Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Мастацтва мізансцены.

Прасторавае вырашэнне свята. | Абрадава - святочныя стравы беларусаў. | Работа рэжысера над музыкальна – шумавым вырашэннем святочных дзей. | Мастацкі вобраз і яго адлюстраванне ў музычным и пластычным архітэктурна – дэкаратыўным вырашэнні свята. | Работа рэжысёра над словам у свяце». | Патрабаванні да месца правядзення кірмашу | Падобная забава «Палескi прызавы слуп». | Дажынкі. | Гульнёвыя дзеі кірмаша | Вогненныя дзеі купалля |


Галоўны і непарушны закон тэатральнага майстэрства і мастацтва святаў – гэта дзеянне, якое нараджае падзею. Праз сцэнічнае дзеянне мы далучаем гледача да адбываючыхся падзей, зацікаўліваем яго развіццём канфлікту, знаёмім з выканаўцамі, глядач пазнае ўчынкі персанажаў, ў якіх раскрываецца чалавечая сутнасць. І вось знайсці, выбраць для сцэнічнага дзеяння выразную пластычную форму, раскрыць галоўную думку твора (яго ідэю) – адна з найскладанейшых задач у працэсе ўвасаблення сваёй задумы. Знакаміты расійскі мастак, акцёр Папоў казаў, што спектакль – гэта ланцужок паедынкаў. Гэтак жа мы можам сказаць, што спектакль, абрад, свята…- гэта ланцужок мізансцэн. Што ж такое мізансцэна? У перакладзе з французскай мовы мізансцэна (miseёnchene) – гэта размяшчэнне на сцэне. Энцыклапедычны слоўнік (903г.) тлумачыць тэрмін “мізансцена” – як “пастаноўка п’есы на сцэне”. Гэта трактоўка раўняе пастаноўку і мізансцэну, таму ў тэатры таго часу рэжысёр рабіў толькі мізансцэнірванне і з гэтага і бярэ пачатак прафесія рэжысёра. На досвітку гісторыі рэжысуры на тэатры бытавала адна характарыстыка работы рэжысёра – разводка. Што ўваходзіла сюды: выхады выканаўцаў; сачэнне, каб акцёры не засланялі адзін аднаго; указанні, дзе і хто сядзіць, ці стаіць у тым ці іншым месцы. Самым лепшым месцам лічылася тое месца, што знаходзіцца ля рампы і ля суфлёрскай будкі (месцы галоўных акцёраў), астатнія выканаўцы жаліся да задніка і куліс. Рэжысурай мінулых стагодзяў у тэатры звычайна займаўся хто-небудзь з вядучых акцёраў. Ён вучыў, раіў выканаўцам што і як рабіць і ў той пагардзе, якую акцёры выказвалі супраць разводак – быў пратэст супраць сцэнічнай няпраўды.

Драматургі, калі казаць аб’ектыўна, - былі першыя рэжысёры (Сафокл, Шэкспір і г. д.). Рускія драматургі таксама былі пастаноўшчыкамі сваіх п’ес. Яркім доказам увагі да мізансцэны драматургаў з’яўляецца першая сцэна Гогаля да “Рэвізора”, але падрабязна апісваючы позы дзеючых асоб Гогаль не ўлічваў абстаноўкі сцэны, таму прастора не была арганізавана. Гэта тлумачыцца ўмовамі сучаснага Гогалю тэатра. Тады тэатр меў за дэкарацыі дзяжурныя павільоны (сад, лес, пакой вясковы, пакой мяшчанскі). Мастак рабіў у іх шматлікія дзверы для ўсялякіх выпадкаў. Дзверы павільонаў стваралі ўмовы для дзяжурных мізансцэн для розных спектакляў. І рашучы ўдар па ім – правілі Станіслаўскага і неміровіча-Данчанка – “Кожная п’еса павінна мець сае дэкарацыі, мэблю, бутафорыю, касцюмы”. Пастаноўка “Чайкі” у “МХАЦе падцвердзіла гэта правіла і перавярнула ўяўленні аб тэатры. МХАТ захапіў гледачоў новымі сродкамі выразнасці і новымі ў расійскім тэатры мізансцэнамі.

Найбольш дакладная фармуліроўка мізансцэны такая:

Мізансцэна – гэта размяшчэнне акцёраў на сцэне, ў іх пэўных спалучэннях адзін да аднаго, і навакольным асяродзем у той ці іншы момант спектакля.

Прызначэнне мізансцэны:

Праз знешнія спалучэнні чалавечых фігур на сцэне адлюстраваць іх унутраныя суадносіны і дзеянні. У характары пабудовы мізансцэны знаходзіць сваё адлюстраванне жанр спектакля: а) у класічных творах пабудова мізансцэны патрабуе строгіх і манументальных форм б) у камедыі – усё будуецца на лёгкіх, хутка змяняючых адна адну мізансцэнах в) у сатырычнай камедыі мізансцэны павінны быць графічны і дакладны г) у бытавой драме – жыццёва праўдзівымі і простымі.

Першаасновай мізансцэны з’яўляецца: слова, дзея, рух (праз слова з’явілася умственная дзея і пайшоў рух). Мізансцэна павінна раскрываць адбываючуюся сітуацыю без слоў, праз позы, жэсты, рухі, пераходы (прыклад: сцэна развітання, праводзін чалавека). Ітак, мізансцэна – гэта выразнае становішча, альбо стан акцёра, малюючае нам яго ўнутраны працэс і задачай рэжысёра з’яўляецца паказаць нам чым жыве акцёр ў дадзеную хвіліну, што яго хвалюе і г. д. Асноўныя кампаненты мізансцэны: слова і дзеянне; другарадныя кампаненты: музыка і касцюмы, шумы, грым і святло. У Францыі да сёнешніх дзён замест указання рэжысёра кажуць: “спектакль па мізансцэнам такога-та…”. У нас за пастаноўшчыкамі толькі зараз замацавалася слова “рэжысёр” (французскае “рэжыр” – кіраваць). Мізансцэна з’яўляецца выразным сродкам адлюстравання падзеі. Самыя лепшыя рэжысёры па па мізансцэнам для нас мастакі і скульптары. Напрыклад у карціне Дайнэкі “Абарона Севастопаля” выразна паказана, як немцы і нашы ідуць у атаку і г.д.

Драматургі і рэжысёры жадалі ўвесь час зрабіць мізансцэну найбольш яскравай, для гэтага Мальер прыдумаў авансцэну (накладны прасцэніум), языкі (сучасны подыум, па якім ходзяць мадэлі), ар’ерсцэну (частку сцэнічнай прачсторы, якая размяшчаецца за заднікам і служыць для складу дэкарацый і для праходаў статычных акцёраў, якія ствараюць для гледача ў зале віды натоўпаў людзей, якія ідуць па вуліцы і бачны праз акно на сцэне, ці хвалі мора з плывучымі ў лодцы людзьмі і іншыя віды. Галоўную ўмову і задачу мізансцэны высветліў акцёр і прафесійны рэжысёр Ленскі: “У мізансцэне ўсё ўсім павінна быць бачна, чутна і зразумела”.

Віды мізансцэн: а) Сіметрычныя – бываюць у садзе, лесе (сцэнічных) і г. д. Пазітыўны бок – натуральнасць, негатыўны – адзін выканаўца засланяе другога.б) Ассіметрычныя (хаатычныя) – вакзал, бойка і г. д. – хаатызм назіраецца толькі з боку гледачоў,бо рэжысёр загадзя ўсё ўсім плануе.в) Франтальная мізансцэна (анфас, як кажуць французы) – вельмі часта робіцца на авансцэне калі яна масавая – гэта жывая заслона, якая дае магчымасць рабіць сцэнічныя перастаноўкі. г) Шахматная мізансцэна – гэта размяшчэнне персанажаў у шахматным парадку (тут мы адначасова бачым усіх). І шахматная і франтальная мізансцэна маюць адзін недахоп – імі нельга доўга карыстацца, бо глядач хутка стамляецца глядзець. д) Дыяганальныя мізансцэны (“труакар” – французскае тры чвэрці) – гэта адна з самых выразных мізансцэн. Можна бачыць двух выканаўцаў адначасова у пярэднім і заднім труакары (так “Дама з камеліямі” Меерхольда была пабудавана амаль на адных дыяганальных мізансцэнах) е) Глыбінныя мізансцэны – пабудаваны ля задніка ці на ар’ерсцэне.ж) Гарызантальная мізансцэна – тут выканаўца ідзе альбо ззаду наперад, альбо з пераду назад. Гэта дае нам магчымасць санцэктаваць падзею (напрыклад выхад караля)з) Кругавыя мізансцэны – адлюстроўваюць безвыхаднасць, безысходнасць, разгубленасць, страх чалавека (блуканне ў лесе). Яшчэ гэта мізансцэна азначае закончанасць, а ў народных абрадах яна – гэта карагод, тут усё ўсім бачна, чутна і зразумела.і) Люстраная мізансцэна – тут мы бачым на сцэне адлюстраваныя думкі персанажаў. к) Вінтавыя мізансцэны – тут выкарыстоўваюцца вінтавыя станкі і мы можам пабачыць фігуру артыста ў розных ракурсах (прыклад з кіно “Белае сонца пустыні”: Сухаў страляе ў Абдулу і ён падае ў нафту некалькі разоў перакувыркнуўшыся і мы бачым яго ў розных ракурсах) л) Вертыкальная мізансцэна – выкарыстанне станкоў (напрыклад п’еса “Бранепоезд 649” В. Вішнеўскага).м) Высотныя мізансцэны – з выкарыстаннем надбудоў.н) Падлогавыя мізансцэны – на падлозе (напрыклад маналог акцёра, які лёжачы на зямлі ўглядаецца ў неба). о) Масавыя мізансцэны – яны з’яўляюцца хаатычнымі, але яны самай строгай дысцыпліны. Распрацоўваючы такую мізансцэну рэжысёр перш за ўсё вызначчае падзею, якая адлюстроўваецца ў гэтай сцэне. Затым ён разбівае ўсіх персанажаў на пэўныя групы і асобных выканаўцаў, якім дае канкрэтныя задачы. (нехта шукае, праваджае, сустракае, бярэ білет, таксіст прапануе таксі, злодзей крадзе, нехта есць, служачыя нясуць багаж, чыгуначнік б’е буферы вагонаў, правадніца глядзіць білеты, бамжы збіраюць бутэлькі, жабрак-музыкант грае, прадаўцы нешта прадаюць і г. д.)

Піянер гэтай справы – рускі рэжысёр М. Пятроў. У 1918 годзе яму далі заданне разам з пятроўскім аднавіць штурм зімняга палаца (на рэпетыцыі далі некалькі гадзін і 10 тысяч салдат, тады ўсіх салдат разбілі на дзесяткі і дзесятнікаў паслалі да рэжысёра, які даў ім заданне для іх груп).

Псіхалогія ўспрымання мізансцэны: Рэжысёр пры пастаноўцы заўсёды павінен ўлічваць этнічныя і расавыя асаблівасці ўспрыняцця гледачоў пры пабудове мізансцэн. Рэжысёры пачынаючы з 19 стагодзя дамовіліся, што дзеянне злева азначае папярэднасць дзеі, а справа – канчатковасць дзеяння. Чаму так? Ва ўспрыняцці індаеўрапейца левая частка прасторы займае амаль 80% нашага зроку і таму вельмі довра гэта асаблівасць выкарыстоўваецца на нашых сцэнах. Так калі нам патрэбна паказаць бегуна, мы пакажам яго злева на права, а чалавека ідучага супраць ветру – спава налева і г. д. Мізансцэна павінна быць таямнічай да самага апошняга моманта, каб падтрымліваць цікавасць гледачоў да дзеі.

Спосабы запісу мізансцэн: 1. Літаратурны спосаб – найбольш старадаўні, (яшчэ з антычных часоў, калі паэты драматургі апісвалі як на сцэне размяшчаюцца артысты). 2. У сярэдзіне-канцы 19 стагодзя з’явіўся новы спосаб – шахматны – калі ўся плошча сцэны дзялілася на квадраты, акцёры станавіліся на сцэне і рэжысёр іх перастаўляў з адных квадратаў у другія. Цікава тое, што рэжысёры ўпершыню сталі фіксаваць мізансцэны, але артысту стала складана граць і адначасова фіксаваць куды пераходзіць.3. У 1916 годзе рэжысёр Арбатаў вынайшаў нотную сістэму запісу. Яна выглядала прыкладна так:

Першы план куліс Другі план куліс Трэці план куліс Чацьвёрты план куліс Заднік

Скрыпічны ключ – дзеянне на сцэне. Басовы ключ – ар’ерсцэна (за заднікам). Ноты – колькасць часу сколькі акцёр знаходзіцца там. Гэтай сістэмай карыстаўся Меерхольд. Але нязручнасць гэтага запісу – мы не ведаем ў якім стане акцёр знаходзіцца, як ён пераходзіць, якія ўнутраныя ўзаемаадносіны і гэтак далей. Да таго ж гэта толькі партытура для аднаго чалавека. І вось у 1954 г. прафесар І. Б. Скібнеўскі (вучань Таірава) вынайшоў графічны метад запісу. У ім мізансцэны крэсляцца так: пачатак дзеяння персанажа абазначаецца крыжыкам з кропкай ў цэнтры, накірунак дзеяння – стрэлка, кропкі – прыпынкі. Як прыклад прывядзем сцэну дзе трое па чарзе ідуць прасіць у начальніка адпачынак у недапушчальны час

Дастоінства гэтага метаду – тое, што мы бачым дзеянне на сцэне і характар дзеючых асоб, недахопы – мы не бачым унутранага стану персанажу і яго сістэмы ўзаемаадносін з іншымі персанажамі. Таму ў 70-я гады мінулага стагодзя Гуд П. А. прапанаваў камбінаваны спосаб запісу: графічны плюс літаратурны. На сучасным этапе ў мастацтве відовішч і святаў, карыстаецца побытам высотная мізансцэна з выкарыстаннем башанных кранаў, верталётаў, самалётаў і г. д. У народных святах перавага аддаецца кругавым мізансцэнам (карагодам). Тым не меньш уся складанасць працы рэжысёра ў мізансцэнірванні ў тым, што ён павінен вызначыць жанр, форму і змест дзеі. На тэатральнай сцэне рэжысёр працуе па сістэме Станіслаўскага, Меерхольда, Тарасава, Вахтангава і іншых, а ў свяце для рэжысёра важна выразнасць мізансцэны. Мізансцэна павінна адлюстроўваць і ідэю і падзею.

Выразны прыклад – свята вызвалення г. Быхава, дзе вялікую ролю сыграла светлавое і музычна-шумавое афармленне. Сцэнічная пляцоўка – гара, дзе дзея пачыналася з яе падножжа. Спачатку ў поўнай цемры прамень святла выхапіў бюсты 6-і герояў СССР, потым гусляр на фоне старажытнай музыкі як бы парачы ў небе чытае пра воінаў (таксама асветлены промнямі пражэктараў, далейшая ступень у вышыню – асвяшчэнне дзоту з страляючым кулямётам, потым да дзоту ідуць ад падножжа гары зоркі, кулямёт страляе, зоркі гаснуць, але вось адна дабіраецца, закрывае дзот і кулямёт змаўкае. Гучыць шматгалоснае “Ура” і маса зорак бяжыць у вышыню. Потым асвяшчаецца вяршыня з якой падаюць калоссі на абеліскі герояў і кажацца, што яны праходзяць скрозь іх целы і прарастаюць ў пасляваенны хлеб. Вось так цікава ў мізансцэнірванні выявілася галоўная тэма і падзея гэтага свята.


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 179 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Арганізацыйна-рэпетыцыйны працэс святочных дзей: застольны| Генэзіс свята.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)