Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Беларусь у перыяд войнаў у другой паловы ХУ11 – пачатку ХУ111 ст.

Читайте также:
  1. Kawarimi - основная техника нинджутсу. Когда нинзя в опасности, он быстро заменит себя на другой близлежащий объект
  2. А с другой стороны?
  3. Автоматизация библиотечной деятельности в Республике Беларусь
  4. В глубинной сути обе группы не отличались одна от другой: и те и другие избегали кристалл — одни молением; другие, говоря, что все это бессмысленные предрассудки.
  5. В кадровый реестр Главы государства Республики Беларусь
  6. В таких цепях изменение тока в одной катушке вызывает в другой катушке ЭДС, которая называется ЭДС взаимоиндукции.

 

З сярэдзіны ХУ11 ст. – і да пачатку ХУ111 ст. на тэрыторыі Рэчы Паспалітай без перапынку працягваліся ваенныя дзеянні. У 1648-1651 гг. паўднёвая частка дзяржавы была ахоплена казацка-сялянскай вайной пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Гэты шырокі народны рух па характару быў антыфеадальным, антыпольскім, антыкаталіцкім. Беларускія сяляне, мяшчане, частка праваслаўнай шляхты і духавенства падтрымалі казакаў. У 1648 г. да іх далучыліся гарады Тураў, Мазыр, Пінск, Лоеў, Гомель, Бабруйск і інш. Барацьбу супраць казацка-сялянскіх атрадаў на поўдні Беларусі ўзначаліў гетман Януш Радзівіл. Найбольш актыўныя ваенныя дзеянні паміж паўстаўшымі і ўрадавымі войскамі адбыліся пад Пінскам (1648 г.) і Лоевым (1649 г.). Цяжкае становішча на Украіне прымусіла Б. Хмельніцкага звярнуцца за дапамогай да Маскоўскай дзяржавы. У 1654 г. Україна і Расія заключылі дагавор, па якому Масква брала на сябе абавязацельства выступіць на баку Украіны пад час вайны з Рэччу Паспалітай.

Асноўныя падзеі вайны 1654-1667 гг. адбываліся на тэрыторыі Беларусі. У 1654-1655 гг. царскія войскі авалодалі Ўсходняй Беларусью, у 1655 г. яны захапілі Мінск і Вільню. У гэтым жа годзе кароль Швецыі Карл Х пачаў вайну з Рэччу Паспалітай за яе паўночныя тэрыторыі, Літву і Беларусь. У 1656 г. Расія і Рэч Паспалітая заключылі Віленскае пагадненне, па якому ўсе тэрытарыяльныя спрэчкі заставаліся адкрытымі, а абудва бакі аб’ядноўваліся для сумесных дзеянняў супраць Швецыі.

Ваенныя дзеянні паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай аднавіліся ў 1658 г. Войскі Рэчы Паспалітай правялі шэраг паспяховых бітваў. У 1667 г. у в. Андрусава было падпісана перамір’е, па якому да Расіі былі далучаны Смаленшчына, Левабярэжная Україна і Кіеў. Землі Падзвіння вярталіся Рэчы Паспалітай. Дагавор прадугледжваў сумесные дзеянні Расіі і Рэчы Паспалітай супраць Асманскай імперыі і Крымскага ханства. Умовы Андрусаўскага перамір’я былі замацаваны падпісаннем у 1686 г. Вечнага міру.

У 1655 г. частка магнатаў на чале з я. Радзівілам падпісалі ў Кейданах (зараз Літоўская Рэспубліка) дамову аб раўнапраўнай уніі са Швецыяй, па якому ліквідавалася Люблінская ўнія з Польшчай. Аднак Кейданская ўнія не атрымала падтрымкі ў большасці шляхты і магнатаў. У 1655-1660 гг. Швецыя вяла вайну з Рэччу Паспалітай за прыбалтыйскія землі.Вайна закончылася Аліўкавым дагаворам, па якому Рэч Паспалітая атрымала Латгалію і Курляндыю.

У другой палове ХУ11 ст. Швецыя стала дамініраваць у Паўночнай Еўропе. Супраць яе склалася ваенная кааліцыя (Паўночны Саюз), у які ўвайшлі Расія, Рэч Паспалітая, Саксонія і Данія. У 1700 г. пачалася Паўночная вайна. Частка шляхты Рэчы Паспалітай падтрымлівала шведскага караля Карла Х11 (Варшаўская канфедэрацыя), частка – рускага цара Пятра 1 (Віленская і Сандамірская канфедэрацыі). Ваенныя дзеянні у 1701-1708 гг. адбываліся на тэрыторыі ВКЛ. 3 ліпеня 1798 г. шведы разбілі корпус рускага генерала Рэпніна пад Галоўчынам і захапілі Магілеў. 28 верасня 1708 г. рускіе войскі нанеслі паражэнне шведам у в. Лесная (Магілёўская вобл.). паспяховая аперацыя ў Лясной садзейнічалі таму, што Пётр 1 атрымаў перамогу над арміей Карла Х11 пад Палтавай (чэрвень 1809 г.). Паўночная вайна закончылася ў 1721 г. перамогай Расіі.


Дата добавления: 2015-10-28; просмотров: 184 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ИФРНС Лоран-С. Общая характеристика системы и рабочее уравнение.| quot;Святая Троица" Андрея Рублева

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)