МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
(ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)
Вучэбна-метадычны комплекс
Баранавічы
БарДУ
УДК
ББК
Б
Складальнікі:
Н. А. Радзіваноўская, М. А. Санкевіч,
Д. С. Томчык, В. М. Шавель, М. В. Швед
Рэцэнзенты:
А. А. Кавалеўская, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя М. Танка;
Т. А. Паўлоўская, магістр педагагічных навук
| Б | Беларуская мова: (Прафесійная лексіка): вучэб.-метад. комплекс / склад.: Н. А. Радзіваноўская [і інш.]. ― Баранавічы: БарДУ, 2011. — 274 с. — ISBN 978-985-498-212-0. |
УДК
ББК
Ó Складальнікі. Радзіваноўская Н. А., Санкевіч М. А.,
Томчык Д. С., Шавель В. М., Швед М. В., 2011
Ó Оформление. ЦДО УО БарГУ, 2011
ISBN 978-985-498-212-0 Ó УО БарГУ, 2011
СПІС СКАРАЧЭННЯЎ І АБРЭВІЯТУР
| АН | Акадэмія навук | лац. | лацінскі |
| арт. | артыкул | м. | мужчынскі род |
| АТ | акцыянернае таварыства | М. Т. | М. Танк |
| Б. | Я. Брыль | мед. | медыцынскі |
| БДУ | Беларускі дзяржаўны універсітэт | Мн. | Мінск |
| БелЭн | Беларуская энцыклапедыя | мн. л. (мн.) | множны лік |
| в. | вёска | муз. | музычны |
| ВАК | Вышэйшая атэстацыйная камісія | н. | ніякі род |
| ВКЛ | Вялікае княства Літоўскае | н. э. | новая эра |
| ВНУ | вышэйшая навучальная ўстанова | наз. | назоўнік |
| вобл. | вобласць | НАН | Нацыянальная Акадэмія навук |
| вул. | вуліца | незак. | незакончанае трыванне |
| выд. | выданне | ООН | Организация объединенных наций |
| г. | год | пад рэд. | пад рэдакцыяй |
| г. зн. | гэта значыць | параўн. | параўнайце |
| г. Мінск | горад Мінск | пач. | пачатак |
| г. д. | гэтак далей | пер. | пераклад |
| г.н. | год нараджэння | перан. | пераноснае значэнне |
| гг. | гад | прым. | прыметнік |
| ГК | Гражданский кодекс | разм. | размоўнае |
| гл. | глядзі | р-н(а) | раён(а) |
| гр. | грамадзянін | с. | старонка |
| грэч. | грэчаскі | см | сантыметр |
| д. | дом | спец. | спецыяльнае |
| ДАСТ | Дзяржаўны стандарт | ст. | стагоддзе |
| ж. | жаночы род | стст. | стагоддзі |
| ЖК | Жыллёвы кодэкс | т.п. | таму падобнае |
| зак. | закончанае трыванне | ТСБЛМ | Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы |
| і інш. | і іншыя | у 2 т. | у 2 тамах |
| і пад. | і падобнае | урадж. | ураджэнец |
| каго-н. | каго-небудзь | франц. | французскі |
| кніжн. | кніжнае | энцыкл. | энцыклапедыя |
УВОДЗІНЫ
Асноўная мэта дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» — дапамагчы студэнтам далучыцца да багацця нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове прафесійнай сферы, перакладаць, рэферыраваць прафесійна арыентаваныя навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковым паведамленням публічным прамовам і інш.
Вучэбна-метадычны комплекс адпавядае патрабаванням тыпавой праграмы «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», зацверджанай Міністэрствам адукацы Рэспублікі Беларусь 2 верасня 2008 г.
ВМК змяшчае асноўныя тэарэтычныя звесткі, практычныя, тэставыя заданні па ўсіх раздзелах дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Вялікая ўвага ў змесце вучэбна-метадычнага комплекса надаецца асвятленню спецыфічных асаблівасцей беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай, пытанням спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі.
Мэта выдання — садзейнічаць падрыхтоўцы спецыялістаў, якія на дастатковым узроўні могуць наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы. Таму ў выданні змешчаны разнастайныя віды заданняў, практыкаванняў, выкананне якіх дазволіць замацаваць тэарэтычныя веды. Практыкаванні грунтуюцца на тэкстах адпаведнай прафесійнай накіраванасці. У розных тыпах заданняў пранаваны для аналізу асаблівасці навуковага, афіцыйна-справавога стыляў мовы: сістэмныя функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі, марфалагічныя, сінтаксічныя, кампазіцыйна-структурныя асаблівасці.
Для больш эфектыўнага замацавання некаторых тэм прапанаваны тэксты на рускай мове для перакладу, што дазволіць студэнтам супаставіць асаблівасці выкарыстання пэўных моўных сродкаў у беларускай і рускай мовах.
Практычныя заданні для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей пазначаны сімвалам ◊, для студэнтаў правазнаўчых спецыяльнасцей пазначаны сімвалам ▲, для студэнтаў інжынерных спецыяльнасцей пазначаны сімвалам ■, для студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей пазначаны знакам ●.
Заданні, пазначаныя сімвалам *, рэкамендуюцца для выканання студэнтамі ўсіх спецыяльнасцей.
ПРАГРАМНА-ІНФАРМАЦЫЙНЫ БЛОК
Дата добавления: 2015-11-26; просмотров: 145 | Нарушение авторских прав