Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Зянон Пазьняк, 1989-1999 Лявон Баршчэўскі, 2007- Аляксей Янукевіч, дзейны

Гiсторыя Беларусi

КСР №4

Тэма:

«Стварэнне i дзейнасць БНФ»

 

 

Выканаў Дрэкоўскі А.

 

 

Праверыў Дземідовіч А.Д.

 

Баранавічы, 2012

ЗМЕСТ

Уводзіны.......................................................................................................... 3

Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне»...................................................... 4

Утварэньне БНФ................................................................................................ 4

Актыўнасьць на ранніх этапах.......................................................................... 5

БНФ у часы незалежнасьці, заснаванне Партыі БНФ........................................ 6

БНФ у апазыцыі да Аляксандра Лукашэнкі...................................................... 7

Раскол............................................................................................................... 8

Кіраўнікі БНФ.................................................................................................. 10

Заключэнне.................................................................................................... 11

Вывады.......................................................................................................... 12

Спісак літаратуры......................................................................................... 13

 

 


Уводзіны

Мэта дадзенай работы:
Расказаць пра стварэнне i дзейнасць БНФ

 

Праца складаецца з уводзін, зместа, заключэння, абагульняючага вывада, спіска літаратуры.

 

 


Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне»

Беларускі Народны Фронт за Перабудову «Адраджэньне» — беларускі грамадзка-палітычны рух у Беларусі ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў. БНФ быў першай альтэрнатывай камуністычнай партыі ў БССР і ўзьнік на хвалі выкліканага Перабудовай нацыянальнага ўздыму.

 

Грамадзка-палітычная дзейнасьць БНФ, актыўнасьць фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце БССР 12 скліканьня адыгралі важную ролю ў працэсе набыцьця Беларусьсю незалежнасьці ў 1990—1991 гг. БНФ ачольваў масавыя дэманстрацыі ў падтрымку дэмакратычных рэформаў, ініцыяваў прыняцьце шэрагу ключавых законадаўчых актаў на раньнім этапе існаваньня Беларусі ў якасьці сувэрэннай дзяржавы, у тым ліку аб вяртаньні дзяржаўнай сымболікі часоў Беларускай народнай рэспублікі, наданьні беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай.

 

У 1999 годзе адбыўся раскол Беларускага народнага фронта, у выніку якога ўтварыліся самастойныя палітычныя партыі КХП-БНФ і Партыя БНФ.

Утварэньне БНФ

3 чэрвеня 1988 году ў газэце «Літаратура і мастацтва» друкуецца сэнсацыйны артыкул З. Пазьняка і Я. Шмыгалёва аб масавых расстрэлах ва ўрочышчы Курапаты. 19 чэрвеня праходзіць дэманстрацыя, у якой бяруць удзел каля 10 000 чалавек; улады вымушаныя стварыць камісію па расьсьледваньні курапацкіх расстрэлаў.

 

19 кастрычніка 1988 адбываецца ўстаноўчы сход беларускага гістарычна-асьветнага таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралёг Беларусі», заснавальнікамі якога выступілі Саюз пісьменьнікаў, Саюз кінэматаграфістаў, Саюз мастакоў і рэдакцыя газэты «Літаратура і мастацтва». На гэтым сходзе з прапановы З. Пазьняка ствараецца аргкамітэт БНФ «Адраджэньне», канцэптаванага як грамадзка-палітычны рух за дэмакратычнае рэфармаваньне грамадзтва і адраджэньне беларускай нацыі, у якім могуць браць удзел як асобныя грамадзяне, так і грамадзкія аб’яднаньні. У якасьці абрашчыка для БНФ бачыліся аналягічныя рухі ў Прыбалтыйскіх рэспубліках СССР: Саюдыс, Народны фронт Латвіі, Народны фронт Эстоніі.

 

Арганізацыйны камітэт апублікаваў праграмную заяву, у якой акрэсьліў скіраванасьць руху на дэмакратычныя рэформы, рэальны сувэрэнітэт Беларусі, нацыянальнае адраджэньне, абарону правоў чалавека. Сярод асоб ўвайшоўшых ў склад Арганізацыйнага камітэту быў, напрыклад,Алесь Бяляцкі.

 

Устаноўчы зьезд БНФ, на якім прысутнічала каля 400 дэлегатаў, адбыўся 24-25 чэрвеня 1989 у Вільні, бо правесьці яго ў Менску не дазволіў Прэзыдыюм ВС БССР.

 

 

Актыўнасьць на раньніх этапах

На пачатку БНФ уяўляў сабой аб’яднаньне нефармальных культурніцкіх суполак, арганізацый і грамадзянаў, якія выступалі найперш за адраджэньне беларускай мовы і культуры. Пытаньне выхаду Беларусі са складу СССР спачатку публічна не ўздымалася: зьезд ухваліў статут руху, у якім сьцьвярджалася, што дзейнасьць БНФ будзе адбывацца ў рамках Канстытуцыі БССР. На пасаду старшыні БНФ быў абраны Зянон Пазьняк.

 

БНФ, як першая шырокая дэмакратычная арганізацыя, адразу робіцца галоўным выказьнікам і арганізатарам дэмакратычных настрояў беларускага грамадзтва. Яшчэ аргкамітэтам БНФ 19 лютага 1989 быў арганізаваны першы дазволены ўладамі апазыцыйны мітынг у Беларусі. Мітынг, які праходзіў пад гістарычнымі бел-чырвона-белымі нацыянальнымі сьцягамі, сабраў каля 40 000 чалавек; прынятая на мітынгу рэзалюцыя патрабавала скасаваць замацаваную ў Канстытуцыі кіруючую ролю камуністычнай партыі.

 

У тым жа годзе шэраг дэмакратычных кандыдатаў пры падтрымцы БНФ абіраюцца ў Вярхоўны Савет СССР. У 1990 годзе БНФ бярэ ўдзел у выбарах у прадстаўнічыя органы ўлады БССР. 25 лютага 1990 г. на арганізаваны БНФ мітынг пратэсту супраць недэмакратычнага правядзеньня выбараў прыйшло каля 100 000 чалавек. Пасьля выбараў у Вярхоўным Савеце ўтвараецца фракцыя БНФ — 37 чалавек з 345 дэпутатаў. Гэтыя суадносіны наўрад ці адлюстроўваюць рэальную папулярнасьць БНФ на той час з прычыны шматлікіх фальсыфікацыяў падчас выбараў.

 

Фракцыя БНФ у парлямэнце, дзе пераважная бальшыня дэпутатаў была камуністамі, утварыла ядро дэмакратычнай апазыцыі. Сябры фракцыі БНФ ініцыююць прыняцьцё Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі, наданьне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай мовы, абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі. Нягледзячы на колькасную перавагу камуністаў у парлямэнце, пасьля паразы жнівеньскага путчу ў Маскве дэпутатам ад БНФ нават удалося дабіцца часовага прыпыненьня дзейнасьці Камуністычнай партыі Беларусі.

 

Адзначаючы посьпехі БНФ пачатку 1990-х, трэба сказаць, што яны сталі магчымымі ў першую чаргу дзякуючы разьвіцьцю падзеяў у іншых краінах былога СССР. Шлях Беларусі да незалежнасьці паўтараў шлях да незалежнасьці Летувы, Латвіі, Эстоніі, Украіны — са спазьненьнем і зь меншай інтэнсіўнасьцю падзеяў.

 

 

БНФ у часы незалежнасьці, заснаванне Партыі БНФ

У 1993 годзе адбылася юрыдычная рэструктурызацыя дзейнасьці БНФ. Была зарэгістраваная Партыя БНФ, якая ўзяла на сябе палітычныя функцыі БНФ. За Грамадзкім аб’яднаньнем БНФ «Адраджэньне» як шырокім грамадзкім фронтам павінны былі застацца Культурніцкія функцыі. Адылі рэальнага арганізацыйнага адмежаваньня партыі ад фронту не адбылося.

 

У 1992 годзе БНФ зазнае першую паразу. БНФ ініцыяваў збор подпісаў за датэрміновыя выбары новага Вярхоўнага Савету, але нягледзячы на тое, што было сабрана больш за 450 000 подпісаў грамадзянаў, Вярхоўны Савет адмаўляецца прыняць адпаведную пастанову. Прыкладна ад гэтага часу ўплыў БНФ пачынае аслабляцца.

 

Пасьля рэваншу намэнклятуры на чале з В. Кебічам — адстаўкі С. Шушкевіча з пасады старшыні парлямэнту — улады пачынаюць у падкантрольных ім сродках масавай інфармацыі маштабную кампанію па дыскрэдытацыі ня толькі БНФ і ягоных лідэраў, але і саміх мэтаў і гістарычных ідэалаў нацыянальна-дэмакратычнага руху.

 

 

БНФ у апазыцыі да Аляксандра Лукашэнкі

З абраньнем А. Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта ў 1994 гэтая кампанія па дыскрэдытацыі народнага фронта ўзмацняецца яшчэ больш. У 1995 годзе ў Вярхоўны Савет Беларусі 13 скліканьня ня трапіў ніводзін кандыдат ад БНФ. Як і ў часе папярэдніх выбараў, і нават у большай ступені, кандыдаты ад БНФ сутыкаліся зь вялікімі перашкодамі з боку ўладаў; але гэтым разам няўдалыя для БНФ вынікі выбараў тлумачацца яшчэ і ўзмацненьнем настальгічных прасавецкіх настрояў у грамадзтве ў зьвязку з пагаршэньнем эканамічнага становішча.

 

БНФ прапанаваў лібэральную эканамічную праграму, пэрспэктыўны балта-чарнаморскі вэктар вонкавай эканамічнай палітыкі, але ня здолеў прапанаваць нічога прывабнага для масавай сьвядомасьці постсавецкага беларускага грамадзтва. У цэлым па краіне БНФ атрымаў каля 10% галасоў выбарцаў, адылі стойкія прыхільнікі БНФ становяць у краіне так званую структурную меншыню, якая пры мажарытарнай выбарчай сыстэме ня мае шанцаў на рэпрэзэнтацыю сваіх інтарэсаў у прадстаўнічых органах улады.

 

Ад 1995 году БНФ перастае быць адзінаасобным лідэрам дэмакратычных сілаў Беларусі — у парлямэнце гэтыя сілы прадстаўленыя фракцыяй «Грамадзянскае дзеяньне», аснову якой складаюць сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

 

У 1996 годзе роля БНФ у палітычным жыцьці краіны зноў павялічваецца. Рэжым Лукашэнкі ўсталёўвае жорсткі кантроль над электроннымі СМІ і дзяржаўнай прэсай, дэмакратычныя сілы вымушаны зьвяртацца да грамадзкасьці праз улёткі, праз масавыя вулічныя акцыі пратэсту. БНФ была адзінай на той момант палітычнай партыяй, якая мела досьвед арганізацыі такіх акцыяў, досьвед супраціву таталітарнаму рэжыму. У гэтым жа годзе рэзка ўзрастае значнасьць і вядомасьць моладзевай фракцыі БНФ — «Маладога фронту», сябры якога найбольш актыўна ўдзельнічаюць у вулічных акцыях.

 

У 1996 годзе старшыня БНФ Зянон Пазьняк быў вымушаны зьехаць зь Беларусі, бо, па ягоных сьцьверджаньнях, існавала пагроза ягонаму жыцьцю, якая зыходзіла з боку ўладаў. Пры гэтым намінальна ён заставаўся кіраўніком БНФ, а на пасаду выканаўцы абавязкаў старшыні ў Беларусі быў прызначаны Лявон Баршчэўскі.

 

 

Раскол

З прычыны нездавальняючых для БНФ вынікаў парлямэнцкіх выбараў, 10 чэрвеня 1995 году на сойме БНФ падалі ў адстаўку В. Вячорка — старшыня палітычнай камісіі БНФ, У. Анцулевіч — старшыня выбарчай камісіі БНФ, і Л. Баршчэўскі — сябра палітычнай камісіі БНФ. На тым жа сойме Ю. Хадыка, намесьнік старшыні БНФ, прапанаваў больш выразна разьдзяліць партыю і рух. На думку Хадыкі, партыя мусіла мець большую свабоду дзеяньняў, актыўна супрацоўнічаць зь іншымі дэмакратычнымі партыямі. Ён прыпускаў, што партыя і рух могуць мець кожны свайго лідэра і што партыя нават можа зьмяніць імя. В. Вячорка яго падтрымаў, выказаўшы меркаваньне аб тым, што БНФ мусіць заставацца носьбітам нацыянальнай ідэі як грамадзкі рух, а партыя павінна стаць выяўна палітычнай сілай з кансэрватыўнай ідэалёгіяй. Гэтыя прапановы не былі падтрыманыя лідэрам фронту З. Пазьняком і не былі прынятыя. Рознасьць паглядаў у кіраўніцтве БНФ, якая яскрава выявілася на тым сойме, урэшце прывяла да расколу фронту.

 

У наступныя некалькі гадоў рознасьць поглядаў кіраўнікоў БНФ перарастае ў сапраўдны канфлікт паміж «палітыкамі сумленьня», якія былі рэзка супраць дапасаваньня рыторыкі БНФ да рэальных умоваў, і «палітыкамі адказнасьці», гатовых да пэўных кампрамісаў зь іншымі апазыцыйнымі сіламі дзеля ўсталяваньня дэмакратычнага ладу ў краіне.

 

Гэты канфлікт дасягае свайго апагею падчас і пасьля альтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбараў 16 траўня 1999 году. Кандыдатамі ў прэзыдэнты на гэтых выбарах былі Зянон Пазьняк і Міхаіл Чыгір, а разгалінаваная рэгіянальная структура БНФ выкарыстоўвалася для стварэньня выбарчых камісіяў на месцах. Арганізаваць паўнавартыя дэмакратычныя выбары ўва ўмовах дыктатуры было немагчыма. Фактычна, гэта была своеасаблівая мабілізацыйная акцыя, акцыя грамадзкага непадпарадкаваньня, якая мусіла паказаць, што вялікая колькасьць грамадзянаў не падтрымлівае і ня лічыць легітымнай уладу А. Лукашэнкі. Выбары канчаткова губляюць сэнс пасьля таго, як З. Пазьняк здымае сваю кандыдатуру на падставе «шматлікіх парушэньняў» з боку кіраўніка Цэнтральнай Выбарчай камісіі Віктара Ганчара ў цягу падрыхтоўкі і ходзе выбараў. Частка лідэраў БНФ рэзка крытыкуе гэтае рашэньне, іншая частка падтрымлівае яго і заклікае сяброў выбарчых камісіяў зь ліку БНФ выходзіць зь іх складу і сабатаваць іх працу. БНФ апынаецца на мяжы расколу.

 

Ад 31 ліпеня да 1 жніўня 1999 году праходзіў VI зьезд БНФ «Адраджэньне», пасьля якога Сойм БНФ і Сойм Партыі БНФ прынялі рэзалюцыю аб недапушчальнасьці расколу і прызначылі на 30-31 кастрычніка 2 сэсію зьезду (зьезд партыі тады так і не пачаўся).

 

Зянон Пазьняк прызначае зьезд партыі на 26 верасьня. Гэты зьезд, арганізаваны прыхільнікамі Пазьняка, прыняў новую (удакладненую) назву партыі — Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ. Зянон Пазьняк быў абраны Старшынём БНФ «Адраджэньне» і КХП-БНФ.

 

Іншая частка дэлегатаў VI зьезда не прызнае вынікаў зьезда 26 верасьня і абірае старшынём Партыі БНФ і БНФ «Адраджэньне» Вінцука Вячорку.

 

 

Кіраўнікі БНФ

Зянон Пазьняк, 1989-1999 Лявон Баршчэўскі, 2007- Аляксей Янукевіч, дзейны


Дата добавления: 2015-10-26; просмотров: 129 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
X. Исследование процесса письма.| What image of Britain do you have?

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)