Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

ад аднаго феадала да другога да другога забараняўся

Зямля

           
   
   
 


дзяржаўная прыватнаўласніцкая царкоўная

Дзяржаўныя прыватныя царкоўныя

Сяляне сяляне сяляне

 

 

Разам з тым сяляне падзяляліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад той ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся. На ўсіх прыватнаўласніцкіх землях катэгорыі сялянскага насельніцтва былі прыблізна аднолькавыя.

У залежнасці ад ступені асабістай свабоды сяляне падзяляліся на “ пахожых” і “ непахожых ”. У адрозненні ад чэлядзі нявольнай, на першых часах усе цяглыя сяляне мелі права пераходу ад аднаго ўладара да другога, права сызоду за абшчыны. З развіццём інстытута феадальнага права на зямлю выяўлялася зацікаўленасць федалаў у яго ліквідацыі. Адной нявольнай чэлядзі было надастаткова для зябеспячэння панскай гаспадарскі працоўнай сілай і прыбыткамі. Пры малой колькасці працоўнага насельніцтва ў параўнанні з памерамі феадальнах маёнткаў, натуральным спосабе гаспадарання любая буйная зямельная ўласнасць магла існаваць і прыносіць прыбытак тлькі пры ўмове пазаэканамічнага прыгнёту шырокіх сялянскіх колаў. Таму землеўладальнікі намагаліся прытрымлівацца прынцыпу статажыхарства для прымацавання сялян да зямлі.

 

 

Сяляне ў залежнасці ад ступені асабістай свабоды

       
   
 


“пахожыя” “непахожыя”

       
   

 


Маглі свабодна перазодзіць пераход ад аднаго феадала

ад аднаго феадала да другога да другога забараняўся

 

Прывілей 1447г. пачаў працэс юрыдычнага абгунтавання прыгоннага права ў Вялікім Княстве Літоўскім. Ён зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 гадоў, становяцца “непахожымі”, старажыхарамі. Адзнакай старажыхарства, паводле прывілея 1447г., стала асновай для вышуку беглых сялян і вяртання іх у свае вотчыны.

На першых часах прымацоўванне сялян да зямлі не было безумоўным. Яны маглі вызваліцца ад няволі продажам сваёй вотчыны прышламу селяніну, што практыкавалася даволі шырока. Той, хто прадаў, ужо не падлягаў звароту ўласніку і станавіўся асабіста вольным. Маглі атрымаць волю сяляне і ў выпадку разрастання сям’і, калі вотчыны было недастаткова для забеспячэння яе жыцця. Тады частка сям’і магла сыходзіць у іншыя месцы. У некаторых выпадках сяляне кідалі свае дамы і землі з-за галечы, падаваліся на заробкі. Феадалы часта глядзелі на гэта скрозь пальцы, паколькі эканомічна падтрымліваць такіх сялян ім было стратна. Сяляне, як правіла, самі паправіўшы свае справы, вярталіся на зямлю продкаў. Юрыдычна сяляне цяглыя-вотчычы лічыліся “непахожымі”.

Другое саслоўе – сяляне “пахожыя”, ці вольныя. Адкуль набіралася гэта саслоўе? Частка спадчычаў знаходзілася ў гэтым званні, дакументальна яго афармляла і передавала сваім дзецям. Частка набіралася з вольна адпускной чэлядзі і вотчычаў, якія атрымалі дазвол “сыходзіць прэч хто куды хоча”. Але большую частку саслоўя складалі сяляне, якія здавалі ці прадавалі свае вотчыны іншым, а самі сыходзілі карміцца ў розныя бакі. Кантынгент “пахожых” сялян папаўняўся з катэгорыі служак, якія ў той перыяд былі асабіста вольнымі людзьмі.

У дакументах X ст. залежных людзей звычайна навывалі “челядью”. У павучанні Уладзіміра Манамаха гаворыццы, што ён напаў на Менск і не пакінуў тут “ні чэлядзіны, ні скаціны”.

Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што чэлядзь абазначала рабоў, і на аснове распаўсюджанасці гэтага тэрміна сцвярджаюць наяўнасць на Русі рабаўладальніцкай фармацыі, якая папярэднічала федалізму. На самай справе слова “челядь” ахоплівала самае шырокае кола людзей, якія зназоділіся ў залежнасці ад гаспадара і працавалі на яго. Так, удава мінскага княза Глеба Усяслававіча падаравала Кіева-Пячэрскаму манастыру 5 сёл з чэляддзю. Сёлы адышлі да манастыра са сваім насельніцтвам, а таксама з усім інвентаром.

Не падлягае сумненню, што ў складзе чэлядзі мелася і катэгорыя людзей, пазбаўленных асабістай свабоды. Іх называлі халопамі. У гістарычнай літаратуры халопаў звычайна лічаць рабамі. Безумоўна, рабаўладанне ў Русі існавала. Яно было перажыткам радаплемяннога ладу, насіла патрыятхальны характар. І з’яўлялася ўкладам, але не пануючай сістэмай вытворчасці. Халопы былі поўнай уласнасцю феадалаў. Яны не вялі сваёй уласнай гаспадаркі і жылі пры дварах феадалаў. З іх складалася першапачатковая сіла феадальнай гаспадаркі. Крыніцы набору гэтага саслоўя былі тыя ж, што і ў Рускай дзяржаве: купля-продаж, шлюб з нявольным чалавекам, нараджэнне ў няволі, пакаранне за злачынства. Акрамя працы на полі халопы выконвалі і іншыя функцыі ў гаспадарцы: апрацоўвалі агароды, сады, пасвілі статкі і г. д. Жанчыны ткалі лён. Жылі халопы і пры гаспадарскім двары, і на сяле. У некаторых былі свае дамы, рухомасць, нават невялікія надзелы-“прыробкі” на пустых землях. Іншыя не мелі нічога. Утрымліваліся яны месячынай, якая была формай аплаты за працу. Месячыну плацілі ў асноўным хлебам, які адпускаўся з запасаў гаспадарскага двара. Халопы, у якіх былі свае “прыробкі”, мела меншую месячыну, чым тыя, што не мелі нічога. Гэта група насельніцтва была невялікая. Яна цалкам далучалася да гаспадара, пазбаўлялася волі пераездаў і права ўладкавання свайго лёсу. Халопы не мелі маёмасці і правоў абароны.

З XII ст. былі вядомыя два віды халопства: абельнае(поўнае) і няпоўнае. Адной з крыніц халопства быў палон. У іншых выпадках шмат хто сам прадаваў сябе ў хаопства.

У дагаворы Смаленска, Полацка, Віцебска з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г. гаворыцца аб адказнасці гаспадара за даўгі халопа. Але тут прасочваецца далейшае змяненне становішча халопа: Артыкул 7 дагавора называе маёмасць халопа, што сведчыць аб пашырэнні яго самастойнасці і паступовым зжыванні рабства ў Смаленскай і Полацкай землях у XIII ст.

Асноўную частку сялянскага насельніцтва складалі цяглыя сяляне ўсіх найменняў. У параўнанні з халопамі яны мелі меншую ступень асабістай залежнасці ад уладальніка. Акрамя таго, яны карысталіся зямельнымі надзеламі, рознымі па памеры і гаспадарчым прызначэнні. Сялянскія надзелы складаліся звычайна з сядзібнай і агародніннай зямлі, поля, сенажаці, часам бабровых і рыбных угоддзяў.

Некаторая частка сялянства ў якасці асноўнай павіннасці абкладалася чыншам. Такія сяляне называліся асаднымі ці чыншавікамі. Чыншавыя сяляне з’яўляліся або пры скарачэнні гаспадарскіх пасеваў, або пры павелічэнні сялянскіх цяглых гаспадарак звыш неабходнай нормы. Чыншавікі з’яўляліся і тады, калі ўладальнікі раздавалі прышлым сялянам пустэчы.

 

 

Сяляне ў залежнасці ад павіннасцяў, якія яны адбывалі

 

павіннасці

 

 

паншчына дзякла чынш праца ў гаспадарцы

феадала

 

 

цяглыя даннікі чыншавікі дваровыя

(слугі)

 

 

Ператварэнне раней свабодных абшчыннікаў у феадальна залежных адбывалася рознымі шляхамі. Шэрока вядомы ў XII ст. закупы – людзі, якія атрымлівалі ад гаспадара “купу” і былі абавязаны адпрацаваць доўг у яго гаспадарцы або на раллі (“ролейныя закупы”) ці як слугі. Гэта няпоўны, неабельныя халопы. Яны мелі сваю гаспадарку і жывёлу. Становішча закупа, не аддзеленага ад сродкаў вытворчасці, але пазбаўленага асабістай свабоды, блізкае да становішча будучага прыгоннага. Яно прадугледжвае наяўнасць вотчыннай гаспадаркі феадалаў.

Іншая катэгорыя залежных сялян – гэта радовічы, людзі, якія працавалі ў феадалаў па дагавору – “ряду”. Ад закупаў яны адрозіваліся тым, што звычайна не апрацоўвалі панскую зямлю, а выконвалі адміністрацыйныя функцыі ў вотчыне.

Часам у дакументах называюцца “прощенники”. Відаць, гэта былі людзі, якія зназодзіліся ў асабістай, а не пазямельнай залежнасці ад землеўладальнікаў. Яны плацілі даніну. Князю і працавалі аба ў гаспадарцы яго дамена ці ў царкоўных і прыватнаўласніцкіх вотчынах. Гісторыкі мяркуюць, цто так называлі даўжнікоў, якія за нязначныя даўгі абавязаны былі працаваць ў гаспадарцы крэдытора, але захоўвалі асабістую свабоду. У гэту катэгорыю маглі трапіць і адрушчаныя на свабоду рабы.

Яшчэ адна група сельскага насельніцтва называлася “ізгоі”. Відаць, гэта былі людзі, якія парвалі са сваёй абшчынай, а магчыма, халопы, адпушчаныя на свабоду. У сельскім побыце ізгоямі, напэўна, маглі стаяць усе збяднелыя земляробы, якія страцілі землі і магчымасць вядзення гаспадаркі. Яны пасяляліся на кнажацкай ці царкоўнай зямлі, бо былі залежныя ад уладальніка, але фармальна захоўвалі асабістую свабоду.

Людзі служэбныя, ці служкі, складалі даволі шматікую катэгорыю насельніцтва. Па сваім эканамічным становішцы яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Яны таксама былі землекарыстальнікамі, што сядзелі з сем’ямі на сваіх вотчынах. Але ад сялян яны адрозніваліся сваёй асаблівай службай. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба. У мірны час яны раз’язджалі па справах княжацкай і феадальнай адміністрацыі. Іншыя павіннасці, якія лічыліся дадатковымі да асноўнай службы, служкі неслі разам з цяглымі сялянамі. Прешапачаткова ядро гэтай катэгорыі насельніцтва складалі маладыя дружыннікі. Ваенныя і адміністрацыйныя патрэбы прымушалі князёў і феадалаў папаўняць кантынгент служак рознымі элементамі цяглага сялянства, як правіла бяднейшага. Папаўнялася гэта ядро і за кошт землеўладальнікаў.

Асобнай катэгорыяй сялянства былі смерды. Відаць, смерды залежалі спачатку ад дзяржавы, а потым ад вотчыннікаў. Існуе некалькі меркаванняў аб сацыяльнай сутнасці дадзенай катэгорыі насельніцтва. Першыя летапісныя звесткі аб смердах адносяцца да 1016г., калі пасля ўсталявання ў Кіеве Яраслаў Мудры ўзнагароджваў сваё наўгародскае войска. Уяўляецца, што тут смерды выступаюць у якасці сельскага апалчэння, абавязанага ваеннай службай князю (магчыма, за атрыманы ад яго зямельны надзел).

Уладзімір Манамах у сваім “Павучанні” (каля 1117г.) заяўляе, што ён “… і худого смерда і убогые вдовице не дал есмъ силным обидети…» Указанне на “худого смерда”, якога крыўдзяць “сильные», сведчыць аб тым, што смерды маглі карыстацца княжацкай прававой абаронай.

Але смерды не былі адзінай сацыяльнай групай. Працэс станаўлення феадальных адносін на Русі прывёў да таго, што побач з асабістай свабоднымі з’явіліся смерды, якія страцілі свабоду. Іх становішча было блізкае да халопа, аб чым ускосна сведчыць артыкул 16 “Пространной Правды”, паводле якой за забойства смерда і халопа бралася аднолькавае віра – у пяць грыўняў. У гэтай крыніцы тэрмін “господин» абазначае асобу, у падпарадкаванні якой апынуўся смерд, што ператварыўся са свабоднага ў феадальна залежнага селяніна.

Паводле летапісу (1111), “дружына” гаворыць аб тым, што паход на качэўнікаў адарве смердаў ад раллі. З гэтага можна зрабіць выснову, што ралля смердаў была крыніцай даходу дружыннікаў. Несумненна, смерды (як “свободные”, так і тыя, што трапілі ў феадальную залежнасць плацілі даніну.

Такімі былі асноўныя катэгорыі сялянскага насельніцтва на Беларусі ў XIV-XVI стст.

 

Выкарыстаная літаратура:

1. Гісторыя Беларусі ў 2 частках пад рэдакцыяй прафесараў Я. К. Новіка і Г. С. Марцуля: ч.1

2. Гісторыя сялянства Беларусі ў 3 т., 1997г.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 224 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Глобальные компьютерные сети| Блог Джона Ватсона: хронология

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)