Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Тыпы слоўнікаў

Читайте также:
  1. Лексікаграфія, яе прадмет і задачы. Тыпы слоўнікаў.

 

Паводле адбору слоў i спосабу ix апiсання ўсе слоўнiкi падзяляюцца на два тыпы — энцыклапедычныя i лiнгвiстычныя [4, с. 103—108].

У энцыклапедычных (грэч. enkyklopaideia — кола ве­даў) слоўнiках (энцыклапедыях) даюцца навуковыя звесткi пра гiсторыю, прыроду, насельнiцтва, выдатных дзеячаў, эканомiку, навуку, культуру, мастацтва, лiтаратуру, змяшчаюцца фотаздымкi, малюнкi, рэпрадукцыi, карты, схемы. У энцыклапедыях тлумачацца не словы, а паняцці, абазначаныя словамі, апiсваюцца прадметы, з’явы.

Энцыклапедыi як слоўнiкi даведачнага характару бываюць аднатомныя i шматтомныя, агульныя i галiновыя; словы у ix размяшчаюцца у алфавiтным цi тэматычным парадку. Агульныя энцыклапедыi даюць сістэматызаваныя абагуленыя звесткi па ўcix галiнах ведаў i дзейнасцi чалавецтва: «Беларуская Савецкая энцыклапедыя» у 12 тамах (1969—1975), «Беларуская Энцыклапедыя» у 18 тамах (1996—2004). Галiновыя энцыклапедыi — гэта даведнiкi па асобных галiнах нaвyкi: «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» у 5 тамах, «Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларусi» (1984—1987)
у 5 тамах, «Этнаграфiя Беларуci» (1989), «Архiтэктура Беларусi» (1993), «Янка Купала: энцыклапедычны даведнік» (1986) і інш.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне, ужыванне, даюць ix характарыстыку i iнш. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя i шматмоўныя. У двухмоўных і шматмоўных слоўніках словы адной мовы тлумачацца, перакладаюцца словамі іншай або іншых моў, таму іх нярэдка называюць перакладнымі:«Беларуска-рускi слоўнiк» у 2 тамах (2-е выд., 1988—1989), «Руска-беларускi слоўнiк» у 3 тамах (3-е выд., 2002), «Падручны польска-беларускi слоўнiк» пад рэд. А. Абрэмбскай-Яблонскай i М. Бiрылы (Варшава, 1962), «Укрaiнска-беларускi слоўнiк» В. П. Лем-цюговай (1980) i iнш.

Лінгвістычныя слоўнікі могуць быць розных тыпаў: тлумачальныя, дыялектныя, гiстарычныя, этымалагiчныя, тэрмiналагiчныя, фразеа-лагiчныя, арфаграфiчныя, арфаэпiчныя, слоўнiкi aмoнiмaў, сiнoнiмaў, паронiмаў, iншамоўных слоў, марфемныя, словаўтваральныя i iнш.

У тлумачальных слоўнiках падаецца значэнне слова, яго напiсанне, указваецца месца нацiску, адлюстроўваюцца граматычныя i стылiстычныя асаблiвасцi, у многіх слоўнiкавых артыкулах прыводзяцца тэрмiналагiчныя, фразеалагiчныя словазлучэннi, а ў некаторых — даведкi пра паходжанне слова («Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5 тамах (1977—1984), «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (2005)).

У дыялектных слоўнiках змяшчаецца і растлумачваецца дыялектная лексіка, запісаная ў пэўнай гаворцы, у якой-небудзь мясцовасці. Сярод іх «Дыялектны слоўнік» Ф. М. Янкоўскага (гаворкі Глускага р-на Магілёўскай вобл.), «Дыялектны слоўнік» П. Сцяцко (1970), «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (1979—1986) і інш.

Гiстарычныя слоўнікіадлюстроўваюць лексiку мiнулых эпох. Старажытнабеларуская лексiка XV—XVІI стст. апiсваецца ў «Гiстарычным слоўнiку беларускай мовы», якi выдаецца з 1982 г.

Паходжанне слоў тлумачыцца ў этымалагiчных слоўнiках. У такім слоўніку аднаўляецца пачатковае значэнне лексемы, паказваюцца змены ў значэнні і гукавым афармленні слова(«Этымалагiчны слоўнiк беларускай мовы»).

У беларускую мову у розны час запазычана значная колькасць слоў з iншых моў. Такiя словы фiксуюцца ў тлумачальных слоўнiках i ў слоўнiках iншамоўных слоў. Слоўнiкi iншамоўных слоў адзначаюць паходжанне iншамоўнага слова, указваючы на мову-крынiцу i напiсанне ў ёй слова, а таксама раскрываюць сэнс запазычанага слова. Да такога тыпу слоўнiкаў адносяцца слоўнiкi А. А. Булыкi: «Даўнiя запазычаннi беларускай мовы» (1972), «Слоўнiк iншамоўных слоў» (1993), «Слоўнiк iншамоўных слоў» у 2 тамах (1999).

У арфаграфічных і арфаэпічных слоўніках даецца правільнае напісанне і вымаўленне слоў. Сярод такіх слоўнікаў трэба адзначыць «Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія, Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне», «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М. П. Лобана і М. Р. Судніка, «Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне»
Г. У. Арашонкавай і В. П. Лемцюговай, «Слоўнік націску ў беларускай мове» М. В. Бірылы.

У слоўніках сінонімаў падаюцца сінанімічныя рады слоў. Словы групуюцца вакол апорнага слова — дамінанты, якое найбольш дакладна і поўна выражае агульнае паняцце. Сінанімічныя рады размешчаны ў алфавітным парадку паводле загаловачнага слова. Ужыванне кожнага сіноніма з сінанімічнага рада суправаджаецца ілюстрацыйным прыкладам з мастацкай літаратуры, фальклору («Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» М. К. Клышка).

Слоўнікі амонімаў і паронімаў дапамагаюць правільна ўжываць і не блытаць словы з блізкім або аднолькавым гучаннем і розным значэннем як у беларускай, так і рускай мовах. Да такіх слоўнікаў адносяцца «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў» С. М. Грабчыкава, «Слоўнік амонімаў» В. Д. Старычонка.

У слоўніках антонімаўпадаюцца словы з супрацьлеглым значэннем, аб’яднаныя ў антанімічныя пары, тлумачацца іх значэнні і ілюструюцца адпаведнымі прыкладамі з мастацкай літаратуры або публіцыстыкі («Слоўнік антонімаў беларускай мовы» У. М. Лазоўскага).

У фразеалагічных слоўніках тлумачыцца сэнс фразеалагізмаў і іх варыянтаў, прыводзяцца ілюстрацыйныя прыклады, часам тлумачыцца паходжанне фраземы («Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы» Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага; «Этымалагічны слоўнік для фразеалагізмаў» І. Я. Лепешава; «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т.» І. Я. Лепешава).

Марфемныя слоўнiкі вызначаюць марфем­ную будову слова. Прыкладам такога слоўнiка з’яўляецца «Марфемны слоўнiк беларускай мовы» А. М. Бардовiча i Л. М. Шакуна, у якiм размешчаныя ў ал­фавiтным парадку словы (самастойныя часцiны мовы) падзеленыя на марфемы: куст, куст-ав-ы, куст-а-рэз, куст-ок, куст-оў-е, кусц-іст-асць, кусц-iст-ы, кусц-і-ц-ца.

Словаўтваральная структура вытворных слоў раскрываецца ў «Словаўтваральным слоўнiку беларускай мовы» А. М. Бардовiча, М. М. Круталевiча i А. А. Лукашанца. У слоўнiку паказана, ад якой асновы і якiм спосабам утварылася слова.

Асноўныя тыпы слоўнікаў беларускай мовы можна паказаць у выглядзе схемы (рыс. 4).

 


Рысунак 4 — Тыпы слоўнікаў


Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 848 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)