Читайте также: |
|
1. Тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-2000 гг
2. Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця і беларуская мадэль сацыяльна-арыентаванай эканомікі.
3. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. і яе рэалізацыя. Узрастанне ролі навукі на шляху да інфармацыйнага грамад-ства
4. Месца рэлігіі ў духоўным жыцці Рэспублікі Беларусь: узаемаадносіны дзяржа-вы і царквы.
5. Культурнае развіццё беларускага народа.
Працэс набыцця Рэспублікай Беларусь рэальнага суверэнітэту супаў у часе з рэзкім пагаршэннем яе сацыяльна-эканамічнага становішча. Сістэма кіравання ўсім народнагаспадарчым комплексам аказалася разбалансаванай. Парушыліся сувязі паміж рэспублікамі, а разам з імі – пастаўкі паліва і сыравіны, збыт гатовай прадукцыі. У выніку за 1991–1994 гг. выпуск прамысловай прадукцыі ў рэспубліцы скараціўся на 31 %. Сабекошт прадукцыі сельскай гаспадаркі знізіўся, а разам з ім – і попыт калгасаў на тэхніку і ўгнаенні. Хранічны недахоп срод-каў на выхад з крызісу ўскладняўся наступствамі Чарнобыльскай ка-тастрофы, якія забіралі каля 16 % рэспубліканскага бюджэту.
Адмоўным тэндэнцыям у развіцці народнай гаспадаркі паспрыяў і Савет міністраў на чале з прэм’ерам В. Кебічам, які ўзяў на ўзбраен-не ліберальныя метады эканамічных пераўтварэнняў і пераклаў асноўны цяжар па іх ажыццяўленні на плечы працоўных («шокавая тэра-пія»). У выніку, нягледзячы на дэфіцыт прадуктаў і тавараў першай неабходнасці, кошт на іх рэзка ўзрос. У адрозненні ад многіх саюзных рэспублік, беларускі ўрад замарудзіў з увядзеннем нацыянальнага плацёжнага сродку. У выніку грамадзяне былога СССР імкнуліся патраціць савецкія рублі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, купляючы ўсё, што было ў продажы – ад тэлевізараў да будаўнічых матэрыялаў. Каб зменшыць «вымыванне тавараў», давялося абмежаваць іх набыц-цё праз увядзенне талонаў і адмысловых спажывецкіх кніжак. Толькі ў 1992 – 1995 г. у нашай краіне стаў уводзіцца свой беларускі рубель.
Пасля зацверджэння Вярхоўным Саветам праграмы ажыццяўлення эканамічных рэформ, частка насельніцтва спрабавала скарыстаць свае сілы ў новых формах гаспадарання. Так, вяскоўцы і гараджане набывалі права на ўтварэнне фермерскіх гаспадарак. У 1991 г. Савет Міністраў ініцыіраваў перадачу часткі дзяржаўнай уласнасці працоў-ным калектывам і прадпрымальнікам. Да канца 1992 г. было перада-дзена 190 прадпрыемстваў. Актыўную ролю на беларускім рынку ста-лі адыгрываць замежныя бізнесмены, якія з 1991 па 1995 гг. стварылі 889 уласных і 1 836 сумесных з беларусамі прадпрыемстваў.
На хвалі развіцця рынку ўдалося ўзбагаціцца тым, хто быў бліжэй да ўлады і мог за атрымаць ільготны крэдыт у банку, каб затым набы-ць на яго тэхніку, нерухомасць і г. д. Асноўная ж маса ўкладчыкаў ашчадных банкаў не мелі магчымасці забраць свае грошы і ў выніку гіперінфляцыі цалкам іх страцілі. Прэм’ер В. Кебіча выявіў сваю некампетэнтнасць у пытаннях зняцця сацыяльнай напружанасці і вываду народнай гаспадаркі з крызісу, тым не менш выставіў сваю кандыда-туру на прэзідэнцкія выбары.
Заняпад эканомікі здолела прыпыніць група новых палітыкаў і эканамістаў, якая прыйшла да ўлады разам з Прэзідэнтам А. Лукашэнкам. 30 верасня 1994 г. прапанаваная імі праграма выхаду з крызісу была ўхвалена Вярхоўным Саветам рэспублікі. Дзякуючы ёй, ужо ў 1995 г. абвал вытворчасці быў прыпынены, але ў перспектыве належа-ла прадпрыняць значныя намаганні, каб пераламаць сітуацыю да лепшага, бо да гэтага часу валавы ўнутраны прадукт Рэспублікі Беларусь склаў 65, 2 %, а рэальныя даходы яе насельніцтва – толькі 60 %.
У ліку першых мерапрыемстваў Прэзідэнта былі: скасаванне неабгрунтаванай прыватызацыі дзяржаўнаё маёмасці і барацьба з карупцыяй. Да канца 1995 г. была створана нацыянальная крэдытна-грашо-вая і банкаўская сістэма, пачала фарміравацца ўласная мадэль экана-мічнага развіцця сацыяльна арыентаванага тыпу. Гэтыя навацыі і пер-спектывы знайшлі ўвасабленне ў «Асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996–2000 гады», якія былі ўхвалены ў кастрычніку 1996 г. Усебеларускім народным сходам.
Велізарную дапамогу ў стабілізацыі беларускай эканомікі аказаў Прэзідэнт і ўрад Расійскай Федэрацыі. У многім дзякуючы ёй, у 1996-1999 гг. намеціліся станоўчыя тэндэнцыі ў росце ВУП, тавараў народнага спажывання, інвестыцый і тавараабароту. Так, у параўнанні з 1995 г., 1998 год даў прырост ВУП 122,6 %, прадукцыі прамысловасці – 137,7 %, рознічнага тавараабароту – 193,9 %, інвестыцый у асноўны капітал – 132,2 %. Разам з тым яшчэ заставалася вострай праблема стратных прадпрыемстваў, якія ў 1998 г. складалі ў прамысловасці 11 %, а таксама адставанне вытворчасці сельгаспрадуктаў.
Вынікам напружанай працы беларускага народа пад кіраўніцтвам Прэзідэнта і падначаленага яму ўрада зрабіліся першыя істотныя дасягненні ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Так, у 2000 г. па асноўных паказчыках (ВУП, узровень жыцця і інш.) Рэспублікі Беларусь першай на постсавецкай прасторы выйшла на паказчыкі перадкрызіснага 1990 г.і стварылі аснову для яе далейшага дынамічнага развіцця.
2. Уласцівая Беларусі сыравінная і энергетычая залежнасць ад Расійскай Федэрацыі, арыентацыя эканомікі на саюзны рынак, састарэлыя тэхналогіі, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе, наступствы чарнобыльскай катастрофы і многае іншае натхніла Прэзідэнта А. Лу-кашэнку і яго ўрад на распрацоўку і прыняцце Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця (НСУР-1997). Пад паняццем «устойлівае развіц-цё» маюць на ўвазе такі шлях і стан эканомікі, які забяспечвае зада-вальненне патрэб цяперашняга пакалення без пагрозы дабрабыту бу-дучым пакаленням. Пад ім патрэбна разумець такое развіццё соцыуму і яго эканомікі, якое не разбурае навакольнае асяроддзе і забяспечвае бесперапынны прагрэс грамадства.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 117 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Распад СССР. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэс-публікі Беларусь. | | | Гэта стратэгія была распрацавана не толькі ў мэтах перадолення крызісу эканомікі, а і з улікам перспектыў яе далейшай інтэграцыі ў глабальную эканамічную сістэму. |