Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

г. “Збор выпадкаў” - апошняя друкаваная кніга на ст-беларускай мове

Этап – заняпад старабеларускай мовы ХVІІ- ХVІІІ ст.

Умовы для функцыянавання БЛМ ужо з канца ХVІ ст. пагаршаюцца. 1569 г. – Люблінская унія, вайскова-палітычнае пагадненне з Польскім Каралеўствам. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай. Адбываецца паступовае выцясненне БМ з афіцыйнага ўжытку. Варшаўскі сейм 1696 г. адзінай дзяржаўнай мовай абвяшчае польскую мову. (Гэта не значыць, што забараніў БМ увогуле!).

Войны на тэрыторыі Беларусі:

1654 – 1667 г. руска-польская

1655 – 1656 г. руска-шведская (“патоп”)

1700 – 1721 г. Паўночная (Расія са Швецыяй)

г. “Збор выпадкаў” - апошняя друкаваная кніга на ст-беларускай мове

 

1772, 1793, 1795 - падзелы Рэчы Паспалітай

1569 – утварэнне РП – федэратыўнай (спачатку) дзяржавы. 1696 – забарона беларускай мовы ў дзяржаўным выкарыстанні. Пісьмовыя помнікі гэтай пары адлюстроўваюць польскія ўплывы на ўсіх моўных узроўнях: фан., грам., лекс. Цікава, што пасля заканчэння паланізацыі беларуская мова нібыта ачышчаецца ад польскіх уплываў: яе фанетычная сістэма і граматычны лад не захавалі польскіх форм. Толькі ў лексіцы захаваліся асобныя паланізмы (дрэва, прэнт, маёнтак, рыдлёўка, пэндзаль і інш.).

 

РП – адна з самых буйных па тэрыторыі і колькасці насельніцтва еўрапейская дзяржава. Аднак з сярэдзіны XVIIст яна прыходзіць у заняпад: прычына – частыя войны з суседзямі. Амаль усе яны пракаціліся і па тэрыторыі Беларусі: шведскі “патоп” (1655 –56), руска-польская вайна (1654 –1667), пXVIIIст - доўгая, знясільваючая Паўночная вайна (1700-1721) Расіі са Швецыяй. Беларускія землі – арэна для вырашэння ваенных канфліктаў вялікіх дзяржаў (бітва пры Лясной – “матарь полтавской баталіі”).

З сXVII да 30-х XVIII кожны без выключэння з гарадоў РП быў хоць раз заваяваны ворагам.

Краіна ідзе да заняпаду. Паміж магнатамі - спрэчкі. Кожны з іх паасобку нажыўся на вайне, а лёс краіны іх не турбуе.

Непамерны прыгнёт выклікае народныя хваляванні. На Беларусі – паўстанне пад кіраўніцтвам Вашчылы (1740-1744) ў Крычаўскім старостве, хваляванні на Палессі, у Слоніме, у Шаўляйскай эканоміі, на Украіне (Каліівшчына).

Аднак XVIII ст – гэта і ўсталяванне ідэй Асветніцтва. Спецыфіка на Беларусі – накіраванасць супраць неабмежаванай улады магнатаў і каталіцкай рэакцыі. На палітычную арэну выходзіць новы тып – шляхціц-патрыёт, адукаваны члавек, грамадзянін. Адбываецца рэформа школы: дакладныя навукі, прыродазнаўства выцясняюць тэалогію, латынь. Адкрываюцца новыя школы.

Перамены ў эканоміцы – будаўніцтва дарог, канала Агінскага. Развіццё мануфактур. Мастацтвы (налібокскае шкло, слуцкія паясы).

І тут – ускладненне знешнепалітычнай абстаноўкі. 1764г. – Кацярына ІІ і прускі кароль Фрыдрых ІІ тайна падпісваюць дамову, што поўдуць на крайнія меры (выкарыстанне зброі), калі трэба будзе абараніць РП ад радыкальных змен яе дзяржаўнага ладу і асноўных законаў. К.Маркс: “Сусветная гісторыя не ведае іншага пакта падобнай подласці: дзве дзяржавы заключылі саюз, каб перашкодзіць трэцяйвылечыць яе унутраныя язвы””. Потым да гэтых дзвюх далучылася і Аўстрыя. 1772 – першы падзел РП. А ў гэты час – ідэі французскай рэвалюцыі вядуць да палітычных рэформаў: 1791 – новая канстытуцыя (апека дзяржавы над сялянамі, смяротная кара для шляхціца за забойства селяніна, гарантаваныя дагаворы паміж землеўладальнікамі і сяланамі). Маркс высока ацаніў гэту канстытуцыю: “сусветная гісторыя не ведае другога прыкладу высакародства высакароднага саслоўя”. Кацярына ІІ вырашае расправіцца з рэвалюцыяй у Еўропе. Арыстакратыя ідзе на змову з ёй.Польскі кароль не супраціўляўся і пайшоў на перагаворы. 1793 – ІІ падзел РП. Шляхта вырашае даказаць вернасць радзіме са зброяй у руках, 1794 у Кракаве ўспыхвае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэуша Касцюшкі (ганаровы грамадзянін Францыі, ураджэнец Беларусі). Аднак сіламі рускай, прускай і аўстрыйскай армій паўстанне задушылі. Касцюшка трапіў у палон. 1795 –ІІІ падзел.

Т.ч. РП была на мяжы буржуазнай рэвалюцыі, але ў выніку трох падзелаў на нейкі час увогуле знікла з карты Еўропы. Галоўнае, што яна здабыла - гэта гонар народа. Гэта і дазволіла ёй адрадзіцца.

Моўная сітуацыя на Беларусі: суіснаванне дзвюх моў. Сяляне, шляхта, магнаты па-рознаму валодалі імі і па-рознаму да іх ставіліся. (Гл. А.Мальдзіс. “На скрыжаванні...”).

29 жніўня 1696 – канфедэрацыя ўсіх саслоўяў РП забараніла весці справаводства на беларускай мове. Апошняя друкаваная кніга па-беларуску ў 1722 (уніяцкі зборнік “Збор выпадкаў”). Мастацкія – творы нізкіх жанраў. Лацінка. Кірыліца. 18 стагоддзе заняпад старабеларускай мовы і адначасова зараджэнне новай беларускай мовы на народнагутарковай аснове.

ХVІІІ ст.

З гэтага часу (адносна папярэдняга) захавалася мала пісьмовых помнікаў, хоць у апошні час іх кола “дзякуючы інтэнсіўным пошукам даследчыкаў пачало прыкметна пашырацца ” (Шак., Аб перыядызацыі...). Мова іх у асноўных рысах набліжалася да жывой. БЛМ не мела магчымасці развівацца і ўдасканальвацца (мова удасканальваецца ўжываннем). Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) на беларускіх землях дзяржаўнай, афіцыйнай становіцца руская мова. У такіх умовах БЛМ занепадае.

ІV. Новая беларуская літаратурная мова (канец ХVІІІ ст. - ХІХ ст.).

 

Новы этап у вывучэнні беларускай мовы пачынаецца з ХІХ стагоддзя, калі ў тагачасным грамадстве ўзрасла цікавасць да этнаграфіі беларускага народа і яго дыялектаў. Але многія даследчыкі схільныя пачынаць гэты перыяд з апошніх дзесяцігоддзяў ХVІІІ ст., г.зн. з часу стварэння драматычных твораў, напр., “Камедыя” Каятана Марашэўскага” (1787) і пад. Ужо з 18 ст. – арфаграфія і граматычны лад, адышоўшы ад традыцыйных напісанняў, паслядоўна абапіраліся “на асаблівасці народнай мовы ў яе тым ці іншым дыялектным праяўленні”.

У канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. у Еўропе развіваюцца параўнальныя прыродазнаўчыя дысцыпліны, назіраецца росквіт розных жывых літаратурных моў, актывізуецца стварэнне перакладных слоўнікаў; была адкрыта старажытнаіндыйская мова санскрыт, актыўна вялася практычная работа па напісанні граматык і слоўнікаў розных моў. Усё гэта з’явілася перадумовамі для ўзнікнення параўнальна-гістарычнага мовазнаўства (кампарытывістыкі).

Развіццё параўнальна-гістарычнага мовазнаўства спрыяла абуджэнню цікавасці грамадскасці і лінгвістаў, у прыватнасці, да розных народаў і іх моў. Адной з такіх моў і была беларуская. Цікавасць да беларускай мовы абудзілі і палітычныя прычыны. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь была аб’яднага з Расіяй, увайшла ў склад Расійскай імперыі. Гэта гістарычная падзея мела моцны ўплыў на развіццё грамадскай думкі, асветы беларускага народа. Інтэлігенцыя Беларусі пачала праяўляць цікавасць да дасягненняў рускай культуры і навукі. Грамадскасць Расіі таксама зацікавілася гісторыяй, навукай, мовай народа, які быў далучаны да Расіі. Узніклі спрэчкі, хто такія беларусы і якой мовай яны карыстаюцца. Вырашэннем гэтага пытання заняўся царскі ўрад. Было заяўлена, што Расія вярнула сабе частку сваіх земляў, якія некалі страціла. Польскі ж бок сцвярджаў, што Беларусь – частка Польшчы, беларуская мова – дыялект польскай. Такім чынам, самастойнасць Беларусі і беларускай мовы адмаўлялася абодвума бакамі. Назва “Беларусь” таксама афіцыйна не выкарыстоўвалася, замест яе выкарыстоўваліся назвы “Западнорусский край” і “Северо-Западный край”. У адносінах да беларускага народа праводзілася антынародная палітыка, ажыццяўляліся меры, накіраваныя на русіфікацыю, на знішчэнне думкі пра існаванне Беларусі як асобнага нацыянальнага рэгіёна са сваім гістарычнымі, культурнымі і моўнымі асаблівасцямі.

Ва ўмовах афіцыйнага непрызнання беларусаў як самастойнай нацыі абмяжоўваліся і сферы выкарыстання беларускай мовы. Адразу ж пасля далучэння на заходнія губерніі (Беларусь) пашырыўся указ Пятра І ад
1720 г., згодна з якім, забаранялася друкаваць кнігі на якой-небудзь мове, акрамя расійскай. Кацярына ІІ адкрыта ставіла мэту знішчыць са свядомасці мясцовага насельніцтва шкодную думку пра якія-небудзь адрозненні беларускага і ўкраінскага народаў ад расійскага. Ва ўмовах татальнай русіфікацыі беларуская мова, на якой у папярэднія часы была створана багатая літаратура, засталася толькі сродкам побытавых зносін вясковага насельніцтва.

Усё гэта адмоўным чынам адбівалася на вывучэнні беларускай мовы, магчымасцях стварэння літаратуры на ёй і нават магчымасці яе існавання. Сярод мовазнаўцаў існавалі процілеглыя меркаванні і погляды на беларускую мову. Адны з іх, знаходзячыся ў межах звыклых уяўленнях і стэрэатыпаў, лічылі беларускую мову дыялектам велікарускай або польскай мовы (У.Даль, В. Багародзіцкі, А.Будзіловіч, І.Лапо, А.Сабалеўскі, І.Сразнеўскі, А.Патабня і інш.). Іншыя даследчыкі (С.Ліндэ, Я.Чачот, М.Надзеждзін, М.Максімовіч, К.Калайдовіч, П.Шпілеўскі, З. Даленга-Хадакоўскі, Дз.Языкаў) разглядалі беларускую мову як самастойную і заклікалі вывучаць яе.

Падставай лічыць беларускую мову дыялектам польскай або рускай даследчыкі лічылі супадзенне некаторых з’яў беларускай мовы з польскай або рускай. Але ж наяўнасць такіх супадзенняў абсалютна натуральная ва ўмовах геаграфічнай блізкасці і генетычнай роднаснасці, такія мовы не могуць не мець агульных рыс. Грунтоўнае ж і аб’ектыўнае вывучэнне беларускай мовы выяўляла наяўнасць у ёй вялікай колькасці спецыфічных, адметных і непаўторных рыс. Акрамя таго, вызначаючы статус мовы, нельга не ўлічваць асаблівасці гістарычнага развіцця народа, што памылкова рабілі многія тагачасныя лінгвісты.

У першай палове ХІХ ст. некаторыя вучоныя, пераважна польскія, пачынаюць праяўляць цікавасць да гісторыі, вуснай народнай творчасці, мовы беларускага народа, імкнучыся выявіць адметнасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Многія з іх рабілі гэта з мэтай даказаць, што беларуская мова – дыялект польскай. Аднак сярод даследчыкаў былі і такія, якія пераконваліся ў тым, што беларускі народ – самастойная этнічная адзінка са сваёй мовай, культурай, гісторыяй. Такім чынам узніклі меркаванні пра тое, што беларуская мова самастойная сярод іншых славянскіх моў.

Асноўныя сілы даследчыкаў беларускай гісторыі, культуры і мовы ў першай палове ХІХ стагоддзя канцэнтраваліся ў Вільні. Віленскі універсітэт адыгрываў важную ролю ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Так, у 1817 годзе ўзнікла арганізацыя філаматаў, актыўнымі членамі якой былі А.Міцкевіч, Т.Зан, Я.Чачот, У.Ходзька і іншыя. Яшчэ актыўна вяліся спрэчкі аб самастойнасці беларускай мовы, калі А. Міцкевіч на лекцыі па славянскай літаратуры
21 студзеня 1842 года ў Парыжы сказаў: “На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-русінскай, размаўляе каля 10 мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана”. Такое ж цвёрдае перакананне было і ў Яна Чачота.

У першай палове ХІХ стагоддзя і з боку расійскай грамадскасці рабіліся захады да вывучэння Беларусі, яе культуры і мовы, але гэтыя спробы былі выпадковымі. Заснаванае ў 1811 годзе пры Маскоўскім універсітэце “Общество любителей российской словесности”, прыняўшы
25 кастрычніка 1819 года пастанову “О пользе собирания провинциальных слов”, надрукавала ў сваіх працах побач з рускімі некалькі беларускіх матэрыялаў. Перадавая грамадскасць ХІХ ст. добразычліва ставілася да беларускага народа, да яго мовы, культуры, гісторыі. Сярод іх былі такія дзеячы рускай культуры, як А.С.Пушкін, В.Р.Бялінскі, А.І.Герцэн, М.А.Дабралюбаў, М.Г.Чарнышэўскі, М.Бакунін, а таксама Т.Нарбут, У.Сыракомля і іншыя.

У выключна неспрыяльных умовах ХІХ ст. адраджалася беларуская нацыянальная літаратура. Нацыянальныя інтарэсы беларускага народа былі сфармуляваны ў газеце “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў К.Каліноўскі і яго паплечнікі напярэдадні і падчас паўстання 1863 года. Пасля разгрому паўстання ўстанавіўся паліцэйскі рэжым. Царскі ўрад распрацаваў цэлую праграму мерапрыемстваў, накіраваных на “обрусеніе Северо-Западного края”, на “водвореніе русского элемента” ў ім, на выкараненне ўсялякіх праяў нацыянальнай свядомасці беларускага народа і падаўленне яго імкненняў развіваць нацыянальную культуру і літаратуру на роднай мове. На беларускай мове можна было толькі друкаваць фальклорныя матэрыялы і гістарычныя дакументы і помнікі. Забараняўся ўвоз кніг, выдадзеных за мяжой.

Адносіны інтэлігенцыі. Аляксей Ів. Сабалеўскі, 1887, рэцэнзія на працу Карскага “Обзор звуков і форм..”: “Сучасныя беларускія гаворкі не маюць літаратурнай апрацоўкі, і, бясспрэчна, аб гэтым няма падстаў шкадаваць”. Бяссонаў, збіральнік фальклору і этнограф: “Беларуская вусная народная гаворка ніколі не будзе мовай літаратурнай, пісьмовай і кніжнай”. Т.ч. не толькі абвяргалі наяўнасць беларускай мовы, але і адмаўлялі ёй у будучым.

Такі ўціск прывёў да таго, што літаратурнае жыццё, якое актывізавалася к 60-м гг, замарудзілася.

Ажыўленне наступіла ў к. 80-х п. 90-х гг. у сувязі з ростам вызваленчага руху ў Расіі. Фактычна з 90-х гг і пачынаецца непарыўнае развіццё беларускай літаратурнай мовы. Так, за мяжой выдаецца зб. Ф.Багушэвіча “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”. Актыўна гаварыў пра неабходнасць захавання і адраджэння беларускай мовы Ф.Багушэвіч, у прадмове да зборніка “Дудка беларуская” (Кракаў, 1881) пад псеўданімам Мацей Бурачок ён горача абараняў правы беларускага народа і яго мовы на самастойнасць. 1891 – зб.вершаў Я.Лучыны “Вязанка”, брашура “Дзядзька Антон або гутарка аб усім, што баліць, а чаму баліць не ведаем”. У др.п. ХІХст працуюць такія беларускія пісьменнікі, як Адам Гурыновіч, Альгерд Абуховіч, Фелікс Тапчэўскі. Але іх творы пры жыцці аўтараў не былі надрукаваны.

Мова. Адсутнасць строгай рэгламентацыі ў адборы моўнага матэрыялу пры недастатковай распрацаванасці літаратурных норм дазваляла пісьменнікам праяўляць пэўную адвольнасць у выкарыстанні сродкаў роднай мовы і суседніх моў. Свой адбітак накладвалі індывідуальны густ пісьменніка, яго погляд на задачы літаратурнай дзейнасці, на ролю роднай мовы. Многім тагачасным творам уласціва моўна-стылістычная неўпарадкаванасць.

Нельга ставіць у адзін рад творы Ф.Багушэвіча, які лепш за ўсіх сучаснікаў здолеў перадаць склад жывой народнай гаворкі, і творы Алены Пчолкі, Ельскага, Марыі Косіч, якія знарок зніжалі мову да грубага натуралізму.

Друкаванае беларускае слова абмяжоўваецца толькі мастацкай літаратурай і публіцыстыкай. Гэта быў час пошукаў і спроб на шляху стварэння нацыянальнай літаратуры і нацыянальнай мовы.

Для таго, каб падняць нацыянальную мову на неабходную вышыню, узбагаціць яе выяўленчыя сродкі, замацаваць яе нормы патрабаваліся спрыяльныя умовы, якія стварылі б магчымасці для ўсебаковага прымянення мовы народа ў самай разнастайнай па характару літаратуры, у розных сферах грамадска-палітычнага і культурнага жыцця. Патрэбна была праверка на практыцы ў творчай дзейнасці майстроў слова і дзеячаў культуры агульнапашыраных моўных рыс.

Усё гэта будзе ў ХХ ст.

 


Дата добавления: 2015-10-28; просмотров: 175 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ПРИГОРОДНЫЕ МАРШРУТЫ| Может - нет, а может - да

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)