Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Калі няма сьцяны

Пройгрыш G D G D G

G D Em

Дазволь мне зразумець таго, хто стварыў сьцяну.

C D G D

Словы мае сыплюцца зернем у глебу.

G D Em

Дазволь мне заглянуць у бяздонныя вочы дажджу.

C D G

Мне болей нічога ня трэба ад майго сьледу.

 

Я чула, як размаўлялі хвалі ды зоры.

Яны сказалі:”Неба будзе заўсёды”.

Я чула, як развіталася лета з лістотай.

Яно сказала яму:”Пабачымся потым”.

 

Прыпеў

С D G C

Калі няма сьцяны, я чую мора.

С D G C

Калі няма сьцяны, я адчуваю шчасьце,

С D Em C D D G

Калі няма сьцяны, вецер блытаецца ў валасах маіх…

 

Але сьцяна ня чуе цябе і сьцяна ня чуе мяне.

Сьцяна ня чуе, яна не кахае.

Дазволь мне зразумець таго, хто сатварыў сьцяну.

Я спадзяюся, словы мае ўпадуць у глебу.

 

Але адчыняюцца дзверы і сьвята ўваходзіць у дом.

Сплывае час і застаюцца імёны.

Мы крэйдай напішам на сьценцы адзінае жаданне сваё.

Мы будзем верыць – сьцяна не назаўсёды.

 

Прыпеў

С D G C

Калі няма сьцяны, я чую мора.

С D G C

Калі няма сьцяны, я адчуваю шчасьце,

С D Em C D G

Калі няма сьцяны, вецер блытаецца ў валасах маіх…

 

 

На падваконні кветка

Em C G

На падваконні кветка як сымбаль вагню.

Em C G

На бязмежных плошчах няма месца нікому.

Em CG

Але вырасце трава,

EmC

Вырасце трава там,

G

Дзе мёртвая вада.

 

Em C G

Даруйце тыя, хто быў. Даруйце тыя, хто ёсьць.

Em C G

Я не мінус, не плюс, я проста хвост

Em CG

Ад нядаўняй каметы,

Em CG

Ад бязмежнай прасторы,

Em C G

Ад ляснога ветру, ад цяжкой любові.

 

Фіялетавыя ніткі рвуцца лёгка.

Паміж зямлёй ды вадой застаюцца

Бесхбетныя зверы, бездухоўныя словы,

Бязкрылыя птушкі ды бязмежныя колы.

 

Маё імя дарога, тваё імя госьць.

Тваё імя дарога, маё імя госьць.

 

 

Зіма. Вакзал

Пройгрыш G C G C G

G

Зіма. Вакзал.

G

Зіма. Няма чаго чакаць.

C

І белы голуб прыляцеў пагрэцца.

G

Ён думаў, што тут будзе цяплей.

 

G

Зіма. Вакзал.

 

Зіма. І час ужо злятаць,

С

Але зачыненыя вокны, зачыненыя дзверы,

G

Зачыненыя сэрцы, зачыненыя сэрцы.

 

Прыпеў

C G

І белы голуб б’ецца аб шкло.

C G С G С G

Галубу няма каму патэлефанаваць.

 

G

Голуб здзёўбвае тое,

Што не даелі валацугі.

C G

Я думаю, чысціня – гэта чысціня.

 

G

Голуб глядзіць на мяне.

Голуб чакае адказу.

C

Я сама чакаю,

G

Калі адчыняцца вокны, адчыняцца сэрцы.

 

Прыпеў

C G

І белы голуб б’ецца аб шкло.

C G

Сэрца б’ецца аб шкло.

C G

Сэрца б’ецца аб шкло.

C G

Няма каму патэлефанаваць.

 

Я веру ў любоў

Пройгрыш G Gsus/C G Gsus/C

G Gsus/C G Gsus/C G Gsus/C G

Я тая, што затрымала свой позірк. Адказу няма.

G Gsus/C G Gsus/C G Gsus/C G

Я тая, што доўга маўчала. Так хацела сама.

G Gsus/C G Gsus/C G Gsus/C G

Я тая, што вельмі кахала. Адказу няма.

G Gsus/C G Gsus/C G G

Я тая, што бачыла кола.

 

Прыпеў

С G С G G

Я ня веру ў літары, я веру ў любоў

С G С G G

Я ня веру ў знакі, я веру ў любоў.

С G С G G

Я ня веру ў гукі, я веру ў любоў.

 

Я тая, якой пяць мільярдаў. Ты будзеш вечна.

Я тая, што будзе падаць. Усё так дзіўна.

Я тая, якой трэба неба. Ты будзеш вечна.

Я тая, што будзе лётаць.

 

С G

Я тая, што крочыць. За вакном вясна.

С G

Я тая, што танчыць. Паламана сэрца.

С G

Я тая, што спявае. За вакном вясна.

С С С С

Я тая, што шукае.

 

Прыпеў

Я ня веру ў літары, я веру ў любоў.

Я ня веру ў знакі, я веру ў любоў.

Я ня веру ў гукі, я веру ў любоў.

 

 


Дата добавления: 2015-10-29; просмотров: 122 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пройгрыш G C G C G| WDSF PD Open Standard

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)