Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Канстытуцыя 1919

АКТ «УРАЎНАВАННЕ ПРАВОЎ» 1697 г. | КАНСТЫТУЦЫЯ 1791 | Асн. рысы и тэндэнцыи разв-я права ВКЛ у складе РП. | САЦЫЯЛЬНЫ ЛАД БЕЛАРУСИ 19 В. | ОРГАНЫ УЛАДЫ, СУДА,МЯСЦОВАГА КИРАВАННЯ НА БЕЛ-И. | АСАБЛ. СКАСАВАННЯ ПРЫГОН.ЛАДУ НА БЕЛ. РЭФОРМА 1861 г. | ЗЕМСКАЯ РЭФ. 186 | Систэматызацыя права Беларуси. Праект свода законау западных губ. | ПЕРАМОГА САВ. УЛАДЫ НА ЗАП. ФРОНЦЕ. АБВЫКАНКАМЗАХ. | БРЭСТ-ЛИТ.МИРНЫ ДАГАВОР |


Читайте также:
  1. КАНСТЫТУЦЫЯ 1791

Такім чынам, у інтарэсах сусветнай пралетарскай рэвалю-цыі (як аказалася, уяўнай) было спынена нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў у складзе 230 дэлегатаў, на якім ЯМ. Свярдлоў за-чытаў пастанову Прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалеж-насці БССР". Тут жа па прапанове Я.М. Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР.

Акрамя таго, з'езд прыняў Канстытуцыю БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918 г. і зыходзя-чы з прынцыпу "класавай дэмакратыі" дэкларавала правы працоўнага і эксплуатуемага народа, вызначала структуру органаў улады і кіравання.

Згодна з арт. 6 Канстытуцыі, вышэйшым органам улады ў БССР аб'яўляўся Усебеларускі з'езд Саветаў, а ў перыяд па-між імі - Центральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК), які выбіраў-ся з'ездам. ЦВК Беларусі з'яўляўся вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам БССР (арт. 23). Функ-цыі ўрада ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, які фарміраваўсяЦВК (арт. 27, 29). У адрозненне ад Канстытуцыі РСФСР Канстытуцыя БССР не прадугледжвала стварэння СНК. Та­кая структура была ўзята ад Заходняй вобласці. Гэта гаво-рыць пра тое, што Беларусь па-ранейшаму жадалі разглядаць як адміністрацыйную адзінку РСФСР.

Ядро Вялікага прэзідыума склалі былыя "абласнікі" пад кіраўніцтвам А.Ф. Мяснікова.

Некаторыя замежныя даследчыкі лічаць, што калі б не было БНР, то не існавала б і БССР1. Такога погляду прыт-рымліваюцца і асобныя беларускія гісторыкі. У прыватнасці, прафесар Л. Лойка піша: "...Абвяшчэнне Беларускай Народ-най Рэспублікі (БНР) і дзейнасць яе кіруючых органаў пад-штурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага прыз-нання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыя-нальную дзяржаўнасць".

Аб'яднанне 27 лютага 1919 г. Літвы і Беларусі ў адзіную Літоўска-Беларускую ССР і яе лес яшчэ раз пацвердзілі дум­ку, што там, дзе робіцца вялікая палітыка, малыя народы не заўсёды прымаюцца пад увагу. Старшынёй ЦВК новай дзяр-жаўнай структуры са сталіцай ў Вільні стаў К.Г. Цыхоўскі, а СНК узначаліў В.С. Міцкявічус-Капсукас. Літоўска-Бела-руская ССР аб'яднала Мінскую, Гродзенскую, Віленскую, Ковенскую і частку Сувалкаўскай губерні з насельніцтвам больш за 4 млн чалавек3. У жніўні 1919 г. яе тэрыторыя поўнасцю была акупіравана польскімі войскамі.

Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920 г., калі ад-былося другое абвяшчэнне БССР. 3 пачаткам наступления польскіх інтэрвентаў ЛітБел гэтак жа хутка памерла, як і на-радзілася, бо, як указвае Я.А. Юхо, "гэта штучнае дзяржаўнае ўтварэнне не адлюстроўвала інтарэсаў ні беларускага, ні літоўскага народаў.


Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 203 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ОБРАЗОВАНИЕ ССРБ| СОЗДАНИЕ ЛИТБЕЛ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)