Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Дамы (Цэнтры) рамёстваў

З’яўленне Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў супала з перабудовай у сістэме ўстаноў культуры і сельскіх клубаў, некаторыя з іх былі арыентаваны на спецыялізаваную работу па адраджэнню і захаванню мясцовыхфальклорных традыцый, народных рамёстваў. Дамы (Цэнтры) рамёстваў займаюцца навучаннем народным мастацкім рамёствам, работай з народнымі майстрамі. У Дамах (Цэнтрах) рамёстваў арганічна спалучаецца дзейнасць па навучанню мастацкім рамёствам дарослых і дзяцей з іншымі роднаснымі напрамкамі дзейнасці па зберажэнню і далейшаму развіццю традыцый народнага мастацтва, падтрымцы народных майстроў і павышэнню ўзроўню іх майстэрства, збору матэрыялу па традыцыйных відах народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, іх навуковай апрацоўцы.

У Дамах (Цэнтрах) рамёстваў як спецыялізаваных установах склалася ўзроўневая сістэма навучання:

- гурткі на базе Дамоў рамёстваў у раённых цэнтрах;

- філіялы Дома рамёстваў у сельскіх населеных пунктах, дзе гурткі працуюць на базе клубаў, бібліятэк, сярэдніх школ;

- школы майстра на даму.

Такая пашыраная сетка навучання дазволіла далучыць да супрацоўніцтва з Дамамі (Цэнтрамі) рамёстваў, народных майстроў, прадоўжыць натуральную пераемнасць у традыцыйных відах народных рамёстваў – ткацтве, вышыўцы, пляценні і інш.

Дом (Цэнтр) рамёстваў уяўляе сабой ядро працы па навучанню рамёствам, рабоце з народнымі майстрамі, як у раённым цэнтры так і ў сельскіх населеных пунктах. Такая мадэль прадугледжвае, што Дом (Цэнтр) рамёстваў выконвае функцыі асноўнага арганізатара гэтага напрамку працы ў раёне, і адначасова вырашае яе навукова-метадычныя задачы.

Мэтам і задачам навучання мастацкім рамёствам найбольш поўна адпавядае мадэль раённага Дома (Цэнтра) рамёстваў. Такія Дамы (Цэнтры) рамёстваў маюць уласную базу (прыстасаваныя будынкі), класы, майстэрні для правядзення гурткавой работы, выставачнай дзейнасці, продажу вырабаў вучняў, настаўнікаў і твораў народных майстроў. У параўнанні з сельскімі ўстановамі культуры падобнага тыпу яны маюць значныя перавагі ў забеспячэнні кваліфікаванымі кадрамі кіраўнікоў гурткоў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Раённыя Дамы (Цэнтры) рамёстваў лепш забяспечаны абсталяваннем і інструментамі для заняткаў.

Дзейнасць раённых Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў у асноўным грунтуецца на навуковай базе мясцовых краязнаўчых музеяў, яна, як правіла, метадычна распрацавана. У Дамах (Цэнтрах) рамёстваў фарміруюцца бібліятэчкі спецыяльнай літаратуры па рамёствах, этнаграфіі Беларусі. Некаторыя Дамы (Цэнтры) рамёстваў маюць метадычныя фонды з этнаграфічных экспанатаў, ствараюць відэаархівы, збіраюць фотаматэрыялы аб майстрах, выставах, фіксуюць творы народнага мастацтва. Усё гэта складае добрую базу для навучальнага працэсу [2,c.98].

 

1. Боганева А.М., Лабачэўская В.А. Новыя тыпы ўстаноў культуры і клубных фарміраванняў у галіне традыцыйнай культуры // Веснік: нав.-мет. зб. ― Мн.: БелІПК, 1998. ― С. 88–102.

2. Сахута Е.М. Народное искусство.

3. Сівурава Л.П. Вопыт актуалізацыі народнай культуры ў рабоце з дзецьмі і моладдзю //Традыцыйная культура і дзеці. Вып. 1: Рэсп. эксперым. праект “Танцав. фальклор і дзеці” /Уклад. М.А. Козенка. — Мінск: БелДІПК, 2004. — С. 70–81.

 


Дата добавления: 2015-12-08; просмотров: 116 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)