Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Алесь Якімовіч - таленавіты казачнік. Фальклорныя матывы у казках Каваль Вернідуб, “Першае яечка”, “Вераб’ёвы госці”, “Байка пра казла” і інш.

Читайте также:
  1. ДУХ B СКАЗКАХ
  2. ТЕРИОМОРФНЫЕ СИМВОЛЫ ДУХА В СКАЗКАХ

Шляхі развіцця літаратуры ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, яе шматтэмнасць і шматжанравасць.Адчувальных поспехаў у пасляваенны час дасягнула і дзіцячая літаратура Беларусі. Працягвалі сваю работу вопытныя майстры дзіцячай літаратуры Я. Маўр, А. Якімовіч,Э. Агняцвет, У. Дубоўка, С. Шушкевіч, В. Вольскі. Нямала добрых твораў для дзяцей напісалі пасля вайны тыя пісьменнікі, якія ў асноўным працавалі ў галіне “дарослай” літаратуры: П.Броўка, П. Глебка, М. Танк, Я. Брыль,і інш. У першыя пасляваенныя гады адной з галоўных тэм беларускай дзіцячай літаратуры была тэма ВАВ. У 1948 г. выйшаў зборнік «Ніколі не забудзем»,хвалюючая кнігaпісьмаў-успамінаў дзяцей, сведак i ўдзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Падзеям вайны прысвечаны таксама паэмы Э. Агняцвет «Песня пра піянерскі сцяг» (1949), «Будзем сябраваць» (1955), К. Кірэенкі «Алёнчына школа» (1951), М. Калачынскага «Насустрач жыццю» (1951) и инш. Недастатковая псіхалагічная напоўненасць вобразаў як адзін з недахопаў гэтых твораў.Да ліку любімых дзіцячых твораў аб ВАВ адносіцца паэма А. Астрэйкі «Прыгоды дзеда Міхеда»(1956). Твор гэты небыў прызначаны спецыяльна для дзяцей. Ён прываблівае дзяцей гумарам, дынамічнасцю сюжэта, цікавымі прыгодаміжыццястойкага, кемлівага i разумнага дзеда — героя, які вельмі нагадвае мужных асілкаў з бел-іх народных казак i ў той жа час з'яўляецца звычайным чалавекам. Трагедыя дзяцей пераканаўча перададзена iў апавяданнях Я. Маўра «Дом пры дарозе», «Максімка». Максімка (1946) таксама трагічная асоба, ён - ахвяра вайны. Пісьменнік тут засяроджвае ўвагу на тым, што грамадства павінна клапаціццa пра cipoт,а найлепш гэта можа адлюстравацца ва ўсынаўленні такix дзяцей, каб даць iмсям'ю, цяпло дамашняга клопату, зaмянiць загінуўшых бацькоў. Максімка ў такім узросце, калі яшчэ ахвотна верыць, што тыя, хто iм апякуюцца, - гэта i ёсць яго сапраўдныя бацькі, якія ў віхуры вайны на некаторы час недзе згубіліся. Так ён успрымае i афіцэра, які яго ласкава трымае на руках. Але пісьменнік падкрэслівае i іншае: засядае стрэмка i ў сэрцы дарослых, яны не могуць знішчыць даверлівасць дзіцяці i прымуць рашэнне пра ўсынаўленне.У пасляваенны час з'явілася нямала твораў пра школу, пра вучобу i справы юных піянераў, пра дружбу дзяцей, ix дапытлівасць, імкненне да дзеяння, пошуку: Адной з першых пасляваенных кніг пра школу была аповесць А. Якімовіча “Гаворыць Масква” (1951). У ей пісьменнік паказаў школьныя будні, мары i справы дзяцей, ix узаемаадносіны са старэйшымі. У творы ёсць па-мастацку акрэсленыя вобразы дзяцей, але ён некалькі ідылічны, тут не адлюстраваны цяжкасці пасляваеннага жыцця, спрошчана вырашаецца праблема выхавання чалавека ў калектыве. Як адна з вельмі важных вылучылася ў пасляваеннай БДЛ тэма працы. Цікавай спробай мастацкага раскрыцця яе з'явілася аповесць Я. Брыля «Лазунок», у якой пераканальна адлюстравана яшчэ дзіцячае, але шчырае i трывалае захапленне пятнаццацігадовага Міхася Лазунка сваей прафесіяй. Героя радуе тое, што ён як дарослы стаіць ля друкарскага станка i прымае удзел у адказнай справе — выданні Kнігi. У пасляваеннай беларускай дзіцячай літаратуры з'явіліся добрыя кніжкі для маленькіх чытачоў. Сярод ix зборнікі вершаў, апавяданняў, казкі, легенды, невялікія паэмы: «Кветкі — сонцавы дзеткі», «Цудоўная знаходка» У. Дубоўкі, «Ехаў казачнік-бай», «Конь i Леў», i інш.

Алесь Якімовіч - таленавіты казачнік. Фальклорныя матывы у казках "Каваль Вернідуб", “Першае яечка”, “Вераб’ёвы госці”, “Байка пра казла” і інш.

Тэме ВАВ прысвечаны апавяданнi «Чарнавочка», «Аладкi», «Аӯтамат» i iнш. У гэтых творах адлюстроӯвана мужнасць, узаемная падтрымка савецкiх людзей, абґяднаных прагай перамогi над нямецка-фашысцкiмi акупантамi. Расказаваӯ Якiмовiч i пра дзяцей, якiя на часова акупiраванай ворагам тэрыторыi Беларусi таксама актыӯна ӯключылiся ӯ змаганне.Беларускiя дзецi ӯ час вайны станавiлiся партызанскiмi разведчыкамi, сувязнымi. Усяго 4 класы скончыла да вайны дзяӯчынка Валя, якая стала вопытнай партызанкай-сувязной, i калi па даносу здраднiка трапiла яна ӯ гестапа, дык загiнула, але нiчога не сказала ворагам (апавяданне «Чарнавочка»). Шмат апавяданняӯ пра жыццё, вучобу, узаемаадносiны дзяцей.Тэма працы, выхавання ӯ дзяцей працавiтасцi ӯ апавяданнi «Залатыя рукi» - цiмураӯцы дапамагаюць нямоглым старым. У апавяданнi «Васiлькi» гарадскi хлопчык Вiця, якi прыехаӯ у вёску да бабулi ганарыцца сваiмi працаднямi. Разам з аднагодкамi ён дапамагае калгаснiкам. Нiколi не адчуваӯ сябе ён такiм дужым, самастойным, як тут, працуючы побач з таварышамi. Глыбока ӯразiла яго вясковая прырода. Упершыню ӯбачыӯ ён жывы васiлёк, з-за якога аднойчы настаӯнiца паставiла яму 2. (Вiця не мог нiяк пагадзiцца, што васiлёк – пустазелле. Ён адказаӯ настаӯнiцы «Не!»).Шмат увагi пiсьменнiк удзяляӯ ӯ сваiх апавяданнях роднай прыродзе. Пiсаӯ Якiмовiч i пра непажаданыя звычкi, схiльнасцi дзяцей, але нiколi не павучаӯ адкрыта. У апавяданнi «Слабая воля» запрашаӯ чытачоӯ падумаць, паразважаць каго можна лiчыць сапраӯдным сябрам. Аказалася, што ӯ вучня 4 класа Мiшы воля зусiм не слабая, нават моцная, ды не на тое скiравана. У апавяданнi «Цяжкая хвароба» адметна паказан вобраз хiтруна. У апавяданнi «Пад новы год» - вобраз гультая. Гэтыя вобразы апiсаны з гумарам.Якiмовiч пераклаӯ на беларускую мову ӯсе казкi Пушкiна, Яршова «Канёк-Гарбунок», казкi Андэрсена i iнш казкi i творы для дзяцей.Першая лiтаратурная казка Якiмовiча «Каваль Вярнiдуб». У яе сюжэце выкарастыны матывы некалькiх беларускiх чарадзейных казак пра волатаӯ-асiлкаӯ - заступнiкаӯ прыгнечаных, пакрыӯджаных. У казцы, як i ӯ народнай ёсць зачын (пераносiць чытача ӯ фантастычную краiну, што знаходзiцца «Не далёка, не блiзка…»). Жыӯ у той краiне яе ӯладар – найлюты цар. Таго цара не хвалявала, што народ яго краiны пакутаваӯ ад голаду i няволi. Калi ад галадухi пачалi памiраць людзi, цар скемiӯ, што калi ӯсе паднявольныя памруць, то давядзецца яму працаваць гарбом сваiм. Тады ён вырашыӯ звярнуцца да сваiх дарадцаӯ, а тыя параiлi знiшчыць усiх малых. Цар адразу прыняӯ гэту параду и пачаӯ склiкаць сваiх катаӯ. Мацi Вярнiдуба Параска ӯратавала сына, песцiла яго i даглядала. Вярнiдуб пайшоӯ насустрач выпрабаванням, тройчы браӯ ён ӯ рукi чарадзейную булаву ӯ час сустрэчы з сiламi зла. Першы раз з разбойнiкам Салаӯём. Перамог Вярнiдуб i цара з яго войскам. У вобразе Вярнiдуба спалучана казачнае i рэальнае: ён добра выхаваны, умее прывецiць, падтрымаць чалавека, нiкому не дазволiӯ Вярнiдуб прынiзiць сябе, нiшто не магло яго запалохаць, ён заӯсёды гатоӯ уступiць у барацьбу са злом. Казка выхоӯвае ӯ дзяцей прыгажосць народных вобразаӯ, выхоӯвае ӯ iх разуменне iдэалаӯ дабрынi, прыгажосцi, чалавечнасцi, адданасцi свайму народу.«Казка пра смелага вожыка» напiсана прозай, у казцы шмат дыялогаӯ. Дзецям перадаецца думка аб тым, што трэба ӯмець пераадольваць палахлiвасць, бо нават дужыя, калi яны баяцца, становяцца смешнымi i бездапаможнымi. У пасляваенны час Якiмовiч заняӯся апрацоӯкай беларускiх народных казак. Якiмовiч апрацаваӯ больш за 200 беларускiх народных казак. Многiя з iх увайшлi ӯ зборнiкi казак А.Якiмовiча: «Каток – залаты лабок», «Бацькаӯ дар», «З рога ӯсяго многа», «Андрэй за ӯсiх мудрэй» i iнш. Апрацаваныя iм казкi перакладзены на многiя мовы: русскую, украiнскую, польскую i iнш.

 

 

23.У. Дубоўка. Творчае асваенне традыцый вуснай народнай творчасці народаў свету. Шмат казак напісаў Ул. Дубоўка па матывах фальклорных сюжэтаў розных народау, у якіх галоўнымі геро­ямі з'яўляюцца людзі з адмоўнымі рысамi характару, а таксама многія жывёлы. Звяртаючыся да займальнай фабулы, Дубоўка не проста хоча зацікавіць свайго чыта­ча, але перш за усё імкнецца акцэнтаваць увагу на сур'ёзных з'явах, у даступнай форме даць багаты матэрыял для роздуму, асэнсавання. У раннім узросце, калі фарміруецца адпаведны тып адносін да рэчаіснасці, вельмі важна правільна расстаўляць маральныя акцэнты. Выклікаюць смех i асуджэнне паводзіны мядзведзікаў, якія ніяк не маглі падзяліць каўбасу, таму ix легка абхітрыла Ліса («Сквапныя мядзведзікі»); творы пісьменніка садзейнічаюць выхаванню негатыўных адносін да зайздрасці, грубасцi, падману i здзеку. Аўтар часам так­тоўна напамінае i старэйшым, што не трэба дапускаць недахопаў у выхаванні. Нанайская дзяўчына Айога («Айога») паверыла, што яна - самая прыгожая, таму адмаўляецца ад працы, толькі любуецца сабою, а у выніку ператвараецца ў гусь. Асуджаецца ганарыстасць («Ганарысты конь»), падман i вераломства, калі дашчэнту разбураецца сяброўства, як гэта адбылося ў Месяца i Сонца, калі першы парушыў дамову, пашкадаваў i схаваў свае зоркі, а Сонца высакародна рассыпала па ўсёй Зямлі i сталі яны кветкамі («Кветкі - Сонцавы дзеткі»). Сквапнасць, дробязны разлік разбураюць сяброўства, таму Сонца i Месяц так i ходзяць cваімi шляхамі, ніколі не могуць з'явіцца ра­зам, а зоркамі Месяц можа любавацца толькі ноччу. За­знайства, фанабэрыстасць таксама не надта ўпрыгожваюць асобу - пра гэта тактоўна даводзіць свайму чытачу Ул. Дубоўка («Вяльможны Пых»). У адным выпадку паэт у фінале прыводзіць парушальніка да пакарання, у іншым дае яму магчымасць выпраўлення, як гэта адбыло­ся з тым ганарыстым канем («Ганарысты конь»). Падман, подласць не могуць надаць прыгажосць любой ктоце, з падобных дзеянняў іншых заўсёды трэба рабіць адпаведныя вывады. За дабрату палешука, які схаваў у мяшку ваўка, калі той ратаваўся ад мядзведзя, воўк гразіцца свайго выратавальніка з'есці. Сумленна вырашае справу вожык, які трапіўся ў гэты час. Ён хітрасцю засоўвае ваўка зноў у мяшок («Вожыкаў суд»). Пакаранымі застаюцца i зайцы: у адным выпадку за гультайства, бо не пайшлі на раздачу хвастоў, спалохаўшыся дажджу i холаду, спадзеючыся, што нехта з сяброў прынясе («А чаму куртаты заяц»); у другім варыянце - за падман. Па легендзе, некалі ў зайцоў былі доўгія хвасты; даўгахвостыя гулялі, карміліся на беразе раю. Уздумалася iм перабрацца на другі бераг, дзе было больш прастору, але ж не ўмелі плаваць. Тады рашылі выкарыстаць самоў, прапанавалі, каб тыя сабраліся ўсе ў адно месца, нібыта для высвятлення, каго болей – самоў ці зайцоў. Самы згадзіліся, перагарадзілі рэчку, а па ix спінах зайцы пабеглі праз рэчку, смеючыся са cвaix сяброў. Але ў апошні момант самы паспелі cxaпіць за хвасты i адарвалі ix («Чаму ў зайцоў кароткія хвасты»). Ненадзейнасць у сяброўстве можа абярнуцца ліхойбядой, таму трэба быць шчырымі, iнакш не праміне пакаранне («Пузыр, Саломінка i Лапаць»), i наадварот, адданасць у сяброўстве перамагае ўсе перашкоды («Шчырае сяброўства»). Уласна кожны твор Дубоўкі закранае важныя этычна-маральныя праблемы. Недарэмна паэт збipaў мудрасць народаў свету, i сам, як той казачны Бай, дае свайму чытачу парады, тактоўна падводзіць да вывадаў, што трэба ўшаноўваць, а ад чаго найлепш як хутчэй адмовіцца.

24.Тэма чалавека і прыроды ў навукова-прыгодніцкіх аповесцях Дубоўкі. У аповесці «Жоўтая акацыя» (1967)Дубоўка заахвочвае свaix чытачоў да эксперым,заклікае здзейсніць ледзь не фантаст.справы,зрабіць казку явай.Пісьм-к распавядае пра цікавую працу школ.юнатаўскага гуртка«Жоўтая акацыя»,пра ix навук.захопленасць i ў пэунай cтупенi фантаст.планы.У дзейнасці дзяцей назіраецца некат.доля авантурнасці,што вельмі трывожыць бацькоў.Але калі яны бачаць карысць ад доследаў,то i caмi падтрымліваюць свaix нашчадкаў .«Ганна Алелька» (1969).У аповесці даходліва i займальна расказв.пра белар.дрэвы,кусты,кветкі i травы,пра карысныя i лячэбныя ix якасці.Ганна Алелька захапляе дзяцей аднаўленнем крыніц,у выніку чаго дзеці адкрылі для сябе i дарослых гістарычную тайну:першую крынічку ўпарадкаваў амаль сто гадоў таму жыхар ix вёскi,вядомы майстар ва ўсёй акрузе.У аповесцях Дубоўка паспяхова выкар.апрабаваны мастацкі прыём:свабодны выхад у лірычна-публіцысь.адступленнях да размовы з чытачом,палемікі са cвaiмi магчымымі апанентамі.Варта звярнуць увагу на яшчэ адну мастац.acaблiвacць гэтых твораў:усе вобразы ў аповесцях не падаюцца ў развіцці,яны ў пэунай ступенi статычныя i з'яўл.толькі сродкам выказвання аўтарскіх мастац.ідэй.Некалькі іншую накіраванасць мае аповесць «Як Алік у тайзе заблудзіўся». У адрозненне ад папярэдніх гэты твор заснаваны на дакум.фактах.Аднак пісьм-к ператварыў аповесць у навуку,як трэба паводзіць сябе ў лесе.Пісьм-к дэталёва выпісвае кожны крок хлапчука,які зусім нечакана апынуўся ў тайзе.Усе сімпатыі аўтара на баку мален.хлопчыка.Ен не спалохаўся стыхіі,а пачаў аналізаваць абставіны i шукаць выйсце.Тут пісьм-к выканаў дзве дыдактычныя задачы:паказаў, як хлопчык,які перад гэтым добра вывучыў тайгу,не разгубіўся,пайшоў дарогай свaix ведаў;з друг.боку-у творы адлюстр.актуал.праблема для маладога пакалення:трэба ведаць свой край, добра ў iм арыентавацца. Каб трымаць чытача ў напружанасці,пісьм-к накіроўвае свайго героя ў зусім невядомыя месцы.У гэтай жыццёвай сітуацыі Алік вытрымлівае экзамен на сталасць:ён успомніў,як трэба арыентавацца, згадаў,чаго трэба найбольш засцерагацца,як знайсці кірунак дахаты.Пісьм-к дабіўся галоўнага:здолеў паказаць i даказаць свайму малому чытачу,што безвыходных сітуацый у жыцці бывае мала.Цікавасць да твора выклік.i тым,што пісьм-к звярнуўся да матэр,мала вядомага белар.школьніку.Назвы раслін будуць запамінацца,параўноўвацца з белар,што таксама павялічвае пазнав.значэнне кнігi.

25.Максім Танк. Высокі эстэтычны ўзровень паэтычных казак пісьменніка. Першыя творы М.Танка для дзяцей зґявiлiся ӯ 1937г., але i да гэтага ӯ некаторых вершах паэта ӯжо гучала тэма дзяцiнства. Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. Паэт творча пераапрацоӯваӯ народныя сюжэты. У сваiх казках Танк закранаӯ розныя этычныя праблемы. Н-д: у казцы «Мухамор» высмейваецца хвалько Мухамор, якi лiчыӯ, што «мог бы смела быць паслом або нават i царом». Упэӯнены, што роӯнага па прыгажосцi яму ӯ лесе няма. Аднак калi ӯ лес прыйшлi дзецi, усё стала на сваё месца: яны пазбiралi добрыя грыбы, а мухамор нiкому не спатрэбiӯся. Казка вучыць чытачоӯ рэальна ацэньваць сябе i не выхваляцца перад iншымi. Пазнавальнае значэнне ӯ тым, што дзецi даведаюцца, якiя растуць грыбы ӯ беларускiм лесе. Свет роднай прыроды паказан у «Казцы пра Мядзведзя». Паэт iмкнецца выклiкаць у дзяцей гонар за сваю Бацькаӯшчыну. Тут Танк канкрэтызуе месца дзеяння, згадваючы нарачанскiя мясцiны i Бклавежскую пушчу. У гэтай казцы багатая сiстэма вобразаӯ. Сярод дзеючых асоб ёсць мядзведзь, воӯк, лiса, зубр, казёл, зайцы, вавёрка, варона, сарока, певень, цецерукi, дзятлы. Твор напiсан у традыцыях беларускiх народных казак. З гумарам асуджаецца ӯ казцы гультайства, прыстасавальнiцтвва мядзведзя. Ён вырашыӯ знайсцi жонку працавiтую i з добрым пасагам, каб i надалей гультаваць и быць сытым зiмой. Мядзведзевы сваты воӯк i лiса змаглi знайсцi выгадную нявесту працавiтую вавёрачку. Але хiтрасць у казцы пакарана. Калi мядзведзь зґеӯ усе вавёрачкiны запасы i занудзiӯся, то знайшоӯся той, хто змог вылечыць яго ад ляноты i гультайства. Цыган лячыӯ мядзведзя брагай, паiӯ зеллем, салодкiм, як мёд, спаiӯшы мядзведзя прыкуӯ яго да калоды i павёӯ яго цешыць людзей на кiрмаш. У казцы паказана, што праца здольна змянiць характар чалавека. Казка мае i пазнавальнае значэнне, дзецi даведваюцца пра норавы i звычкi лясных жыхароӯ (н-д: чаму вавёрачка хавае свае арэхi). «Казка пра Музыку» тут паэт уводзiць вобраз асiлка i паказвае змаганне народа супраць несправдлiвасцi i ӯцiску. Герой Музыка хлопчык сiрата., не меӯ нi двара, нi гароду. Ён не прадае сваю музыку нi за якiя грошы. Яго чарадзейнае гране абуджала i падтрымлiвала народ. Казка «Журавель i чапля» выхоӯвае у дзяцей пачуццё сяброуства, уменне саступiць адзiн аднаму. Казка «Жук i слiмак» - аӯтар звяртае ӯвагу на няӯдзячнасць жука «забыуся пра нягоды i не на ӯме жуку, што абяцаӯ паднесцi ён хату слiмаку», засцерагае дзяцей ад падобнай рысы характару.Казка «Конь i леӯ» дабро заусёды ӯзнагароджваецца: гаспадар, хоць i выгнаӯ каня, але потым зноӯ вярнуӯ яго дадому.Казка «Сярод лясоӯ наднёманскiх» адлюстраваны дзiвосны, запамiнальны свет роднай прыроды, у дзяцей фармiруецца пачуццё прыгожага. Гераiня казкi дачушка леснiка Верачка вырасла на ӯлоннi прыроды, тут ёй усё дорага. Аднак засумавала, што ӯвосень ападаюць лiсты, знiкаюць матылькi, адлятаюць птушкi. Нi звяры, нi птушкi не змаглi дапамагчы Верачке, толькi маленькi павучок здолеӯ ажывiць павуцiннем прыроду.

26. Максім Танк. Займальнасць сюжэта казкі "Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні", напаўненне традыцыйнага казачнага сюжэта рэальным зместам. Казка «Быліна пра Мураша Бадзіню» з'явілася водгукам на рэальныя падзеі, што адбываліся ў краіне i былі звяз з актыўным асваеннем космасу. Дзеянне тут разгортваецца не ў нейкім дзівосным казачным царстве, а ў рэальн умовах сучаснасці, i тым не менш твор прываблівае чытача незвычайнай загадкавай магічнасцю. Адухаўляючы герояў, паэт адкрывае незвычайнае ў штодзённым i побытавым. Здавалася б, што незвычайнага ў такіх фактах: дзеці, збіраючы грыбы, згубілі газету. Але паэт далей стварае такія калізіі, якія трымаюць у напружанні ўвагу юных чытачоў з першай да апошняй старонкі твора. Пазбягаючы прамой павучальнасці, аўтар паказвае, як важна быць адукаваным чалавекам: лясныя жыхары не адразу змаглі прачытаць газету, i толькі бусел, «што гнездаваў на школе, // Які, чувацъ, кумекаў у грамаце найболей», змог паведаміць, «што з Байканура скора // У ракеце касманаўты // Адправяцца да зораў”. Аўтар выказвае пашану да ведаў i заклікае юных чытачоў настойліва авалодваць граматай, бо без яе не абысціся ў жыцці. На прыкладзе Мураша Бадзіні услаўляецца смеласць i адвага тых, хто імкнецца пазнаць нязведанае, стаць першым у любой новай справе. Як нi адгаворвалі Мураша ад ідэі паляцець у космас, ён усё роўна выявіў упартасць i настойлівасць у дасягненні вызначанай мэты: трапіў на самалёце ў Байканур, а потым, пераадолеўшы страх, сеў на касмічны карабель.У казцы паэтызуецца сіла розуму, якi здольны ператварыць бязмежную фантазію ў рэальнасць. Палёт у космас стаў не казачнай неверагоднасцю, а звычайнай справай. Аўтар звяртаецца да чытачоў, каб i яны не баяліся перашкод i iмкнyлicя ў жыцці да акрэсленых мэт. Героя казкі М. Танка дапусцілі стаць «паўнапраўным касманаўтам», i ён з касмічнай вышыні пабачыў Беларусь: «Даследаваў з yciмі // Падзорныя глыбіні, // Шырот паўночных ззянне, // Камет агністых грывы, // Дзізосных, серабрыстых // Аблокаў пералівы». Мураш Бадзіня стаў героем, але не заганарыўся i вельмі сціпла перажыў сваю славу. Такім чынам, удалае спалучэнне казачна-фантастычнага з рэальным нарадзіла твор, якi мае вялікае пазнавальнае i выхаваўчае значэнне.

27. Тэматыка і праблематыка твораў М. Танка для дзяцей. Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць, нацыянальны каларыт паэзіі. Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына Вялейскага павету Менскай губэрні. Скончыў польскую пачатковую школу ў вёсцы Шкленікова. У 1927 годзе уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. У 1939—1940 працаваў у абласной газэце «Вілейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў «Сялянскую газету». У 1945—1948 гадох працаваў літаратурным рэдактарам часопісу «Вожык», у 1948-1966 гадох — галоўным рэдактарам часопіса «Полымя», у 1966 годзе прызначаны першым сакратаром Саюзу Пісьменьнікаў БССР, а ў 1971—1990 гадох быў старшынём праўленьня СП БССР. Друкавацца пачаў у 1932 годзе ў часопісе «Пралом». Пісаць для дзяцей М. Танк пачаў у 1937 г. Гэта былі пераважна казкі і вершы з фантастычным сюжэтам. М. Танк пicaў: «Казка ж акрыляе чалавека, робіць яго больш моцным i добрым чалавекам, вучыцъ яго стойкасці ў цяжкія гады выпрабаванняў».Адметная асаблівасць яго паэзіі для юнага чытача — яе заглыбленасць у маральна-этычную праблематыку. На аснове легендаў, паданняў пра асілкаў, волатаў, народных музыкаў ён піша фальклорна-казачныя паэмы «Сказ пра Вяля»- у гэтым творы намеціліся характэрныя рысы М. Танка як паэта-казачніка: уменне цесна спалучаць фантастычнае, казачнае з сапрандным, героі жывуць высокімі ідэаламі свабоды і чалавечнасці, ў яго паэзіі так часта сустракаем вобразы зямлі, плуга, хлеба, маці, роднай мовы. У свaix казках М. Танк закранаў розныя маральна-этычныя праблемы. Напрыклад, у казцы «Мухамор» (1937) высмейваецца хвалько Мухамор, які лічыў, што «мог бы смела бъцъ паслом або нават i царом». Упэўнены, што роўнага па прыгажосці яму ў лесе няма, ён выхваляўся: «Боты, гузікі гарацъ, - // Яму пары не дабрацъ // Пад ялінай, пад сасной //Нi багаццем, нi красой». Аднак калі ў лес прыйшлі дзеці, усё стала на свае месца: яны пазбіралі добрыя грыбы, а мухамор нікому не спатрэбіўся. Казка вучыць юных чытачоў рэальна ацэньваць сябе i не выхваляцца перад іншымi. Пазнавальнае значэнне твора ў тым, што дзеці даведаюцца, якія растуць грыбы ў беларускім лесе. «Казка пра Мядзведзя» -3 гумарам асуджаецца ў казцы гультайства, прыстасавальніцтва Мядзведзя. Ён паўстае перад чытачамі хітрым прайдзісветам, які вырышыў знайсці жонку працавітую i з добрым пасагам, каб i надалей гультаяваць i быць сытым зімой. Творы М. Танка шчодра заселены дрэвамі, травамі, кветкамі, птушкамі, свойскімі і дзікімі жывёламі, якія сваімі звычкамі і паводзінамі падобны да людзей. 1 хоць вобразы фаўны і флоры традыцыйныя ў дзіцячай літаратуры, але неўтаймаваная фантазія паэта ставіць іх у незвычайныя, займальныя і камічныя сітуацыі, каб найбольш ярка высвеціць адпаведныя рысы таго ці іншага персанажа. У казках М. Танка «Сярод лясоў наднёманскіх» (1950) i «Калі вясна прыйшла» (1953) адлюстраваны адухоўлены, дзівосны i запамінальны свет роднай прыроды, пад уздзеяннем якога ў дзяцей фарміруецца пачуццё прыгожага. Удалае выкарыстанне вялікіх магчымасцей беларускай мовы робіць малюнкі прыроды яркімі i каларытнымі. Вывад. Творы паэта з’яўляюцца ўзорам жыццевай мудрасці, народнай маралі і этыкі. У казках мастака выяўляецца своеасаблівая сістэма педагагічных погляда, якая можа дапамагчы юнаму пакаленню знайсці адказы на пытанні дабра і зла, пра сяброўства і здраду, пра высакароднасць і нікчэмнае.

28.Тэматыка і праблематыка твораў Васіля Віткі для дзяцей. Вітка Васіль (сапр. Цімох Васільевіч Крысько), нарадзіўся у1911 г. у вёсцы Еўлічы. Пісьменнік шматграннага таленту, выявіў сябе як паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст. Але найбольш вядомы і прызнаны ён як дзіцячы пісьменнік. Тут самароднасць яго таленту, мастацкая індывідуальнасць раскрыліся з найбольшай паўнатой, шчодрасцю і самааддачай. Пачынаў Вітка як аўтар вершаў для дарослых, і прыйшоў ён у дзіцячую літаратуру, маючы за плячыма ўжо такія паэтычныя зборнікі, як «Гартаванне» (1944), «Поўдзень» (1946) і даволі багаты жыццёвы вопыт.Галоўная эстэтычна-выхаваўчая задача Віткі — яднаць дзіця з прыродай, далучаць яго да яе, бо ў сучасных умовах яны раз'яднаны, адчужаны адзін ад другога, асабліва ў горадзе.Першая кніжка для дзяцей - казка «Вавёрчына гора» - убачыла свет у 1948 г. i адразу закранула сэрцы дзяцей. Прыехаў да матулі вельмі заклапочаны яе горам сын. Сюжэт казкі «Вавёрчына гора» разгортваецца ўсё больш дынамічна, бо не перастаюць балець у вавёрачга зубга, трэба было нешта рабіць. Сама вавёрачка падказала, што ёй дапамог бы малаток: яна б iм арэшкі біла i зубкі свае не верадзіла. 3 гэтай падзеі завязваюцца асноўныя сюжэтныя вузлы казкi: з чаго зрабіць малаток, хто яго зробіць, як потым пераправіць той малаточак вавёрцы. Сюжэт казкі «Вавёрчына гора» складаецца з асобных эпізодаў-прыгод, паяднаных агульным клопатам: як хутчэй дапамагчы вавёрачцы. Як i належыць гэтаму жанру, казка «Вавёрчына гора» заканчваецца шчасліва: пepacтaлi балець у Веры-вавёрачкi зубкі i нават яшчэ да таго, як бусел уручыў ёй мала­ток (усё роўна яна была вельмі ўдзячна: «малаточак спатрэбіцца ў хаце»). Твор гэты прасякнуты дабрынёй, спачуваннем. У казцы «Вавёрчына го­ра» шмат слоў з памяншальна-ласкальнымі cyфіксамi. Яны ўзмацняюць эмацыйнае ўздзеянне казкі, настройваюць дзяцей на дабрыню, добразычлівасць: бабулька, мяшэчак, зубкі, сястрыца, зайка, мамачка, ручаёк, лісток, малаточак i інш. Падвойныя назоўнікі: зубачкі-зубкі, гора-горачка, вавёрка-галубка, сініцы-сястрыцы i інш. Арганічна ўвайшлі ў моўную плынь гэтай казкі рытарычныя пытанні: «Як тут быць, // Што рабіць?» і г.д. У казцы «Вавёрчына гора» няма маральных павучанняў; не гаворыць паэт дзецям, што трэба быць добрым, спагадлівым, гатовым прыйсці на дапамогу, належыць даражыць славай бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Усё гэта вычытваюць, спасцігаюць caмi чытачы; добра адчуваюць яны адносіны аўтара да таго, пра што ён пiшa займальна, з гумарам, цеплынёй. «Казка пра цара Зубра» (1960) В. Biткi. Дзецям тут адкрываюцца прасторы Белавежскай пушчы, дзе столькі прыгажосці, шмат роз­ных лясных жыхароў, сяродix вылучаецца ў казцы прыгожы, магутны зубр. Не менш важны i герой гэтай казкі — школьнік Вася Вясёлкін, невялічкі бялявы хлопчык з казачным пісталетам пры баку i з шырокім фанерным мя­чом у руцэ. Ён прыцягвае ўвагу чытачоў адвагай, незалежнасцю, тым, што абараніў гонар свайго сябра Зая: не дазволіў звярам насміхацца з яго. Васіль рашуча i адважна адмовіўся служыць цару Зубру i быць яго падначаленым, не напалохала хлопчыка нават пагроза цара Зубра, які прыгразіў, што калі Вясёлкін не зробіць тэлевізар, які так хоча ўбачыць сын Зубра, дык царскія axpaнікі не выпусцяць з пушчы нi Васю, нi Зая. Аптыміст Васіль не разгубіўся — адразу пачаў дзейнічаць: угледзеўся ў круглае лясное возера i cкeмiў - гэта ж ідэальны тэлевізійны эк­ран! У пругкіх дынамічных радках «Казкі пра цара Зубра» удала перадаюцца радасць, здзіўленне лясных жыхароў, якія сталі nepшымi гледачамі тэлевізара Baci Вясёлкіна i камедыйнага тэлевізійнага шоў «Зай-Зайчына — малайчына». «Казка пра цара Зубра» падабаецца дзецям багаццем незвычайных прыгод, музыкай зменлівых рытмаў, верша­ваных радкоў, падабаецца iм i станоўча уплывае на ix вобраз Baci Вясёлкіна - кемлівага, энергічнага, нястомнага, справядлівага, здольнага пераадолець любую перашкоду. Аднак не толькі ў гэтым сэнс «Казкі пра цара Зубра»; філасофская думка яе глыбейшая, i вельмі важна, каб дзеці гэта усвядомілі. Няхай падумаюць, чаму Зубр, яга напачатку непрыхільна аднёсся да Вясёлкіна, раптам змяніў свае адносіны да яго. Справа ў тым, што cваімi паводзінамі, душэўнымі якасцямі, розумам, вынаходлівасцю, тым сваім лясным тэлевізарам Вася Вясёлкін, хоць быў ён яшчэ хлапчуком, даў магчымасць цару Зубру адчуць перавагу чалавека, якога прырода надзяліла такімi здольнасцямі i магчымасцямі, якімі жне валодае на зямлі ніякая іншая жывая icтотa. Думка пра вялікія магчымасці, сілу розуму чалавека ў гэтым творы пераканаўча падкрэсліваецца i ўмоўным вобразам сярэбранага зубра -таго, што стаў эмблемай магутных i вядомых ва ўciм свеце самазвалаў.

29.Васіль Вітка. Таленавітая апрацоўка аўтарам беларускіх народных забаўлянак, пястушак, жартоўных вершаў, скорагаворак, лічылак. Вітка Васіль (сапр. Цімох Васільевіч Крысько), нарадзіўся у1911 г. у вёсцы Еўлічы. Пісьменнік шматграннага таленту, выявіў сябе як паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст. Але найбольш вядомы і прызнаны ён як дзіцячы пісьменнік. Тут самароднасць яго таленту, мастацкая індывідуальнасць раскрыліся з найбольшай паўнатой, шчодрасцю і самааддачай. Пачынаў Вітка як аўтар вершаў для дарослых, і прыйшоў ён у дзіцячую літаратуру, маючы за плячыма ўжо такія паэтычныя зборнікі, як «Гартаванне» (1944), «Поўдзень» (1946) і даволі багаты жыццёвы вопыт. Поўная злітнасць дзіцяці, чалавека наогул і прыроды дасягаецца ў фальклоры. Вітка «прырос» да дзіцячай літаратуры ў значнай ступені дзякуючы фальклору, дзякуючы арганічнай блізкасці да народнай глебы, што нарадзіла і ўзрасціла яго. Аўтар прытрымліваецца ў асноўным адных і тых жа метадаў апрацоўкі і трансфармацыі фальклорнага матэрыялу, у выніку чаго дасягаецца ўзбагачэнне арыгінала пры захаванні вернасці яго народнаму духу. Так, да прыкладу, выкарыстоўваючы сюжэтную аснову народнай прыгаворкі «Сарока-варона» ў вершы «Сарочыны блінцы», паэт драматызуе сюжэт, разгортвае яго як цэлае драматычнае дзеянне, у якім удзельнічаюць жывыя дзеючыя асобы са сваімі своеасаблівымі характарамі, і ўжо мастацкай логікай твора дасягаецца тое павучальнае ўздзеянне, якое прадвызначана сэнсам народнага твора. Той жа ў прынцыпе падыход можна ўгледзець, скажам, і ў «Замове ад прагнасці», змешчанай у зборніку для дарослых. Захоўваючы вернасць жанру замовы (статычнасць, заклінальнаць), дзякуючы нязменнаму паўтору «Соль табе ў вочы, Дзяркач у горла», аўтар уносіць у фінале толькі адну, але характэрную змену — ён выкарыстоўвае тут словы, узятыя з іншага моўнага пласта, і яны, развіваючы асноўны матыў, змяняюць танальнасць і ўзмацняюць магію замовы:Соль табе ў бельмы, Дзяркач табе ў пашчу!Вывад.Творчасць В. Biткi для дзяцей - свет чарадзейства, хараства, незвычайных прыгод, прывабнай rapмонii гукаў i фарбаў. Гэта неацэнны скарб, які можа быць шырока выкарыстаны i выкарыстоўваецца настаўнікамi на ўроках i ў час прагулак з дзецьмі ў лес, на рэчку. возера, для напісання сцэнарыяў paнішнікaў, тэматычных дэкламацый, для правядзення жывой размовы-ryтapкi пра родную мову, прыроду, пра дабрыню i чалавечнасць.

30.Васіль Вітка. Творчае выкарыстанне фальклору ў казках “Буслінае лета”, “Казка пра цара Зубра”, “ППШ”, “Генерал Верабей”, “Азбука Васі Вясёлкіна” і інш. «Буслінае лета» (1958). Асаблівасць казкі «Буслінае лета» у тым, што яна - i гэта падабаецца дзецям – гучыць нібы з вуснаў самога Васіля, шкoльнiкa, які скончыў тры класы. Яго заўсёды цікавіла прырода, а тут яшчэ i настаўніца задала «задание — дацъ прыроды апісанне». Васіль вырашыў пicaць казку пра буслоў, бо гэтыя птaxi заўсёды прыцягвалі яго ўвагу; Дзеянне ў гэтым творы разгортваеща са сцэнічнай выразнасцю; з майстэрствам выдатнага фантазёра-казачніка aпicвae аўтар побыт сям’і буслоў, у якой надзвычай вялікая ўвага ўдзяляецца буслянятам. В. Biткa не прапускае магчымасці ўключыць у казку пазнавальны матэрыял: расказаць чытачам, напрыклад, пра тое, як робіцца буслянка, як жывуць, чым кормяцца буслы, якую карысць прыносяць чалавеку. Звесткі гэтыя падаюцца з выкарыстаннем элементаў гульні. Мова Kaзкi свежая, звонкая, натуральна прарастае народнымі i створанымі caмім аўтарам прыказкамі, крылатымi фразамі, афарызмамі «Моцна спалі бусляняты ў цяпле бацькоўскай хаты»Звонкім вадаспадам вершаваных, афарыстычна адточаных радкоў пачынаецца «Казка пра цара Зубра» В. Biткi. Дзецям тут адкрываюцца прасторы Белавежскай пушчы, дзе столькі прыгажосці, шмат розных лясных жыхароў, сярод ix вылучаецца ў казцы прыгожы, магутны зубр. Не менш важны i герой гэтай казкі — школьнік Вася Вясёлкін. «Казка пра цара Зубра» падабаецца дзецям багаццем незвычайных прыгод, музыкай зменлівых рытмаў, вершаваных радкоў, падабаецца iм i станоўча уплывае на ix вобраз Baci Вясёлкіна - кемлівага, энергічнага, нястомнага, справядлівага, здольнага пераадолець любую перашкоду. Аднак не толькі ў гэтым сэнс «Казкі пра цара Зубра»; філасофская думка яе глыбейшая, i вельмі важна, каб дзеці гэта усвядомілі. Няхай падумаюць, чаму Зубр, да якога напачатку непрыхільна аднёсся да Вясёлкіна, раптам змяніў свае адносіны да яго i выказаў яму пры ўcix звярах шчырыя словы павагі, нават абвясціў, што ён, цар, аддае Вясёлкіну Васю ва уладаранне усю сваю зубрыную дзяржаву i будзе сябраваць з iм. Думка пра вялікія магчымасці, сілу розуму чалавека ў гэтым творы пераканаўча падкрэсліваецца i ўмоўным вобразам сярэбранага зубра -таго, што стаў эмблемай магутных i вядомых ва ўciм свеце самазвалаў. Гэтым вобразам В. Вітка выявіў гонар за родную Беларусь, якая выйшла на сусветную арэну; без спец-ых тлумачэнняў паэт выклікае аналагічныя пачуцці i ў дзяцей, бо шмат што падказвае чытачам само гучанне паэзіі В. Biткi, інтанацыйна выразная афарбоўка яго голасу, рытмічная разнастайнасць радкоў. Поўная злітнасць дзіцяці, чалавека наогул і прыроды дасягаецца ў фальклоры. Вітка «прырос» да дзіцячай літ-ры ў значнай ступені дзякуючы фальклору, дзякуючы арганічнай блізкасці да народнай глебы, што нарадзіла і ўзрасціла яго. Менавіта каранёвая памяць маленства і абумовіла глыбіннасць, арганічнасць яго фалькларызму. Часам нават цяжка бывае вызначыць, што ўзята аўтарам з фальклорнай крыніцы,«а што віткаўскае перайшло ў фальклор.Думкай аб знітаванасці дзіцяці са светам прыроды прасякнуты і казкі «ППШ», «Азбука Васі Вясёлкіна». Школа, ім прыдуманая, гэта школа казачная, дзе вучацца птушкі і жывёлы, а ў ролі настаўніка выступае дзіця, свой, блізка знаёмы чытачу па ранейшых творах аўтара Вася Вясёлкін. Так зноў улоўліваецца тут запаветная аўтарская думка аб роднасці дзіцяці з усім жывым царствам, якое прадстаўлена ў «Азбуцы...» Вывад. Творчасць В. Biткi для дзяцей - свет чарадзейства, хараства, незвычайных прыгод, прывабнай rapмонii гукаў i фарбаў. Гэта неацэнны скарб, які можа быць шырока выкарыстаны i выкарыстоўваецца настаўнікамi на ўроках i ў час прагулак з дзецьмі ў лес, на рэчку. возера, для напісання сцэнарыяў paнішнікaў, тэматычных дэкламацый, для правядзення жывой размовы-ryтapкi пра родную мову, прыроду, пра дабрыню i чалавечнасць.

 

31.Вольскі Артур (сапр. Зэйдэль-Вольскі Артур), нарадзіўся 23.09.1924 г. у горадзе Дзяржынску Менскай вобласці ў сям'і пісьменніка.Вучыўся ў Віцебскай мастацкай навучальні (1938-1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 г. прызваны ў Ваенна-Марскі Флот. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі. У 1952 г. дэмабілізаваўся. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» загадчыкам аддзела культуры і быту, адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1963 г. - загадчык літаратурна-педагагічнай часткі, з 1962 г. - дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 г. - дырэктар Дома літаратара, з 1980 г. - літкансультант СП БССР. У 1981-1984 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1955 г.Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.Першы літаратурны твор надрукаваў у 1937 г. Напісаў на расейскай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, з Б.Іртышскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Наваселле дрэў» (1990). Напісаў кніжкі паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я - прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ «Хлеб - усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974 гг.Сумесна з П.Макалём напісаў п'есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958), «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У сааўтарстве з Э.Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978). Аўтар п'ес-казак «Сцяпан - вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю.Семянякам і пастаўленая ў 1979 г. на сцэне Менскага тэатра музычнай камедыі, яна з'явілася першай беларускай аперэтай для дзяцей), «Тры Іваны - тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989).Перакладае з расейскай, украінскай, летувіскай, латышскай, жыдоўскай, нямецкай моў.

32. Тэматыка и праблематыка творау С.Шушкевiча. Майстэрства выкарыстання традыцый дзiцячага фальклору у творах. Творы Шушкевiча прыносяць дзецям радасць, выхоӯваюць у iх дабрыню, спагадлiвасць, любоӯ да роднай зямлi i мовы. З казкi ён пачаӯ свой шлях да беларускай дзiцячай лiтаратуры. Зло, недобразычлiвасць, вераломнасць асуджаюцца ӯ казцы «пра лiсу-хiтруху i добрых сяброӯ Мядзведзя, Зайца i Пеӯнiка». Гераiня гэтай казкi – лiсiца – страшэнна напалохала зайчыка: абяцала, што зловiць яго i будзе бiць пугаӯём, а потым у хамут зайца запражэ ды будзе на iм поле араць. Пажалiӯся заяц мядзведзю. Далучыӯся да зайца, мядзедзя i певень. Утрох сябры добра правучылi хiтруху: засталася лiса без хваста, аднак звычак сваих яна не кiнула, бо бядуе: чым цяпер будзе свае сляды замятаць?Усе лiтаратурныя казкi Шушкевiча традыцыйна звязаны з народнымi. Ва ӯсiх казках i многiх вершах яго дзейнiчаюць звяры, птушкi, свойскiя жывёлы. Гэтыя лiтаратурныя героi надзелены рысамi i здольнасцямi людзей. Дзецi мiжволi супастаӯляюць паводзiны герояӯ са сваiмi, робяць адпаведныя вывады, непрыкметна засвойваюць правiлы паводзiн, узаемаадносiн. Павучальны i гумарыстычныя вершы:«Непамыцька – хлопчык Вiцька» нагадвае дражнiлкуТэме працы паэт надаваӯ шмат увагi. Уменне школьнiкаӯ спалучаць паспяховую вучобу з выкананнем працоӯных абавязкаӯ «Дружны клас». Толькi тая праца дасць жаданыя вынiкi, што выконваецца з зацiкаӯленнасцю, са стараннем i руплiвасцю. «Казка-быль пра рэпку» Героi верша кiнулi зярнятка ӯ зямлю i чакалi, што з яго вырасце. Не палолi, не палiвалi, а калi ӯвосень запрасiлi на поле бабку i дзедку, каб здiвiць iх сюрпрызам-ураджаем, якi давялося шукаць мiж хвашчу i асоту да сёмага поту, бо вырасла рэпка зусiм малай. З таго ӯраджая усе смяялiся. У вершы «Колькi кiпцiкаӯ у кошкi» ёсць элементы гульнi. Дзяӯчынка даведалася колькi кiпцiкаӯ у кошкi, хоць гэта было непроста, бо Мурка ӯпарцiлася. Дзяӯчынка даведалася пра колькасць кiпцiкаӯ ӯ кошкi па крывавых драпiнках на сваёй руцэ, а iх было 5. Тэма прыроды таксама гучыць у вершах Шушкевiча. Шмат вершаӯ пра розныя поры года. (Лiстапад, Жнiвень, Восень, Зазiмак, Снежны дзед, 12 пасланцаӯ i iнш). Творы С.Шушкевiча далучаюць дзяцей да скарбаӯ роднай мовы. Яны насычаны элементамi гульнi, гумарам. Паэт даносiць да дзяцей агульначалавечыя iдэалы дабра, сумленнасцi, справядлiвасцi, спагады.

 

 

33.Свет роднай прыроды у паэтычных і празаічных казках для дзяцей С.Шушкевіча С. Шушкевіч значна ўзбагаціў скарбы i традыцыі бел-ай дзіцячай казкі для дзяцей, быў вынaxoдлiвым i мудрым майстрам арыгінальна-аўтарскіх сюжэтаў, аднак не губляў жывую сувязь свaix казак з тpaдыцыямi казкі народнай. У сваей першай казцы аутар «Звярыны баль» ён загаварыў з дзецьмi пра тое, што лicлiвacць, дагаджэнне прыніжаюць чалавека, што кожны naвінен мець пачуццё ўласнай годнасці i быць гатовым абараніць яго. Для гэтага зусім неабавязкова мець выключную фiзiчнyю сілу. Змог гэта зрабіць нават маленькі чмeлiк, герой казкі «Звярыны Баль»: ён не пабаяўся льва, адно iмя якога наганяла жах па лясных жыхароў (a былi ж сярод ix мядзведзі, воўк, лось). 3 несхаванай усмешкай nicaў аўтар пра тое, як страшэнна перапалохаліся звяры, кaлi дaвeдaлicя, што да ix едзе леў. Яны бeгaлi, мітусіліся, рыхтуючы багаты стол, каб задобрыць льва. Гатовы былi лicлiвiць, прыніжацца, што i paбілi, кaлi ён прыехаў. Леў застаўся задаволены сустрэчай: важна седзячы за багатым сталом, пават пaблaжлiвa ўсміхнуўся. Як разгортваліся б падзеі далей, можна толькі меркаваць, бо нечакана з'явіўся малы чмель. Яго пaвoдзiны падаюцца кантрастна ў aднociнax да мітусні i прыніжэнняў лясных жыхароў. Без рэверансаў i слоў ухвалы ў гонар льва чмелік сеў за стол. Ганарысты цар не сцярпеў такой абразы, пачаў зневажаць чмеліка, хацеў pacnpaвіцца з ім, ды ў тым паядынку пераможцам аказаўся малы чмелік: свой гонар абараніў i з лясных жыхароў страх зняў. Заканчваецца казка вяселым звярыным балем, на якім галоўным героем быў малы срэбракрылы чмелік. Казца «Камар-брынкун i Жаба-квакуха». Тут таксама ёсць эпізод сустрэчы «важнай асобы», але ў ролі такой асобы выступае ўжо Камар зялёны, што, безумоўна, узмацняе камедыйнае гучанне казкі, бо прэтэнзій ў Камара было не менш, чым у льва. Па-царску рассеўся ён у карэце, самазадаволена надзімаў шчокі («пузырыў шчокі» - такi трапны выраз выкарыстаў С. Шушкевіч). Нікчэмства, тупая самазадаволенасць Камара падкрэслены бліскучым гумарам у эпізодзе яго недарэчнай смерці: зацікаўленая шумам-гаманой аб прыездзе «высокага пана» Жаба-квакуха захацела на уласныя вочы паглядзець на таго важнага госця, а як убачыла, дык «з дзіву пазяхнула // I з Камаром. праглынула». Не выратаваў гэтага «пана» i капялюш з кукардай. Высмейваючы тупую самазадаволенасць Камара, С. Шушкевіч хацеў, каб дзеці не толькі пазбягалі такіх заган, але i вучыліся цаніць людзей не па ix прэтэнзіях, а па учынках i справах. Зло, нядобразычлівасць, вераломнасць асуджаюцца ў казцы С. Шушкевіча «Пра Лicy-хітруху i добрых сяброў Мядзведзя, Зайца i Пеўніка». Нястомная ў сваім iмкненнi хітрыць, рабіць зло гераіня гэтай казкі - лісіца - страшэнна напалохала зайчыка: абяцала, што зловіць яго i будзе біць пугаўём, а потым у хамут зайца запражэ ды «штодзенъ аж да ночы будзе на ім поле арацъ». Пажаліўся заяц мядзведзю. «Зайкавы горкія слёзы // Мядзведзева сэрца кранула». Далучыўся да зайца i мядзведзя певень; утрох сябры добра правучылі xiтpyxy: засталася ліса без хваста, аднак звычак свaix яна усё ж, відаць, не кінула, бо бядуе: чым цяпер будзе свае сляды замятаць?Паводле сюжэта гэтай займальнай i мудрай казкі С. Шушкевіч нanicaў інсцэніраваную, таксама вершаваную казку «лica-xiтpyxa». У ей няма тэкставых супадзенняў з казкай «Пра Лicy-xiтpyxy i добрых сяброў Мядзведзя, Зайца i Пеўніка», у сюжэт унесена паэтам нямала новых дэталяў. Мова казкі багата трапнымі выразамі, шырока выкарыстаны паэтам гукапіс, гукаперайманні; аўтар незвычайна легка знаходзіць словы свежыя, дакладныя, caкавітыя, рыфмы тут у асноўным сумежныя, звонкія, якія асабліва легка ўспрымаюцца дзецьмі. У кожнай сваей казцы С. Шушкевіч выходзіць на новый шляхі пошукаў: удала уключаны ў казку «У каго найлепш у хаце» цікавы пазнавальны матэрыял пра тое, хто з лясных жыхароў дзе жыве. Аказваецца, што не ўсе з ix маюць хаты: напрыклад, заяц i казуля, «дзе прысядуцъ, там i хата». Кепска i дзіку: нi бярлогі, нi нары ён не мае. А мядзведзь жыве ў бярлозе, i паэт падказвае, з чаго яна зроблена, як выглядае; распавядае аўтар i пра нару лісы. Але больш падрабязна гаворыцца ў казцы пра дупляны пакойчык вавёркі. Менавіта яго вылучылі ўсе звяры як найлепшую хату. Казка «У каго найлепш у хаце» цікавая не толью пазнавальным матэрыялам: у самім гучанні твораў С. Шушкевіча адчуваюцца мяккасць, дабрыня, якія хвалююць дзяцей, адпавядаюць ix імкненню да незвычайнага, фантастычнага. Аб выдатным таленце С. Шушкевіча-казачніка сведчыць i кніжка яго празаічных казак «Лica з магнітафонам» (1979). У самой назве гэтай кніжкі i ў назве аднайменнай казкі адчуваецца дыхание тэхнічнага веку. Усё тая ж Лica, з якой так часта сустракаюцца дзеці ў народных казках, купіла сучасны магнітафон, але не для таго, каб запісваць музыку i ўзбагачацца духоўна, а каб больш удала падманваць таго, каго яна намерылася aбхітрыць. Сюжэт казкі «Лica з магнітафонам» развіваецца імкліва: на магнітафонную стужку хітрыца запісала голас ваўка, каб напалохаць i выгнаць з новай кватэры сям'ю Барсука. Але ж магнітафонам цяпер нікога не здзівіш. Барсук i Барсучыха на той ж магнітафоннай стужцы, на тым самым магнітафоне запісалі разумны адказ Лice, a caмi селі піць каву i чытаць газету.Дзеці-чытачы даюць належную ацэнку паводзінам Лicы, якая ніяк не зоймецца якой-небудзь карыснай справай, а толькі тым i жыве, што xiтpye ды iнтрыгi пляце. Разумеюць яны, чаго варта гультайка-пляткарка Зязюля, якая на ўвесь лес нахабна ганіць працавітага i добрасардэчнага Дзятліка (казка «За што Зязюля з Дзятлікам пасварыліся»), нават няскладную песню-дражнілку пра яго прыдумала, каб як мага больш дапячы Дзятліку. Сам Дзятлік не вельмі прыслухоўваўся да слоў ганьбы Зязюлі, але яго суседзі, што чулі ix, заступіліся за Дзятліка. Вымушана была гультайка пакінуць лес, паляцець у далёю гай. У казцы «Як Зайчык бабулю шукаў» аўтарам, напрыклад, выкарыстаны фактычныя звесткі пра Miнск i яго ваколіцы. Гэты матэрыял дапамагае дзецям уявіць, як змянілася, вырасла наша сталіца. Напрыклад, там, дзе быў вялікі лес, людзі пабудавалі вядомы зараз на ўвесь свет трактарны завод. Называюцца ў казцы Доўгабродская вуліца, Падлесная, а таксама станцыя юных натуралістаў, дзіцячая чыгунка i iнш. Пра усё гэта дзецям цікава чытаць яшчэ i таму, што вядзе ix па Мінску сам герой казкі - Зайка Шарачок. 3 ім не засумуеш: столькі незвычайных прыгод, дзіўных гісторый адбылося з iм у час тых пошукаў бабулі. Робіць уражанне на дзяцей яго добразычлівасць, аптымізм, настойлівасць, выхаванасць, любоў да маці, бабулі.

34.Жанрава-тэматычная разнастайнасць дзіцячай літаратуры 1966—1985 гадоў БДЛ гэтага п-ду характар-ца далейшым паглыбленнем пазнання жыцця, большай увагай да псіхалогіі героя, актыўным стаўленнем да праблем сучаснасці. За 3 апошнія дзесяцігоддзі XX ст. наша нацыян літ-ра для Д авалодала новымі жанрамі, узбагацілася тэматычна, паднялася на новую ідэйна-мастацкую ступень, заваяваўшы шырокую вядомасць і прызнанне. За вялікія заслугі ў галіне выхавання падрастаючага пакалення Дзярж прэміямі былі адзначаны найбольш вядомыя белар пісьменнікі. Літ-ра узбагацілася за кошт вернутых твораў рэпрэсіраваных пісьменнікаў. У 2 палове 50-х гг. XX ст. прыйшла ў БЛ цэлая плеяда маладых таленавітых пісьменнікаў, якія ў наступныя дзесяцігоддзі занялі вяд становішча ў літ-ры. Значнай з'явай быў і выхад 15-томнай анталогіі твораў пісьменнікаў СССР для Д. У яе ўвайшла і вял колькасць твораў бел майстроў слова. Усяляк падтрымл-ся творы пра ўслаўленне дружбы народаў, узаемавыручку і братнюю дапамогу прадстаўнікоў розных рэспублік у аказанні дапамогі пры розных стыхійных бедствах. Такі падыход адпавядаў і гуманістычным прынцыпам літаратуры наогул. Аповесць Г. Васілеўскай «Я еду на вярблюдзе», шматлікія вершы Э. Агняцвет, у тым ліку зборнікі вершаў «Будзем сябраваць» 1955, «Незвычайныя канікулы» 1962. Гераізм у барацьбе за незалежнасць ветнамскага народа паказаў Ул. Карызна ў вершы «Кыонг і яго сябры». У нашай ДЛ многа такіх твораў пра вайну, у аснову якіх пакладзены дакументальны матэрыял. Шмат твораў для Д было надрукавана пра героіку вайны з фашызмам. Некалькі аповесцей, прысвечаных юным удзельнікам тых трагічных падзей, напісала Г. Васілеўская. Подзвіг мірнага селяніна-палешука Ціхана Барана, які, ахвяруючы сваім жыццём, завёў фашысцкіх карнікаў у непраходныя балоты, падаецца ў аповесці «Малюнак на снезе» 1969. Г. Бураўкін «Тры старонкі з легенды» 1971. Цікавымі для юных чытачоў зяўляюцца творы пра вайну Я. Курто «Шумеў Нягневіцкі лес» 1968, X. Жычкі «Зброю бяруць сыны» 1964, I. Аношкіна «Компас паказвае на захад» 1976, А. Шашкова «Лань — рака лясная» 1960, А. Кобец-Філімонавай «Жаўранкі над Хатынню» 1977. «Гэта кніга — жывое і бясхітраснае апавяданне аб людзях Хатыні, аб яе бяспрыкладнай трагедыі, аб Д гэтай лясной вёсачкі, якія ўжо ніколі не стануць дарослымі. Боль беззваротнасці страт, памяць, «ад якой нікуды не падзецца», чуецца ў хатынскіх званах, якія гучаць ва ўсім свеце. «Звоняць званы, быццам клічуць адзін аднаго, быццам папярэдзіць хочуць тых, хто жывы сёння, пра магчымасць новай вайны…» Яны нібы гавораць: Гэта не павінна паўтарыцца!» Пра гэта ж спяваюць і хатынкія жаваранкі, адзначае пісьменніца. Глыбінёй асэнсавання вылуч-ца аповесці I. Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага» 1968, «Мы — хлопцы жывучыя» 1971, «Мы з Санькам — артылерысты…» 1989. Імя аднаго з галоўных герояў — Іван Сырцоў — сугучнае аўтарскаму — Іван Сяркоў, а назва вёскі Падлюбічы, у якой жывуць героі, нагадвае назву вёскі Пакалюбічы, у якой нарадзіўся і сустрэў вайну будучы пісьменнік, і якому, дарэчы, у той час было столькі гадоў, як і яго героям. Усё гэта дае падставы лічыць гэтыя творы амаль аўтабіяграф-мі. Праўдзіва паказвае, што вайна паклала на дзіц плечы цяжар недзіц клопатаў, але падлеткі не схіляюцца перад гэтымі цяжкасцямі, яны захавалі веру ў пераможнае завяршэнне вайны, не страцілі сваёй няўрымслівасці, жыццялюбства. Не менш значным для БДЛ было і асэнсаванне пр-мы чалавек і прырода. Усе апавяданні і малёўкі старэйшага беларускага пісьменніка Ул. Ляўдакскага са зборнікаў «На беразе ракі» 1962, «На прывале» 1966, «Над Нёманам» 1969, «Пад старым дубам» 1971, «Яшка прыляцеў» 1973 прысвечаны ўзаемаадносінам Д і прыроды. Сваімі творамі апавядальнік вучыць Д заўважаць прыгажосць прыроды, клапаціцца пра яе. Гісторыка-рэвалюцыйная тэма. Пр-ма выхавання ў Д гістарычнай свядомасці заўсёды была актуальнай для БЛ. У 2 палове XX ст. зяв-ся больш магчымасці акцэнтаваць увагу Д на падзеях нацыян гісторыі, на яе гераічных і трагічных момантах, выявіць выключна важную значнасць гістарычных асоб. Калі на папярэдніх этапах больш распрацоўвалася тэматыка гісторыка-рэвалюцыйная, то зараз і літаратура для дзяцей пайшла ўглыб даўніны. Зноў першым тут быў А. Якімовіч. Ён напісаў цыкл аповесцей пад агульнай назвай Галынаўская хроніка, куды ўвайшлі «Адкуль ліха на свеце» 1962, «Канец сервітуту» 1968, «Кастусь Каліноўскі» 1971. Усе аповесці напісаны ў рознай манеры, але іх абядноўвае адзінае светаўспрыманне аўтара, пісьменніка-грамадзяніна, новы падыход яго да асэнсавання гістарычнага матэрыялу. Аповесці А. Якімовіча раскрываюць сілу, веліч, жыццяздольнасць народа — творцы гісторыі, развіваюць у юных чытачоў разуменне таго, што ход гісторыі заўсёды абектыўны. Пра цяжкія гады ўмацавання Савецкай улады на Беларусі эмацыянальна і праўдзіва расказваецца ў аповесці С. Грахоўскага «Гарачае лета» 1976. Падзеі калектывізацыі ляглі ў аснову сюжэта аповесці П. Кавалёва «Чырвоны лядок» 1969. У аповесці пісьменнік як бы ажыўляе падзеі далёкіх часоў. Твор гэты напісаны ў форме ўспамінаў. Навукова-пазнавальная літаратура. Беларусі прысвечана і кніга нарысаў У. Караткевіча з паэтычнай назвай «Зямля пад белымі крыламі» 1977. Гэта навукова-мастацкае даследаванне аб мінулым і сённяшнім нашай рэспублікі, у якім аўтар прыводзіць вельмі цікавыя звесткі з галіны эканомікі, этнаграфіі, культуры, гісторыі развіцця рэвалюцыйна-вызваленчага руху на Беларусі. Школьная тэматыка. БДЛ глыбока і ўсебакова адлюстравала паўсядзённае жыццё школьнікаў, іх праблемы. Праблемам бадзяжніцтва Д, спаўзання іх на злачынныя сцежкі шмат твораў прысвяціў П. Кавалёў. Пісьменнік засяроджваў увагу на тым, што часцей такія драматычныя выпадкі здараліся там, дзе адсутнічала ўзаемаразуменне ў сямі і школьным калектыве «Лёнька Гром». 3 добрым веданнем псіхалогіі дзяцей паказвае пісьменнік унутраны стан, духоўную працу падлеткаў, калі яны ўсведамляюць свой гібельны шлях і імкнуцца пераадолець крызісную сітуацыю.

35.Еўдакія Лось. Жанравая разнастайнасць паэзіі….. Еўдакiя ЛОСЬ (1929, в. Старына Ушацкага рна Віцебскай вобл — 1977, Мiнск). Паэзія была для Е. Лось і сэнсам, і мэтай, і апраўданнем жыцця. Першы зборнік вершаў Е. Лось пад назвай «Сакавік» з'явіўся ў 1958 г. Гнуткая ўсхваляваная інтанацыя, энергічны, інфармацыйна і эмацыянальна насычаны радок, непадробная шчырасць былі выразнай адзнакай вершаў Е. Лось. У тэмах, вобразах, асацыяцыях побач з той няўлоўнай вечнай сутнасцю, вечным сэнсам, без якіх немагчыма сапраўдная паэзія, выразна праглядалі рэальныя прыкметы тагачаснага жыцця. Кніга была прыхільна сустрэта і чытачамі, і крытыкай. Неўзабаве з'явіліся зборнікі «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), пазней — «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (1969), «Перавал» (1971), «Галінка з яблыкамі» (1973), «Лірыка ліпеня» (1977), некалькі кніг для дзяцей, а таксама проза — апавяданні і лірычныя замалёўкі. Еўдакія Лось. Аутар таленавітых кніжак паэзіі для маленькіх -«Абутая ёлачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978). Яе дзіцячыя творы звонкія, багатыя гумарам. Многія з ix маюць форму займальных пытанняў. Шырока выкарыстоўвала Е. Лось гукапіс, рытарычныя звароты, якія узмацняюць эмацыянальнае, эстэтычнае уздзеянне беларускага мастацкага слова на малых. Вядома i як перакладчыца. Верш «Пых» адкрыў першы зборнік Е. Л. для дзяцей «Абутая ёлачка» (1961). Пых— гэта герой самой Е. Лось. Да таго загадкавы ён — адраз і не скажаш, хто перад табой... Адкуль узяўся... Які намеры мае... На што здатны... Хацелася б верыць, што на добрае нешта. Але ж, магчыма, і на злое, бо такі ж ё непрадказальны. Еўдакія Лось і ўваходзіла ў дзіцячую літаратуру са сваімі героямі. I такімі арыгінальнымі, як Пых. І падгледжанымі з самога жыцця. Але зноў жа з ярка выражанымі індывідуальнымі рысамі. А што гэта і на самай справе так, пераконваў і невялікі верш «Будзільнік». Адразу запомніліся дзяўчынкі-блізняты, героі верша «Клаша і Наташа». Да таго яны падобныя між сабой, што цяжка разабрацца, каторая Клаша, а якая Наташа «Пальчыкі ружоныя, штонікі бардовыя». Блытаюцца дарослыя, не могуць даць пэўнага адказу. Адзін Саша можа пэўна сказаць, «хто — Клаша, хто — Наташа: калі вядзерца адбіраў, ён Клашы пальчык абадраў». Верш жа «Светлячок» — сапраўдны паэтычны абразок. Як тонка адчула ў ім паэтэса душу дзіцяці, у дадзеным выпадку дзяўчынкі! Па сутнасці, не аўтар прамаўляе, а сама дзяўчынка, якая ўмее радавацца прыродзе, адчуваць яе хараство. У прыродаапісальных вершах выразна праяўляецца i маральна-этычная праблематыка. Паэтэса сцвярджае, што трэба аберагаць прыроду, якая служыць чалавеку, ахоўваць кожнае дрэўца, бо зялёныя пасадкі ачышчаюць паветра у горадзе, шанаваць працу чалавечых рук, самім аказваць дапамогу старэйшым. Гэта яскрава вынікае з твораў «Гуляка», «Ох, гарох», «У фруктовы магазін.Вучобе малых дзетак садзейнічаюць вершы-скорагаворкі «Самавар», «Мала шыла...», «Пры кастры - кара», верш пра алфавіт «Смачныя літары”.


36. Віталь Вольскі. Кніга прыродазнаўчых нарысаў і апавяданняў “Родны край”. Вядомы беларускі празаік, драматург, публіцыст, нарысіст, сцэнарыст, перакладчык, літаратуразнавец. Заслужаны дзеяч культуры БССР. Узбагацілі беларускую літаратуру для дзяцей і падлеткаў кнігі прыродазнаўчых нарысаў і апавяданняў В. Вольскага: “Па лясных сцежках” (1948), “У лясах над бярозай” (1955), “Месяц за месяцам” (1956), “На бабровых азерах” (1957), “Чайкі над Нараччу” (1959), “Родны край” (1961), “Афрыканскае падарожжа” (1963), “Эль Махрыб” (1965), “Падарожжа па краіне беларусаў” (1968), “Палессе” (1971), “Кніга падарожжаў” (1984). Навука і паэзія паяднаны ў прыродазнаўчых кнігах Віталя Вольскага. Пісьменнік даносіць да дзяцей жывое дыханне прыроды, узбагачае іх духоўна, дапамагае сэрцам адчуваць, “які незвычайны свет і якая прыгожая наша краіна – Беларусь”. Сучаснай дзятве куды больш вядомы В. Вольскі-празаік. А між іншым, акурат падобная літаратура здатна выхаваць у дзяцей сапраўдную любоў да Бацькоўшчыны, вучыць іх любіць раслінны і жывельны свет сваей радзімы, з павагай і разуменнем ставіцца да ўсяго жывога на зямлі. У гэтых кнігах навукова-пазнавальны матэрыял суседнічае з высокай мастацкасцю, а сітуацыі, у якія трапляюць лясныя і іншыя насельнікі, да таго цікавыя і захапляльныя, што ад твораў немагчыма адарвацца. Ен тонказнавец прыроды, бо ў сваіх развагах абапіраецца не на веды, пачырпнутыя са спецыяльнай літаратуры, хоць, па неабходнасці, імі таксама дзіцячаму пісьменніку ніколі не лішне карыстацца, а ідзе ад уласных назіранняў, пачэрпнутых тады, калі схадзіў і з’ездзіў родную Беларусь, як кажуць, удоўж і ўпоперак. Але В. Вольскі і свайго роду абаронца прыроды. Ды і як інакш, калі гэтак палюбіў яе, захоплены хараством і нерушавасцю наваколля! Нельга дазволіць, каб нехта, кіруючыся толькі чыста меркантыльнымі меркаваннямі, знішчаў жывое. Праўда, запаведзь “Не забі!” ні ў якім разе нельга ўспрымаць прамалінейна. Чалавек даўно ўступіў у такія стасункі з прыродай, калі не можа не карыстацца яе багаццямі. Але гэта неабходна рабіць разумна, толькі па пільнай неабходнасці.Акурат у такі момант да В. Вольскага-знаўца і абаронца прыроды далучаецца В. Вольскі-выхавальнік. Той жа любві да прыроды. Разумнага і ашчаднага стаўлення да яе. Разуменне, што прырода – частка жывога ўсяго на зямлі і ніколі, ні пры якіх абставінах нельга парушаць экалагічнай раўнавагі, што фарміравалася стагоддзямі, тысячагоддзямі.

 

37.Свет прыроды ў паэзіі Аляксея Пысіна (зб. “Вясёлка над лесам”, 1964; “Колькі сонцаў”, 1979). Нарадзіўся 22 cакавiка 1920г ў в. Высокі Барок Магілёўскай в-ці.Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску.Скончыў Вышэй-я літ-ныя курсы ў Маскве.1-ыя вершы паэта з'явіліся ў друку ў 1938г (газета «Чырвоная змена»).Выдаў кнігі паэзіі «Наш дзень», «Сіні ранак», «Сонечная паводка».Для дзяцей выдаў зб вершаў «Матылёчкі-матылі»,«Вясёлка над плёсам», кнігу вершаў і паэм «Колькі сонцаў!».Удастоены звання лаўрэата Дзярж-й прэміі БССР імя Ян Купалы. Заслужаны работнік к-ры БССР.Прыродныя з'явы паэт умее падаць з тонкім пачуццём гумару.Такі прыём дапамагае далучыць чытача да роздуму над усімі працэсамі прыроды і грамадскага жыцця. Праз вобразнае адлюстраванне з'яў дзецям лепш запамінаюцца законы прыроды і чалавечых узаемаадносін.Адухаўленне прыроды ў паэзіі дае магчымасць засвоіць ісціну, што ўся прырода жывая і да яе трэба адносіцца беражліва.Прамое павучанне аб тым, што трэба берагчы прыроду, не заўсёды паспяхова дзейнічае на малых дзяцей.А вось паўфантастычная з'ява становіцца ўражлівай. Косціку («Вішня») прысніўся сон, што ён стаў вішняй, бо праглынуў костачку. Стаўшы дрэвам, ён адчувае на сабе ўсе негатыўныя прыродныя і чалавечыя праявы: «Гром.Маланка.Лівень. Толькі ён павінен мокнуць пад дажджом. Хлопчыкі б'юць па галінах з рагатак, нехта ломіць галіну на пугаўё, козы аб'ядаюць бакі і т.д., хлопчык з жаху прачынаецца: «I ніяк не можа,Сон забыць.Цяжка, вельмі цяжка Вішняй быць». Прыём пераўвасаблення ўзмацняе сілу ўздзеяння на розум і пачуцці маленькага чытача, прымушае задумацца над шматлікімі даступнымі праблемамі, а гэта садзейнічае засваенню патрабаванняў спагадлівых адносін да прыроды. Дзеці ўспрымаюць прыроду па-свойму, у іх больш фантазіі ў аргументаванні знешніх праяў свету. Таму звычайна тут дзейнічаюць хлапчукі і дзяўчынкі ва ўзаемадзеянні з дрэвамі, раслінамі, звярамі і птушкамі. У вершы “Трывога ў бары” - Хлапчукі прыходзяць у лес, раскладваюць вогнішча, гуляюць, жартуюць, скачуць, а калі здаволіліся, накіраваліся дамоў, не задумваючыся над учынкамі і магчымымі наступствамі сваіх дзеянняу.Паэт напамінае, што неразважлівае абыходжанне ў лесе з агнём можа прывесці да бяды. Так і здарылася: агонь разбушаваўся, хоча перакінуцца на кусты і дрэвы. Вобразна пададзена ў творы лютасць і агрэсіўнасць агню, які пагражае спаліць увесь лес, калі яму не падкінуць галля. I да­лей пачынаецца казачнае прадстаўленне: сосны просяць ветрык прыслаць на дапамогу хмаркі з бочкамі вады, што вецер і выконвае. Адчайна змагаецца з агнём берасцянка, бо побач яе гняздзечка. На дапамогу ёй прыходзяць хмары, нарэшце ў лесе зноў спакой.Спалучэнне рэальнага (хлапчукі) і фантастычнага (стыхія, прырода) стварае пераканаўчую карціну штодзённага жыцця з яго многімі нечаканасцямі, якія часцей за ўсё здараюцца ад бесклапотнасці. Прыём рэалістычнага адлюстравання ў спалучэнні з персаніфікацыяй стварае адпаведную ўражлівую карціну, якая адначасова захапляе і прымушае задумацца над шматлікімі праявамі свету, узбагачае жыццёвы вопыт першымі неабходнымі звесткамі.

38.Алена Васілевіч. Маральна-этычная праблематыка апавяданняў. Майстэрства А. Васілевіч як дзіцячай аўтаркі выявілася і ў яе апавяданнях для дзяцей, якія, пачынаючы з 1950-х гг., пачалі друкавацца ў дзіцячых перыядычных выданнях, а потым увайшлі ў зборнікі «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Апавяданні» (1959), «Калінавая рукавічка» (1963), «Шурка Рэмзікаў» (1985).Пра любоў, беражлівыя адносіны чалавека да прыро­ды, пра імкненне аберагаць усё жывое гаворка ідзе і ў апавяданнях А. Васілевіч «Браты-артысты», «Геша», «Бабуліны кватаранты», «Цюлік» і інш. Хвалюе чытачоў тое, як ратавала дзевяцігадовая дзяўчынка (апавяданне «Браты-артысты») маленькіх ягнятак, што засталіся без маці, як яна карміла іх з лыжкі, аберагала ад холаду. Центральным у гэтым творы з'яўляецца той эпізод, калі дзяўчынка з высока ўзнятай галавой ідзе каля школы, а за ёю, сочачы за кожным рухам сваей малой гаспадыні, весела і даверліва бягуць ягняткі. Псіхалагічна выразна перададзены пісьменніцай пачуцці, што поўнілі сэрца гераіні апавядання, іх можна выказаць сло­вам - шчасце! Усім сваім выглядам дзяўчынка нібы гаварыла: у каго-небудзь ёсць такія сябры? Адной з першых у беларускай дзіцячай літаратуры А. Васілевіч узняла трывожную, выключна актуальную ў наш час праблему душэўнага сіроцтва дзяцей. 3 уласцівым ёй аналітызмам у апавяданні «Шурка Рэмзікаў» пісьменніца гаворыць пра лес хлопчыка, бацька якога -добры, мужны чалавек, - загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Айчым Шуркі - абмежаваны, да таго ж п'яніца -жорстка збіваў яго. Аднойчы п'яны айчым ледзь не парваў фотакартку Шуркавага бацькі, з таго часу пачаліся найбольшыя пакуты чулай хлапечай душы. Шурка адчуваў сябе вельмі адзінокім, бо нават маці, заўсёды занятая працай, клопатамі пра малодшых дзяцей, не разумела, як пакутуе яе сын. Абыякавымі былі да лесу гэтага падлетка настаўніца, школа. Нідзе не меў Шурка падтрымкі, аказваўся адзін на адзін з жыццём і зрабіў адзін непрадуманы крок, потым другі...I ўсё ж апавяданне «Шурка Рэмзікаў» прасякнута верай у чысціню дзіцячага сэрца. 3 твора бачна, як важна правільна разабрацца ў матывах паводзін падлетка, высветліць прычыну яго дрэннага ўчынку, таму што нярэдка такі ўчынак - вынік нявопытнасці. Таго пеўня, напрыклад, з-за якога Шурка трапіў у міліцыю, ён прадаваў, бо сапраўды лічыў, што ён нічыйны. За атрыманыя грошы меркаваў купіць спінінг, пра які столькі марыў!Псіхалагічна матывавана сцвярджаецца ў гэтым апавяданні тое, што свет душы падлетка складаны, своеасаблівы, ён толькі яшчэ фарміруецца, таму патрабуе клапатлівай увагі, добразычлівай падтрымкі. У апавяданні не гаворыцца пра далейшы лес Шуркі Рэмзікава, пісьменніца дае магчымасць вучням самім падумаць над гэтым, а яны, безумоўна, заўважаць, што гэты герой не пазбаўлены прывабных, станоўчых рыс: ён шчыры, даверлівы, цікаўны, вельмі ўважлівы да малодшых у іх сям'і дзяцей. Шурка не мірыцца з жорсткасцю, з тым становішчам, у якім апынуўся, і ўсё больш настойліва шукае выйсце з яго.

 

 

39. Ніна Галіноўская. Родная прырода ў розныя поры году, жывёльны свет у вершах.

Галіноўская Ніна, нарадзілася 18.12.1935 г. у вёсцы Вялікія Лазіцы Шклоўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сямі.Кнігі для дзяцей: «Давайце пазнаёмімся», «Лясная зарадка», «Размова сняжынак», «Сяргейкаў параход», «Кніжчыны сябры» і інш. Галіноўская змалку зраднілася з прыродай, якую любіла і якая вельмі цікавіла яе: хацела даведацца, куды ідзе спаць дзень, што хоча сказаць ёй галінка, якая стукаецца ў акенца, чаму і куды ўцякае ад яе гарэза-ветрык. Вельмі шкадавала ўсё жывое, нават баялася ісці па траве, каб не раздушыць якую казюрку, цвыркунчыка ці жука. Цікава, што, калі ўжо стала паэткай, напісала верш Хто жыве ў траве, які заканчваецца запамінальнай высновай-перасцярогай: Асцярожна: у траве Вельмі шмат хто жыве. Няма ў паэзіі Н.Галіноўскай слова “патрыятызм”. Але гэта пачуцце – у яе душы, у беражным стаўленні да роднай мовы, у чароўна-светлым вобразе Беларусі, з тонкім адчуваннем хараства і велічы роднай прыроды. У вершах разважаюць, вядуць гутарку між сабой птушкі, дрэвы, кветкі. ветрык, рэчка.(верш “Ліпка”). У паэзіі Ніны Васільеўны ёсць тэма жартоўных вершаў пра звяроў. (“Не пахвалілі!”; “Бегемот і кашалот”). Як аўтар дзіцячых твораў Ніна Галіноўская кіруецца тым вядомым прынцыпам, які, маючы на ўвазе дзяцей, сфармуляваў Янка Маўр: Хоць малыя, але чалавекі!.

 

 


Дата добавления: 2015-07-11; просмотров: 5873 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Якісні показники конкурентоспроможності операцій| И неудач

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.017 сек.)