Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 50-я – першай палове 80-х гадоў ХХ ст.

Культура Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. | Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі | Беларусь у перыяд германскай акупацыі 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі | Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне БССР з Літоўскай ССР | Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі | Ажыццяўленне палітыкі індустрыялізацыі ў Беларускай ССР | Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Беларускай ССР | Палітыка беларусізацыі ў 20-я гг. ХХ ст. ў Беларускай ССР | Пачатак другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. | Нямецка-фашысцкіх захопнікаў |


Читайте также:
  1. V. АСНОўНЫЯ ДАТЫ І ПАДЗЕІ ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
  2. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.
  3. аенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
  4. азвіццё прозы, драматургіі ў 1956-1965-я гады: ідэйна-мастацкі змест, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
  5. алезны век на тэрыторыі Беларусі.
  6. алітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
  7. алітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.

1. З сярэдзіны 50-х гадоў у свеце пачалася эпоха навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, пабудовы постіндустрыяльнага грамадства. У 1955 г. Пленум ЦК КПСС прыняў курс на паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу, развіццё машына- і прыборабудавання, стварэнне сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі, новага абсталявання, сучасных тэхналогій і г.д. Беларуская ССР не была ў баку ад працэсаў здзяйснення навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. З аграрна-індустрыяльнай рэспублікі яна канчаткова ператварылася ў 60-я гады ў індустрыяльную з магутным вытворча-эканамічным і навукова-тэхнічным патэнцыялам.

2. У агульнасаюзным падзеле працы БССР належала важная роля ў вытворчасці машын, станкоў, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі (МАЗ, МТЗ, БелАЗ у Жодзіне, мінскія заводы гадзіннікаў, падшыпнікавы, маторны і мотавеласіпедны, Мінскі і Баранавіцкі заводы аўтаматычных ліній, станкабудаўнічыя заводы ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Гомельскі завод вымяральных прыбораў, Магілёўскі аўтамабільны завод і інш.).

3. У канцы 50-х гадоў на тэрыторыі Беларускага Палесся (каля г.Рэчыцы) былі знойдзены залежы нафты. Пачалося прамысловае асваенне нафтаноснага раёна і будаўніцтва нафтаперапрацоўчых заводаў у Полацку і Мазыры. На тэрыторыі Беларусі здабывалася больш за 2 млн т нафты, а спажывала рэспубліка штоод прыкладна 30 млн т нафты і нафтапрадуктаў.

4. 50–80-я гады з’яўляюцца часам станаўлення і развіцця буйной хімічнай і горнахімічнай прамысловасці ў Беларусі. Былі пабудаваны і ўступілі ў строй дзеючых калійныя камбінаты ў Салігорску (вытворчае аб’яднанне “Беларуськалій”), Гродзенскі і Полацкі хімічныя камбінаты, Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Гомельскі хімічны завод, Полацкі завод шкловалакна, Лідскі лакафарбавы завод і інш.

5. 50–80-я гады – час бурнага развіцця ў Беларусі радыётэхнічнай і радыёэлектроннай прамысловасці, прадпрыемстваў абароннага комплексу. У строй дзеючых уступілі заводы, на базе якіх потым былі створаны мінскія вытворчыя аб’яднанні імя У.І.Леніна, вылічальнай тэхнікі, “Інтэграл”, БелОМА, “Гарызонт” і інш. Для падрыхтоўкі інжынераў у 1964 г. быў адкрыты Мінскі радыётэхнічны інстытут.

6. У 70–80-я гады ў свеце адбывалася інфармацыйна-тэхнічная рэвалюцыя. Значныя поспехі ў яе ажыццяўленні былі дасягнуты ў ваенна-прамысловым комплексе і ў асваенні касмічнай прасторы. У мірнай эканоміцы СССР і БССР інфармацыйна-тэхналагічная рэвалюцыя здзяйснялася даволі марудна.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 158 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу| Дасягненні беларускага народа ў сацыяльнай сферы, адукацыі і навуцы ў 50-я – першай палове 80-х гадоў ХХ ст.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)