Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Жыцце даецца, кааб жыцце тварыць

Читайте также:
  1. Палитычнае жыцце ВКЛ

Анатоль Вярцінскі адносіцца да пасляваеннага пакалення паэтаў. Ён з*яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Песня пра хлеб», «Тры цішыні», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». Кожная з кніг паэта — сведчанне яго таленту, глыбокага разумення сэнсу жыцця, актыўнага пошуку высокага ідэалу, гармоніі. Сваё жыццёвае крэда паэт сфармуляваў так: «Для чалавека мала проста ненавідзець. Для чалавека мала проста любіць. Для чалавека мала быць проста сумленным. I проста чалавечным мала быць для чалавека. Чалавек яшчэ павінен адчуваць адказнасць за лёс другіх людзей, жыць для другіх, змагацца за агульныя інтарэсы і ідэалы».

Многія радкі вершаў А. Вярцінскага створаны пад уплывам вуснай народнай творчасці і ўспрымаюцца як афарызмы. Напрыклад: «Нашто бяссрэбранікам серабро — пасрэдных людзей пасрэднік», «Не ўсе хочуць быць добрымі, ды хочуць усе дабраты», «Расстаёмся з самімі сабою — нехта з боем, а нехта без бою», «Самае лепшае свята на зямлі, калі яго спраўляюць двое…» Але хацелася б усё ж такі завастрыць увагу на верш са зборніка «Ветрана» і разгадаць сэнс яго выказвання.

Аўтар заклікае нас, чытачоў, да натхнёнага стварэння нашага жыццёвага шляху. Так, сапраўды. Жыццё нам даецца ўсяго адзін раз. І кожны з нас жыве менавіта так, як сам задаволіць, бо наш шлях залежыць ад нас саміх:

«….Каб светла-залатую яго ніць

Віць і далей - любоўю, справай дзейнай

Ды словам, што ад справы неаддзелена…».

Прытым, імкнучыся да чагосьцi, трэба ісці акуратна, дробнымі крокамi, не робячы няправільных рухаў. Часам з-за сваіх мэтаў мы не заўважаем нікога, робячы камусьці балюча. Але Вярцінскі заклікае нас тварыць жыццё з любоўю. Думаю, любоў гэтая павінна праяўляцца не да самога сябе, але і ў адносінах да навакольных. Таксама і справы, і словы павінны быць прыемнымі для навакольных. На добрай глебе вырасце добрае насенне. І тады мір будзе квітнець, дзякуючы табе!

І, калі жыццё будзе пражыта, пра цябе абавязкова ўспомняць. І будуць памятаць калі не заўсёды, то доўга. Менавіта гэта хацеў сказаць аўтар, зыходзячы з радкоў: «... Што потым Зоркай ў вяках гарыць...».

Лірычны герой многіх твораў Анатоля Вярцінскага — няўрымслівы «дзівак-чалавек», які імкнецца да ўдасканалення навакольнай рэчаіснасці, не заўсёды задаволены вынікамі сваёй дзейнасці, марыць аб «цярністых шляхах з іх круцізною, з іх небяспечнай загадкаю».

Верай у перамогу дабра, гармоніі на зямлі напоўнена паэма А. Вярцінскага «Колькі лет, колькі зім». Розныя буры і стыхіі, якія праляталі над планетай, стараліся прыдаць жыццю неўладкаванасць, унесці ў яго дысгармонію. Але нязменна планета рухалася па шляху абнаўлення, перамагаючы зло:

Чутна: вярнулася птушка з выраю,

лесню спявае сваю ціхамірную.

Звісаюць з нябес да ўлоння зямскога

плады залатыя жыцця... Перамога

Перамаглі: гармокія — тлум,

добрая воля — гвалт і глум,

святло — карычневую чуму,

вясна — зіму.

Творам А. Вярцінскага ўласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, аналітычнасць. Паэт асэнсоўвае вечныя праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця, услаўляе духоўную веліч чалавека,

выкрывае абыякавасць і самазадаволенасць. У вершах яго можна знайсці мастацкае тлумачэнне такіх катэгорый, як дабро, праўда, шчасце, ісціна. Сапраўднае шчасце для паэта «не ружова-наіўнае, як першы веснавы цвет», а «сурова-зімняе, што знаходзіць свой шлях у муках і баях». Праўда

— гэта тое, што «відавочна, што можна ўбачыць і ўчуць, што можна сэрцам адчуць». А. Вярцінскі «хлуснёю называе хлусню, а мітуснёю — мітусню, нядоўгае — нядоўгім, нядобрае — нядобрым, нячыстае — нячыстым,

злачыннае — злачынствам».

У складаны час апярэдадні XXI ст. паэт, на думку А. Вярцінскага, павінен «гаварыць пра сябе як пра час і пра час — як пра сябе, гарэць у вершах усёй сваёй чалавечай сутнасцю», садзейнічаць дасягненню кожным чалавекам «высокага неба ідэала». Разважаючы над мінулым і сённяшнім жыццём чалавецтва, паэт у адным з апошніх вершаў зборніка «Ветрана» сцвярджае:

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

Маральны самы, самы натуральны

пачатак гэты вось жыццёстваральны.

Інакш — якая ад жыцця карысць?

Тварыць!

Жыццё дасцца, каб жыццё тварыць,

Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, —

Тварыць!

Тэма радзимы

Сучасная беларуская паэзія нараджаецца з жыцця і адлюстроўвае яго ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці. Яна ўсё глыбей пранікае ў сутнасць чалавека, паказвае адзінства яго з навакольным светам. Паэты, якія пішуць «у рытме свайго сэрца, зямлі і падзей», імкнуцца ўвасобіць у словах, у гуках усё лепшае, што ёсць у чалавеку. Пры гэтым — у чалавеку звычайным, радавым. Яны раскрываюць яго духоўныя магчымасці, сцвярджаюць адзінства праўды, дабра і прыгажосці.

У творчасці сучасных беларускіх паэтаў значнае месца займае тэма працы. Героем многіх твораў з'яўляецца чалавек працы — прадстаўнік самых розных прафесій і спецыяльнасцей. Сялянскую працу паэтызуюць А. Вярцінскі («Маці пячэ хлеб»), Г. Кляўко («Полудзень у полі»), Р. Семашкевіч («Дзесьці ў полі ляскоча падвода...»), М. Засім («Родная зямліца»), Е. Лось («Жніво»). Пра майстэрства вясковых ткачых па-сапраўднаму паэтычна расказала В. Коўтун у вершы «Жанчыны ткуць». На думку многіх паэтаў, у працы выпрабоўваюцца і сцвярджаюцца лепшыя якасці чалавека; яна выхоўвае чалавека, гартуе яго дух, надае мужнасць.

Не змяншаецца зацікаўленасць сучаснай паэзіі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Боль і горыч ад панесеных народам велізарных чалавечых страт трывожыць сумленне М. Лужаніна («Марш несмяротнасці»), Н. Гілевіча («Заручыны»), П. Прыходзькі («Скрыжаванні»), П. Макаля («Поле»), А. Вярцінскага («Іх апошняя воля»), Ю. Свіркі («Мадонна»), Я. Янішчыц («Абеліск»), Р. Варавіковай («У час прагулкі з бацькам»), А. Жыгунова («Прыходзяць да мяне штодзекь...»), У. Карызны («Бацька»).


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 4295 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Десять поводов для счастья| Грамадзянскае абвінавачанне сталінізму гучыць у радках С. Грахоўскага («Споведзь»), П. Пруднікава («Познія ягады»), А. Звонака, В. Супруна.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.013 сек.)