Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

душэўны, псіхалагічны стан персанажа.

У эліптычных канструкцыях выказнік канкрэтна лексічна не названы, але яго семантыка даволі лёгка вызначаецца са сказа:

Узбоч дарогі — лясок, па другі бок — поле, а ўгары папялістыя хмары паўзуць (Я.Колас);

У цёмным небе карагоды сінявокіх зорак (М.Багдановіч).

У адрозненне ад эліпсісу, умаўчанне дапускае пропуск таго, што вельмі значна. Гэта сінтаксічная фігура, пры якой маўленне знарок рэзка абрываецца, каб перадаць пэўныя эмоцыі гаворачага; зразумелым становіцца толькі самы агульны сэнс выказвання.

Умаўчанне разлічана на своеасаблівае садуманне чытача ці слухача з адрасантам выказвання.

У маўленні гэтая фігура падкрэсліваецца інтанацыйна, а графічна абазначаецца шматкроп'ем. Умаўчанне выкарыстоўваецца ў размоўным, мастацкім і публіцыстычным стылях для ўзмацнення экспрэсіі маўлення: Ведаючы яе натуру, то можна пэўна думаць, што ўжо даўно недзе на фронце пад кулямі ды снарадамі байцоў нашых раненых лечыць. А можа і сама ўжо недзе... не дай Божа... (А.Кулакоўскі).

Асіндэтон (ад грэч asyndeton — нязведанае, бяззлучнікавасць) абобяззлучнікавасць — сінтаксічная фігура, у якой адсутнічаюць злучнікі паміж граматычна аднароднымі словамі і сказамі з мэтай

узмацнення экспрэсіі, дынамічнасці, насычанасці з'яў, падзей, фактаў;

такая будова фразы або вершаванага радка надае мове сцісласць, большую выразнасць, энергічнасць, узмацняе экспрэсіўнасць:

Попел і чорныя цені майна,

Вые ў комінах скруха.

Як называюцца слёзы? —

Вайна.

Смерць.

Галадоўка.

Разруха. (Я.Янішчыц)

Зеўгма — сінтаксічная фігура, у межах якой да аднаго апорнага слова адносяцца два або больш слоў, якія раўнапраўныя граматычна,але абсалютна адрозныя паміж сабой семантычна.

Менавіта гэта дае магчымасць успрымаць далёкія і лагічна не аднародныя паняцці як аднародныя члены.

Напрыклад: Х леб есца, смокчацца, грызецца, «хлябаецца» і генетычна памятае свой радавод, сваю бацькаўшчыну — глебу (А.Разанаў).

Або:

У цябе на слыху перагукваюцца

Радыяцыя і радаўніца.

Чакаючы ў гнёзды буслоў,

Дагніваюць на ліпах бароны. (Р.Барадулін)

 

Характэрнымі для зеўгмы з'яўляюцца гіпербалічныя завастрэнні, а таму абгрунтавана яе ўжыванне ў гумарыстычных мініяцюрах:

Адны сустракаюць Новы год з надзеяй, другія — з каханнем, а трэція — з жонкай (Б.Васільеў),

у пародыях і эпіграмах: Прапах архівамі і мятай І не запах ад хрэстаматый... (з эпіграмы Р.Барадуліна на А.Лойку).

Названая фігура часта выкарыстоўваецца для выражэння іроніі або камічнага:

На дварэ стаяла цудоўнае летняе надвор'е і дзяўчына ў паркалёвай сукенцы;

Ішоў дождж і два студэнты і інш.

 


Дата добавления: 2015-08-13; просмотров: 292 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Ствараецца своеасаблівы паралелізм сказаў і эмацыянальна падкрэсліваецца слова, якое паўтараецца.| II. "Venus" - The Bringer Of Peace

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)