Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пра першыя нашы прозвішчы, IX адметнасць

З ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКІХ ПРОЗВІШЧАЎ

Цікавасць у людзей выклікаюць прозвішчы. Адна з прычын іх узнікнення – недастатковая колькасць уласных імёнаў (традыцыйных і царкоўных), якая не магла задавальняць патрэбы грамадства, бо гэта прыводзіла да іх частага паўтарэння, стварала нязручнасці (уявіце, калі некалькі чалавек, якія працуюць разам, маюць адно імя). Каб унікнуць гэтай нязручнасці і мець магчымасць дакладна вылучаць або характарызаваць пэўную асобу (на першым этапе), узнікла неабходнасць у дадатковых сродках абазначэння асобы. Такімі сродкамі сталі другое імя, імя-мянушка, імя па бацьку, назва мясцовасці або ўладання (гл.: Усціновіч А. Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны.– Мн., 1975. С. 152).

Лексічны склад беларускіх прозвішчаў надзвычай багаты і разнастайны. Так, наш вядомы вучоны акадэмік Мікалай Бірыла сабраў унікальную калекцыю беларускіх прозвішчаў – больш за 20 тысяч адпаведных антрапонімаў (паводле апошніх звестак – 54 тысячы гэтых найменняў). Яму ўдалося растлумачыць у сваіх працах каля 70 працэнтаў старых народных імёнаў, пераважна тых, якія ўтварыліся з былых традыцыйных (не ўлічваючы царкоўных) назваў, што выкарыстоўваліся спачатку як уласныя назоўнікі (XVI–XIX стст.). Багатая пісьмовая спадчына беларускага народа, а таксама матэрыялы дыялектных слоўнікаў, этнаграфічных прац, мемуары далі магчымасць даследчыкам прасачыць, як з былога, надзвычай багатага іменаслова старых і новых царкоўных імёнаў, мянушак, клічак-характарыстык у іх разнастайных формах і варыянтах паступова складвалася сучасная сістэма беларускіх прозвішчаў, як выяўлялася яе спецыфіка, яе тыповыя адметныя асаблівасці.У імёнах і прозвішчах, што ўзніклі з былых агульных назоўнікаў (Тур, Ганчар, Стэльмах, Канавал, Гайдаш, Рымар, Дзягцяр і інш.), «закансервавалася» значная частка слоў нашай мовы, якая актыўна ўжывалася ў мінулым. У наш час такія словы як агульныя назвы згубілі сваю актыўнасць, але часам іх бачым у якасці сучасных прозвішчаў. Высвятленне паходжання такіх імёнаў патрабуе вялікіх намаганняў, ведання разнастайных фактаў гістарычнай лексікалогіі, дыялекталогіі, этымалогіі, гісторыі, этнаграфіі і інш.

3 погляду гісторыі антрапанімія (уласныя імёны, прозвішчы.– В. Ш.) з'яўляецца захавальнікам, кансервантам лексікі папярэдніх эпох, дае матэрыял для больш глыбокага вывучэння гістарычнага слоўніка, моўных сувязяў, з'яўляецца кладоўкай гісторыка-культурнай спадчыны, у ёй захоўваецца каштоўны матэрыял для вывучэння агульнай гісторыі народа. Да нашага часу ў сістэме беларускіх імёнаў і прозвішчаў шмат недаследаванага. Так, многа спрэчнага і не да канца вывучанага ў такіх пытаннях, як гісторыя і этымалогія асобных груп беларускіх прозвішчаў, размежаванне ў сучаснай антрапанімічнай сістэме ўласна беларускіх (традыцыйных) і запазычаных імёнаў і прозвішчаў, геаграфічнае пашырэнне на беларускім этнаграфічным абшары розных тыпаў беларускіх антрапонімаў, шляхі нармалізацыі сучасных беларускіх імёнаў і прозвішчаў і інш.

Паходжанне многіх беларускіх прозвішчаў матываванае. Даследчыкі адзначаюць, што шматлікія беларускія прозвішчы ўтварыліся семантычным спосабам – шляхам пераасэнсавання былых назваў-характарыстык асобы па тых ці іншых адзнаках ці ад гутарковых формаў імёнаў. Пазней унутраная форма, матывіроўка (лексічнае значэнне) сцерліся, і найменне стала выконваць чыста назыўную функцыю – функцыю вылучэння чалавека сярод насельнікаў. Так, даследчык рускіх уласных імёнаў Л. Шчацінін у кнізе «Имена и названия» расказвае пра тое, што многія рускія прозвішчы – гэта некранутыя злепкі старажытных дахрысціянскіх і больш позніх свецкіх рускіх імёнаў. Сярод іх ён вылучае назвы канкрэтных прадметаў – былыя ўласныя імёны далёкага мінулага: Завеса, Капля, Квач, Кваша, Капейка, Корж, Кашэль, Латка, Лаза, Пірог, Пух, Скрабец, Сноп, Соль, Струна, Труба, Трут, Трапка, Шуба; назвы частак цела чалавека, якія некалі маглі выступаць у якасці прозвішчаў- роданачальнікаў цэлай серыі прозвішчаў з аднолькавым коранем: Барада, Губа, Зуб, Зубец, Жывот, Калена, Нага, Ноздра, Нос, Рука, Вус, Вуха, Шыя, Шчака, характэрныя фізічныя прыкметы сваіх уладальнікаў выяўлялі прозвішчы-мянушкі, у наш час – прозвішчы: Горб, Плеш, Сіняк, Шышка, многія прозвішчы ўтварыліся ад дахрысціянскіх імёнаў, перанесеных у свой час чалавекам ад назваў рыб, птушак, раслін, насякомых: Бык, Воўк, Заяц, Лось, Жарабец, Карова, Ліса, Пацук, Мядзведзь, Цюлень, Ёрш, Лінь, Акунь, Сом, Шчупак, Варабей, Варона, Голуб, Гусь, Кулік, Арол, Сава, Салавей, Сарока, Чайка, Камар, Муха, Павук, Саранча, Вярба, Грэчка, Дуб, Арэшнік, Плюшч, Ракіта, Рэпа, Сасна. Сярод нашых прозвішчаў ёсць і такія, што ўтвораны ад назваў ягад і грыбоў: Баравік, Апенька, Ягада, Каліна, Маліна і інш. Пра гэта яшчэ раней у свой час пісаў Ян Станкевіч, даследуючы дахрысціянскія беларускія імёны: «Усе тагачасныя (дахрысціянскія.– В. Ш.) імёны нашы можна падзяліць на дзве вялікія групы. Адну – складалі назвы звяроў (Дзік, Ліс, Мядзведзь, Воўк і інш.), птушак (Бусел, Зязюля, Ластаўка, Лебедзь, Пятух, Сокал, Варабей і інш.), статка (Бык, Казёл, Вол і інш.), раслін (Хмель, Дуб, Ігруша, Клён, Краска, Кветка, Ляшчына, Ружа і інш.), рэчаў (Скрыня, Дзежка і інш.). Даючы такія і падобныя найменні, бацькі імёнамі выказвалі зычанні сваім дзецям, жадалі, каб сын быў дужы, як мядзведзь, тур, вол; адважны, як арол, сокал; цвёрды, як дуб; каб дачушка была любая, як зязюлька; харошая, як ластаўка, краска, кветка; крамяная, як скарынка (не такая, як мякіш). 3 прыняццем хрысціянства такія імёны перасталі ўжывацца. Некаторыя сталі мянушкамі або далі пачатак прозвішчам (Валовіч, Бычкоўскі, Дубовік і інш. (гл.: Станкевіч Я. Хрышчоныя імёны вялікалітоўскія (беларускія).– «Спадчына». 1992. № 6. С. 96).

Прозвішчаў, утвораных ад апелятываў такім спосабам (у выніку пераходу агульных назоўнікаў ва ўласныя), у беларускай анамастыцы даволі многа: як падлічана, яны складаюць каля сарака працэнтаў ад усіх вядомых. Дарэчы тут зазначыць, што беларускія прозвішчы тыпу Грыб, Жук, Воўк, Дзяркач, Баран, Струк, Груца, Крук, Ясень і інш. аказалі ўплыў на прадуктыўнасць пашырэння гэтай мадэлі ў рускім асяроддзі, пра што яскрава сведчаць сучасныя рускія прозвішчы, утвораныя ад разнастайных апелятываў такім спосабам. Гэта адна са з'яў у сістэме ўласных назваў усходніх славян, дзе праявіўся ўплыў беларускай мовы на рускую (гл.: Міхневіч А., Гіруцкі А. Вазьмі маё слова…– Мн., 1990. С. 36).

Цікавыя назіранні пра эвалюцыю такіх імёнаў зрабіў у рускай анамастыцы Леў Успенскі, бо некаторыя з такіх імёнаў дайшлі да нашых дзён як прозвішчы людзей або як тапанімічныя назвы. Ён папярэджваў некаторых даследчыкаў, якія, займаючыся паходжаннем тапонімаў тыпу Арол, Бяроза, Дуб, Граб, Бобр і інш., паспешліва, шаблонна вытлумачвалі такія назвы ад агульных назоўнікаў арол, бяроза, дуб, граб, бобр. На шматлікіх прыкладах Л. Успенскі пераканальна паказаў, што пры высвятленні паходжання такіх найменняў трэба быць асабліва далікатным, адносячы падобныя імёны да ліку заалагічных або батанічных тапонімаў. Мала, што тапанімічная назва гукавым складам нагадвае тое або іншае слова. Неабходна самым сур'ёзным чынам прасачыць яго марфалагічную структуру, падумаць пра тое, наколькі магчымы яго пераход у назву аб'екта. I вельмі часта прыходзіцца канстатаваць, што калі заўважаецца самая нязначная сувязь паміж тапанімічнай назвай і агульным назоўнікам, то трэба думаць, што да таго, як слова стала тапонімам, яно, найчасцей, павінна пабыць антрапонімам – імем чалавека ці яго мянушкай. Так, на яго думку, станцыю Бычыха, што ў Віцебскай вобласці, можна на першы погляд спрошчана этымалагізаваць ад агульнага назоўніка бычыха – самка быка. Аднак такім словам ні ў рускай, ні ў беларускай мовах карову або цялушку ніхто не называе. Такую назву можна стварыць толькі тэарэтычна. Такім чьшам, верагодна, што ў аснове тапоніма пакладзена мянушка ці прозвішча Бычыха, якое напачатку, мабыць, мела жонка ці ўдава нейкага мужчыны, якога звалі Бык (гл.: Успенский Л. Загадки топонимики.– М., 1969. С. 126). Такім самым спосабам можна вытлумачыць і паходжанне назвы аднаго з самых старажытных пасяленняў Беларусі – Турава, якое вядома нам з 980 г. Назву гэту і летапісцы, і сучасныя даследчыкі выводзяць не ад агульнага назоўніка тур – бык, а звязваюць з уласным імем чалавека. Параўн.: «Рогволод пришел из-за моря, имяше власть свою в Полотеске, а Тур в Турове, от него же и туровцы прозвашася». Імя Тур было асабліва папулярным у дахрысціянскі перыяд, яно было сімвалам улады, сілы, магутнасці. Ад яго ў пазнейшыя часы ўтварыліся шматлікія беларускія прозвішчы: Тур, Туравец, Тураўскі, Туравічэнка, Тураў, Турскі і інш. На нашу думку, пераканальна і папулярна тлумачыць паходжанне назвы горада Турава вядомы пісьменнік Віталь Воль-скі, у свой час заўзяты аматар падарожжаў па Беларусі: «Некаторыя гісторыкі выказвалі думку аб тым, быццам назва горада Турава паходзіць не ад імені чалавека – Тура, а ад назвы дзікага першабытнага быка – тура, які існаваў у часы Кіеўскай Русі, а потым вымер, і ад яго паходзіць сучасная свойская жывёліна – украінскі вол.

Здаецца,– прадаўжае аўтар,– няма падстаў прымаць такое меркаванне як адзіна верагоднае. Па-першае, мы маем зусім яснае сведчанне летапісца, што ў Тураве княжыў Тур, ад якога жыхары гэтага горада пачалі называцца тураўцамі. 3 іменем Тура, чалавека, а не жывёліны, звязаны яшчэ і назвы калодзежа, і гары. Па-другое, назвы старадаўніх гарадоў вельмі часта паходзяць ад імені заснавальніка горада ці ад назвы ракі, на беразе якой горад знаходзіцца.

У першым выпадку прыкладам могуць служыць такія гарады, як Барысаў, Заслаўе (Ізяслаўль), Мсціслаў (Мсціслаўль), Браслаў (Брачыслаўль), Давыд-Гарадок і інш. У другім выпадку — Віцебск на рацэ Віцьбе, Полацк на рацэ Палаце, Слуцк на.рацэ Случы, Друцк на рацэ Друці і інш.

Тур – скандынаўскае імя, яно ўпамінаецца ў старажытных пісьмовых помніках. I ў наш час таксама даволі распаўсюджанае. Успомнім хаця б вядомага нарвежскага вучонага і падарожніка Тура Хеердала. Відаць, летапісны Тур, ці Туры, нечым вылучаўся сярод першых тураўскіх князеў, бо пакінуў аб сабе трывалую памяць у народзе з тых далёкіх ад нас часоў, калі пісьменнасць яшчэ толькі нараджалася і ўспаміны аб выдатных людзях і звязаных з імі падзеях перадаваліся з пакалення ў пакаленне найбольш у вуснай форме» (Вольскі В. Палессе).

Леў Успенскі таксама на прыкладзе беларускага тапоніма Тураў і шматлікіх рускіх падобных тапонімаў паказвае, як могуць памыляцца тыя людзі, якія, не ўдумаўшыся, вельмі паспешліва выяўляюць празрыстую сувязь паміж словамі тур – жывёліна і Тураў, Турава, Турына, Турыгіна і інш.– назвы паселішчаў, якія нібыта, на думку аматараў слова, узніклі ад агульнага назоўніка тур – жывёліна. Пісьменнік У. Салаухін у сваёй кнізе «Уладзімірскія прасёлкі», выявіўшы на карце родных мясцін вёскі Турава, Турыгіна, Турына і інш., таксама паспешліва робіць вывады з гэтага: «...вадзіліся там туры».

Але ж такое заключэнне, як высветліў Л. Успенскі, робіцца на чыстай сугучнасці. Марфалогія гэтых назваў ніяк не дазваляе іх прывесці да назвы жывёліны «тур». Магчыма, толькі Турава дапускае прыблізнае вырашэнне, ды і то з нацяжкаю: ад звера тура месца (паселішча.– В. Ш.)верагодней за ўсё назвалі б Тур'е. Што ж да Турыных і Турыгіных і іншых, то тут лясным духам і не пахла. Прыналежная форма «Турына» магчыма толькі ад назоўніка «тура»; «турыгіна» – ад «турыга». Словы ж гэтыя, па першае, з турам – быком ніяк не звязаны, а па-другое, былі вядомы ў рускіх вёсках з даволі рознымі значэннямі...

Словам, магчыма, нават салаухінскі Тураў хутчэй за ўсё быў названы не ў памяць аб нейкім апошнім быку, а іменна ў гонар такога Тура-Турына – моцнага мужчыны-атамана і гразы навакольных Пешак. «Турыгай» жа або «турышкай» у многіх мясцінах Расіі называюць розныя разнавіднасці кошыкаў, лубянак, бяроставых кашолак – усе выдатныя рэаліі для мянушак.

Варта ўспомніць горад Тураў на Беларускім Палессі, на Прыпяці. Вось дзе мясціны сапраўды «зубровыя» і «турыныя». I горад жа заснаваны ў 980 г., за сто гадоў да таго, калі Уладзіміра Манамаха прыкладна ў тых жа мясцінах «два тура метали на рогах». Аднак з пісьмовых крыніц мы ведаем: мястэчка Тураў было заснавана нейкім мужам па імені Туры. Этымолагі выводзяць гэта старажытнае імя са скандынаўскага «Торы» – паўночнага ўласнага імені. Значыць, нават там, побач з Белавежскай пушчай, «турынае» аказалася ў сапраўднасці чалавечым імем. Так што ж гаварыць пра другія часткі нашай краіны? (гл.: Успенский Л. Загадки топонимики.– М., 1969. С. 118.)

Многія людзі, заглядваючы ў гісторыю, за прозвішчы лічаць найменні тыпу Аляксандр Македонскі, Ілля Мурамец, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Еўфрасіння Полацкая і інш. Сапраўды, у наш час ёсць жыхары, якія маюць прозвішчы Македонскі, Мурамец, Тураўскі, Гусоўскі, Полацкая. Але ж калі мець на ўвазе канкрэтных гістарычных асоб, для абазначэння якіх некалі ўжывалася двухіменне накшталт Аляксандр Македонскі, то трэба ўлічваць, што ў часы вядомага палкаводца Грэцыі і ў больш познія часы (на Беларусі прыкладна да XV ст.) так называлі чалавека на месцы, адкуль ён быў родам, дзе чалавек нарадзіўся ці праявіў сябе як асоба. Паразважаўшы, можна сказаць, што нашчадкі Аляксандра Македонскага неабавязкова павінны быць Македонскімі, асабліва калі ўзяць пад увагу, што яны маглі нарадзіцца не ў Македоніі, а, напрыклад, у Аркадзіі ці ў Анатоліі. У наш жа час людзі з прозвішчам Македонскі могуць быць ураджэнцамі любога кутка нашай Радзімы.

У гэтым кантэксце цікавымі, на нашу думку, могуць быць высновы В. Грыцкевіча адносна артыкула А. Кляўчэні «Зямныя, святыя людзі», надрукаванага ў «ЛіМе» (1993, 27 жн.). Разважаючы пра падыходы А. Кляўчэні да творчасці Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, В. Грыцкевіч піша: «Не адпавядае рэчаіснасці сцвярджэнне, што калі названыя асобы мелі прозвішчы «Полацкая» і «Тураўскі», то гэта сведчыла аб тым, што яны мелі пашану да сваіх родных гарадоў. Згодна навуковай дысцыпліне, антрапаніміцы, што вывучае заканамернасці стварэння і развіцця ўласных імёнаў, гэтыя прозвішчы (мабыць жа, не прозвішчы яшчэ, падкрэслена намі.– В. Ш.)азначалі толькі тое, што азначалі,– паходжанне Еўфрасінні і Кірылы з пэўных гарадоў і былі выбраны не імі самімі, а іхнім асяроддзем» («ЛіМ». 1994. 14 студз.).

Такім чынам, прозвішча мае свае спецыфічныя асаблівасці. У самым агульным плане можна сказаць, што гэта атрыманае ў спадчыну імя цэлай сям'і – групы блізкіх у роднасных адносінах людзей. Яно з'яўляецца ўстойлівым і нязменным не менш чым у трох пакаленнях. У наш час – гэта юрыдычна ўзаконенае найменне чалавека. Трэба заўважыць, што прозвішчы ў беларусаў нярэдка сваім гучаннем блізкія да мянушак. Апошнія ў радзе выпадкаў не з'яўляюцца застылымі, замацаванымі за адным пакаленнем людзей (як прозвішчы). Ад бацькоў, напрыклад, яны не пераходзілі да дзяцей. Прозвішча не захоўвае таго лексічнага значэння, якое напачатку мела ці мае слова-мянушка (звычайна нейкі характарыстычны назоўнік, прыметнік, якім выдзяляюць, адрозніваюць чалавека ад іншых людзей па нейкай спецыфічнай прымеце).

Адным словам, паступовы працэс фармавання прозвішчаў можна растлумачыць так: адны прозвішчы паходзяць ад агульных назоўнікаў, якія паспелі на прамежкавым этапе пабыць уласным імем чалавека, асабліва ў дахрысціянскі перыяд (Каваль, Бондар, Воўк, Рысь, Косы, Рабы, Віжун, Абібак), другія – утварыліся ад уласных кананічных імёнаў (Іван – Іванчык, Іванюк, Івановіч, Іваненка, Іваненкаў, Іваноў), трэція – ад шматлікіх і самых разнастайных агульных назоўнікаў, якія на першым этапе падкрэслівалі характэрную асаблівасць чалавека і былі спачатку імёнамі-мянушкамі (Салапека, Клышаногі, Дзеравянка, Зубаха, Бяззубік, Трыбух, Папліцка і інш.). Правесці дакладную мяжу і сказаць, якое прозвішча ўзнікла ад агульнага назоўніка, а якое ад агульнага назоўніка-мянушкі,– вельмі нялёгка.

Побач з уласным імем чалавека ў помніках пісьменства нярэдка бачым назвы людзей па прафесіі (Пятро: стралец, каваль, шапавал, купец); паселішчы, дзе чалавек нарадзіўся (Іван: туравец, пінчук, мінчук, случак, палачанін, віцьбіч, слуцкі, глускі, кобрынскі, ашмянскі, стаўпецкі і інш.). Параўн.: Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Мікола Гусоўскі, Філон-Кміта Чарнабыльскі і г. д.; па мясціне, дзе знаходзіўся фальварак, маёнтак, надзел, іншыя ўладанні чалавека (Мікалай: падгайскі, залескі, падлужны, маставы, забалотны, заграбельны, палявік, лесавік, паляшук); паводле характэрнай прыкметы яго знешнасці, характару, звычкі (Васіль: ляўшун, маўчун, таўкач, скупы, піскун, крыкун, крыварукі, бяспалы, гарапашчы і інш.). Такія агульныя назоўнікі нярэдка праз пэўны час замацоўваліся як сямейныя назвы і станавіліся прозвішчамі.

Некаторыя беларускія прозвішчы, відаць, утварыліся ад старажытных назваў язычніцкіх багоў, міфалагічных істотаў, нячысцікаў: Велес, Грамоўнік, Гром, Мароз, Падвей, Ваўкалак, Пярун, Лель, Мор, Хорс, Хоха, Зюзя, Даг, Бог, Чорт і інш. Як адзначаюць этнографы, згодна са старажытнымі ўяўленнямі кожная пара года мела свайго міфалагічнага апекуна: вясна – Лёлю, лета – Цёцю, восень – Жытня, зіма – Зюзю, нашы продкі ўшаноўвалі Ярылу – бога Сонца і ўрадлівасці, апекуна земляробства. А галоўнага бога – Перуна – уладальніка і даравальніка дажджу, які ездзіць па небе ў залатой калясніцы, баяліся і асцерагаліся. У гонар Жыжаля – бога агню і кавальскага рамясла – праводзілася ўвосень гульня «Жаніцьба коміна».

У мінулым прыроду не толькі абагатваралі, але і насялялі рознымі духамі. Гаспадаром лесу быў Лясун, святла – Бялун, духам вады – Вадзянік, духам палёў і лугоў – Палявік, самае непрывабнае месца – балота – беларусы насялялі чарцямі. У народзе паважалі і ўшаноўвалі хатняга апекуна Чура (гл.: Лакотка А., Барыс С. Сцежкамі дзядоў.– Мн., 1986. С. 154). Такія найменні міфалагічных істот, на думку спецыялістаў, маглі выступаць і ў якасці ўласных імёнаў людзей, якім чалавечай фантазіяй прыпісваліся пэўныя якасці міфалагічных істот. А ў пазнейшыя часы, як ужо адзначалася, такія імёны станавіліся прозвішчамі без усялякіх змяненняў ці словамі, на аснове якіх пры дапамозе разнастайных словаўтваральных сродкаў утварыліся некаторыя сучасныя прозвішчы: Веляскевіч, Хорсун, Багавік, Зюзька, Чарткоў і інш. продкі ўшаноўвалі Ярылу – бога Сонца і ўрадлівасці, апекуна земляробства. А галоўнага бога – Перуна – уладальніка і даравальніка дажджу, які ездзіць па небе ў залатой калясніцы, баяліся і асцерагаліся. У гонар Жыжаля – бога агню і кавальскага рамясла – праводзілася ўвосень гульня «Жаніцьба коміна».

У мінулым прыроду не толькі абагатваралі, але і насялялі рознымі духамі. Гаспадаром лесу быў Лясун, святла – Бялун, духам вады – Вадзянік, духам палёў і лугоў – Палявік, самае непрывабнае месца – балота – беларусы насялялі чарцямі. У народзе паважалі і ўшаноўвалі хатняга апекуна Чура (гл.: Лакотка А., Барыс С. Сцежкамі дзядоў.– Мн., 1986. С. 154). Такія найменні міфалагічных істот, на думку спецыялістаў, маглі выступаць і ў якасці ўласных імёнаў людзей, якім чалавечай фантазіяй прыпісваліся пэўныя якасці міфалагічных істот. А ў пазнейшыя часы, як ужо адзначалася, такія імёны станавіліся прозвішчамі без усялякіх змяненняў ці словамі, на аснове якіх пры дапамозе разнастайных словаўтваральных сродкаў утварыліся некаторыя сучасныя прозвішчы: Веляскевіч, Хорсун, Багавік, Зюзька, Чарткоў і інш.

 


Дата добавления: 2015-12-07; просмотров: 453 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)