Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Права ў гады вайны

ПЕРАМОГА САВ. УЛАДЫ НА ЗАП. ФРОНЦЕ. АБВЫКАНКАМЗАХ. | БРЭСТ-ЛИТ.МИРНЫ ДАГАВОР | ОБРАЗОВАНИЕ ССРБ | КАНСТЫТУЦЫЯ 1919 | СОЗДАНИЕ ЛИТБЕЛ | ВЗАИМООТНОШЕНИЯ БССР И РСФСР. ОБРАЗОВАНИЕ СССР | КОНСТИТУЦИЯ 1937г. БССР | Крыминальнае права 1921-1930 | СТАНОВИШЧА ЗАХ. БЕЛ У СКЛАДЕ Р.П. 1921-1925 | СТАНОВИШЧА ЗАХ. БЕЛ У СКЛАДЕ 2 Р.П. 1925 1939. |


Читайте также:
  1. Framaroot. Получить права root на Android в пару кликов!
  2. II. Имущественные права крестьян
  3. II. Левая и правая стороны
  4. II. Права и обязанности Нанимателя
  5. II. Права и обязанности проживающих в студенческом общежитии
  6. III. Вирішення спорів, пов'язаних із захистом авторського права і суміжних прав
  7. III. Основные права и обязанности Обучающихся

Пры аналізе асноўных галін права Беларусі прыходзіцца абапірацца на агульнасаюзныя заканадаўчыя акты, перш за ўсё на акты грамадзянска-прававога і крымінальна-пра-вавога характару, таму што згодна з Канстытуцыяй СССР выданне Крымінальнага і Грамадзянскага кодэксаў было аднесена да кампетэнцыі СССР, а ў астатніх галінах права таксама дзейнічалі ў асноўным нормы агульнасаюзнага права. Перш за ўсё трэба адзначыць, што грамадзянска-прававое рэгуляванне маёмасных адносін у перыяд вайны было падпарадкавана мабілізацыі ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння перамогі, абароне сацыялістычных маёмас­ных адносін, аднаўленню разбуранай гаспадаркі. Для ўзмацнення грамадзянска-прававой аховы сацыялістычнай уласнасці была павышана матэрыяльная адказнасць за рас-краданне, недастачу і страту тавараў, гаручага, гібель ко­ней і буйной рагатай жывёлы.

У гады вайны прымаліся меры па сацыяльнай абароне насельніцтва. Так, згодна з пастановай СНК СССР ад 5 жніўня 1941 г. на час вайны за ўсімі ваеннаслужачымі захоўвалася іх жылая плошча і жыльцы, якія часова зай-малі кватэру ваеннаслужачага, абавязаны былі вызваліць яе. Грамадзяне, якія вярнуліся з эвакуацыі, мелі права ў судовым парадку патрабаваць вызвалення жылой плошчы, якая раней ім належала.

14 сакавіка 1945 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Саве-та СССР былі унесены значныя змены і ў парадак атры-мання спадчыны. Перш за ўсё было пашырана кола спад-чыннікаў, у лік якіх уключаліся бацькі, браты і сестры памерлага, а таксама вызначалася чарговасць атрымання спадчыны. Спадчыннікамі першай чаргі з'яўляліся дзеці, муж або жонка і непрацаздольныя, што былі на ўтрыманні спадчынадаўца не менш як год да яго смерці. У выпадку адсутнасці спадчыннікаў першай чаргі ці непрыняцця імі спадчыны да яе атрымання прызываліся працаздольныя бацькі, а пры іх адсутнасці — браты і сестры памерлага.

Гэтым жа указам былі пашыраны правы спадчынадаўца па завяшчанню сваей маёмасці. Яна магла быць завешчана аднаму або некалькім асобам з ліку спадчыннікаў паводле

закону, а таксама дзяржаўным органам і грамадскш ар-ганізацыям. Акрамя таго, спадчынадавец атрымаў права пры адсутнасці законных спадчыннікаў завяшчаць сваю маё-масць любому грамадзяніну.

У гады вайны быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія рэгулявалі пытанні грамадзянскага працэсу. Пастанова Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 27 чэрвеня 1941 г. пры-пыняла вядзенне ўсіх незакончаных спраў аб высяленні з жылых памяшканняў асоб, прызваных у дзеючую армію, і членаў іх сямей. Прыпыняліся на перыяд ваенных дзеян-няў і ўсе неразгледжаныя грамадзянскія справы іншых ка-тэгорый, калі адказчыкі знаходзіліся ў арміі. 3 кастрычніка 1941 г. падлягалі спыненню ўсе неразгледжаныя справы аб спагнанні адміністрацыйных штрафаў з асоб, прызваных у армію, а ўсякага роду даверанасці і завяшчанні маглі быць засведчаны акрамя натарыяльных органаў камандаваннем вайсковых часцей, начальнікамі шпіталяў. У судовых орга­нах падлягалі прыпыненню ўсе справы аб спагнанні нядоімак па абавязковых пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі дзяр-жаве і палатках у выпадках прызыву членаў гаспадаркі ў армію.

Уводзілася асобая стадыя судовага разбору — прыміры-цельная вытворчасць у народным судзе. Справа аб скаса-ванні шлюбу разглядалася па заяве мужа і жонкі або адна-го з іх, як правіла, па месцы жыхарства адказчыка. Патра-бавалася абавязковая публікацыя ў мясцовым друку пра тое, што адбудзецца разгляд справы аб разводзе. Муж і жонка мелі права спыніць справу на любой стадыі працэсу. Прысутнасць у судзе мужа і жонкі з'яўлялася абавязковай. У выпадку скасавання шлюбу суд вызначаў, пры кім з баць-коў застаюцца дзеці, і ўстанаўліваў памер аліментаў на іх утрыманне, рабіў падзел маёмасці і г.

Асноўная задача крым інальн ага заканадаўства перыяду вайны заключалася у ахове устаноуленага правапарадку, ума-цаванні воінскай і працоўнай дысцыпліны. Разам з тым неаб-ходна падкрэсліць, што на часова акупіраванай тэрыторыі БССР захоўвалася дзеянне савецкага заканадаўства. Таму асо-бы, якія ўчынілі на тэрыторыі рэспублікі злачынствы, пад­лягалі крымінальнай адказнасці па савецкіх законах.

У барацьбе з раскраданнем дзяржаўнай і грамадскай маёмасці шырока прымяняўся Закон ад 7 жніўня 1932 г., які прадугледжваў павышаную адказнасць за крадзяжы, аж да расстрэлу. 23 ліпеня 1942 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўстаноўлена адказнасць у выглядзе ту-рэмнага зняволення ад трох да пяці гадоў за раскраданне гаручага ў МТС і саўгасах; 13 красавка 1942 г. — крымінальная адказнасць за адмаўленне і ўхіленне ад працоўнай павіннасці, а праз два дні — за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспа-дарчыя работы, самавольнае пакіданне гэтых работ, а так-сама за невыпрацоўку абавязковага мінімуму працадзён.

Пасля заканчэння вайны дзеянне надзвычайных крымі-нальных законаў ваеннага часу было скасавана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 верасня 1945 г. Але дзеянне Указа не распаўсюджвалася на заходнія раёны Беларусі, дзе гэтыя законы захоўваліся да 4 ліпеня 1946 г.

Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства таксама было накіравана на заваяванне перамогі. Ваенным трыбуналам у складзе трох пастаянных членаў суда, без пракурора і аба-ронцы, давалася права разглядаць справы праз 24 гадзіны пасля ўручэння абвінавачанаму копіі абвінаваўчага заклю-чэння. Прыгаворы трыбуналаў касацыйнаму абскарджан-ню не падлягалі і маглі быць адменены або зменены толькі ў парадку нагляду.

3 устанаўленнем крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы, самаволь­нае пакіданне гэтых работ і за невыпрацоўку мінімуму пра­цадзён без уважлівых прычын пастановай СНК СССР ад 25 красавка 1942 г. быў вызначаны парадак узбуджэння спраў гэтай катэгорыі. Падставай для узбуджэння крымінальнай справы за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы з'яўляліся матэрыялы, якія накіроўваліся ў народ­ны суд старшынёй або намеснікам старшыні гарадскога (раённага), пасялковага ці сельскага Савета дэпутатаў пра-цоўных. Пасля паступлення матэрыялаў у суд народны суд-дзя ўзбуджаў крымінальную справу і назначаў яе да слу-хання з разлікам разгляду яе ў дзесяцідзённы тэрмін.

У перыяд вайны некаторыя ўзнікаўшыя ў судовай прак-тыцы пытанні працэсуальнага характару тлумачыліся ў кіруючых пастановах Пленума Вярхоўнага Суда СССР.

У сувязі з тым, што ў ваенны час паўторны разгляд спра­вы судом, які вынес прыгавор, пасля адмены рашэння вы-шэйстаячай інстанцыяй не заўсёды быў магчымы, ІЗліста-

пада 1941 г. Пленум даў указанне аб накіраванні такіх спраў на новы разгляд у любы суд роўнай падсуднасці.

Усе незакончаныя вытворчасцю справы аб контррэвалю-цыйных злачынствах, асабліва небяспечных злачынствах суп-раць парадку кіравання і найбольш цяжкіх злачынствах агуль-накрымінальнага характару падлягалі накіраванню праз пра-куратуру ў ваенны трыбунал па месцы службы абвінавачанага. Справы аб іншых катэгорыях злачынстваў падлягалі спынен-ню, паколькі іх разгляд пасля вяртання абвінавачаных з ва-еннай службы быў яўна немэтазгодны.

Пасля заканчэння вайны нормы працэсуальнага права аб выключэннях з агульных правілаў судаводства, уста-ноўленыя Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня 1941 г. «Аб ваенным становішчы», спынілі свае дзеянне. Вядзенне крымінальных спраў пачало адпавядаць нормам Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.


Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 73 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ВЫШОРГАНЫ ДЗЯРЖУЛАДЫ I КІРАВАННЯ БССР У ГАДЫ ВАВ| ПЕРАБУДОВА

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)