|
А Лявоніху Лявон палюбіў, А Лявоніха не жонка была,
Лявонісе чаравічкі купіў; Не мытую мне кашулю дала, –
Лявоніха, душа ласкавая, Не мытую, не качаную,
Чаравічкамі палясківала. У суседа пазычаную.
Як я, молада, ў матулькі была, Ай, Лявоніха, Лявоніха мая,
Як вішэнька у садочку, цвіла; Несалёную капусту дала.
Цвіла, цвіла ды пацвітывала, А Лявона дык і чорт не бярэць:
З малайцамі ды пагулівала. Несалёную капусту жарэць.
Папалася злому духу – мужыку,
Ссушыў мяне, як лісцінку у духу, –
А чаму ж цябе пярун не забіў, Сучасныя прыпеўкі
Як ты мяне маладую палюбіў. (дадатак да першых двух строф)
Наехала повен двор казакоў, Ой, Лявоніха, Лявоніха мая,
Ўзялі, ўзялі майго мужа у палон. Ты такою прыгажуняй не была.
Ой, не жаль мне, што яго узялі, Як збяромся мы у свята пагуляць,
Толькі жалка, што не моцна звязалі. Нам Лявоніхі сваёй не пазнаць.
Ой, не жаль мне, што яго узялі, Ах, Лявоніха, Лявоніха мая,
Толькі жалка, што не моцна звязалі: Ты сягоння, нібы ружа, расцвіла,
Ён, паганец, уцячэць, уцячэць, Расцвіла буйнымі кветкамі
Мне галоўку натаўчэць, натаўчэць. З добрым мужам, да і з дзеткамі.
МІКІТА
А Мікіта жыта паша, А Мікіта муку сее,
А я рада, – поле наша! А я рада, што умее.
Прыпеў: Мікіта, Мікіта, Прыпеў
Так і гэтак, Мікіта.
А Мікіта жыта косіць, А Мікіта ў печы паліць,
А я рада, – есць не просіць. А я рада, што кухарыць.
Прыпеў Прыпеў
А Мікіта вее жыта, А Мікіта хлеб саджае,
А я рада, што аббіта. А я рада, што гуляю.
Прыпеў Прыпеў
А Мікіта жыта меле,
А я рада, што так веле.
Прыпеў
Дата добавления: 2015-08-05; просмотров: 271 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
СПІ, СЫНОЧАК МІЛЕНЬКІ | | | ОЙ, РАНА НА ЙВАНА |