Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

А. А. Макарава

 

Клубныя ўстановы як суб’ект рэалізацыі

прыярытэтаў дзяржаўнай культурнай палітыкі

 

Карэнныя змяненні сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў пачатку 90-х гг. ХХ ст., складанасць сацыяльна-культурных працэсаў, што адбываліся ў той час у краіне паўплывалі на вызначэнне месца клубнай установы ў грамадстве, прывялі да прынцыпова новага разумення сацыяльнага прызначэння ўсёй клубнай дзейнасці. Час акрэсліў новыя патрабаванні да дзейнасці клубных устаноў, паставіў перад імі важную задачу — знайсці сваю нішу ў культурным жыцці рэгіёнаў краіны, прычым не шляхам прыстасавання старых, часам аджыўшых арганізацыйных структур да новай жыццёвай сітуацыі, а менавіта на аснове прынцыповага аднаўлення ўсёй сацыяльна-культурнай дзейнасці.

Пытанні развіцця ў нашай краіне клубных устаноў паўсталі даволі востра і, зразумела, патрабавалі свайго вырашэння. Значныя пераўтварэнні, што адбыліся ў сацыякультурнай сферы, дынамічнасць з’яў культурнага жыцця выклікалі неабходнасць пошукаў навукова-абгрунтаваных тэарэтычных падыходаў да кіравання рознымі сацыяльна-культурнымі працэсамі, што ажыццяўляліся праз дзейнасць клубнай установы.

Станаўленне дэмакратычнай прававой дзяржавы ў пераходны перыяд развіцця краіны патрабавала перагляду пытанняў прававога, эканамічнага, арганізацыйна-творчага характару адносін да клубнай установы як аднаго з інстытутаў, які рэгулюе сацыяльна-культурную актыўнасць насельніцтва ва ўмовах вольнага часу і ўплывае на развіццё нацыянальнай культуры.

Гэтыя працэсы выклікалі значную колькасць праблем у сістэме функцыяніравання клубных устаноў, звязаных з яе адаптацыяй да новых сацыяльна-палітычных і эканамічных умоў. Наяўнасць крызісных фактараў выявілася, па-першае, у адсутнасці стратэгіі перспектыўнага развіцця галіны і недасканаласці нарматыўна-прававой базы, негатоўнасці да колькасных і якасных пераўтварэнняў сеткі ўстаноў культуры ўвогуле. Па-другое, нягледзячы на тое, што сутнасць дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры і мастацтва, народнай творчасці і сферы вольнага часу ў цэлым была вызначана ў шэрагу заканадаўчых актаў (у прыватнасці, “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь”, “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”, “Аб грамадскіх арганізацыях у Рэспубліцы Беларусь”), а таксама ў асобных артыкулах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных дакументах, якія забяспечвалі даволі высокую ступень свабоды культурна-творчай дзейнасці грамадзян, спрыялі новаўвядзенням і сацыяльна-арганізацыйнаму эксперыментаванню, адсутнасць вызначанай пазіцыі дзяржавы ў адносінах да клубнай дзейнасці прывяла да неабгрунтаванага ў некаторых выпадках скарачэння сеткі як дзяржаўных, так і ведамасных клубных устаноў, скасавання многіх штатных адзінак, ліквідацыі вакантных пасад і інш.

У гэтыя гады сетка ўстаноў культуры клубнага тыпу сістэмы Міністэрства культуры скарацілася амаль на 15 %. Найбольшую дынаміку працэс скарачэння набыў у Магілёўскай, Гродзенскай, Брэсцкай абласцях, больш памяркоўна гэты працэс ажыццяўляўся на Міншчыне і Віцебшчыне:

 

Вобласці Колькасць клубных устаноў сістэмы Міністэрства культуры
1990 г. 1993 г. 1994 г.
Брэсцкая      
Віцебская      
Гомельская      
Гродзенская      
Мінская      
Магілёўская      
Усяго:      

 

Сярод галоўных прычын гэтага працэсу трэба назваць нерэнтабельнасць утрымання сельскіх клубаў у маланаселеных вёсках, адсутнасць неабходных фінансавых сродкаў на ўтрыманне ўстаноў і адначасова недахоп кваліфікаваных спецыялістаў, немагчымасць эксплуатацыі аварыйных будынкаў і інш.

Прагнозы і погляды на клубную ўстанову і яе міссію ў грамадстве як арганізатара культурна-асветніцкай работы з насельніцтвам былі вельмі песімістычнымі. Адчуваўся наяўны крызіс ў дзейнасці аднаго з калісці запатрабаваных сацыяльных інстытутаў фарміравання асобы ў прасторы культурнай сферы вольнага часу.

Такім чынам, канцэптуальна-тэарэтычныя, эканамічныя, арганізацыйна-прававыя і кадравыя праблемы, якія накапіліся ў культурнай сферы вольнага часу за папярэднія гады, з’явіліся перадумовай і штуршком для якасных функцыянальна-структурных пераўтварэнняў у дзейнасці клубных устаноў.

З сярэдзіны 1990-х гг. пачалася распрацоўка канцэптуальных асноў і праграмных кірункаў дзяржаўнай культурнай палітыкі ў галіне сацыяльна-культурнай дзейнасці і функцыяніравання клубных устаноў. Так, усебаковае даследаванне ажыццяўлялася ў межах праграмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: “Шляхі стабілізацыі сеткі дзяржаўных клубных устаноў у новых сацыяльна-эканамічных умовах” (1994–1995 гг.), спецыяльнага сацыялагічнага даследавання Беларускага інстытута праблем культуры “Роля сучасных клубных устаноў у задавальненні культурных патрэбнасцей аўдыторыі” (1995—1996 гг.). Дзякуючы ім клубныя ўстановы Беларусі паступова пачалі пераўтварацца ў дэмакратычны, агульнадаступны, гуманістычна зарыентаваны інстытут, які здзяйсняе сацыяльна-культурныя працэсы ў рэгіёнах краіны, надае ім арганізаваны характар і сацыяльна-выхаваўчую накіраванасць.

Актуальнасць і надзённасць праблем пераўтварэнняў ў дзейнасці клубных устаноў пацвярджаецца вынікамі рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Культурная сфера вольнага часу: стан, праблемы, пошукі", якая праводзілася па ініцыятыве аддзела народнай творчасці Беларускага інстытута праблем культуры ў 1995 г.

Канферэнцыя вызначыла вастрыню і злабадзённасць праблемы развіцця сферы вольнага часу ў Беларусі, ролю клубных устаноў у грамадстве, неабходнасць вырашэння пытанняў рэгулявання розных сацыяльна-культурных працэсаў у сферы вольнага часу і непасрэдна ў дзейнасці дзяржаўных клубных устаноў, а таксама распрацоўкі названых праблем на навукова-тэарэтычным і тэхналагічным узроўнях.

Матэрыялы канфэрэнцыі адлюстравалі асноўныя тэндэнцыі развіцця сацыякультурнай сферы і дынаміку культурных працэсаў на прыканцы ХХ ст., якія выклікалі неабходнасць пераасэнсавання ролі клубнай установы як сацыяльна-культурнага інстытута ў жыцці грамадства.

Сярод галоўных вектараў, што таксама дэтэрмініруюць праяўленне асобай сваёй сацыякультурнай актыўнасці, былі адзначаны:

o пастаяннае ўзрастанне ролі вольнага часу як грамадскай каштоўнасці, расшырэнне і паглыбленне культурных кантактаў у сферы вольнага часу, актывізацыя грамадскай цікавасці да гістарычна-культурных традыцый;

o зварот да вытокаў нацыянальнай культуры і адраджэнне ў сучасным культурным жыцці традыцыйных узораў народнай творчасці;

o інтэнсіфікацыя працэсу ўзнаўлення нацыянальнай самасвядомасці і фальклорнай творчасці як генатыпу духоўнай культуры народа;

o аднаўленне дзейнасці шматлікіх рэлігійных канфесій і іх уплыў на свядомасць людзей;

o узмацненне індывідуальнага фактару пры выбары відаў аматарскай дзейнасці, форм арганізацыі вольнага часу, зместу яго запаўнення.

Культуралагічныя даследаванні сведчылі аб моцным уплыве электронных сродкаў масавай інфармацыі на ўспрыманне фактаў рэчаіснасці і характар адносін чалавека да культуры и культурных каштоўнасцей, аб сутнаснай змене форм сацыяльных сувязей, адносінаў індывіда і соцыума. Менавіта ў гэты перыяд нашай гісторыі назіраецца значнае пашырэнне кантэксту інфармацыйнага, асветніцкага, публіцыстычнага і мастацкага матэрыялу, што прыводзіць да змены тыпу кантактаў з культурай і мастацтвам.

Клубные ўстановы апынуліся пад уплывам складаных і часам працілеглых тэндэнцый, сярод якіх вызначаліся: паступовы працэс стандартызацыі ладу жыцця і тыражаванне мадэлей сацыяльна-культурнай актыўнасці ў сферы вольнага часу, тыповых відаў і форм аматарскай дзейнасці; павелічэнне спажывецка-забаўляльных арыенціраў аўдыторыі ў адносінах да засваення культурных каштоўнасцей; пэўная стабілізацыя аўдыторыі мастацтва і мастацкай творчасці; рост патрэбы ў жывым кантакце з мастацтвам, у тым ліку ў дзейнасці ўстаноў сферы вольнага часу; нарастанне матэрыяльна-прагматычных інтарэсаў насельніцтва ў сферы вольнага часу, звязанах з пагаршэннем эканамічнага стану грамадства.

Сацыяльна-педагагічныя канцэпцыі таго часу абгрунтоўвалі неабходнасць змены выхаваўчай парадыгмы, якая ў значнай ступені патрабавала пераасэнсавання сутнасці выхавання, увогуле духоўнага станаўлення асобы. Новыя сацыяльныя ідэалы і ўяўленні аб механізмах грамадскага развіцця і выхавання асобы ў непасрэднай дзейнасці сацыяльных істытутаў звязваліся з духоўнымі каштоўнасцямі традыцыйнай нацыянальнай, рэгіянальнай культуры, менталітэтам, звычаямі і духоўнымі патрэбамі народа.

Усё гэта таксама выклікала неабходнасць пошуку і ўкаранення новых праектаў і мадэляў устаноў культуры, новых падыходаў да арганізацыі сацыяльна-культурнага жыцця насельніцтва, асабліва на рэгіянальным узроўні.

Разам з тым вынікі работы канферэнцыі пацвердзілі, што клубныя ўстановы маюць значны патэнцыял для рэалізацыі асноўных мэт дзяржаўнай палітыкі ў галіне нацыянальнай культуры і ўмацавання асноў культурнага жыцця Беларусі, але рэалізацыя гэтага патэнцыялу магчыма пры пэўных функцыянальна-структурных пераўтварэннях у іх дзейнасці.

Працэс функцыянальна-структурных пераўтварэнняў у дзейнасці клубных устаноў распачаўся ў сярэдзіне 1990-х гг. і ажыццяўляўся згодна з характарам сацыякультурных патрэбнасцей насельніцтва рэгіёнаў (рэкрэацыйна-забаўляльны х, пазнавальна-адукацыйных, інфармацыйна-камунікатыўных, мастацка-творчых, святочна-відовішчных), што было адлюстраваннем задач культурнай палітыкі, вызначанай у некаторых прававых актах і рэкамендацыях. Нельга не пагадзіцца з меркаваннем сацыяёлагаў, якія даследавалі заканамернасці функцыяніравання і развіцця культуры ў канкрэтных сацыяльна-гістарычных умовах і ў працэсе ўзаемадзеяння сацыяльных груп і індывідаў, што “культурная палітыка – гэта дзейнасць, звязаная з фарміраваннем і ўзгадненнем сацыяльных механізмаў і ўмоў культурнай актыўнасці як насельніцтва ў цэлым, так і ўсіх яго груп, арыентаваных на развіццё творчых, культурных і адпачынкава-забаўляльных патрэбнасцей”.

Задавальненне гэтых патрэбнасцей з’явілася ў той час асновай фарміравання сацыяльных тэхналогій дзейнасці клубнай установы, якія будаваліся на спалучэнні гістарычных, этнакультурных традыцый, сацыяльна-псіхалагічных, выхаваўчых падыходаў і інавацыйных мадэлей грамадскіх паводзін у сацыякультурнай сферы.

Гэты этап у дзейнасці клубных устаноў распачынаецца на мяжы 1995--1996 гг., і характарызуецца фарміраваннем новай культурнай палітыкай вызначэннем прыярытэтаў дзяржавы ў галіне народнай творчасці і сацыякультурнай дзейнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу. Гуманізацыя і рэгіяналізацыя, самакіраванне і ініцыятыва насельніцтва, улік культурна-гістарычных традыцый, дыферэнцыяцыя і інтэграцыя, праблемна-мэтавы характар дзейнасці выступаюць галоўнымі прынцыпамі функцыянальна-структурных пераўтварэнняў у дзейнасці клубных устаноў і асновай ажыццяўлення іх адносна дзяржаўнай культурнай палітыкі.

Нягледзячы на складанасць эканамічных умоў, у дзейнасці ўстаноў сацыякультурнай сферы ў гэты перыяд назіраецца актуалізацыя народнай творчасці, пашыраецца нацыянальна-культурны рух. Клубныя ўстановы пачынаюць скіроўваць свае намаганні на вывучэнне і адраджэнне беларускіх нацыянальных культурных традыцый, мастацкіх промыслаў і рамёстваў, ствараць умовы для самавыяўлення розных этнакультурных супольнасцей.

Пераадолеўшы крытычны перыяд, клубныя ўстановы (сельскія клубы і Дамы культуры, гарадскія і раёныя Дамы культуры, раённыя арганізацыйна-метадычныя цэнтры народнай творчасці) пачалі выпрацоўваць новы змест і характар дзейнасці, паступова знаходзіць сваё месца ў культурным жыцці краіны.

Увогуле, 1996–2001 гг. у цэлым па краіне вызначаюцца стабілізацыяй сеткі дзяржаўных клубных устаноў, што сведчыць аб пэўных працэсах пераўтварэннях у іх дзейнасці і наяўнасці рэфармавання з улікам патрабаванняў часу. Так, калі ў 1991 – 1996 гг. установы клубнага тыпу зачыняліся, то ўжо ў 1997 г. іх колькасць павялічылася на 21 адзінку, у тым ліку на 8 – у Брэсцкай вобласці, на 7 – у Магілеўскай, на 4 – у Віцебскай.

Дынаміку колькасных паказчыкаў сістэмы дзяржаўных устаноў клубнага тыпу можна прадставіць на прыкладзе 1996 і 2011 гг.:

 

Вобласці    
Брэсцкая    
Віцебская    
Гомельская    
Гродзенская    
Магілёўская    
Мінская    
г. Мінск    
Усяго    

 

Такім чынам, у другой палове 90-х гг. ХХ ст. распачынаецца працэс функцыянальна-структурных пераўтварэнняў дзейнасці дзяржаўных клубных устаноў у Беларусі праз іх прафілізацыю, спецыялізацыю, стварэнне новых мадэлей устаноў культуры ў сферы вольнага часу і ўкараненне рэгіянальна-мэтавых сацыякультурных праграм. Значна пашыраецца інфраструктура сацыякультурнай сферы за кошт новых устаноў культуры у рэгіёнах: клубаў, Палацаў (Дамоў, цэнтраў) культуры, цэнтраў (Дамоў) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтраў (Дамоў) рамёстваў, маладзёжных культурных цэнтраў, цэнтраў нацыянальных культур i iнш.

 
1. Па ведамаснай прыналежнасці Клубныя ўстановы сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Клубныя ўстановы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Цэнтры дадатковай адукаці сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў Цэнтры дзіцячай творчасці Клубныя ўстановы і клубы (студэцкія) вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Клубы па месцы жыхарства Прыватныя клубныя ўстановы (дыскаклубы)
2. Па адміністратыўна-тэрытарыяльнай прыналежнасці Раённыя Дамы (цэнтры) культуры Гарадскія Палацы і Дамы (цэнтры) культуры Гарпасялковыя Дамы культуры Сельскія Дамы культуры Сельскія клубы Аўтаклубы
3. Установы клубнага тыпу, зарыентаваныя на захаванне традыцыйнай культуры   Дамы і цэнтры рамёстваў і народных майстроў Дамы фальклору Цэнтры нацыянальнай культуры Цэнтры народнай творчасці Цэнтры народных традыцый
4. Спецыялізаваныя клубныя ўстановы Цэнтры вольнага часу моладзі Дамы ветэранаў (Дамы пенсіянераў) Цэнтры культуры і вольнага часу Маладзёжныя музычныя цэнтры Клубы сацыяльна-культурных паслуг Дамы народнай медыцыны Цэнтры гульні і цацкі
5. Комплексныя ўстановы культуры і вольнага часу Сельскія цэнтралізаваныя клубныя сістэмы Культурна-спартыўныя комплексы Сацыяльна-культурныя комплексы Культурна-адукацыйныя цэнтры Клубы-бібліятэкі Клубы-музеі

 

 

Працэсу стабілізацыі дзейнасці ўстаноў культуры клубнага тыпу ў значнай ступені садзейнічала правядзенне: Першага рэспубліканскага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” (1998), у якім прынялі ўдзел звыш 30 тыс. калектываў розных ведамстваў, што існавалі на той час пад дахам пераважна клубных устаноў у розных регіёнах Беларусі; рэспубліканскіх акцый Міністерства культуры “Новыя мадэлі ўстаноў культуры у Беларусі” (1999), “Новыя падыходы да праблем сельскай культуры” (2000) і інш.; рэспубліканскага агляда-конкурсу раённых Дамоў культуры і раённых арганізацыйна-метадычных цэнтраў на лепшую арганізацыю культурнага абслугоўвання сельскага насельніцтва (2000); рэспубліканскага агляда-конкурсу абласных навукова-метадычных цэнтраў народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы (2001 г.).

Нельга не адзначыць, што стабілізацыя дзейнасці клубных устаноў у рэгіёнах была абумоўлена зваротам да этнарэгіянальных традыцый і звычаяў беларускага і іншых народаў нашай краіны. Менавіта культурна-гістарычныя традыцыі асноўных этнарэгіёнаў (Паазер’я, Панямоння, Палесся, Падняпроў’я, Цэнтральнай Беларусі) прадвызначылі змест і характар сацыякультурнай дзейнасці ва ўмовах вольнага часу. Кожная клубная ўстанова паступова набывала грамадскі аўтарытэт у сваім сацыяльна­культурным асяроддзі. Функцыі і структура дзейнасці клубнай установы дэтэрмініраваліся, у першую чаргу, рэгіянальнымі і мясцовымі ўмовамі, а таксама наяўнасцю матэрыяльных, кадравых і інфармацыйных рэсурсаў.

Аналіз сацыякультурных працэсаў у рэгіёнах краіны ў пачатку ХХІ ст. дазваляе вызначыць асноўныя кірункі функцыянальна-структурных пераўтварэнняў у дзейнасці лубных устаноў:

ад клубнай установы – цэнтра ідэалагічнай работы да клуба – цэнтра развіцця нацыянальнай культуры ва ўсіх яе відах, формах праяўлення і бытавання;

ад клуба – уніфікаванай установы з рэгламентаваным рэжымам сацыяльна­творчай актыўнасці да клуба – шматфункцыянальнай, многапрофільнай установы, прыстасаванай да ладу жыцця насельніцтва рэгіёна яе функцыянавання;

ад клубнай установы, прызначанай фарміраваць асобу па ідэалагічнаму арыенціру, да ўстановы, якая стварае ўмовы для духоўнага і фізічнага станаўлення асобы ў адпаведнасці з яе самасвядомасцю, самабытнасцю і ўнікальнасцю;

ад клубнай установы, якая праводзіць мерапрыемствы па святочных днях, да клуба, які здольны рэагаваць на штодзённыя клопаты і праблемы свайго асяроддзя, можа прапанаваць кожнай сацыяльна­дэмаграфічнай, прафесіянальнай, узроставай групе набор культурных паслуг, пэўныя праграмы згодна з іх інтарэсамі і патрэбнасцямі;

ад клуба, накіраванага на выкананне “глабальных” планаў і праграм, да клуба – сацыяльна-культурнага інстытута, закліканага ахоўваць, падтрымліваць і распаўсюджваць нацыянальна­культурныя каштоўнасці, традыцыйныя ўзоры народнай творчасці, зберагаць культурную спадчыну і садзейнічаць натуральнаму існаванню нацыянальнага мастацтва і сучасных форм мастацкай дзейнасці.

У аснову гэтых пераўтварэнняў была закладзена канцэпцыя далейшага развіцця клубнай установы ў якасці цэнтра нацыянальнай культуры як моцнай, жыццяздольнай, поўнай творчых сіл часткі грамадскага арганізма.

Такім чынам, аналіз дзейнасці дзяржаўных клубных устаноў на мяжы стагоддзяў сведчыць, што, нягледзячы на складаныя сацыяльна-эканамічныя ўмовы, гэтыя ўстановы захавалі сваю жыццяздольнасць, садзейнічалі развіццю культурных ініцыятыў насельніцтва і забяспечылі сацыяльнае рэгуляванне ў галіне народнай творчасці і клубнай работы.

Рэалізуючы прыярытэтныя кірункі галіновай праграмы "Функцыянiраванне i развiццё культуры Рэспублiкi Беларусь да 2005 года", галоўную ўвагу клубныя ўстановы краіны скіроўвалі на адраджэнне культурна-гістрычных традыцый, задавальненне культурных патрэбнасцей і інтарэсаў грамадзян у сферы вольнага часу, арганізацыю аматарскай мастацкай творчасці і культурнага адпачынку. З улікам таго факта, што каля 90 % дзяржаўных клубных устаноў па-ранейшаму існуюць у сельскай мясцовасці і займаюць трывалае месца ў сваім тэрытарыяльным асяродку, маюць пэўны арганізацыйна-творчы патэнцыял і разнастайны набор культурных паслуг для насельніцтва, становіцца зразумела, што забеспячэнне імі падтрымкі культуры, у прыватнасці народнай творчасці, у рэгіёнах стваралі неабходныя перадумовы для палітычнага, эканамічнага і духоўнага развіцця грамадства і дзяржавы.

Аналіз практыкі функцыяніравання клубных устаноў у рэгіёнах Беларусі ў пачатку ХХІ ст. сведчыць, што пазначаныя функцыі далёка не ў поўнай меры былі рэалізаваны ў іх паўсюдзённай дзейнасці. Страціўшы свой “грамадскі аўтарытэт”, клубная ўстанова яшчэ не ўспрымалася ў якасці сапраўднага сацыяльна-культурнага інстытута. Але працэс “сацыяльнай рэабілітацыі” клубнай установы адбываўся даволі дзейсна шляхам функцыянальна-структурных пераўтварэнняў і мэтанакіраванага яе рэфармавання ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Рэфармаванне ўстаноў клубнага тыпу шляхам прафілізацыі, спецыялізацыі, стварэння новых тыпаў устаноў культуры і ўкаранення мэтавых рэгіянальных праграм у значнай ступені паспрыяла актуалізацыі іх дзейнасці ў грамадстве. Так, у пачатку ХХ1 ст. у Беларусі налічвалася каля 350 устаноў новага тыпу, адноўлены і дзейнічалі больш за 520 цэнтралізаваных клубных сістэм, значна пашырана сетка новых устаноў, накіраваных на захаванне традыцыйнай культуры (Дамы і цэнтры рамёстваў, Дамы фальклору, народнай творчасці, народных традыцый і інш.), дзе галоўная ўвага надавалася формам матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Адпаведна статыстычным даным, у 2001 – 2002 гг. у краіне дзейнічала больш за 50 цэнтраў рамёстваў, з іх 17 сельскіх; 34 Дамы фальклору, 40 школ народнай творчасці.

Цэнтры рамёстваў паступова станавіліся цэнтрамі ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі нацыянальна-культурнага адраджэння на месцах. Дзейнасць гэтых устаноў была накіравана на захаванне і развіццё мясцовай рукатворнай народнай культуры, уздым народнай творчасці ў цэлым, раскрыццё і падтрымку ўнікальных талентаў. З гэтай мэтай тут працавалі гурткі і студыі, дзе прадстаўнікі розных груп насельніцтва авалодвалі першаснымі навыкамі рамесніцкай справы.

Сістэма пераемнасці традыцый у гэтыя гады найбольш яскрава праявілася ў Віцебскай вобласці, дзе была самая вялікая колькасць Дамоў рамёстваў –25.. Сваёй актыўнай творчай дзейнасцю вызначаліся Лепельскі, Шумілінскі, Гарадоцкі раённыя Дамы рамёстваў. Толькі на базе Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору працавала 12 гурткоў традыцыйнага мастацтва, народны клуб самадзейных творцаў “Вытокі”, што аб’ядноўваў каля 40 майстроў і мастакоў, было ўзноўлена каля 20 відаў традыцыйных тэхналогій.

Практыка стварэння і прафілізацыі клубных устаноў сведчыць, што іх дзейнасць у новым выглядзе дазваляла больш уважліва ставіцца да інтарэсаў грамадзян, а таксама больш рацыянальна выкарыстоўваць наяўную базу, сродкі, творчыя, інфармацыйныя і іншыя рэсурсы.

Класіфіцыраваць сучасныя клубныя ўстановы можна наступным чынам:

 

Сярод устаноў культуры Гомельскай вобласці з’явіліся Дамы народнай медыцыны, клубы вясковых сустрэч, атрымалі развіццё клубы сацыяльна­культурных паслуг і інш. Прыклады пераўтварэння клубаў у новы тып установы культуры ёсць на Магілёўшчыне і Гродзеншчыне; спроба стварэння новых устаноў культуры (маладзёжных цэнтраў, цэнтраў культуры і народных традыцый) меліся ў Брэсцкай вобласці. На Міншчыне пачалі працаваць у сельскай мясцовасці Дом пенсіянераў, Народны Дом, Дом фларыстыкі, Дом­майстэрня і інш.

Сярод статыстычных паказчыкаў развіцця сістэмы дзяржаўных устаноў клубнага тыпу адным з галоўных з'яўляецца колькасць аб'яднанняў аматарскай мастацкай творчасці, таму што жыццяздольнасць сучаснага клуба вызначаецца менавіта праз культурна-творчую і канцэртна-відовішчную дзейнасць. Гэтыя пазіцыі даволі актыўна ўтрымліваюцца клубнымі ўстановамі паўсюдна па краіне.

Пры аналізе статыстычных даных аб колькасці і разнастайнасці клубных мерапрыемстваў выяўляецца тэндэнцыя іх арыентацыі на рэкрэацыйна-забаўляльную дзейнасць і адпачынак, укараненне розных камерцыйных, дыскатэчных праграм. Сучасны клуб набывае статус аднаго з найбольш актыўных цэнтраў фарміравання рэкрэацыйнай культуры нашага грамадства.

Перспектыўнай і развіваючай формай сацыяльна-выхаваўчай і сацыяльна-творчай работы ў сферы вольнага часу застаюцца аматарскія аб’яднанні. Існаванне мноства разнастайных клубных фарміраванняў (такіх як клубы творчай інтэлігенцыі, аматараў мастацтва, аматараў бега і інш.) становіцца значнай з’явай культурнага жыцця рэгіёнаў, дае магчымасць папулярызацыі сярод насельніцтва розных форм арганізацыі вольнага часу і відаў аматарскіх захапленняў.

Вялікая ўвага ў краіне ўдзяляецца развіццю нацыянальных культур. У Беларусі пражываюць прадстаўнікі 123 нацыянальнасцей. Многія з іх маюць свае грамадска-культурныя аб’яднанні. Традыцыйным стаў Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, у якім прымаюць удзел лепшыя мастацкія калектывы і выканаўцы самых розных жанраў народнай творчасці.

Некаторыя змены намеціліся і ў вырашэнні праблем кадравага забеспячэння галіны. Бясспрэчным з’яўляецца той факт, што ад узроўню прафесійнай кваліфікацыі спецыялістаў і забяспечанасці імі клубных устаноў залежаць якасць падрыхтоўкі розных сацыяльна-культурных праграм для насельніцтва, змест і характар культурных паслуг наведвальнікам клубаў.

Значную частку работнікаў сферы культуры ў краіне складаюць спецыялісты дзяржаўных клубных устаноў. Іх налічваецца больш за 10 тыс. Сюды ўваходзяць дырэктары і загадчыкі клубных устаноў, спецыялісты па жанрах, а апошнім часам і кіраўнікі мастацкіх калектываў, якія маюць званні "народны","узорны", работнікі гарадскіх і раённых аддзелаў культуры і раённых арганізацыйна-метадычных цэнтраў.

Вынікі даследавання пацвярджаюць, што катэгорыя сельскіх работнікаў клубнай сферы паступова робіцца прафесійна ўстойлівай. Тэндэнцыя да скарачэння сеткі ўстаноў у сярэдзіне 1990-х гг. амаль не паўплывала на колькасць занятых у сферы спецыялістаў. А ў некаторых абласцях назіраецца ўстойлівы рост іх колькасці і якасная стабілізацыя кадравага патэнцыялу.

Пастаяннасць і рэгулярнасць ажыццяўлення сацыяльных функцый у паўсядзённай дзейнасці клубных структур падтрымліваецца абласнымі цэнтрамі народнай творчасці і культасветработы: Брэсцкім абласным грамадска-культурны м цэнтрам, Віцебскім абласным навукова-метадычным цэнтрам народнай творчасці і культасветработы, Гомельскім абласным цэнтрам народнай творчасці, Гродзенскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці, Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці, Магілёўскім абласным навукова-метадычным цэнтрам народнай творчасці і культасветработы.

Абласныя навукова-метадычныя цэнтры народнай творчасці з’яўляюцца галіновай службай інфармацыйна-метадычнага забеспячэння ўстаноў культуры вобласці, актыўна садзейнічаюць ўкараненню ў практыку работы клубаў перадавога вопыту, сучасных методык арганізацыі народнай творчасці і вольнага часу і спрыяюць павышэнню ўзроўню прафесійнага майстэрства работнікаў культуры.

Значная роля ў метадычным забеспячэнні дзейнасці ўстаноў культуры і народнай творчасці належыць раённым арганізацыйна-метадычным цэнтрам і раённым Дамам культуры. У сферы іх прафесійнага ўздзеяння цэнтраў знаходзіцца ўся сучасная інфраструктура сацыякультурнай сферы ў рэгіёнах.

Такім чынам, на працягу 1991–2011 гг. дзяржаўныя ўстановы культуры клубнага тыпу скіроўвалі сваю ўвагу на здзяйсненне дзяржаўнай культурнай палітыкі ў галіне сацыякультурнай дзейнасці і народнай творчасці. Галоўная роля надавалася развіццю і падтрымцы сацыяльна-культурных ініцыятыў насельніцтва Беларусі, задавальненню культурных запатрабаванняў грамадзян у сферы вольнага часу, арганізацыі самадзейнай мастацкай творчасці і культурнага адпачынку.

 

  Год Паказчыкі колькасці клубных устаноў сістэмы Міністэрства культры
     
     
     
     
     
     

 

Колькасна-якасны аналіз дзейнасці сучасных клубных устаноў сведчыць, што нягледзячы на значнае скарачэнне іх агульнай колькасці на пратягу дваццацігоддзя (напрыклад, у 1991 г. іх налічвалася 4946, а ў 2010 г. — 3492), яны выконваюць сваю сацыяльную ролю ў культурным жыцці краіны: ствараюць неабходныя ўмовы для сацыяльна-культурнай актыўнасці грамадзян, забяспечваюць працэсы захавання, стварэння і распаўсюджвання культурных каштоўнасцей. Сваёй дзейнасцю клубныя ўстановы ў значнай меры спрыяюць развіццю і пашырэнню самой культурнай сферы вольнага часу.

Ажыццяўляючы даволі актыўную работу сярод насельніцтва, мэтамі якой з'яўляюцца адпачынак, рэкрэацыя, аматарская творчасць, святочна-відовішчная дзейнасць і гульнёва-забаўляльныя зносіны, установы культуры клубнага тыпу ўсё больш запаўняюць вольны час тымі праграмамі, мерапрыемствамі, акцыямі, якія задавальняюць людзей, іх культурныя патрэбнасці і інтарэсы. У краіне існуе пэўная свабода самавызначэння зместу і структуры дзейнасці клубных устаноў. У залежнасці ад грамадскіх патрэб і рэгіянальных культурных асаблівасцей могуць працаваць клубы, цэнтры, Дамы сельскай інтэлігенцыі, жывёлаводаў, дзяцей, моладзі, жанчын, пенсіянераў, майстроў музычнай культуры, фальклору, рамёстваў, цэнтры нацыянальных культур, клубы-чытальні, клубы-бібліятэкі, клубы-музеі, клубы-выставы, культурна-спартыўныя, культурна-вытворчыя і інш.

3 мэтай больш рацыянальнага выкарыстання матэрыяльна-тэхнічнай, кадравай i фінансавай базы клубныя ўстановы могуць уваходзщь (зберагаючы пры гэтым сваю юрыдычную самастойнасць) у склад цэнтралізаваных клубных сістэм, культурных, культурна-спартыўных комплексаў, цэнтраў культуры i вольнага часу, культурна-вытворчых аб'яднанняў, іншых фарміраванняў, сумесная дзейнасць якіх рэгулюецца асобнымі статутамі i дагаворнымі адносінамі.

У сучасны перыяд развіцця грамадства клубныя ўстановы забяспечваюць падтрымку культуры ў рэгіёнах, развіццё народнай творчасці як яе неад’емнай часткі, ахоўваюць нацыянальную самабытнасць культуры, здзяйсняюць сацыякультурную дзейнасць насельніцтва ва ўмовах вольнага часу і гэтым ствараюць неабходныя перадумовы для гарманічнага развіцця асобы, розных сацыяльных груп насельніцтва і грамадства ў цэлым.

Працэс рэфармавання клубных устаноў у адпаведнасці з сацыяльна­эканамічнымі ўмовамі і галоўнымі прыярытэтамі развіцця нацыянальнай культуры адбываецца больш актыўна і плённа там, дзе назіраецца паслядоўная, сістэмная і мэтанакіраваная дзейнасць органаў культуры і навукова-метадычных структур па ажыццяўленню дзяржаўнай культурнай палітыкі ў сферы сацыякультурнай дзейнасці, у тым ліку народнай творчасці.

Дзяржаўныя клубныя ўстановы ў рэгіёнах Беларусі закліканы адыграць значна большую ролю ў выпрацоўцы новых, больш разгорнутых канцэптуальных асноў развіцця культуры ў краіне. Яны павінны грунтавацца на асаблівасцях менталітэту народа, яго духоўнай сутнасці, якія праяўляюцца ў розных відах і формах народнай творчасці, традыцыях і звычаях народаў Беларусі.

Нельга не зазначыць, што практыка функцыянальна-структурных пераўтварэнняў пайшла далёка наперад ад яе тэарэтычнага асэнсавання і навукова-метадычнага забеспячэння. Так, асаблівай ўувагі патрабуюць установы культуры, створаныя апошнім часам у аграгарадках. Сучасныя клубныя ўстановы закліканы больш дзейсна вырашаць важныя сацыяльныя задачы, а для гэтага патрэбна больш цеснае супрацоўніцтва з органамі адукацыі, сацыяльнай абароны, камітэтамі па справах моладзі, грамадскімі арганізацыямі, творчымі саюзамі і інш.

Патрабуецца ўдасканальванне нарматыўна-прававой асновы дзейнасці новых тыпаў устаноў культуры і ўмацаванне эканамічнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы ўсіх тыпаў устаноў культуры ў регіёнах Беларусі.

Падаецца, што шляхі і механізмы, якія вызначаны ў Дзяржаўнай праграме «Культура Беларусі на 2011—2015 гады” (ад 26 снежня 2010 г.), будуць садзейнічаць вырашэнню шматлікіх праблем дзейнасці ўстаноў культуры, уключаючы клубныя.

Такім чынам, клубныя ўстановы Беларусі – агульнадаступны, гуманістычна зарыентаваны інстытут, які здзяйсняе сацыяльна–культурныя працэсы ў сферы вольнага часу, надае ім арганізаваны характар і сацыяльна-выхаваўчую накіраванасць.

Галоўнымі функцыямі дзяржаўных клубных устаноў як сацыяльна-культурных інстытутаў ХХІ ст. з’яўляюцца:

— зберажэнне i развіццё здабыткаў нацыянальнай культуры, традыцыйных форм культурнай дзейнасці;

— развіццё аматарскай мастацкай творчасці ва ўcix яе праявах, раскрыццё i падтрымка творчых індывідуальнасцей i талентаў;

— садзейнічанне пазнавальнай актыўнасці розных груп насельніцтва, самаадукацыі ў галіне літаратуры, мастацтва, гісторыі, навукі, эканомікі, вытворчасці, культуры быту;

— падтрымка сацыяльна-значных творчых ініцыятыў аматарскіх аб'яднанняў, клубаў, грамадскіх суполак, у тым ліку тых, якія спрыяюць развіццю нацыянальных культур у Беларусі;

— фарміраванне ў розных катэгорый насельніцтва i ў асобных грамадзян уменняў i звычкі трывалай i гуманнай арганізацыі i самаарганізацыі вольнага часу i адпачынку;

— стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальна-творчага патэнцыялу i павышэння духоўнасці чалавека;

— забеспячэнне працэсаў сацыялізацыі і інкультурацыі асобы сродкамі сацыяльна-культурнай дзейнасці.

Клубная ўстанова як дзейсны сацыяльна-культурны інстытут выступае ў якасці сацыяльна арганізаванай прасторы духоўнага і фізічнага станаўлення асобы чалавека, яго самарэалізацыі і самавызначэння. Яна з’яляецца цэнтрам развіцця рэкрэацыйнай культуры розных сацыяльных груп і слаёў грамадства, творчай лабараторыяй аматарскай мастацкай творчасці, акумулятарам культурнай актыўнасці і ініцыятывы людзей у сферы вольнага часу, арганізатарам святочна­відовішчных праграм на аснове як традыцыйных, так і інавацыйных тэхналогій; каардынатарам культурнага жыцця і розных сацыякультурных працэсаў у рэгіёнах краіны.

 

 

Крыніцы:

1. Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 48, 2/759)

2. Беларуская культура сёння: гадавы агляд, 2010 / І. В. Анціпенка [і інш.]; пад агул. рэд. Т. I. Стружэцкага; М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск: БДУ культуры і мастацтваў, 2011. — 144 с.

3. Боганева А.М., Смірнова І.Ю. Вопыт работы раённых метадычных цэнтраў з аўтэнтычным фальклорам і яго носьбітамі //Інфармацыйныя матэрыялы да рэспубліканскага семінара «Новыя падыходы да праблем сельскай культуры» (Мінск, 14– 15 снеж. 2000г.). – Мн.: БелІПК, 2001.– С.3 – 15.

4. Дзяржава і культура. Да сустрэчы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з дзеячамі і работнікамі культуры /Уклад. В.М.Захарошка. -- Мн.: Мінская ф-ка каляровага друку, 2001.-- 240 с.

5. Культура Беларусі: стан і перспектывы развіцця. Да Рэспубліканскай нарады работнікаў культуры //Звязда. – 2001. – 30 студз. – С.3– 4.

6. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі: – 2-е выд., дап. – Мн.: Экаперспектыва, 1997. – 486 с.

7. Макарава А.А. Клуб: мадэль ХХІ стагоддзя: Аб выніках работы творчай лабараторы/ Культурная сфера вольнага часу: стан, праблемы, пошукі: Матэр. рэсп. навук.-практ. канф. (Мінск, снеж. 1995г.). – Мінск: БелІПК, 1997. – С. 78--83.

8. Макарава А.А. Культурная сфера вольнага часу: пытанні тэорыі і практыкі /Культурная сфера вольнага часу: стан, праблемы, пошукі: Матэрыялы рэсп. навук практ. канф. (Мінск, снеж. 1995г.).– Мн.: БелІПК, 1997. – С.8 –15.

9. Макарава А.А. Сацыяльна–культурныя пераўтварэнні ў дзейнасці клубных устаноў у Беларусі Інфармацыйныя матэрыялы да рэспуб. семінара «Новыя падыходы да праблем сельскай культуры» (Мінск, 14– 15 снеж. 2000г.) – Мінск: БелІПК, 2001. – С.29 – 50.

10. Макарава А.А. Клубныя ўстановы як суб’ект рэалізацыі прыярытэтаў дзяржаўнай культурнай палітыкі Веснік БДУ культуры, 2003. – № 2. – С. – 89 – 96.

11. Нарматыўныя матэрыялы новых тыпаў устаноў культуры. – Мн.: БелІПК, 1997. – 110 с.

12. Шышкін У.А. Рэгіянальная культурная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь (асноўныя вынікі за 1997 г.) //Аператыўная інфармацыя па праблемах культуры i мастацтва: Навук.-інфарм. зб. /Нац. б-ка Беларусі. – Мн., 1998. – Вып.2. – С. 36– 44.

 

 


Дата добавления: 2015-07-12; просмотров: 242 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Статья 9. Суммы, не подлежащие обложению страховыми взносами для плательщиков страховых взносов, производящих выплаты и иные вознаграждения физическим лицам| МЕСТНЫЕ АНЕСТЕТИКИ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.026 сек.)