|
У 1957 г. у СССР была ажыццёўлена перабудова кіраван-ня прамысловасцю і будаўніцтвам. Замест сістэмы міні-ртэрстваў, арганізаваных па галіноваму прынцыпу, для кі-раўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў.
У сувязі з праведзенай рэарганізацыяй і стварэннем Саўнаргаса ў БССР было скасавана дзевяць міністэрстваў, што прывяло да скарачэння ў складзе Савета Міністраў рэспублікі.
Саўнаргас выступаў як орган дзяржаўнага кіравання народнай гаспадаркай, надзелены пэўнымі выканаўча-рас-парадчымі паўнамоцтвамі. У прыватнасці, ён ажыццяўляў кіраўніцтва даручанымі яму галінамі гаспадарчага жыцця і перададзенымі ў падпарадкаванне прадпрыемствамі, бу-даўнічымі і іншымі арганізацыямі. Пастановы і распараджэнні Саўнаргаса БССР маглі быць зменены, скасаваны ці да-поўнены Саветам Міністраў БССР. Саўнаргас БССР з'яўляўся калегіяльным органам, аяго структурныя падраздзяленні (уп-раўленні. і аддзелы) вырашалі ўсе пытанні на аснове адзінаначалля.
Арганізацыя кіравання народнай гаспадаркай па тэры-тарыяльнаму прынцыпу праз саўнаргасы некалькі пашы-рыла магчымасці спецыялізацыі і кааперавання ў межах эканамічнага раёна, аднак з часам было прызнана, што такая сістэма вядзе да драблення кіравання галінамі вы-творчасці па многіх эканамічных раёнах і ў сувязі з гэтым яго аслаблення. Законам СССР «Аб змяненні сістэмы ор-ганаў кіравання прамысловасцю і ператварэнні некаторых іншых органаў дзяржаўнага кіравання» ад 2 кастрычніка 1965 г. і адпаведнымі законамі саюзных рэспублік саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх пачалі стварацца агульнасаюз-ныя, саюзна-рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.
Выканаўча-распарадчая дзейнасць Савета Міністраў ажыццяўлялася праз агульнанарматыўныя прававыя акты (пастановы), а канкрэтныя пытанні, якія тычыліся асоб-ных прадпрыемстваў і арганізацый, рэгуляваліся распара-джэннямі.
Такія метады і формы дзейнасці вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання БССР функцыяніравалі да пачатку 90-х гг.
У заключэнне трэба адзначыць, што рэальная паўната ўлады на Беларусі ў разглядаемы перыяд знаходзілася ў руках бюро ЦК КПБ і яго першага сакратара. Менавіта апарат ЦК КПБ рыхтаваў праекты важнейшых рашэнняў у рэспубліцы, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць вышэй-шых дзяржаўных органаў, падбіраў і прызначаў кадры для работы ў іх.
Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 92 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
ПРАВА Ў ГАДЫ ВАЙНЫ | | | Право БССР в 1958—1980-е годы |