Читайте также: |
|
Летнi цыклскладалi песнi купальскiя, пятроўскiя, касарскiя i жнiўныя. Да летняга цыклу ў пэўнай ступенi адносяцца i талочныя, якiя спявалiся i ў iншыя поры года, але найбольш — у час дажынак, пры застоллi дажынкавай талакi. Купальскiя песнi ўслаўлялi Купалу (купалле) — пару найбольшага росквiту зямных сiл, выражалі iмкненне захаваць ураджай якраз напярэдаднi ўборкi, адлюстроўвалi любоўныя i сямейныя адносiны. Значную частку купальскiх песень складаюць жартоўныя, якiя, як i большасць купальскiх, выконвалiся каля кастра i незласлiва высмейвалi заганы хлопцаў i дзяўчат, адыгрывалi значную ролю ў вясёлай святочнай гульнi моладзi. Пятроўскiя працягвалi, развiвалi далей тэму любоўных i сямейных адносiн. Касарскiя песнi не вылучаюцца тэматычнай разнастайнасцю. Спявалiся яны на матыў жнiўных. Сапраўднай скарбнiцай беларускай народнай песеннай культуры з'яўляюцца жнiўныя песнi. Шырокi паказ працы жней у iх спалучаецца з адлюстраваннем унутрысямейных i сацыяльных адносiн. Матывы жнiўных песень нясуць у сабе вялiкi зарад сацыяльнай нянавiсцi селянiна да паноў-прыгнятальнiкаў i iх прыслужнiкаў. Паэтычным хараством, раскошай вобразаў вылучаюцца сярод жнiўных дажынкавыя песнi, якiя адлюстроўвалi заключны этап збору жыта з палёў.
Купалле. У ноч з 6 на 7 ліпеня. Лічылася, што сонца глядзіць на зіму, а лета –на жару. Шукалі папараць-кветку. Скакалі над вогнішчамі – ачышчаліся. Спявалі купальскія песні. У ноч з 6 на 7 лiпеня (з 23 на 24 чэрвеня –каталіцкая дата) у гонар летняга сонцавароту святкавалася найболып маляўнiчае, насычанае прыгожымi язычнiцкiмi звычаямi свята Купалле (Купала, Іван, Ян), старажытная абрадавая ўрачыстасць, прымеркаваная да летняга сонцастаяння - найвышэйшага росквіту жыватворных сіл зямлі. Свята персаніфікавалася ў вобраз міфічнай істоты Купалы.
Купалу як міфічны вобраз увасабляла сабою лялька - жаночае чучала, якое насілі, скакалі з ім, запальвалі і тапілі ў вадзе. Абрад звязвалі з агнём (зямным і нябесным, прадстаўленым на абрадзе вогнішчам, запаленым колам, палаючаю кветкай) і вадою, з вольным каханнем.
Да купальскай ночы рыхтаваліся з раніцы. Жанчыны і дзяўчаты ішлі на луг збіраць кветкі і зёлкі, якія ў гэты дзень набываюць асаблівую сілу. Пасвечаныя ў царкве і засушаныя, яны потым служылі лекавымі сродкамі на цэлы год. З кветак плялі вянкі для варажбы. Удзень на месца правядзення свята зносілі розную старызну для купальскага вогнішча. Як сімвал Сонца ўздымілі на жардзіне запаленае кола. Полымя святочнага агню надзялялася ачышчальнай сілай ад злых духаў, праганяла смерць. Моладзь скакала вакол вогнішча, вадзіла карагоды, спявала. Ад ведзьмаў вывешвалі над дзвярыма хатаў, хлявоў ці выкладвалі на вокнах розныя абярэгі - колючыя, рэжучыя, пякучыя рэчы: сярпы, іголкі, косы, крапіву, а таксама, святаянскія зёлкі, грамнічную свечку або забітую сароку. Апоўначы моладзь ішла ў лес шукаць Папараць-кветку.
Пашыранаю на свяце Купалле была варажба. Па кінутых папарна вянках сачылі, сыдуцца яны ці расплывуцца ў розныя бакі, чый вянок паплыве далёка, а чый прыстане да берага. Пад раніцу хлопцы і дзяўчаты купаліся ў рацэ, качаліся па купальскай расе, каб набрацца ад яе моцы. Сустракалі ўсход сонца,.У свяце Купалле спалучыліся культы сонца, агню, вады, расліннасці.
Пятроўскія песні (працяг купалля). Тэматыка – любоўная і сямейна-бытавая. Пасля Пятра - сенакосная пара.
Зажынкі, дажынкі. Жнівеньскія песні – манатоныя,працяжныя. Песні зажынкавыя – клопат аб добрым надвор’і на жніво. Песні дажынкавыя - песні пра паследняга стага, стог неслі хазяіну, якому жалі. Рабілася застолле (спачатку-абрадавыя песні, а потым –застолле).
Жніво – самы адказны перыяд гадавога цыклу земляробчых народаў, які падводзіць вынік іх шматдзённай працы, забяспечвае хлебам на цэлы год. Жніво пачынаецца пасля Пятра (12 ліпеня).
ЖНІЎНЫЯ ПЕСНІ, жнейскія, жытныя песні – фальклор летняга цыкла каляндарна-земляробчага перыяду. На Беларусі – адзін з яркіх узораў традыцыйнай сялянска-песеннай класікі.
Песні выконваліся жнеямі на полі і пры вяртанні ўвечары дахаты і падзяляліся на некалькі раздзелаў: зажынкавыя (пачатак жніва), уласна жніўныя і дажынкавыя (канец жніва). 3 іх найбольшым зместам і разнастайнасцю выканання выдзяляюцца ўласна жніўныя, у якіх адлюстроўваліся самыя розныя тэмы: радасць ад чакання працы і новага хлеба, пашана жніўнаму полю, а таксама жаночае нараканне на нялёгкую працу (асабліва для нявесткі, якую строгая свякроў шкадуе менш, чым дачку, ці ўдавы з дзецьмі на панскім полі). Было нямала песень, прысвечаных маладым лірычным пачуццям, каханню (найперш на жніўным полі маці халасцяка нагледжвала нявестку ў асобе не толькі прыгожай, але і працавітай ды цягавітай дзяўчыны). Разам з гэтым па-свойму апяваліся сонца, дождж, вецер, нівы, лес.
Жніўныя песні адрозніваліся мясцовымі матывамі і мелодыямі, суправаджаліся абрадамі «першага снапа», «апошняга снапа» і «завівання барады» (дажынкавыя).
ЗАЖЫНКІ – старажытны вясковы звычай, які звязаны з пачаткам жніва.Адбываліся зажінкі ў веснавы перыяд. Ён быў дзеля добрага ўраджаю. У ім адлюстраваліся глыбокая павага селяніна да поля, да хлеба. Таму не выпадкова першы сноп называлі «гаспадаром» (з пашанай неслі яго ў свой дом ці ў дом гаспадара, за што апошні павінен быў жней пачаставаць).
Звычайна зажынкі пачыналіся ў суботу ў вечар. Перад тым прыбіралі ў хаце. Зажынальніцай абіралася самая спрытная жанчына (каб усё жніво было лёгкае). Перад зажынкамі яна віталася з полем: «Добры дзень, ніўка, ядронае жыта!» Першы сноп быў невялікі, зажынальніца вітала і яго: «Стаўлю сноп на сто коп, на тысячу мерак», клала на яго сыр і хлеб. Пазней зерне з гэтага снопіка дамешвалі да насення. За святочным сталом спявалі зажынкавыя песні, у якіх магла быць і «скарга» збажыны, што ёй ужо надакучыла «ў полі стаяці і коласам махаці».
ДАЖЫНКІ – старажытнае народнае сялянскае свята, звязанае з апошнімі момантамі жніва. Суправаджалася народнымі абрадамі, танцамі, песнямі, чым былі ўдзячныя «духам нівы» за хлеб і заадно прасілі даць урадлівасць і налета.
Дажаўшы жыта, пасля абраду «завівання барады» (закручвалі пук і пакідалі яго) «для птушак») жнеі прыхарошвалі сноп кветкамі, плялі вянкі з каласоў і з песнямі ішлі ў вёску. Прыйшоўшы, аддавалі сноп гаспадарам, за што мелі смачны пачастунак ці падарункі.У наш час дажынкі адзначаюць як грамадскае свята ўраджаю.
Дажынкам было прысвечана шмат дажынкавых песень, якія спявалі напрыканцы жніва, вяртаючыся з поля ў вёску і на застоллі. Яны былі значна весялейшыя за жніўныя песні, бо ў апошніх спявалася пра нялёгкую працу і долю жней і іх дзяцей.
"ЗАВІВАННЕ БАРАДЫ" – старажытны ўсходнеславянскі абрад, які спраўляўся ў канцы жніва.Жнеі пакідалі некалькі нязжатых каласоў, вырывалі ў гэтым месцы траву, клалі туды кавалачак хлеба з соллю, надломлівалі нязжатыя сцябліны, скручвалі іх з хлебам і ахіналі на зямлю. Паводле даўняга павер'я, гэта трэба было рабіць для зерневых духаў, якія павінны быць удзячныя і паспрыяць ураджаю на наступны год. Зерневага духа ўяўлялі ў выглядзе казла, таму пакінутую збажыну называлі «барадой казла».Абрад суправаджаўся прымаўкамі і дажынкавымі песнямі, якія мелі вясёлы характар.
У Беларусі і цяпер спраўляюць сельскія як зажынкі, так і дажынкі.
Дата добавления: 2015-10-28; просмотров: 468 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Ускоренные методы навигации с использованием САРП. | | | вопросов о Троице |