мае гаршкі, каб можна было наліць у адзін з іх вады, паставіць зноў на агонь і зварыць у ім мяса. Гаршчок аказаўся выдатны. Я зварыў сабе з казляціны вельмі смачны булён, хаця, вядома, калі б пакласці ў яго капусты і цыбулі ды заправіць яшчэ аўсянкаю, ён атрымаўся б яшчэ лепшы.

Цяпер я задумаўся аб тым, як зрабіць каменную ступку, каб малоць, ці, дакладней, таўчы ў ёй збожжа; таму што пра такое выдатнае вынаходніцтва, як млын, і гаворкі не магло быць: адной пары чалавечых рук не пад сілу было ажыццявіць гэткую работу.

Але зрабіць ступку было таксама не проста: у рамястве каменячоса я быў такім жа невукам, як і ва ўсіх іншых, і, апрача таго, у мяне не было патрэбных прылад. Не адзін дзень змарнаваў я на пошукі адпаведнага каменя, але нічога не знайшоў. Тут патрэбны быў вельмі цвёрды камень і да таго ж дастаткова вялікі, каб у ім можна было выдзеўбаць паглыбленне.

На маёй выспе былі скалы, але пры ўсіх маіх намаганнях я не мог адкалоць ад іх абломка патрэбнага памеру. Да таго ж на ступку гэты крохкі порысты камень з пароды пясчанікаў усё роўна быў непрыгодны: пад цяжкім таўкачом ён бы крышыўся і ў муку трапляў бы пясок.

Такім чынам, змарнаваўшы шмат часу на бескарысныя пошукі, я адмовіўся ад думкі пра каменную ступу і вырашыў змайстраваць яе з дрэва — матэрыял знайсці было лягчэй.

Сапраўды, я хутка адшукаў у лесе вельмі цвёрдую калоду, такую вялізную, што з цяжкасцю здолеў зрушыць яе з месца. Я абчасаў яе сякераю, каб надаць ёй па магчымасці патрэбную форму, а затым распаліў агонь і пачаў выпальваць у ёй паглыбленне. Так робяць бразільскія чырвонаскурыя, калі будуюць лодкі. Няма чаго і казаць, што гэта работа каштавала мне немалых намаганняў.

Скончыўшы ступу, я вычасаў з так званага жалезнага дрэва цяжкі таўкач. І ступу і таўкач я схаваў да наступнага ўраджаю. Тады, па маіх разліках, я павінен буду атрымаць дастаткова збожжа, частку якога здолею стаўчы на муку.

Цяпер трэба было падумаць пра тое, як я буду замешваць хлеб, калі нарыхтую мукі.

Перш за ўсё я не меў закваскі; зрэшты, гэтай бядзе ўсё роўна немагчыма было памагчы, і таму пра закваску я не клапаціўся. Але як было абысціся без печы? Вось гэта была сапраўды галаваломка. І тым не менш я ўсё ж даўмеўся, чым яе замяніць.

Я зляпіў з гліны некалькі вельмі шырокіх і мелкіх пасудзін накшталт талерак, як мае быць абпаленых на агні. Я падрыхтаваў іх яшчэ задоўга да пачатку жніва і паставіў у кладоўцы. Яшчэ раней у мяне быў зроблены ачаг — роўная пляцоўка на зямлі з квадратных (вядома, калі казаць усур'ёз, далёка ад квадратных) цаглін, таксама ўласнага вырабу і таксама добра абпаленых.

Калі прыйшла пара пячы хлеб, я расклаў на гэтым ачагу вялікі агонь. І калі дровы выгаралі, я разгроб вуголле па ўсім ачагу і даў яму паляжаць з паўгадзіны, каб ачаг напаліўся да чырвані. Тады я згроб жар у адзін бок і паклаў на ачаг свой хлеб, накрыўшы яго перавернутым дагары блюдам, а блюда засыпаў гарачым вуголлем.

І што ж? Мой хлеб пёкся, як у самай лепшай печы.

Прыемна было мне паспытаць свежага, толькі што спечанага хлеба! Мне здавалася, што ніколі ў жыцці не спытваў я такога ласунку.

Наогул за вельмі кароткі тэрмін я зрабіўся выдатным пекарам; не кажучы пра звычайны ўжо хлеб, я навучыўся пячы пудзінгі і праснакі з рысу. Толькі пірагоў я не пёк, бо, апрача казляціны і птушынага мяса, у мяне не было ніякай іншай начынкі.

На гэтыя гаспадарчыя работы ў мяне пайшоў увесь трэці год майго жыцця на выспе.

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 78 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ. Рабінзон вяртаецца ў пячору. — Палявыя работы.| РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ. Рабінзон будуе лодку і шые сабе новае адзенне

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)