Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Шляхі развіцця беларускай мастацкай прозы пач. ХХ ст.

Читайте также:
  1. г. “Збор выпадкаў” - апошняя друкаваная кніга на ст-беларускай мове
  2. Общая характеристика ораторской прозы ХI-ХII в.

Пач. ХХ ст. стаў перыядам станаўлення беларускай прозы.

Першапачаткова нацыянальная проза абапіралася на традыцыі вусна-паэтычнай творчасці, на традыцыі казачнага эпасу. Гэтыя традыцыі значна паўплывалі на творчасць К. Каганца (“Прылукі”), Ядвігіна Ш. (“Хлеб”, “Награда”), У. Галубка. З цягам часу бел. проза спазнае ўплыў літаратурных традыцый (індывідуалізацыя вобраза; прысутнасць апавядальніка, выяўленне яго поглядаў на жыццё).

Пра развіццё бел. прозы сведчыў выхад зорнікаў Я. Коласа “Апавяданні” (1912) і “Родныя з’явы” (1914) – абодва пад псеўданімам Тарас Гушча, М. Гарэцкага – “Рунь” (1914), Зм. Бядулі – “Аразкі” (1913).

Галоўнай тэмай прозы пач. ХХ ст. была тэма вёскі, працоўнага селяніна (“Очерки и рассказы из жизни белорусской деревни” (1906) А. Пшчолкі, зборнік “Апавяданні” (1913) У. Галубка, “Тоўстае палена” (1913) Я. Коласа). Разам з гэтым, напр., у творах М. Гарэцкага (“У лазні”, 1913), А. Гаруна (“Пан Шабуневіч”) з’явіўся вобраз інтэлігента, у творах Цёткі (“Прысяга над крывавымі разорамі”) вобраз рабочага.

Адна з галоўных рыс ранняй бел. прозы – бытаапісальнасць. Сацыяльна-аналітычны пачатак у ёй быў выяўлены слаба. Тым не менш паступова на першы план выходзіць індывідуальнасць, чалавек, складаная дыялектыка чалавечай натуры і знешніх аставін (першы празаічны зборнік Коласа “Апавяданні” (1912), зборнікі апавяданняў “Родныя з’явы” (1914) і “Абразкі” (1913) Зм. Бядулі). У творах узмацняецца тэндэнцыя да аналітыкі і псіхалагізму (А. Гарун, М. Гарэцкі).

Асноўным празаічным жанрам у літаратуры пач. ХХ ст. з’яўлялася апавяданне. Былі пашыраны наступныя жанравыя формы апавядання:

· сацыяльна-бытавая, псіхалагічная навела (Багдановіч, Бядуля, Гарэцкі, Колас, Ядвігін Ш.);

· навела-прытча, навела-алегорыя (Бядуля, Колас, Ядвігін Ш.);

· навела-імпрэсія (Бядуля, З. Верас, М. Гарэцкі, Кандрат Лейка, Я. Колас, С. Палуян, Ядвігін Ш., В. Ластоўскі);

· абразок (Багдановіч, Бядуля, Гарэцкі, Ластоўскі, Ядвігін Ш.);

· гумарыстычная навела, літаратурны анекдот (У. Галубок, К. Каганец, Колас, Ядвігін Ш.);

· навелы, у аснове якіх ляжаць казкі, легенды (Багдановіч, Гарун, Ластоўскі, Каганец, Колас);

· апокрыф (Багдановіч);

· мастацкі нарыс (Каганец, Кандрат Лейка, А. Пшчолка, Ядвігін Ш.).

Прыкметай сталасці літаратуры лічыцца з’яўленне буйных жанравых празаічных форм. Менавіта ў пач. ХХ ст. пачынаюць распаўсюджвацца буйныя празаічныя жанравыя формы. Сярод іх можна назваць:

· мемуары (“Успаміны” (1921) Ядвігіна Ш.)

· дакументальна-мастацкія запіскі (“На імперыялістычнай вайне” (1926) М. Гарэцкі);

· аповесць (М. Гарэцкі “Дзве душы” (1919), “Ціхія песні” (1926) – дапрацаваная ў 1930 годзе яна выйшла пад назвай “Ціхая плынь”, “Меланхолія” (1928));

· раман (незакончаны раман Ядвігіна Ш. “Золата” (1920); 1, 2, 3 рамана “Сокі цаліны” (1922 – 1929) Ц. Гартнага). Даследчык А. Адамовіч лічыць 1-ым бел. раманам “Новую зямлю” Я. Коласа.


Дата добавления: 2015-10-28; просмотров: 283 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Паэзія пач. ХХ ст.| Нашаніўская” літаратурная крытыка.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)