Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Выніковы тэст

1. Адзначце гіпотэзы паходжання мовы:

а) выклічнікавая;

б) гукапераймальная;

в) лексікалагічная;

г) лагасічная;

д) прыродапазнаваўчая.

2. Адзначце, якая функцыя мовы звязана з волевыяўленнем, змушэннем да дзеяння:

а) кагнітыўная;

б) думкафармавальная;

в) валюнтатыўная;

г) экспрэсіўная;

д) называльная.

3. Назавіце славянскую падгрупу, у складзе якой уваходзіць беларуская мова:

а) паўднёваславянская;

б) стараславянская;

в) усходнеславянская;

г) заходнеславянская;

д) славенская.

4. Адзначце дыялекты, якія існуюць на тэрыторыі Беларусі:

а) паўднёва-заходні;

б) паўночна-заходні;

в) паўночна-ўсходні;

г) паўднёва-ўсходні;

д) усходне-заходні.

5. Адзначце творы старабеларускага пісьменства:

а) Літоўская метрыка;

б) Аповесць мінулых часоў;

в) Слова пра паход Ігаравы;

г) Песня пра зубра;

д) Людзі на балоце.

6. Назавіце, у якім годзе была забаронена старабеларуская мова:

а) 1566;

б) 1588;

в) 1696;

г) 1721;

д) 1812.

7. Адзначце, у якім годзе беларуская мова набыла статус дзяржаўнай мовы:

а) 1989;

б) 1990;

в) 1991;

г) 1995;

д) 1996.

8. Паводле паходжання лексіка сучаснай беларускай мовы падзяляецца на:

а) экспрэсіўную і стылістычна-нейтральную;

б) лексіку старабеларускага перыяду і лексіку сучаснай беларускай мовы;

в) спецыяльную і агульнаўжывальную;

г) неалагізмы і архаізмы;

д) уласнабеларускую і запазычаную.

9. Адзначце, на якія групы падзяляецца лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы ўжывання:

а) неалагізмы і архаізмы;

б) экспрэсіўную і стылістычна-нейтральную;

в) уласнабеларускую і пазычаную;

г) лексіку старабеларускага перыяду і лексіку сучаснай беларускай мовы;

д) агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.

10. Словы, якія ўжываюцца толькі на пэўнай тэрыторыі, называюцца:

а) фразеалагізмы;

б) перыфразы;

в) афарызмы;

г) дыялектызмы;

д) аўтарскія новатворы.

11. Сярод прыведзеных слоў адзначце архаізмы:

а) талон;

б) раць;

в) шабля;

г) вакацыі;

д) наменклатура.

 

12. Сярод прыведзеных слоў адзначце гістарызмы:

а) буквар;

б) вучань;

в) гайдук;

г) сотнік;

д) дзяркач.

13. Слова ці словазлучэнне, якія з’яўляюцца дакладным значэннем прадмета, з’явы, уласцівасці, працэсу ў якой-небудзь спецыяльнай галіне навукі, тэхнікі, мастацтва, называюцца:

а) прафесіяналізм;

б) архаізм;

в) амонім;

г) тэрмін;

д) фразеалагізм.

14. Адзначце асаблівасці, ўласцівыя тэрмінам:

а) наяўнасць экспрэсіі;

б) наяўнасць дэфініцыі;

в) адназначнасць;

г) ацэначнасць;

д) сістэмнасць.

 

15. Адзначце тэрміны, якія з’яўляюцца вузкаспецыяльнымі:

а) кадыфікацыя;

б) гук;

в) эксперымент;

г) эпітэт;

д) дэбіт.

16. Адзначце, што такое тэрміналагізацыя:

а) спосаб утварэння тэрмінаў, пры якім слова, што існавала ў літаратурнай мове, набывае тэрміналагічнае значэнне;

б) пераход тэрмінаў з адной тэрмінасістэмы ў другую;

в) страта тэрмінам свайго спецыяльнага значэння;

г) узнікненне новых тэрмінаў;

д) аб’яднанне двух тэрмінаў у адзін.

17. Адзначце спосабы ўтварэння тэрмінаў:

а) лексіка-семантычны;

б) марфемны;

в) фанетычны;

г) марфолага-сінтаксічны;

д) абрэвіяцыя.

18. Адзначце, які аспект вывучэння білінгвізму звязаны з асаблівасцямі навучання другой мове, у тым ліку і ўплывам адной мовы на працэс засваення другой:

а) сацыякультурны;

б) біялагічны;

в) псіхалагічны;

г) сацыялінгвістычны;

д) педагагічны.

19. Сярод прыведзеных прыкладаў адзначце тыя, якія належаць да словаўтваральнай інтэрферэнцыі:

а) творчаства;

б) хітрэц;

в) сведка;

г) чытальнік;

д) кіраўнік.

20. Адзначце правільнае: «Няправільнае ўжыванне сродкаў пры ўтварэнні новых слоў разглядаецца як... інтэрферэнцыя».

а) фанетычная;

б) словаўтваральная;

в) марфалагічная;

г) сінтаксічная;

д) лексічная.

 

21. Сярод прыведзеных прыкладаў адзначце тыя, якія належаць да сінтаксічнай інтэрферэнцыі:

а) здзек над калектывам;

б) жаніўся на Галіне;

в) пайшоў па ваду;

г) хварэю грыпам;

д) жартаваць з сябра.

 

22. Адзначце прыклады марфалагічнай інтэрферэнцыі:

а) гуляю з Колей;

б) Машына лялька;

в) разборлівы подпіс;

г) чытаючы хлопчык;

д) Васіны шарыкі.

 

23. Адзначце прыклады акцэнтнай інтэрферэнцыі:

а) крапíва;

б) фáрфор;

в) варóты;

г) каталóг;

д) кулінáрыя.

 

24. Вызначце стыль тэксту: Малады высокі дуб з густою шапкай галля і лісця стаяў на беразе Дняпра, на невялікім лугавым узгорку. Пад ім тулілася некалькі арэхавых кустоў. А навокал рассцілаліся абшары заліўнога лугу са шматлікімі ручаямі, азёрцамі і зараснікам густога лазняку. І дуб стаяў нібы вартавы гэтых абшараў.

а) навуковы;

б) афіцыйна-справы;

в) публіцыстычны;

г) гутарковы;

д) мастацкі.

 

25. Адзначце тыпы маўлення:

а) апавяданне;

б) раман;

в) разважанне;

г) апісанне;

д) паэма.

26. Паслядоўнасць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць, стандартызацыя, адстунасць эмацыянальнасці — гэта адзнакі... стылю:

а) навуковага;

б) афіцыйна-справога;

в) публіцыстычнага;

г) гутарковага;

д) мастацкага.

 

27. Фельетон, рэпартаж, прамова на мітынгу з’яўляюцца жан-рамі... стылю:

а) навуковага;

б) афіцыйна-справога;

в) публіцыстычнага;

г) гутарковага;

д) мастацкага.

28. Адзначце правільнае: «Пісьмовая просьба адной асобы ці групы асоб ва ўстанову, арганізацыю або да службовай асобы, называецца...»:

а) заява;

б) акт;

в) пратакол;

г) даведка;

д) указ.

29. Адзначце кампанент культуры маўлення, які звязаны з прытрымліваннем літаратурных норм пры ўжыванні мовы, якія выпрацаваны грамадствам і кадыфікаваны ў граматыках і слоўніках:

а) чысціня;

б) дакладнасць;

в) выразнасць;

г) правільнасць;

д) лагічнасць.

 

30. Вызначце норму літаратурнай мовы, якая патрабуе аднолькавага напісання, вызначанага пэўнымі правіламі:

а) арфаэпічная;

б) сінтаксічная;

в) марфалагічная;

г) арфаграфічная;

д) лексічная.

 

 


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 367 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.021 сек.)