Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Сацыяльна – эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь

Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР | Міжнародная сітуацыя напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад СССР | Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы | Акупацыйны рэжым, яго формы і метады | Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі | Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР | Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне | Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг. | Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 1970 – 1980-я гады | Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь |


Читайте также:
  1. Quot;Палажэнні" 19 лютага 1861 г. Ix рэпянальныя асаблівасці ў Беларусь
  2. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
  3. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
  4. Анализ рынка ИТ-аутсорсинга Республики Беларусь
  5. Анализ структуры экспорта и импорта товаров Республики Беларусь
  6. Беларусь в годы буржуазно-демократической революции 1905—1907 гг.
  7. Беларусь в годы Первой мировой войны.

3 ліквідацыяй СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу, па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) для слабаразвітых краін, без уліку асаблівасцей мадэлі пабудовы савецкай эканомікі, за вельмі кароткі тэрмін. Гэта фактычна прадвызначыла лёс будучых рэформ метадам “шокавай тэрапіі”.

Правядзенне рэформ у 1992 – 1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай ў новую сістэму, якая ў пэўнай ступені абапіраецца на рыначныя рэгулятары. Разам з тым беларускі рынак цярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: адбылося разбурэнне раней існаваўшых вытворча-эканамічных сувязей і “абвальны” спад вытворчасці на 50% і больш у параўнанні з канцом 1980-х гадоў, што пагражала дзяржаве стратай сваёй незалежнасці і ператварэннем у калонію; раскручванне інфляцыйнай спіралі і катастрафічнае падзенне курса беларускіх грошай, крытычнае становішча з забеспячэннем гаспадаркі энергарэсурсамі; галапіруючы рост цэн (іх лібералізацыя не прывяла да ўстанаўлення раўнаважкіх цэн, што з’яўляецца асаблівасцю рынку, заснаванага на механізме свабоднай канкурэнцыі); рэзкае падзенне жыццёвага ўзроўню большасці насельніцтва, рост беспрацоўя, нарастанне іншых сацыяльных праблем.

Для пераадолення крызісных з’яў і недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ пасля выбараў Прэзідэнта па яго ініцыятыве былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 – 2000 гады”. 20 кастрычніка 1996 года ўдзельнікі першага Усебеларускага народнага сходу адобрылі гэты дакумент. Беларусь зрабіла выбар у бок эвалюцыйнага развіцця і адмовілася ад рэцэптаў МФВ у выглядзе “шокавай тэрапіі” і абвальнай прыватызацыі. Так склалася беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая спалучае элементы рыначнай гаспадаркі з эфектыўнай сацыяльнай абаронай. Гэта канцэпцыя пабудавана на ўліку гістарычнай пераемнасці і традыцый народа. Беларуская мадэль заснавана не на рэвалюцыйнай ломцы папярэдніх устояў, а на ўдасканальванні эканамічнай базы, якая склалася. Беларуская эканамічная мадэль утрымлівае ў сабе элементы пераемнасці ў выкарыстанні дзяржаўных інстытутаў ва ўсіх сферах, дзе яны праявілі сваю эфектыўнасць.

Па-першае, у цэнтры беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця знаходзіцца чалавек з яго інтарэсамі, памкненнямі, жаданнем жыць у свабоднай, дэмакратычнай і квітнеючай краіне. Усё ў імя чалавека і для яго дабрабыту, дзяржава для народа, а не народ для дзяржавы – такі глыбінны сэнс беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця, унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Дзяржава павінна клапаціцца аб росце заработнай платы, пенсій, стыпендый і іншых выплат насельніцтву, аб паляпшэнні жыллёвых умоў, умоў працы і адпачынку, каб чалавек адчуваў сябе камфортна, ганарыўся тым, што ён жыве і працуе ў краіне, імя якой Рэспубліка Беларусь.

Па-другое, кіраўніцтва дзяржавы адмовілася ад ліберальнай мадэлі рынку і ўзяло на ўзбраенне сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Выкарыстоўваючы яе, дзяржава праводзіць моцную і эфектыўную эканамічную і сацыяльную палітыку, абараняе інтарэсы ўсіх класаў і пластоў насельніцтва, у тым ліку і тых, хто па розных прычынах зарабляе мала ці зусім нічога не зарабляе (састарэлыя, інваліды, шматдзетныя сем'і, студэнты, навучэнцы і г. д.). Гэта выключае сацыяльныя катаклізмы і забяспечвае сацыяльную стабільнасць у грамадстве.

Па-трэцяе, улічваючы вопыт краін з развітай рыначнай інфраструктурай, Рэспубліка Беларусь стала на шлях дзяржаўнага рэгуліравання эканомікі. Правядзенне такой дзяржаўнай палітыкі забяспечвае павышэнне эфектыўнасці эканомікі, абарону інтарэсаў айчынных таваравытворцаў, недапушчэнне “праядання” крэдытаў, узмацнення інфляцыі, развіцця крымінальных і ценявых структур.

Па-чацвёртае, прыпынена дзікая “прыхватызацыя”, раскраданне кучкай дзялкоў агульнанароднага багацця і стварэнне буйных прыватных капіталаў, частка якіх маюць крымінальную аснову. Прыватызацыя праводзіцца пры ўдзелу і пад кантролем дзяржавы, у інтарэсах умацавання яе магутнасці і павышэння дабрабыту народа.

Па-пятае,народ і дзяржава адмовіліся ад куплі-продажу зямель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай. Калгас, сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў, сялянская (фермерская) гаспадарка маюць роўныя правы і магчымасці існавання, калі яны эфектыўна гаспадараць на зямлі.

Па-шостае, Рэспубліка Беларусь адкрытая для эканамічнага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае ў народную гаспадарку капіталы айчынных і замежных інвестараў, у той жа час сёння, пры наяўнасці велізарнага вытворча-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, робіць стаўку на ўласныя сілы і сродкі, іншаземныя інвестыцыі прыцягваюцца ў тым выпадку, калі яны даюць эканамічную выгаду і адпавядаюць нацыянальным інтарэсам.

Галоўным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1994 – 2009 гг. з’яўлялася тое, што ўкраіне была створана і дзейнічае аптымальная сацыяльна-эканамічная сістэма, заснаваная на паступовым, эвалюцыйным шляху эканамічных пераўтварэнняў, без абвальнай прыватызацыі і “шокавай тэрапіі”. Забяспечаны высокія тэмпы эканамічнага росту: прырост валавога ўнутранага прадукту ў Рэспубліцы Беларусь у 2001 – 2005 гг. штогод складаў 7,5% супраць 3,5% сярэднесусветнага, прыклдана такія ж і ў 2006 – 2009 гг. Захаваны сацыяльныя гарантыі для людзей – жыллё, пенсіі, бясплатныя, за кошт бюджэту, адукацыя і лячэнне. Сёння Рэспубліка Беларусь з’яўляецца стабільнай, паспяховай, цывілізаванай краінай з моцнай эканомікай, развітымі навукай і культурай, адной з лепшых у свеце сістэмай адукацыі.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 110 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя| Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)