Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Вышорганы дзяржулады I кіравання БССР у гады вав

Систэматызацыя права Беларуси. Праект свода законау западных губ. | ПЕРАМОГА САВ. УЛАДЫ НА ЗАП. ФРОНЦЕ. АБВЫКАНКАМЗАХ. | БРЭСТ-ЛИТ.МИРНЫ ДАГАВОР | ОБРАЗОВАНИЕ ССРБ | КАНСТЫТУЦЫЯ 1919 | СОЗДАНИЕ ЛИТБЕЛ | ВЗАИМООТНОШЕНИЯ БССР И РСФСР. ОБРАЗОВАНИЕ СССР | КОНСТИТУЦИЯ 1937г. БССР | Крыминальнае права 1921-1930 | СТАНОВИШЧА ЗАХ. БЕЛ У СКЛАДЕ Р.П. 1921-1925 |


Читайте также:
  1. ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖУЛАДЫ ВКЛ

25 чэрвеня 1941 г., калі нямецкія войскі набліжаліся да Мінска, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў у Магілёў, затым у Гомель, пасля акупацыі ўсёй тэрыторыі Беларусі эвакуіраваўся ў г. Арол, а затым — у Маскву. Але і ва ўмовах эвакуацыі ён працягваў выконваць функцыі дзяр-жаўнай улады рэспублікі, выдаваў указы аб аб'яднанні наркаматаў, назначэнні, перамяшчэнні народных каміса-раў і членаў урада БССР, прадаўжэнні паўнамоцтваў орга-наў улады і г. д.

У чэрвені 1942 г. тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Саве­та Беларускай ССР першага склікання скончыўся, але з улікам ваеннага становішча ён штогод адтэрміноўваў вы-бары і прадаўжаў свае паўнамоцтвы да 1945 г.

Пасля вызвалення Гомеля Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў з Масквы ў гэты абласны цэнтр, а 14 лютага 1944 г. быў выдадзены указ аб скліканні шостай сесіі Вяр­хоўнага Савета Беларускай С

СР, першай за час вайны.

На сесіі быў абмеркаваны і зацверджаны дзяржаўны бюд-жэт рэспублікі на 1944 г., а таксама справаздача аб выка-нанні бюджэту за 1940—1941 гг., прынята рашэнне аб утва-рэнні двух наркаматаў БССР — замежных спраў і абароны. Былі таксама зацверджаны указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета, прынятыя паміж пятай і шостай сесіямі.

Дзейнасць Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР пасля | сесіі актывізавалася. Акрамя вырашэння пытанняў аб зме- 1 нах у сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання |, рэспублікі, назначэння і вызвалення наркамаў Прэзідыум ' разглядаў і іншыя пытанні, у прыватнасці, 21 красавіка 1944 г. ён разгледзеў пытанне аб памілаванні грамадзян, асуджаных судовымі органамі БССР.

Аднаўленне мясцовых органаў дзяржаўнай улады і і кіравання мела некаторыя асаблівасці. Справа ў тым, што > ўмовы ваеннага часу, прызыў большасці дэпутатаў у армію не дазвалялі склікаць сесіі абласных Саветаў. Па гэтай прычыне склад выканаўчых камітэтаў абласных Саветаў за-цвярджаўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР.

Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прымаў у гэты час шэраг нарматыўных актаў па арганізацыі дзейнасці орга­наў улады і кіравання ва ўмовах пераходу да міру.

Дзейнасць Саўнаркама рэспублікі ў пачатку вайны вы-значалася арганізацыйна-гаспадарчымі задачамі, звязанымі з перабудовай работы прамысловасці і транспарту на ваенны лад, эвакуацыяй насельніцтва і матэрыяльных сродкаў у глыбокі савецкі тыл.

Дзейнасць беларускага ўрада не спынялася і ва ўмовах эвакуацыі. 3 мэтай наладжвання і ўмацавання сувязі з гра-мадзянамі БССР, якія знаходзіліся ў тыле, і паляпшэння работы сярод іх урад у красавіку 1942 г. арганізаваў аддзел па рабоце сярод эвакуіраванага з Беларусі насельніцтва.

Пасля ўваходжання часцей Чырвонай Арміі на тэрыто-рыю Беларусі СНК БССР разгарнуў работу па арганізацыі дзейнасці органаў кіравання і аднаўленню разбуранай гас-падаркі ў вызваленых раёнах рэспублікі.

На працягу 1943—1945 гг. урад Беларусі разгледзеў шы-рокае кола пытанняў аб узнаўленні дзейнасці органаў дзяр­жаўнага кіравання, гаспадарчых і культурных устаноў, ліквідацыі вынікаў акупацыі і г. д. Напрыклад, калі ў 1943 г. ён прыняў 276 пастаноў і распараджэнняў, у 1944 г. — 990, то ў 1945 г. — каля 2 тыс. Акрамя таго, урад накіроўваў і пастаянна кантраляваў дзейнасць наркаматаў і выканка-маў мясцовых Саветаў, у сувязі з чым да 1944 г. на вызвале-най ад акупантаў тэрыторыі пачалі дзейнічаць амаль усе цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання і гаспадарчыя органы, выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў.

У лістападзе 1943 г. упершыню за ваенныя гады пачала-ся работа па складанню народнагаспадарчага плана і дзяр­жаўнага бюджэту рэспублікі на 1944 г. У жніўні 1945 г. ЦК КП(б)Б і СНК разгледзелі першы пасляваенны пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі БССР.


Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 155 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
СТАНОВИШЧА ЗАХ. БЕЛ У СКЛАДЕ 2 Р.П. 1925 1939.| ПРАВА Ў ГАДЫ ВАЙНЫ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)