Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Агульная характарыстыка. Пад мемуарнай лiтаратурай разумеюцца творы, у цэнтры якiх знаходзiцца асоба аўтара

Читайте также:
  1. Агульная характарыстыка.
  2. Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
  3. ТЭМА: Азнаямленне з інструктыўна-метадычнымі матэрыяламі па БЗ дакументаў. Агульная методыка складання бібліяграфічнага запісу.

Пад мемуарнай лiтаратурай разумеюцца творы, у цэнтры якiх знаходзiцца асоба аўтара. Грамадскiя падзеi ў iх паказаны не увогуле, а ў сувязi з гэтай асобай, праз яе суб'ектыўнае ўспрыняцце. Трэба мець на ўвазе, што тэрмiн "мемуары"[86] ужываецца i ў шырокiм сэнсе, у якасцi вызначэння цэлай групы крынiц, заснаваных на памяцi, i ў вузкім для вызначэння асобнага iх вiду – (успамiнаў).

У дачыненнi да класiфiкацыi мемуараў адзiнага погляду не iснуе. Пераважная частка даследчыкаў падзяляе iх у адпаведнасцi з формай фiксацыi iнфармацыi на наступныя чатыры вiды:

1. Успамiны -- калi аўтар праз нейкi час пасля пэўных падзей расказвае аб iх цi аб усiм сваiм мiнулым жыццi (сюды ж можна далучыць аўтабiяграфii, жыццяапiсаннi). Успамiны пiшуцца самiм мемуарыстам i такi вiд мемуараў найбольш распаўсюджаны.

2. Літаратурны запіс успамінаў – узнікае тады, калі мемуарыст звяртаецца да дапамогі літаратара і апошні надае успамінам літаратурную форму, нічога не скажаючы ў тэксце і не ўносячы ў яго нейкіх “упрыгожанняў”. Тым не менш, літаратар ўсе ж пакідае свае “я” ў мемуарах і вывучаючы літаратурныя запісы ўспамінаў заўседы неабходна ўдакладняць ступень яго ўмяшання.

3. Калі вуснае апавяданне мемуарыста аб мінулым стэнаграфуецца (ці пратакаліруецца), то твор набывае форму стэнаграфічнага (пратакольнага) запісу ўспамінаў. Яны звычайна ствараюцца па ініцыятыве архіваў, інстытутаў, камісій і музеяў, якія зацікаўлены ў зборы і захаванні мемуарных крыніц. Пры вывучэнні гэтага віду мемуарнай літаратуры трэба мець ва ўвазе, што, па-першае, пры стэнаграфаванні ўспамінаў на мемуарыста пэўным чынам уплывае асоба, якая вядзе гаворку. Па-другое, успаміны прымаюць форму мемуараў толькі пасля расшыфроўкі, выпраўлення і падпісання іх аўтарам. І, па-трэцяе, па свайму стылю стэнографы ўспамінаў захоўваюць асаблівасці размоўнай мовы (шэрахаватасці мовы, непаслядоўнасць выкладання і г.д.).

4. Дзеннікі як від мемуарнай літаратуры ўзнікаюць тады, калі сучаснік апавядае аб падзеях, людзях, пачуццях і г.д. дзень за днем, на працягу ўсяго свайго жыцця, альбо нейкага яго перыяду. Звычайна дзеннікі ствараюцца па асабістай ініцыятыве аўтара, і аўтары іх апавядаюць аб перажытым з пазіцыі таго ж часу.

Такім чынам, усе мемуары з’яўляюцца запіскамі сучаснікаў аб мінулым, але кожны від па-свойму даносіць гэтае мінулае да ведама наступных пакаленняў.

Найбольш распаўсюджаныя віды мемуараў – дзеннікі і ўспаміны. Дзеннікі пішуцца пад пэўным эмацыянальным уздзеяннем ад падзеі, мемуарыст яшчэ не можа ўзняцца да асэнсавання яе ў цэлым, адлюстроўвае толькі асобныя бакі рэчаіснасці. Успамінам уласцівы рэтраспектыўны погляд на падзеі, што дае падставу для іх глыбейшага асэнсавання. Апавядальная плынь ачышчаецца ад усяго дробязнага, неістотнага. Але адначасова губляюцца дэталі, знікаюць нюансы. Крыніца становіцца менш дакладнай, аўтарытэтнай. Найбольш ідэальнымі ў мемуарнай літаратуры з’яўляюцца творы, у якіх дзеннікавая дакладнасць спалучаецца з сінтэтычнасцю, уласцівай успамінам (калі аўтар пры складанні апошніх карыстаўся сваімі ранейшымі дзеннікавымі нататкамі).

Адзначанае спалучэнне даволі часта сустракаецца ў запісках падарожнікаў, якую вызначаюць даволі часта як асобны жанр гісторыка-літаратурных апавяданняў. Сапраўды, літаратуры падарожжаў заўседы належала істотная роля ў працэсе знаемства аднаго народа з другім. Назіранні падарожніка – гэта, як правіла, свежы погляд з боку, з боку іншай культуры, іншых традыцый і каштоўнасцей. І ўсе ж існуе характэрная рыса, якая дазваляе аднесці сведчанні да мемуарнай літаратуры, паколькі яны таксама заснаваны на памяці і фіксаваліся пераважна ў выглядзе дзеннікавых запісаў ці ўспамінаў (а таксама іх спалучэння).

 


Дата добавления: 2015-12-07; просмотров: 148 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)