Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Сінонімы і сінанімічны рад.

Калі рэдактар бачць недакладнасці словаўжывання, ён замяняе неўдалае слова аўтара больш дарэчным сінонімам. Выбраць самы дакладны варыянт цяжка, і аўтары, і рэдактары працуюць над удасканаленнем тэксту.

Асноўныя функцыі сінонімаў у мастацкім тэксце:

1) замяшчэння – пазбаўленне паўтору слоў;

2) удакладненне;

3) экспрэсіўна-стылістычная.

 

Сінонімы бываюць СЕМАНТЫЧНЫЯ (паняційныя), СТЫЛІСТЫЧНЫЯ, СЕМАНТЫКа-СТЫЛІСТЫЧНЫЯ. Калі кожны наступны сінонім узмацняе значэнне папярэдняга, такі прыём называецца ГРАДАЦЫЯЙ. Для рэдактара важна памятаць, што незаўсёды вялікая канцэнтрацыя сінонімаў – мастацкі прыём. Вельмі часта гэта таўталогія, слоўная збыткоўнасць. Т. ч. аўтары нарошчваюць аб’ём.

АНТОНІМЫ. Пары антонімаў утвараюць антытэзы і аксюмаран.

Амонімы і шматзначныя словы. Часта выкарыстоўваюцца аўтарамі для сноўнай гульні, якая заснавана на сутыкненні розных хначэнняў – адсюль узнікаюць парадоксы.

МІЖМОЎНАЯ АМАНІМІЯ.

ПАРОНІМЫ.

Дыалектызмы.

Прафесіаналізмы.

Аргатызмы.

Жарганізмы.

Налагізмы.

Запазычаная лексіка.

Фразеалагізмы.

Прыказкі і прымаўкі.

 

Асаблівасці рэдагавання твораў розных жанраў

Для мастацкай літаратуры характэрны тры роды паказу падзей: ЭПІЧНЫ, ЛІРЫЧНЫ, ДРАМАТЫЧНЫ. Укожнага свій спосаб іх адлюстравання. Для эпаса – гэта расповед, апавяданне; для лірыкі – перадача перажыванняў чалавека; для драмы – дыялагічнае адлюстраванне. У сваю чаргу яны існуюць у дзьвух формах мастацкага маўлення: у прозе і паэзіі.

Кожны род літаратуры рэалізуецца у жанрах.

Эпас: нарыс, раман (гістарычны, псіхалагічны, прыгодніцкі, філасофскі, фантастычны, дэтэктыўны, палітычны, інтэлектуальны, раман эпохі адраджэння – утопія/антыутопія, Барока – пікарэскны (вядзецца ад імя галоўнага героя (наратара), твор без прывычнага экспазіцыйнага дзялення, набор эпізодаў, яшчэ называюць плутовской, блазенскі), сярэднявечча – рыцарскі,), навелла, апавяданне, гатычны раман (каля гістарычнага, але ў гістарычным аўтар выступае даследчыкам, трэбы усе аспекты той эпохі ведаць дасканала; гатычны – галоўнае эмацыйная абстаноўка). Канадская пісьменніца – Маргарэт Этвуд.

Лірыка: верш, паэма.

Драматургія: камедыя, трагедыя, драма.

Гэтыя жанры непастаянныя, у рознай эпохе іх межы рухомыя. Нельга сказаць, што існуюць дакладныя межы між імі. Можна весці гаворку пра узаемадзеянне жанраў на карысць мастацкай літаратуры. Некаторыя творы вельмі цяжка аднесці да нейкага пэўнага жанру. Жанры – гэта арыенцір, а не эталон, не догма.

Томас Ман (“Доктар Фаустус”).

Жанры – не арыенцір, не эталон, не догма.

Але кожнага жанру ёсць асаблівасці, якія трэба ўлічваць. Каб не выдаваць “раманаў”, якія рэальна з’яўляюцц апавяданнямі ці аповесцямі. Часта такія творы падобны да канспектаў рамана, утрымліваюць нежывых надуманых герояў. Першы раман на Беларусі – Ядвігін Ша, “Золата”, другі – Цішка Гартны “Сокі цаліны”.

Калі пісменнік вырашае пытанне наконт жанру твора, як будзе рэалізавана яго творчая задума, то ён прадумвае спосабы падачы матэрыяла, пабудову дзеяння, прыёмы паказу героя, выбар мастацкіх сродкаў і г. д. Вельмі часта план аўтар прапісвае загадзя.

 

Рэдагаванне рамана

Найбольш складаныя моманты: праца над сюжэтам (бо у рамане канцэнтруецца мноства падзей, доўгі час, жыццё некалькіх чалавек, складаныя з’явы, прадстаўлены шматлікія персанажы “галерэя вобразаў”). Аб’емнасць рамана вызначае шэраг асаблівасцей, якія улічвае рэдактар. Менавіта, шырыня і паўната, абмалёўкі маштабнага дзейства або канфлікта, разгортванне дзеяння на вялікай прасторы, падрабязная дэталізацыя з’яў і персанажаў. Раман можа ўключаць устаўныя самадастатковыя гісторыі, лірычныя адступленні, гістарычныя экскурсы, устаўныя фрагменты іншых жанраў (пісьмы, вершы, дзённікі, дрматычныя дыялогі). Для рамана характэрна розным спосабам выражаць змест Галоўная задача рэдактара—ацаніць, ці на карысць задуме працуюць ўсе пералічаныя элементы рамана. Перш за ўсё, у якім размеры усё гэта улічана. Перш за усё на узроўні сюжэта, наколькі сюжэт з усімі устаўкамі натуральны, цікавы, лагічны. Наколькі дакладна сцэплены з сюжэтам лёсы і характарыстыкі герояў.

 

Сюжэт. Асноўныя тыпы:

1) хранікальны -- адлюстроўвае падзеі ў храналагічнай паслядоўнасці. Гістраычна гэта найбольш ранняя форма сюжэта. На ім пабудаваны: прыгодніцкія, авантурныя, авантурна-прыгодніцкія., пікарэскны (ланцужковы прынцып);

2) канцэнтрычны тып сюжэту – уключае ў сябе храналагічны паказ падзей, але пры гэтым прадугледжвае раскрыццё прычынна-выніковых сувязей падзей. Пры гэтым паказваюцца матывіроўкі падзей.

 

Галоўны па важнасці пасля сюжэту элемент – АДЗІНСТВА РАСПОВЕДУ. Важна разумець, ад чыяго імя вядзецца аповед, у якім стылі, танальнсці, з якой ацэначнай і эмацыйнай нагрузкай. Аналіз адзінства аповеду уключае адказ на пытанне: ці дасягаецца цэласнасць успрымання падзей, ці аб’яднаны аповед агульным светапогладам, ацэнкай, настроем.

 

КОЖНАЯ разнавіднасць сучаснага раману мае свае крытэрыі ацэнкі сюжэту і стылю аповеду. Адзінства аповеду дасягаецца сваімі сродкамі.

Розных падыходаў патрабуюць творы, напісаныя у розных літ. традыцыях, на аснове розных літаратурных метадаў, асабліва перакладная літаратура.

 

“Іліяда і Адысея” – перакладчыкі прынятыя Жукоўскі і Гледзіч.

 

Зыходны пункт у ацэнцы рукапісу – гэта неабходнасць ацэнкі маштабнасці адлюстравання. Да ліку сігналаў для рэдактара, што жанр рамана выбраны неапраўдана, належаць наступныя характарыстыкі:

1) адсутнасць сацыяльна-значных карцін;

2) паказ асобных з’яў, чалавечых лесаў, незвязаных з гісторыяй, сацыяльным жыццем;

3) тэматысная вузказць.

Рэдактару трэба адрозніваць сапраўдны шырокі ахоп, шырокае бачанне жыцця ў творы ад спрошчанага схематычнага аповеду, павярхоўнага пераходу да апісання з’яў, ад шматслоўнасці, калі апісальнасць пераважае над выразнасцю.

Тыповы памылкоы шлях аўтара, так званы, фатаграфічны, калі ў рамане прадстаўлена маса дэталей, падрабязнасцей. Наяўнасць шматлікіх пустых падрабязнасцей вядзе да ўспрымання рамана “как вязкой скукі”. Хоць раман – гэта вялікі твор, але да яго таксама прымянальны сцісласць, лаканізм, дакладнасць вобразна-выяўленчых сродкаў.

Сінтэтычнасць – важная ўласцівасць раманаў. Раман вельмі часта выкарыстоўвае мастацкія магчымасці іншых жанраў і родаў літаратуры. Выкарыстанне магчымасцей лірыкі, драматургіі цягне за сабой аналіз сюжэтна-кампазіцыйнага рашэння, наколкі ўдала аўтарам злучаны разнародныя элементы аповеду. Рэдактар павінен вызначыць, ці знайшоў атар правільнае сюжэтнае рашэнне, якое дапамагае раскрыць значэнне і сэнс усіх эпізодаў, паказаць сутнасць характараў. Галоўнае для рэдактара – ўбачыць твор цалкам.

Для рэдактара немэтазгодным з’яўляецца выказваць заўвагі адносна пабудовы асобных глаў, апраўданасці эпізодаў, дыялогаў у працэсе першага чытання.

Для рэдактара карысным і неабходным з’яўляецца складанне плана твора. План уключае асноўныя моманты развіцця сюжэту. План дапамагае сканцэнтраваць увагу на асноўных сюжэтных лініях, вызначыць ролю другасных сюжэтных ліній. Такім чынам, бачыцца архітыктоніка твору. Гэта дапамагае бачыць персанажа ў яго перспектыве, прасачыць шлях героя. Складанне плана, графічнае адлюстраванне сюжэтных ліній вельмі карысныя пры працы з маладымі аўтарамі-раманістамі. Гэта дапамагае наглядна ўбачыць хібы твора. Рэдактар можа падказаць залішне зацягнутыя эпізоды ў рамане, недакладныя, недастаткова прапісаныя месцы. Можа падказаць, наколькі неапраўдана бегла вымаляваны той ці іншы персанаж ў творы.

Адзін з галоўных крытэрыяў ацэнкі рэд-ра – АДЗІНСТВА СЮЖЭТА І ХАРАКТАРАЎ. Як недахоп – наяўнасць эпізодаў, сцэн, не звязаных з развіццём характараў герояў, якія не дапамагаюць развіццю сюжэта. Як недахоп твора можна вызначаць выпадкі, калі героі пазначаны толькі канспектыўна, а таму чытач не паспявае даведацца пра іх, палюбіць герояў, рэдактар адсочвае, наколькі сюжэт рамана адлюстроўвае логіку адносін герояў, іх перажыванняў, паступкаў.

 

Планы складаюць і рэдактары і аўтары (напрыклад, Тургенеў складаў фармулярныя спіскі дзеючых асоб).

 

 

Рэдагаванне аповесці

Агульныя прынцыпы рэдагавання падобны да рэд. рамана. Адрозненне аповесці ў тым, што арганізуючую ролю ў творы выконвае аповед, хранікальнае і апісальнае адлюстраванне падзей. Апісанне ў аповесці можа быць больш падрабязным, чым ў рамане. У аповесці больш моцна выяўляецца суб’ектыўны элемент, больш яскрава паказваюцца адносіны аўтара да падзей. Больш ярка выяўляецца фігура апавядальніка, больш каларытнай становіцца мова твора. Тамц пры рэдагаванні аповесці рэдактар павінен большую увагу удзяяць:

1) самому аповеду;

2) аўтарскай манеры аповеду;

3) эмацыянальнасці аповеду;

4) логіцы;

5) мастацкасці.

 

Рэдагаванне апавядання

Даследчык Бахцін – паняцце “фокус асэнсавання” (калі аўтар піша пра мінулае, сучаснасць ацэньваецца с позірку мінулага).

Для рэдактараў мастацкай літаратуры апавяданне – пастаянны аб’ект работы, публікуюцца і ў зборніках, і ў альманахах. З іх пачынаюць маладыя. Апавяданне – найбольш лаканічная форма мастацкай літаратуры. Пры гэтым, тое што твор малы па аб’еме, не значыць, што твор просты для напісання, рэдагавання, асэнсавання. Яно мае вялікія мастацкія магчымасці, апелюе для ўсіх магчымасцяў прозы. ад аўтара патрабуецца, што ён павнен пісаць лаканічна і ёміста. У апавяданні адразу відаць недахопы. Апавяданне патрабуе вельмі сур’езнай працы над сюжэтам, кампазіцыяй мвай. Рэдактар, калі з ім працуе, вырашае пытанні адпаведнасці формы і зместу; вызначае, ці здолеў аўтар, выкарыстоўваючы магчымасці жанра “апавяданне” здзейсніць сваю задуму.

У першую чаргу рэдактар вызначае, наколькі актуальны твор. Галоўны прынцып пры разглядзе апавядання: “В МАЛОМ МНОГОЕ”.

Апавяданне – гэта не проста апісанне выпадка з жыцця. Гэта не замалёўка з натуры. Галоўнае для аўтара – раскрыць сутнасць падзей, праблем.

Апавяданне – твор аднапланавы. У ім адна сюжэтная лінія. Таму, як пры працы з раманам, рэдактар не складае план, не фіксуе герояў. Ен канцэтруе увагу на сюжэце, кампазіцыі, мастацкіх вобразах.

Да ліку тыповых памылак апавядання належаць:

1) перагружанасць персанажамі, сцэнамі, дыялогамі – тыпова для аўтараў-пачаткоўцаў.

2) Асобна трэба весці пра дынаміку твора, імклівасць развіцця сюжэта: зацягнутая экспазіцыя, залішнія падрабязнасці. Аўтару прапануецца выключыць ці перапрацаваць элементы.

 

У пагоні за лаканічнасцю таксама кроюцца недахопы: адсутнасць псіхалагічнай матывіроўкі паступкаў герояў, неапраўданыя правалы ў развіцці дзеянняў, схематычнасць характару, адсутнасць запамінальных рыс персанажа.

Рэдактар павінен адрозніваць прадуманую кароткасць і неапраўданую. Рэдактар павінен адрозніваць пропускі ў паказе падзей, якія можа лёгка дадумаць чытач і незапоўненыя пустоты. Апавяданне не проста павінна быць кароткім, але і валодаць матсацкім лаканізмам. Мастацкая дэталь – ёй надаецца важная ўвага рэдактара.

 

 

Асаблівасці рэдагавання драматычных твораў

УСПОМНІЦЬ: драматычныя тэатральныя школы.

Спецыфіка працы з драматычнымі творамі ў тым, што аўтар карыстаецца магчымасцямі дыялогаў, маналогаў, героі рэалізуюцца праз дзеянне, няма аўтарскай падказкі. Развіцце сюжэта – у канкрэтным дзеянні. Таму чытач/глядач – яго сведка. Ад драматурга патрабуецца стварыць максімальна праўдзівую іллюзію жыцця у мастацкім вобразе. Ацэнка драматычнага твора пачынаецца з ідэі, тэмы, зместу. Павінен быць актуальным, сюжэтным, насычаным дзеяннем. Класічныя патрабаванні: рух, хаткасць перажыванняў, лаканічнасць і яснасць слова.

Калі ў п’есе адсутнічае драматычная напружанасць, то ад публікацыі рукапісу неабходна адмовіцца. Для рэдактара важна ацаніць актуальнасць канфлікта ў творы, бо канфлікт – важнейшы крытэрый, адсюль і дынаміка, і напружанасць.

Мова герояў – галоўная іх характарыстыка. Мова дапамагае паказаць героя ярка, запамінальна, а таму патрабаванні да слова ўзмацняюцца.

Рэдактар павінен сачыць за тым, каб рэплікі драматычных персанажаў былі ярка індывідуалізаваны, своеасаблівыя, адметныя. Толькі пры гэтай умове персанажы набудуць пераканаўчасць, запамінальнасць і мастацкую каштоўнасць.

Драматург і рэдактар павінен клапаціцца пра тое, каб рэплікі герояў былі сзразумелыя і адразу выклікалі рэакцыю. Мова персанажаў не павінна быць засмечана дробнымі непатрэбнымі словамі.

Рэдагаванне не павінна зводзіца да граматычнага згладжвання рэплік. Пазбавіць ад шаблонных слоўных канструкцый, з-за якіх сціраецца маўленчая індывідуальнасць кожнай асобы.

Рэмаркі – адзіны спосаб непасрэднай прысутнасці аўтара. Рэмаркам адводзіцца нязначная частка тэксту. Яны не агучваюцца на сцэне, але гэта не значыць, што іх роля не істотная. Рэмаркі выконваюць службовую функцыю, але без іх не абысціся. У тэксце рэмаркі замяняюць аўтарскі аповед і апісанне, дапамагаючы чытачам уявіць дзеянне. Рэмаркі таксама служаць тлумачэннем, падказкай для рэжысёраў і акцёраў пры сцэнічным увасабленні твора. Рэмаркі могуць быць розных катэгорый:

1) пералік дзейных асоб з указаннем імен, узросту, грамадскага статусу, указаннем сваяцкіх адносін;

2) іншыя рэмаркі, дэкаратыўныя – фіксуюць месца, час дзеяння, малююць абстаноўку дзеяння, падаюць інтэр’еры, пейзажы.

3) ігравыя рэмаркі -- яны адзначаюць паступкі герояў, перамены ў іх псіхалагічным стане, жэстыкуляцыю.

Рэмаркі не павінны быць вялікімі, не павінны быць вельмі кароткімі.

Асаблівая ўвага рэдактарскай працы – афармленне драматычнага тэксту:

1) нумарацыйныя рубрыкі (дзея першая…) павінны быць графічна і тэкстуальна аднастайна аформлены;

2) спіс дзеячых асоб афармляецца: кожнае імя з новага радка. Пры гэтым ёсць бясслоўныя дзейныя асобы, якія праводзяца ў канцы дзеячых асоб. Пры гэтым імены дзейных асоб часта вылучаюць разрадкай, або паўтлустым шрыфтам;

3) славесная форма імені дзейнай асобы можа быць іншай, чым у спісе дзейных асоб;

4) текст ремарок обычно набірают поніженным кеглем, внешніе ремаркі выключают в красную строку, а внутренніе бяруць ў квадратныя дужкі і набіраюць у падбор да імені;

5) усё, што не адносіцца да рэплік рэкамендуецца графічна вылучаць і абавязкова аднастайна афармляць

 

ВЫДАННЕ ТВОРАЎ КЛАСИЧНАЙ МАСТАЦКАЙ ЛИТАРАТУРЫ

Для ўзнаўлення класічных тэкстаў праводзяцца спецыяльныя тэксталагічныя даследванні, тэксты вызваляюцца ад цэнзурных правак, скажэнняў і максімальна прыбліжаюцца да аўтарскіх варыянтаў.

 

ЖАНРЫ И ТЫПЫ ЛИТАРАТУРНА_МАСТАЦКИХ ВЫДАННЯУ

Жанравы рад литаратурна-мастацких выданняу: монавыданні, зборнікі, выбраныя творы, зборы твораў,

 

ЛК

19.10.12

Монавыданні бываюць двух тыпаў:

1) адзін заврешаны твор з поўным тэкстам;

2) адзін твор, як правіла замежнай літаратуры, з непоўным, скарочаным адаптаваным тэкстам. (Гарганцюа і пантагруэль, Рабінзон Круза і інш.)

 

Збонікі:

1) аўтарскія зборнікі;

2) калектыўныя – творы некалькіх аўтараў. Маюць характэрныя, а таму і назвы: АЛЬМАНАХІ (зборнік новых твораў розных аўтараў аднаго кірунку, рэгіёну. Гэтыя творы аб’яднаны па відавых, тэматычных, ідэйных і іншых прыкметах),

АНТАЛОГІІ (зборнік выбраных твораў, часцей паэтычных, найбольш вядомых. Зборнік пэўнага перыяду развіцця літаратуры, аднаго літаратурнага кірунка і інш. Пры гэтым слова анталогія не заўсёды упамінаецца ў назве выдання.)

ХРЫСТАМАТЫІ (зборнік вучэбнага характару, які мае канкрэтны чытацкі адрас). Змест хрыстаматыі залежыць ад вучэбнай праграмы. У такім зб. могуць друкавацца і поўныя і урыўкі. Звычайна яны характаразуюць асобныя перыяды развіцця літаратуры ці асобнага народа;

 

Прынцыпы складання аўтарскіх зборнікаў – залежыць ад прынцыпу у аснове:

ЖАНРАВЫЯ;

ХРАНАЛАГІЧНЫЯ;

ТЭМАТЫЧНЫЯ;

па некалькіх прыметах: жанрава-храналагічныя.

 

Нерэдка ў зборнікі ўваходзяць творы, падабраныя па розных прынцыпах: новыя творы, лепшыя творы, выбраныя творы аднаго жанру,

 

ВЫБРАНЫЯ творы змяшчаюць лепшыя творы розных жанраў аднаго аўтара, напісаныя ў розныя перыяды творчасці.Задача выбраных твораў стварыць у чытача ўяўленне значнасці пісменніка ў развіцці літаратуры, эвалюцыі яго творчасці.

 

ЗБОРЫ ТВОРАЎ бываюць двух разнавіднасцяў: непоўныя і поўныя. Зборы твораў класікаў літаратуры уключаюць не толькі мастацкія творы, але і артыкулы, лісты, інтэрв’ю і другіе матэрыялы. Няпоўныя зборы твораў выдаюцца часцей, чым поўныя.

 

РОЛЯ РЭДАКТАРА. Рэдактар павінен памятаць, што жанравы рад выданняў з усімі разнавіднасцямі, -- гэта з’ява дынамічная, рухомая. Рэдактар мае права сфарміраваць прапанаваць новую разнавіднасць з улікам асаблівасці творчасці пісменніка. Прыклады: творы, напісаныя ў пэўным месцы – Пушкін і Болдзінская восень; творы аўтара на розных мовах: творы Набокава на ангельскай мове, творы Максіма Багдановіча на рускай мове.

Тыпалагічны рад прадстаўлены двума тыпамі літаратурна- мастацкіх выданняў:

1) массавыя – вышэйшай формай з’яўляюцца навукова-массавыя выданні.;

2) навуковыя – вышэйшая форма – акадэмічныя выданні.

Тыпавы рад мастацкіх выданняў уключае выданні масавыя, навукова-масавыя, навуковыя, акадэмічныя.

Тыпаўтваральнай прыкметай тут з’яўляецца мэтавае прызначэнне выдання, яго чытацкі адрас.

Масавы тып літаратурна-мастацкіх выданняў адрасуецца масаваму чытачу. У такім зборы твораў друкуюцца асноўныя творы пісменніка з літаратурнай крытыкі, пубіцыстыкі, лістоў, успамінаў выбіраюцца толькі тыя, якія маюць цікавасць і значэнне для сучаснага чытача. Кампаноўка масавых збораў твораў часцей за ўсё жанрава-храналагічная, пры гэтым паказваюцца вядучыя жанры ў творчасці пісменніка, лепшыя творы. Навукова-даведачны апарат носіць папулярызатарскі характар: уступны артыкул, або пасляслоўе, слоўны і гісторыка-літаратурны каментарый (час, месца першай публікацыі) – яго задача дапамагчы чытачу ў разуменні твора. У выданнях такога кшталту абавязкова дадаецца алфавітны паказальнік твораў, якія увайшлі у выданне.

Выданні навукова-масавага тыпу – адрауюцца кваліфікаванаму чытачу, спецыялістам не філолагам. Навукова-масавыя выданні больш поўна прадстаўляюць творчасць пісменніка, асобныя яго перыяды і жанры. Такія выданні ўключаюць творы, якія не перавыдаваліся пры жыцці пісменніка, уключаюць невядомыя артыкулы і лісты.

Навуковыя выданні – вынік працяглага літаратуразнаўчага і тэксталагічнага вывучэння спадчыны пісменніка. Адрасуецца чытачам спецыялістам, даследчыкам. У выданнях навуковага тыпу друкуюцца устаноўленныя канчатковыя тэксты твораў, а таксама іх рэдакцыі і варыянтыы, дадаецца падрабязны навукова-даведачны апарат, тэксталагічны каментарый і усе магчымыя паказальнікі.

Акадэмічныя зборы твораў – гэта найвышэйшы тып літаратурна-мастацкіх выданняў. Іх падрыхтоўка патрабуе шматгадовую даследчыцкую працу. Прызначэнне: сабраць усю спадчыну пісменніка-класіка, радставіць яе як аснову для вывучэння яго творчасці, а таксама праблем гісторыі і тэорыі літаратуры. Такія выданні адрасуюцца найперш спецыялістам: літаратуразнаўцам, тэкстолагам, бібліёграфам, выкладчыкам, рэдакцыйна-выдавецкім работнікам. Такія выданні ўключаюць усе вядомыя дайшоўшыя да нас творы, усе матэрыялы па гісторыі тэксту, творы размяркоўваюцца пераважна ў храналагічнай паслядоўнасці, калі праводзіцца групіроўка па жанрах, то творы ўнутры размяшчаюцца таксама па храналогіі. Навукова-даведачны апарат уключае прадмову, сістэму каментарыяў і паказальнікаў.

Галоўнае месца ў даведачным апараце займае тэксталагічны каментарый. У ім даецца характарыстыка усіх выяўленых варыянтаў тэксту, тлумачыцца выбар асноўнага тэксту. Тлумачацца ўнесеныя змены на аснове тэксталагічнага аналіза.

Сістэма паказальнікаў максімальна поўная.

У акадэмічных зборах дадаткова ўводзіца паказальнік адрасатаў лістоў. Лісты размяшчаюцца па часе іх напісання і атрымліваюць агульную нумарацыю і паказальнікі звычайна займаюць цэлы том.

Сярод найважнейшых задач акадэмічнага выдання выяўленне дакладнага сапраўды аўтарскага тэксту. Звычайна пасля акадэмічнага выдання гэты тэкст прызнаецца кананічным і выкарыстоўваецца у выданях іншых тыпаў.

Адметная асаблівасць акадэмічнага выдання – гэта найбольш поўны раздзел “іншыя рэдакцыі і варыянты”. У ім даюцца практычна ўсе выяшленыя рэдакцыі і варыянты аўтарскіх тэкстаў.

Найбольш паказальныя – поўныя зборы твораў. Талстой 90, Дастаеўскі, Тургенеў 30 тамоў, Чэхаў 30, Горкі 63, Караткевіч (выйдзе 25 тамоў), Танк (13), Колас (незавершанае 20), Багдановіч 3, Гарэцкі 4 (5-ы дадатковы).

 

 

ЛК

26.10.12

 

Рэдактарская праца з ілюстрацыямі літаратурна-мастацкіх выданняў

 

Майстры ілюстрацыі: Павел Татарнікаў, Васіль Шаранговіч, Міхаіл і Уладзімір Басалыгі, Эдуард Агуновіч, Арлен Кашкурэвіч, Мікола Купава, Пётр Драчоў, Павел Семчанка, Мікола Селяшчук, Уладзімір Савіч, Барыс Забораў, Канстанцін Вашчанка, Анатоль і Сяргей Волкавы, Паплаўскія, Міхась Будавей, Нінэль Шчасная, Алена Лось, Цэслер.

Гісторыя Беларускай ілюстрацыі.

Школа ілюстратараў аформілася ў 20-я гады 20-га стагоддзя. У той час мастакі, якія фарміравалі нацыянальную школу: Волкаў, Лебедзеў, Тычына, Філіповіч.

Фарміраванне нацыянальнай школы звязана з афармленнем часопісаў “Маладняк”, “Полымя”, “Работніца і сялянка”, “Віцебшчына”, газеты “Звязда”, “Савецкая Беларусь”, “Маладыя араты”, “Палескі камунар”. Выданне асобных твораў Купалы, Коласа.

 

Ілюстрацыя у шырокім сэнсе тлумачэнне слоўнай інфармацыі нагляднымі прыкладамі. У вузкім сэнсе ілюстрацыя – галіна мастацтва, звязаная з выяўленчым тлумачэннем літаратурных і навуковых твораў. Мастацтва ілюстрацыі кнігі з’яўляецц а самастойным відам выяўленчага мастацтва. Роля ілюстрацыі ў літаратурна-мастацкім выданні.

Значэнне: з дапамогай ілюстрацыі чытач можа больш поўна зразумець, асэнсаваць літараурны тэкст;

ілюстрацыі дапамагаюцьвыявіць асноўныя ідэі літаратара;

чытач можа больш яскрава уявіць сабе вобразы герояў кніг;

ілюстрацыі павышаюць эмацыйнае уздзеянне на чытача;

ілюстрацыя візуальна каменціруе, развівае і дапаўняе думкі пісменніка і інш.

 

Асаблівасцю ілюстрацый з’яўляецца яе залежнасць ад літаратурнага тэксту і асноўная мэта: дапоўніць у наглядных вобразах аўтарскі аповед. Бывае так, што ілюстрацыя можа інсаваць як самадастатковы твор, але часцей за ўсё яна не зразумела для гледача у адрыве ад тэксту.

Кніжная ілюстрацыя па масавасці паўтораў і распаўсюджання займае вядучае месца. Але гэта падкрэслівае асаблівую сацыяльную ролю ілюстрацыі, адказнасць выдавецтваў перад чытачом.

Іл. заўсёды выступаюць як частка кнігі, таму што ілюстрацыі цесна звязаныя не толькі са зместам кнігі, але і спосабам брашуроўкі, тэхнікай выканання. У некай ступені яна з’яўляеца плёнам калектыўнай працы.

Вельмі часта пры падрыхтоўкі кнігі узнікае пытанне, ці кожны твор павінен суправаджацца ілюстрацыямі, ці патрэбны яны чытачу.

Сярод абгрунтавання неабходнасці ёсць такія: ілюстрацыя істотна дапаўняе гістарычны твор, паколькі наглядна дэманструе гістарычны касцюм, інтэр’ер, архітэктуры таго часу, што прадстаўлены у кніге. На ілюстрацыі мэта пазнавальнага значэння.

Псіхалагічная неабходнасць: большасць людзей найбольш востра схільны да візуальнага успрымання.

Сярод класікаў мастакоў ілюстратараў такія прозвішчы: Дарэ (паказ святга пісання), Брок, Білібін, Лансэрэ, Фаворскі, інш.

Рэдактар – галоўная фігура, якая вызначае характар ілюстравання і мастацкае афармленне выданняў. Практыка паказвае, што найбольш карыснымі для чытача з’яўляюцца ілюстрацыі, якія працягваюць і дапаўняюць аўтарскі расповед: перадаваць прадметы, пейзаж, інтэр’ер – тое, пра што аўтар ці не сказаў, ці сказаў вельмі скупа. Задача аўтара/рэдактара – ведаць тэкст дэталёва.

Рэдактар павінен сачыць, каб канкрэтызацыя мастака была добра прадумана, абгрунтавана, ілюстрацыя павінна стаць вынікам глыбокага вывучэння усяго твора, а таксама гістарычнай рэальнасці, пра якую ідзе гаворка. Звышзадача ілюстратара: стацбне каментатарам, не канкрэтызатарам, а суаўтарам. Ілюстрацыя не павінна стылістычна супярэчыць літаратурнаму твору.

Пры ацэнцы ілюстрацый рэдактар павінен праверыць:

1) адпаведнасць іх тэксту;

2) ці адлюстраваны ў малюнках асноўныя ідэі аўтара;

3) ці створаны літаратурныя вобразы у ілюстрацыях паводле мастацкіх вобразаў літаратуры;

4) ці адлюстраваны стыль пісменніка пры захаванні індывідуальных рыс мастака-ілюстратара;

5) ці правільна зроблена канкрэтызацыя літаратурнага твора.

 

 

Віды ілюстрацый і праца з імі

Віды ілюстрацый вызначаюць:

1) ПА ІХ ЗНАЧЭННІ І МЕСЦЫ У КНІЗЕ:

· ілюстрацыі-застаўкі – яны вызначаюць пачатак адной з частак аповеду. Заўсёды змяшчаюцца ў пачатку часткі ці глвы кнігі. Месца такой ілюстрацыі на кніжнай старонцы – зверху пры значным адрыве ад тэксту. Па сваім змесце яны могуць быць некалькіх тыпаў:

а) адлюстраванне сцэны, якая апісваецца ў пачатку главы/часткі;

б) раскрыццё галоўнай тэмы, главы ці часткі. Пры гэтым паказваецца кульмінацыйны момант, тое, што вылучана пісменнікам;

в) паказвае месца дзеяння або пейзаж, якія павінны выклікаць у чытача адпаведны главе настрой. Паколькі у кнізе бывае некалькі заставак, рэдактар павіне сачыць за адзінствам іх фармату і тыпу;

· ілюстрацыі-канцоўкі – прымяняюцца толькі ў канцы асобных частак ці усёй кнігі.Размяшчаюцца у канцы частак ці кнігі. Часам ілюстрацы паказвае заключнае дзеянне аповеду ці вельмі цесна зліваецца з той ідэяй, думкай. Закліканы ствараць адпаведны настрой. Але ён павінен гучаць у тон літаратурнаму тэксту. Канцоўкі могуць быць сюжэтна-тэматычнымі або сімвалічнымі. Яны павінны быць узаемазвязаныя адна з адной. Гэтая залежнасць накладвае адбітак на увагу працы рэдактара. Залежнасць затаўкі і канцоўкі павіна улічвацца пры выбары форм і тэм. Ілюстратарам такога віда называюць Лансэрэ.

Ілюстрацыі палосныя, паўпалосныя (фарматныя, абаротныя, малюнкі на палях.

Ілюстрацыі трэба размяшчаць каля вобразау. Найбольш цяжкія выпадкі: палосныя ілюстрацыі не заўсёды супадаюць з тэкстам, таму яны маюць памету, да якой старонкі яны адносяцца – тэхнічная неабходнасць. Рэдактар павінен уважліва праверыць правільнасць адсылкі.

Усе пералічаныя ілюстрацыі адрозніваюцца фарматам. Выбар фармату дыктуецца важнасцю ілюструемай падзеі, вобразу і гэтак далей. Напрыклад, кульмінацыйныя часткі аповеду ілюструюцца палоснымі малюнкамі, такім чынам падкрэсліваецца іх значэнне і звяртаецца увага чытача на іх значэнне. Менш значныя часткі аповеду падмацоўваюцца паўпалоснымі ілстрацыямі. У адрозненне ад заставак тэкст да іх павінен шчыльна прымыкаць знізу і зверху ілюстрацый. Такія ілюстрацыі павінны мець малы памер. Калі у кнізе выкарыстоўваюцца розныя віды ілюстрацый, то увага рэдактара павінна быць звернута на раўнамерную насычанасць імі усяго тэкста.

· Ілюстрацыя-франтыспіс – гэты від ілюстрацыі змяшчаецца перад тытульным лістом і займае усё поле старонкі. Франтыспіс можа памяншацца у памеры, але тэкст на старонцы быць не павінен. Роля вялікая: ілюстрацыя да усяго твора ці зборніка твораў. Змест адлюстроўвае: абагульненне галоўных тэм кнігі; найбольш яркая аўтарская ідэя; гэта можа быць партрэт галоўнага героя; партрэт пісменніка. Франтэспіс – уверцюра да усяго твора і такая ілюстрацыя задае агульны тон успрымання кнігі

· ілюстрацыі на вокладцы – захаваць кнігу ад пашкоджванняў, а таксама галоўную ідэю, тып выдання і таксама выдавецкую арганізацыю, што выпусціла кнігу.

· ілюстрацыя на тытуле і шмуцтытулах – іх змест такі ж, які на вокладцы, толькі трактоўка больш лаканічная. Як і на вокладцы, малюнкі на тытульных лістах могуць запаўняць усё поле старонкі або быць кампазіцыйна падначаленымі шрыфту. Малюнкі на тытульных лістах выкарыстоўваюцца для упрыгожання тытулаў, а на шмуцтытулах малюнкі нясуць тэму асобных частак або глаў кнігі.

2) ПА ІХ СУВЯЗІ З МАСТАЦКІМІ АСАБЛІВАСЦЯМІ ЛІТАРАТУРНАГА ТЭКСТУ:

ілюстрацыі дзеяння – такія ілюстрацыі паказваюць найбольш вострыя сітуацыі. Выразныя жэсты, рухі, ракурсы фігур. У ілюстрацыях дзеяння толькі прыблізна характарыстыка;

ілюстрацыя-партрэт – галоўная яе задача – даць характарыстыку героя твора, рухі жэсты тут недарэчныя, але мастак у партрэце збірае усе рысы персанажа, якія пісменнік рассыпаў па усім творы. Ілюстрацыі дапаўняюць уяўленні аб героі;

ілюстрацыі прадметна-пазнавальныя – яны перадаюць прадметы пбыту, пабудовы, пейзажаў, з’явы прыроды і іншае. Іх роля паказаць чытачу незнаемае.

Абстановачныя ілюстрацыі перадаюць дэталі абстаноўкі, дэталі касцюмаў, характэрныя для пэўнай гістарычнай эпохі і месца;

псіхалагічныя ілюстрацыі найбольш часта ужывальныя у кнізе, яны перадаюць характар героя, яго учынкі, тлумачыць адносіны героя з іншымі дзеячымі асобамі.

ілюстрацыі настрою або стану размяшчаюцца часцей на вокладках, франтыспісах, застаўках. Але бываюць і унутры тэксту. Іх уздзеянне на чытача непасрэдна эмацыянальнае.

Асобны від ілюстрацый закліканы перадаць думкі аўтара алегарычна. Гэта у асноўным малюнкі да казак, эпасу, баек і іншых твораў.

Ілюстрацыі могуць быць рознага характару: фотаздымкі, малюнкі, рэпрадукцыі вядомых твораў мастацтва.

Для ілюстравання мастацкіх твораў часцей за усё выкарыстоўваюцца малюнкі спецыяльна зробленыя мастаком для канкрэтнага твора, або малюнкі аўтара да твора. Рэпрадукцыі у якасці ілюстратыўнага матэрыялу выкарыстоўваць немэтазгодна.

 

3) ПА ТЭХНІЦЫ ВЫКАНАННЯ І ПАЛІГРАФІЧНЫМ УЗНАЎЛЕННІ.

 

Іл.юстраванне класічнай і сучаснай мастацкай літаратуры замежных твораў.

Задачы ілюстравання класічнай мастацкай літаратуры:

1) дапамагчы чытачу арыентавацца у адпаведнай эпосе;

2) дапаўняць сюжэт асобнымі гістраычнымі і побытавымі дэталямі невылучанымі аўтарам. Ёсць меркаванне, што найбольш адпаведнымі ілюстрацыямі да твораў класікаў з’яуляюцца тыя, якія узніклі у той жа час, калі жыу пісменнік. Таму адна з крытыкуемых сёння тэндэнцый – перадрукоўваць старыя ілюстрацыі. Больш прадуктыўным і адпаведным часам з’яўляецца падыход, калі даюцца новыя ілюстрацыі, актульныя сёння, паколькі новы час спараджае новую трактоўку.

Ікалі ілюструюцца творы, якія з’явіліся у нашыя дні, у якіх распавядаецца пра дзень сённяшні. У гэтым выпадку ідэальны варыянт, калі мастак і аўтар – суаўтары. Асаблівай увагі патрабуе праца рэдактара над замежнай класікай. Рэдактар пры гэтым павінен мець добрае ўяўленне аб культуры замежнай краіны, нацыянальных традыцыях, побыце.

 

ЛК

 

Часопис “Роднае слова”. Гисторыя выдання. Некаторыя асабливасци рэдактарских падыходаў.

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс. Яго заснавальнікі: міністэрства адукацыі РБ, аб’яднанне Саюз пісменнікаў Беларусі. У 1988 – 1991 гг. часопіс выдаваўся пад нзвай “Беларуская мова і літаратура ў школе”. Сёння мы маем “Беларуская мова і літаратура”.

Часопіс уключаны ў пералік выданняў вышэйшай атэстацыйнай камісіі РБ для друкавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філалагічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі, педагагічных навуках. Змест часопіса складаюць раздзелы Літаратура і час; Мовы рысы непаўторныя; Методыка і вопыт; Калі закончыўся ўрок; Нацыянальная і сусветная культура. Пры гэтым назвы гэтых раздзелаў былі рухомыя, мяняліся. Некалі існаваў раздзел “На ростанях”, акрамя ткго ёсць нерэгулярныя невялічкія раздзелы: Паэтычная старонка, Літаратурны ветразь, Календар памятных дат і юбілейных дзён, Песню бярыце з сабою, Крыжаванка.

 

 

Часопіс “Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1953 года. Часопіс задумваўся як выданне для маладых, у адрозненне ад “Полымя” (выдання для сталых аўтараў). Змест часопіса складаюць наступныя раздзелы: паэзія, проза, пераклады, крытыка, дыялог, эпісталярый, куфэрак парадоксаў, гісторыі і постаці, этнасфера, латаратурны задыяк, былое, папытай ў кнігарні, краязнаўчы даведнік. Аутары: Багдановіч, Чыгрын. Раздзел крытыка.

Узнікае кангламерат: два часопіса пад адной вокладкай (+Бярозка).

 

 

“Нёман” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс. Выданне даўняе, на рускай мове з 1945 года. Задумваўся як пляцоўка перакладу твораў беларускіх аўтараў на рускую мову

 

 

Плагият – у старажытным рыме: чалавек, яки крадзе рабоў ці дзяцей. Плагіят – прысваенне плёну чужой творчасці: апублікаванне твора пад сваім іменем без указання крыніцы і унясенні творчых зменаў.

У Новай гісторыі да плагіяту звярнуліся ў 17 стст. Да гэтага такой праблемы не існавала. Трактат,у чкім даказвалася права красці уласнасць.

 

ЛК

Этапы працы над индивидуальная энцыклапедыяй:

1) стварэнне слоўніка: тэматычныя блокі вызначыць (разбіўка па жанрах, акружэнне, асобы). Каля пазіцыі у слоўніку павінна быць крыніца інфармацыі, дзе тое імя ці назва сустракаецца. У рэдактара павінна быць інструкція для аўтара, у якой фіксуецца прыкладны аб’ём матэрыялу, характар яго афармлення.Складзен спіс аўтараў з указаннем іх спецыяліацыі, як вучоных. Яны – патэнцыйныя эксперты. Ідэальны варыянт, калі пэўныя тэмы курыруе спецыяльны рэдактар.Ілюстратыўны матэрыял на адказнасці рэдектара. Трэба, каб быў спіс ілюстрацый. Адны іл. – дакументаў, фотаўдымкаў. Спіс рэпрадукцый карцін (партрэты і інш), спіс ілюстрацый да твораў.

 

ЛК

07.12.12

 

Сінтаксіс мвы мастацкага стылю.

Сінтаксіс мовы мастацкага стылю забяспечвае дакладнасць, лагічнасць, завершанасць тэксту, праз сінтаксіс ствараецца сцісласць тэксту, у залежнасці ад мэты і сітуацыі – разнастайнасць.

Будова сінтаксічных канструкцый таксама адлюстроўвае экспрэсіўнасць і эмацыанальнасць выказвання, яго магчымую незавершанасць.

Стылістычныя фігуры, таксама як і тропы, дапамагаюць у раскрыцці аўтарскай задумы, выяўленні ідэйнага зместу твораў, стварэнні высока-мастацкіх вобразаў. Тропы і стылістычныя фігуры аб’ядноўваюць у вобразныя сродкі мовы, асноўная задача якіх – рэалізацыя эстэтычнай функцыі мовы.

Да ліку асаблівых прыёмаў сінтаксічнай арганізацыі адносяць паўторы. У драматургіі, прозе, паўторы могуць перарывацца паузамі або звароткамі, што ўплывае на экспрэсію выказвання, павышае яго эмацыянальнасць. Традыцыйна паўторы разглядаюцца як фігура падваення, але ў мастацкай літаратуры лёгка вылучаецца двайны, трайны шматразовы паўторы.

Калі слова паўтараецца праз увесь твор, з’яўляецца ключавым, выяўляе разнастайныя канатацыі, то такі паўтор разглядаецца як СКРАЗНЫ.

Калі слова, на якім аўтар акцэнтуе ўвагу, прадстаўлена ў розных склонавых формах, то перад намі фігура ПАЛІПТОТ або шматсклонавасць.

Паўторы адносяцца да фігур так званага НАЎМЫСНАГА аднастайнага маўлення і па традыцыі разглядаюцца ў сінтаксісе. Але адзінкі, якія паўтараюцца, могуць належаць да розных моўных узроўняў: фанетычнага, марфемнага, лексічнага, сінтаксічнага. Паўторы ўплываюць і на структуру, і на змест сказа, радка, страфы ці цэлага тэксту. Таму гаворка ідзе пра экспрэсіўны сінтаксіс.

АНАФАРА – у мове мастацкага тэксту можа быць рознай па структуры і па змесце. АНАФАРА – паўтор у пачатку сказа, страфы…

Лексічная анафара, якая складаецца з адной лексемы, ўяўляе сабой паўтор службовага ці знамянальнага слова. Такі адзінапачатак заўсёды акцэнтуе ўвагу на сэнсава важным слове, упарадкоўвае радок, уплывае на настрой чытача. Асноўная функцыя – вылучальна-узмацняльная.

Восень – калі лось скідае рогі,

Калі рэкі суцішаюць бег,

Калі пахнуць верасам дарогі,

Калі сонца коціцца са стрэх.

Анатоль СЫС

Лексічная анафара мае некалькі разнавіднасцей, напрыклад, паўтор слоў ў розных склонавых формах кваліфікуецца як АНАМІНАЦЫЯ. Паўтараюцца звычайна словы ключавыя, важныя для раскрыцця характару персанажа, апісання сітуацыі, адлюстравання аўтарскага настрою.

Хіба іду над зямлёй?!

Іду сабой – безперастанна сцелючы пад ногі

Свой цень, свае намеры, свае мэты.

Алесь Разанаў.

 

Трывожнага дыхання

Трывожны сухавей,

Трывожныя ў тумане

Пагляды ласкавей.

Барадулін.

 

Аўтары, мовячы іх твораў, уласцівы рукапіс выкарыстоўваюць у якасці адзінапачатку радкоў сугучныя лексемы. Атрымліваецца ПАРАНАМАЗІЙНАЯ АНАФАРА. Якая выяўляе адметнасць аўтарскага словаўжывання, дапамагае стварыць змястоўныя каламбуры.

Свабода –

слабо да-йсці

Па асці,

Па жарстве

Да мяжы тае,

Дзе душа даўгі аддае

Звышняму,

Які ў ёй жыве.

Барадулін.

 

Анафара празаічнага радка, у тым ліку нерыфмаванага верша, можа быць у пачатку даданых сказаў, якія звязаны з галоўнай часткай падпарадкавальнай сувяззю і ўтвараюць канструкцыю з сузалежным падпарадкаваннем.

Структура сінтаксічнай анафары розная. Такога тыпу фігура можа складацца са словазлучэння, словаспалучэння, сказа.

О, як я вернасці баюся,

О, як я вернасці жадаю.

Міхась Стральцоў.

 

Паўтор словазлучэнняў і сказаў (радкоў) з невялікімі зменамі называецца ЭНІМОНАЙ. Такая фігура только на першы погляд нагадвае анафару, паколькі нават невялікія структурныя змены маўленчых адзінак дэманструюць сэнсавыя нюансы, важныя для раскрыцця стану лірычнага героя выяўлення аўтарскай пазіцыі. Прыклад:

Аатоль Грачаннікаў

Адкуль мне ведац,

На якой бядзе

Я спатыкнуся

І не паднімуся.

Мне б толькі ведаць,

што агонь калін

зноў грэе зябкі

Вечар вераснёвы.

Мне б толькі ведаць,

Што мой родны сын

Сваёй не адцураўся

Роднай мовы.

 

З’ява супрацьлеглая анафары – паўтор у канцы – ЭПІФАРА.

Як аднолькавае кампанентнае завяршэнне сумежных ці блізкіх адзінак (сказаў) вершаваных радкоў, строф ці нават абзацаў) эпіфара выконвае структурна-вылучальную функцыю.

Барадулін:

…што не ведаю нічога без мамы,

што без мамы

я – не пісменны самы!

 

Віды фігуры тыя самыя, што і ў анафары: лескічная, сінтаксічная.

Адзін з відаў эпіфары – ЭНІМОНА – паўтор з нязначнымі зменамі.

 

Паўтор у канцы сумежных радкоў таго самага слова ў адной ці у некалькіх формах кваліфікуецца як ТАУТАЛАГІЧНАЯ РЫФМА.

Стаю ля жыта,

Малюся жыту.

Пімен Панчанка.

 

АНАФАРА і ЭПІФАРАузаемадзейнічаюць паміж сабой і ўтвараюць стылістычную фігуру ЭПАНАФАРА.

Сіпакоў:

Усе зважаюць на час,

І толькі сам час

Ні на кога не зважае.

Усе мы лішнія тут?

А гэты свет – чужая цацка,

і яна не для нас?

Не, ня праўда, --

і не чужая, і менавіта для нас.

 

Сустракаецца таксама марфемная ЭПІФАРА, сутнасць якой ў паўторы аднолькавых канцавых афіксаў ў аднаструктурных лексемах, якія завяршаюць радок.

Эпіфара як стылістычная фігура ўпарадкоўвае радок, а таксама надае лірызм твора, напеўнасць.

На паўторы лексем і сінтаксічных адзінак рознага ўзроўню (найчасцей словазлучэнняў, словаспалучэнняў) заснавана такая экспрэсіўная фігура, як кампазіцыйны стык.

Чырвоны бачок яблыка зхапіў іней; іней прабег і па чырвонай ад ягад рабіне – пасыпаў ягады як цукрам. Іван Пашнікаў.

Брыль: Спачатку Юрачка толькі глядзеў. Глядзеў і рэзаў на гармоніку амаль без адпачынку.

Часам паміж паўторанымі словамі могуць ужывацца злучнікі, займеннікі, ці іншыя лексічныя адзінкі. Тым не менш, паўтор на стыку радкоў, строф, сказаў ці нават частак тэксту заўсёды адчувальны і зрокава, і сэнсава, і эмацыйна.

Уладзімір Арлоў:

Ідзе насустрач мне чалавек. Гэта чалавек – пераконваю сябе.

 

Разанаў: Кладу руку на агонь – і агонь, які перад гэтым кусаўся люта, ліжа маю далонь.

 

Ад стыку які таксама можа быць і фанетычны, і лексічны, і граматычны трэба адрозніваць такую маўленчую фігуру як ПАДХВАТ. Пры гэтым паўтараюцца роднасныя словы ці тое самае слова ў іншай форме. Такая ланцужковая сувязь паміж часткамі выказвання заўсёды спрыяе дынамічнаму развіццю сюжэта, недвухсэнсоўнасці выказвання, прыцягненню ўвагі да сэнсу паўторанага слова, яго ролі ў рэалізацыі аўтарскай задумы.

Прыклад:

Травы пахнуць кветкамі,

Кветкі пахнуць зорамі,

Зоры над палеткамі –

лесам і азёрамі.

 

 

ЛК

 

Адна з разнавіднасцей падхвата – ЛАНЦУГОВЫ ПАЎТОР.

Алесь Разанаў:

За вёскаю – рэчка, за рэчкаю – горка, за горкаю – поле, на полі – камень, а на тым камене-валуне стаіць зіхаціць залатая карона…

Кальцо страфы, або ФІГУРА КАЛЬЦА – гэта стылістычны прыём, заснаваны на паўторы адзінак рознага ўзроўню (ад лексем да сказа) у пачатку і ў канцы выказвання.

Анатоль Грачаннікаў:

Калі не спяваюць птушкі,

Світанкі свецяць сіроча.

Над светам пануюць ночы,

Калі не спяваюць птушкі.

 

Прыведзены прыклад дэманструе структурную і сэнсава-эмацыйную сіметрыю пачатку і авяршэння выказвання. Кальцо лексічнае, ці сінтаксічнае ужываецца, як правіла, у лірычных творах.

Часам паўтораныя лексічныя і сінтаксічныя адзінкі могуць пераасэнсоўвацца аўтарамі. Тады кампанентны склад кальца змяняецца, можа змяняцца сэнс паўторанага слова. Такая стылістычная фігура кваліфікуецца як КІКЛАС.

Барадулін:

Тым і трымаемся

На гэтым свеце,

Што хочам жыць па-новаму

На тым…

 

Анатоль Сыс:

Я думаў, пра вайну пісаць не маю права –

Мой белы конь не пасвіўся на мінным полі,

Мой белы верш не захлынаўся барвай –

Я думаў, пра вайну не напішу ніколі.

 

У выпадках выкарыстання КІКЛАСА аўтар нібы разважае над зместам першага радка, прыходзіць да пэўнай высновы, якая адлюстроўваецца ў змененай структуры экспрэсіўай фігуры.

Да фігуры кальца набліжаецца стылістычны прыём АПАКОЙНА – гэта кампазіцыйны паўтор, пры якім словы ў сказе размяшчаюцца так, што сказ можна прачытаць як злева на права, так і з права на лева.

Адзіны паратунак застанецца ў нас: ты – для мяне, я – для цябе. Вусны ратуюць вусны. Цела ратуе цела. Душа ратуе душу.

(Ул. Арлоў)

Разанаў: Жменя сее і жменя жне. Жменя мне і жменя табе.

 

ПАРАЛЕЛІЗМ – стылістычны прыём, які таксама заснаваны на паўторы, аднак паўтараюцца пры яго стварэнні не лексемы, словазлучэнні ці іншыя сінтаксічныя адзінкі, а падобныя ці аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі ў суседніх або сумежных частках тэксту – ПОЎНЫ ПАРАЛЕЛІЗМ.

Калі аднатыпныя канструкцыі размяшчаюцца ў тэксце адвольна, мы маем справу з ЧАСТКОВЫМ ПАРАЛЕЛІЗМАМ.

Адрозніваюць паралелізм фальклорных і аўтарскіх тэкстаў. У фальклорных тэкстах паралелізм складаецца з дзвюх частак. Першая частка змяшчае сімвалічны змест, яна апісальная. Другая – канкрэтная, рэальная. Сімвалам першай часткі адпавядаюць вобразы або персанажы другой часткі.

У аўтарскім мастацкім тэксце наяўнасуь прадметаў супастаўлення не абавязковая. На гэтай стылістычнай фігуры можа быць заснаваны ўвесь твор, ці яго частка, але ў любым выпадку паралелізм упарадкоўвае структуру тэксту, стварае яго гармонію, менавіта на граматычным ўзроўні за кошт паўтораў аднолькавых тыпаў сказаў, формаў слоў.

Алесь Пісьмянкоў:

Адна іх маці радзіла –

Грэла сваім бяссоннем.

Адна іх зямля насіла,

Адно ім свяціла сонца!

Адна гадавала хата:

адзін ўзяў меч абаронцы,

Другі ўзяў сякеру ката.

 

ПАРАЛЕЛІЗМ узаемадзейнічае з іншымі сінтаксічнымі прыёмамі, што яшчэ больш знітоўвае структуру твора, эмацыйна-зместавую сувязь частак.

Як стылістычны прыём паралелізм найчасцей выкарыстоўваецца пры стылізацыі тэкстаў пад фальклорныя.

Максім Танк:

Не сячы сасны, бо пахіліцца,

НЕ муці ракі – вір уздыміцца,

Не тапчы вясны – цвет асыпіцца,

Не журы дачкі, бо пакрыўдзіцца.

 

Паралелізм сінтаксічных канструкцый мае асаблівую экспрэсію, калі заключае ў сабе філасофскі змест.

Янка Сіпакоў:

Неба над галавою было, а хаты не было. Страха над галавою была, а хаты не было.

 

Экспрэсіўныя сродкі сінтаксічнага ўзроўню разнастайныя па структуры і функцыі. Веданне іх, уменне выкарыстаць ў кантэксце розных стыляў, дапамагае зрабіць мову выразнай.

У мастацкім сінтаксісе ўжывальныя канструкцыі, дзе выкарыстоўваецца паўтор злучнікаў, прыназоўнікаў, ці наадварот, іх адсутнасць пры днародных членах сказа. або пры аднатыпных частках выказвання, не толькі як сродак удакладнення зместу, але і як прыём стварэння эмацыянальнага маўлення – ЭМФАЗЫ.

Шматпрыназоўнікавасць як стылістычная фігура ў выказванні дапамагае акцэнтаваць увагу на кожным аднародным члене сказа. Улічваючы той факт, што і самі аднародныя члены сказа – гэта актыўны сродак экспрэсіі мастацкага радка, атрымліваецца двайное ўзмацненне выразнасці.

Танк:

Ты не хавайся, не ўцякай

За цень начны, за небакрай,

За дождж абложны ці за снег,

За жарт,

За песню ці за смех, --

Бо як аслеплены табой,

Змагу знайсці прыстанак свой.

 

Шматзлучнікавасць або ПОЛІСІНДЭТОН выкарыстоўваецца з мэтай перадачы маўлення эмацыйнага, напружанага, адначасова забяспечваецца рознабаковая характарыстыка прадметаў, дзеянняў.

Янка Брыль:

З-пад тых бярозак відаць не толькі азёры, але і поле, і шэрыя вёскі, і стужкі дарог, і дзве бліскучыя струны чыгункі.

 

Бяззлучнікавасць або АСІНДЭТОН, як адваротны прыём, таксама узмацняе экспрэсію. Яго мэта не толькі паказаць разнастайнасць з’яў і праяў жыцця. Звычайнае, на першы поглад, канстатаванне выяўляе аўтарскія эмоцыі, ацэнкі.

 

Аднародныя члены сказа, незалежна ад таго, ужыты яны са злучнікамі, ці без іх, з прыназоўнікамі ці без, з’яўляюцца экспрэсіўным моўным сродкам сінтаксічнага ўзроўню. Выкарыстанне ў адным сказе некалькіх радоў аднародных членаў дапамагае аўтарам больш дакладна выявіць эмоцыі, іх зменлівасць, разнастайнасьц праяўлення рэчаіснасці.

Экспрэсію аднародных членаў сказа пдкрэсліваюць таксама сінонімы, антонімы, паронімы, якія пры ўключэнні ў аднародны рад перадаюць дадатковыя сэнсава-эмацыйныя адценні.

Барадулін:

Гадавалі агонь,

І ён гадаваў,

І свяціў, і свянціў,

Грэў, карміў, гатаваў.

 

 

ЛК 19

14.12.12

 

Выкарыстанне аднародных членаў сказа з аднаго боку дэманструе разнастайнасць аўтарскага маўлення, эмацыйную дакладнасць аповеду, а з другога – багацее жаццёвых з’яў і праяў. Лексічны і сінтаксічны узроўні мовы ўзаемадзейнічаюць, у выніку чаго могуць узнікаць самастойныя стылістычныя фігуры, напрыклад ГРАДАЦЫЯ, АНТЫТЭЗА.

Градацыя як экспрэсіўны сінтаксічны прыём грунтуецца на пералічэнні лексем, кожная з якіх удакладняе, узмацняе, радзей аслабляе змест наступнай.

Караткевіч:

Ты – наш край.

Ты – чырвоная груша над дзедаўскім домам,

Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць,

Ты – наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому

не дано абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

 

Антытэза мае на мэце таксама ўзмацніць эмацыйнасць маўлення, але праз супастаўленне ў адным кантэксце супярэчлівых з’яў, супрацьлеглых паняццяў. Гэтая фігура спрыяе раскрыццю нечаканых кантрастных эмоцый,глыбіні пачуццяў.

Анатоль Закаў:

Без цябе мне і у сонечны дзень змрочна. А с табою і ў змрочны дзень сонечна.

 

Дзякуючы антаніміі, ствараюцца самыя разнастайныя фігуры, напрыклад, каламбур:

штодня жадаю аднаго – быць з табою штоноч. (Зэкаў)

аксюмаран:

На гарачым лёдзе

Смерч мячоў і дзідаў. (Пісьмянкоў)

антанагога:

Крыж жыцця! Колькіх зламаў ён, але колькім і памог выжыць. (Сіпакоў)

эфекты іроніі, гумару:

Міс пасёлка Брыдоціна. Міс Сухарукава. Міс Пачвараўка. (Сіпакоў)

 

Пропуск таго ці іншага члена сказа ўласцівы няпоўным сінтаксічным канструкцыям, якія ў межах стылістыкі тэксту утвараюць фігуру ЭЛІПСІС. Прапушчаны член сказа лёгка аднаўляецца з кантэксту, яго адсутнасць надае выказванню розныя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні, сэнсавыя нюансы.

Максім Танк:

На цвіку – яго кашуля прастрэленая,

Мытая матчынымі слязамі.

 

Грахоўскі:

Будзе бульба на сняданне,

На вячэру – акунькі.

 

Сыс:

Дарога полем – да маці.

Дарога лугам – да бацькі.

Дарога рэчкай – да любай.

Але

І полем, і лугам, і рэчкай

Іду заўжды да радзімы.

 

Назоўны ўяўлення або ізаляваны намінатыў (назоўны тэмы і назоўны лектарскі).

Адзін са сродкаў стварэня выразнасць мовы, від экспрэсіўнай канструкцыі, якая мае на мэце спыніць увагу чытача або слухача на сэнсе аднаго члена сказа. Найчасцей гэта назоўнік, які выносіцца ў прэпазіцыю да ўсяго выказвання, задае тэмы.

Паміж назоўнікам і наступным выказваннем-разважаннем, выказваннем-тлумачэннем, успамінам, апісаннем, існуе так званая эмфатычная паўза.

Гілевіч:

Хлеб…Чуў салдат бяссмерця прысмак,

Калі з кішэні шыняля

Вымаў усохлы недагрызак

скарынкі – чорная, як зямля.

 

Караткевіч:

Палессе! Ты ўсё – бясконцая і вечная паэма. Кожная лясная рэчка твая – драмлівы рэчэтатыў ліры.

 

Пры вылучэнні назоўнага ўяўлення важна не зблытаць сумежныя з ім з’явы.

Напрыклад, аднасастаўныя намінатыўныя сказы (апавядальныя ці клічныя), якія складаюцца з аднаго галоўнага члена сказа, дзейніка, выражанага назоўнікам.

Наяўнасць такога тыпу сказаў абумоўлена кантэкстам, пры чым змест суседніх сазаў можа быць не звязаны ўвогуле, ці звязаны аддалена. У той час, як пры выкарыстанні назоўнага ўяўлення паміж часткамі выказвання заўсёды відавочная лексіка-граматычная сувязь.

Намінатыўныя сказы выкарыстоўваюцца не з мэтай стварэння экспрэсіўнасці маўлення, а з тым, каб надаць радку лаканічнасць, дакладнасць.

Быкаў:

Восеньская ноч. Туман. Вецер. Дождж.

 

 

ЛК

21.12.12

Далучэнне або парцэляцыя – гэта такая сінтаксічная канструкцыя, калі у постпазіцыю да усяго выказвання выносяцца менавіта тыя члены сказа, у якіх заключаецца дадатковая інфармацыя. Яе мэта закцэнтаваць увагу на сэнсава важкіх словах ці адным слове, якія дапоўняць створаны малюнак пэўнай дэталлю, эмоцыяй, неабходнымі для больш поўнага стварэння вобраза для усведамлення канкрэтнай сітуацыі.

Стральцоў:

Дзень ціхі, дзень дрымотны, як вада.

Смуглява залацісты.

 

Р. Ігнаценка.

Раптам бачу: паволі падае на зямлю адзінокі жоўты лісток. Бярозавы.

 

М. Танк:

Шуміт лістотаю бяроз

Дождж. Памінальны дождж.

 

Парцыляцыя надае выказванню пэўную непасрэднасць, часам дапамагае перадаць напружаны эмацыйны стан аўтара ці персанажа. З беларускіх пісменнікаў асабліва часта выкарыстоўваў парцэляцыю Янка Брыль. Такі від канструкцыі выступае ў яго празаічнай мове стылеўтваральным. Янка Брыль знаходзіць словы, нібыта наўмысна прапушчаныя ў радку, якія ўдакладняюць змест выказвання, робяць яго нязмушаным, непасрэдным настолькі, што здаецца, аўтар ці персанаж знаходзяцца ў момант аповеду каля слухача. Дзякуючы парцэляцыі ствараецца даверлівая атмасфера, і гэта таксама ўплывае на эмоцыі суразмоўцы.

 

Інверсія як стылістычны прыём, што стварае экспрэсіўнае маўленне, заснавана на парушэнні традыцыйнага або прамога парадку слоў. У выніку дзейнік становіцца у постпазіцыю да выказніка, дапасаваныя азначэнні у постпазіцыю да дзейніка ці іншага паясненага члена сказа, акалічнасць спосабу дзеяння, меры і ступені – пасля выказніка. Такі парадак слоў з аднаго боку можа надаваць выказванню размоўную афарбоўку, а з другога – аўтары такім чынам вылучаюць словы сэнсава-важныя, могуць стылізаваць творы пад фальклорныя. Адваротны парадак слоў дапамагае стварыць дакладную рыфму, захаваць паэтычны рытм і іншае. Міхась Зарэцкі “Адна партыя ў шашкі”.

Максім Танк:

Ноч месячная за маім парогам.

Дзесь ападаюць яблыкі ў садах.

А сэрца штось заходзіцца трывогай.

Мо здарылася нейкая бяда.

Сяргей Законнікаў:

Душы затурканай, знямелай,

Нялёгка загартоўваць дух,

Каб выйсці ў свет, вярнуцца ў цела

І разарваць замкнены круг.

 

Інверсіі, дзе першым выступае дзеяслоў заўсёды падкрэсліваюць інтэнсіўнасць дзеянняў, іх зменлівасць. Прыметнік у постпазіцыі да паяснёнага слова акцэнтуе ўвагу на якасці, уласцівасці, бо менавіта яны ўяўляюцца аўтару асабліва важнымі для раскрыцця ідэйна-эмацыйнага зместу твораў.

Словы катэгорыі стану ў постпазіцыі да ўсяго выказвання засяроджваюць увагу на стане прыроды. Любы адваротны парадак слоў адлюстроўвае пэўную настраёвасць. Асаблівай экспрэсіяй валодаюць тыя інверсіі, кампанентамі якіх з’яўляюцца рады аднародных членаў сказа.

Ніл Гілевіч:

Мой край, мой рай бульбяна-жытны!

Зеленадолы, залаты!

Як спеў матулі – старажытны,

Як песня любай – малады!

 

Умоўчанне або недаказ – экспрэсіўны моўны зварот, закліканы аздобіць любую стылістычную фігуру, любы троп. Асобна ўжыты ў маўленчай плыні, ён заўсёды дапамагае перадаць унутраны стан апавядальніка, яго эмоцыі. Пісменнікі наўмысна не даводзяць думку да канца. Чытач выступае актыўным творцам, ён дадумвае, дамалёўвае сітуацыю, вобраз і тое, што мог адчуць аўтар. У выніку такіх творчых асацыяцый адбываецца паступовы пераход на ўласныя ўспаміны.

Алесь Пісменкоў:

Раней і дождж ішоў духмяны…

Раней і грыб бываў крамяны…

Раней маліліся аблокам…

Раней хапала ў продкаў клёку…

Раней прасцей жылі на свеце…

Раней…

Раней былі мы дзеці!

 

Разнастайнасць эмоцый, укладзеных у недаказ, перадаецца не толькі зместам выказвання, але і пунктуацыйна, паколькі незавершаная думка можа афармляцца як адным шматкроп’ем, так і камбінаваннем яго з іншымі знакамі прыпынку.

Алесь Разанаў:

Боязь засцерагае: у будычыні – смерць!.. Адвага надхняе: у будучыні – неўміручасць!..

Ці ёсць паміж днямі прадонні, а паіж хвілямі – ямы?!.

 

Умоўчанне можа выступаць стылеўтваральным экспрэсіўным сродкам у мове твораў розных аўтараў, паколькі сапраўды перадае самыя розныя эмоцыі. Можна сказаць, што гэта шматзначная стылістычная фігура. Прычым месца яе ў сказе, як і тып эмоцый, якія яна выражае, вызначаюцца аўтарскай задумай, кантэкстам. Напрыклад, Янка Сіпакоў, Алесь Разанаў, Аляксей Дудараў і многія іншыя аўтары перадаюць напружанасць уласнага эмацыйнага стану ці стану персанажаў праз умоўчанне, якое перарывае выказванне, пачынае яго ці завяршае.

Умоўчанне можа ўжывацца і пасля назвы твора, асабліва такая з’ява уласціва вершам Рыгора Барадуліна. Аўтар нібы адразу пасля тэмы назвы запрашае чытача настроіцца на адпаведны лад, падрыхтавацца да асэнсавання тэматычна розных тэкстаў.

“Трымаемся”, “Каб цяплей было”, “Застацца”, “Дамаўляюцца”, “Жыву” і інш.

Часам умоўчанне завяршае такую стылістычную фігуру, як рытарычнае пытанне. Узаемадзеянне сінтаксіных сродкаў выразнасці мовы заўсёды узмацняе экспрэсію, а пры адпаведным пунктуацыйным афармленні яно прымушае чытача згадзіцца з аўтарам.

Алесь Разанаў:

Хіба ўвесь шлях чалавека абмежаваўся зямлёй?!. Хіба ўвесь сэнс чалавека замкнуўся наўколлем?!. Хіба мае моц і вагу адно толькі тая думка, што засціць?!.

Хоць рытарычнае пытанне – гэта разнавіднасць пытальнага сказа, яно заключае ў сабе сцвярджэнне ці адмаўленне пэўных рэалій. Звычайна такія сказы афармляюцца клічнікам ці пытальнікам, клічнікам і пытальнікам адначасова, магчымы іншыя пунктуацыйныя варыянты іх афармлення.

У любым выпадку мэта такой стылістычнай фігуры перадаць яркія разнастайныя аўтарскія эмоцыі, не пакінуць чытача абыякавым да зместу, апісанай вышэй сітуацыі, паколькі ў рэтарычных пытаннях можа гучаць вывад, падагульненне.

Ад рэтарычнага пытання трэба адрозніваць такую стылістычную фігуру, як рытарычны вокліч. Сутнасць яго ў тым, што ў такім выказванні эмацыйны змест дамінуе над інфармацыйным. Падабенства хутчэй у тэрмінах, чым у стварэнні фігур.

Янка Сіпакоў:

Ці спяць вашы вусны? Ноч жа…О, непакорна-пяшчотная ноч, уціхамірся нарэшце!

 

ЛК

22.12.12

Зварот або апастрофа – гэта стылістычная фігура, якая забяспечвае стварэнне эфматычнай інтанацыі. Зваротак у сінтаксісе і зварот у стылістыцы – паняцці не тоесныя, бо не усякі зваротак можа выступаць у ролі звароту. Толькі тады, калі аўтары звяртаюцца да неадушаўленных прадметаў, як да адушаўленных, можна гаварыць пра стылістычны прыём апастрофу.

Пятрусь Броўка:

Ах восень-восень, ты пад сонцам

Не апісальнай пекнаты,

Ты раскідаеш,

як чырвонцы,

З кляноў барвовыя лісты.

 

Пімен Панчанка:

Росная зялёная Айчына!

На цябе, паўнюткую святла,

Пазіраюць круглымі вачыма

Птушаняты з цёплага дупла.

У аснове названага прыёму ляжыць з’ява метафарызацыі, калі пісменніку ўяўляецца нежывое жывым, кал з’явы прыроды, абстрактныя паняцці адухаўляюцца і могуць выступаць у якасці персанажаў. Нельга сказаць, што звычайны зваротак не валодае экспрэсіяй, не прыцягвае ўвагу суразмоўцы да зместу выказвання. Так, даследчык Цікоцкі адзначае найбольш распаўсюджаныя стылістычныя разнавіднасці звароткаў-тропаў і вылучае: звароткі-метафары, звароткі-эпітэты, звароткі-метаніміі, звароткі-параўнанні, звароткі-ўвасабленні, звароткі-іроніі.

Ад звычайнага зваротка трэба адрозніваць так званыя сказы-звароткі, або вакатыўныя сказы. Яны заўсёды экспрэсіўныя, праз іх перадаецца ўзрушаны стан персанажаў, аўтараў, яны афармляюцца ў розных тыпах кантэксту як простая мова, ў драматургічным – як рэпліка дыялогу.

 

Генадзь Бураўкін:

Скоціцца з Ушацкага пагорка

Ранішняя зорка не адна.

Голасам кулініным:

“Рыгорка!” -

клікне прыдарожная сасна.

 

Вакатыўныя сказы не маюць працягу развіцця думкі у параўнанні са сказамі ускладненымі звароткамі. Яны ў сціслай форме перадаюць самыя разнастайныя эмоцыі, смутак, жаль, боль, радасць, захапленне. здзіўленне. Але, каб удакладніць пачуцці, трэба ведаць змест кантэксту.

Перыяд – гэта фігура, якая стварае эмфатычную інтанацыю, надае выказванню экспрэсіўнасць. Гэта гарманічнае і па форме, і па змесце сінтаксічная канструкцыя. Кампазіцыйна яна складаецца з дзвюх частак. У першай частцы раскрываецца аўтарскае бачанне тэмы, якое асэнсоўваецца рознабакова, эмацыйна, прыводзяцца факты, шэраг аргументаў, доказ, гэтай частцы уласціва інтанацыя паступовага павышэння тону, з больш гучным вылучэннем галоўнай часткі выказвання. Другая частка – гэта вывад, заключэнне, да якога прыходзіць аўтар або персанаж. Інтанацыя паніжаецца, але выснова гучыць цвёрда, пераканальна і даходзіць да першаснай пазіцыі.

Максім Танк:

Парог, вычасаны з успамінаў,

Астаўся за мной;

Дзверы на завесах цвыркуновай песні

Асталіся за мной;

Вокны, зашклёныя вачамі блізкіх,

Асталіся за мной;

Хата, пакрытая крыламі ластавак,

Асталася за мной, --

Як жа мне не азірнуцца назад,

Нават калі б я застыў

Слупом солі?

У гэтым выпадку эпіфара і паралелізм злучыліся і стварылі асаблівы па будове сказ, які кваліфікуецца як перыяд. Рытмічны малюнак маўлення, сэнс выказвання надаюць твору глыбокі падтэкст, запрашаюць да філасофскага роздуму пра тое, што можа быць даражэйшым, чым месца, з якога ўсё пачынаецца.

Гэты стылістычны прыём уласцівы творам Максіма Танка, пры чым аўтар другую частку выказвання (вывад, заключэнне) можа падаваць асобным сказам.

 

Максім Танк:

У тваіх валасах

Сны начуюць мае неспакойныя,

У тваіх вачах

Загараюцца усе мае золакі,

У тваіх вуснах грэюцца

Усе маі ўсмешкі,

У далонях тваіх рук

Збягаюцца ўсе мае сцежкі…

Як пасля бунтаў

І рэвалюцый столькіх,

Захавала ты адзінаўладства!

 

ЛК

Драматургія

Аснова: канфлікт, мова герояў, рэмаркі.

Афармленне драматычнага тэксту

Драматычны тэкст адносіцца да складаных відаў тэксту, ён своеасабліва афармляецца, але ёсцт нормы, рэкамендацыі, прызначаныя аўтарам і супрацоўнікам выдавецтваў:

1. Нумерацыйныя рубрыкі павінны быць графічна і тэкстуальна аднастайна аформлены. Напрыклад:

Дзея 1(арабская) або Першая дзея.

З’ява 1(арабская) або Першая з’ява.

 

2. У спісе дзейных асоб імёны пачынаюцца з новага радка, незалежна ад таго, гэта асоба індывідуальная або калектыўная. Імёны бесслоўных дзейных асоб змяшчаюцца ў канцы спісу, адзін за другім. Пры гэтым прозвішчы, імёны, імёны па бацьку дзейных асоб часта вылучаюць разрадкай або паўтлустым шрыфтам, каб аддзяліць іх ад характарыстыкі гэтага героя.

Іван Іванавіч Іваноў, мэр горада.

Ганна Андрэеўна, яго жонка.

Госці, просбіты..

 

3. Слоўная форма імені дзейная асобы непасрэдна перад рэплікай можа быць іншай, чым ў спісе дзейных асоб. Выбраная ащтарам форма для имени дзейнай асобы павинн


Дата добавления: 2015-08-03; просмотров: 121 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Руководителей чтения| Кафедра русской литературы

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.217 сек.)