Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Палитычнае жыцце ВКЛ

Читайте также:
  1. Жыцце даецца, кааб жыцце тварыць

Унутрыпалітычнае жыццё ВКЛ складалася пад уздзеяннем розных фактараў: барацьбы за ўладу паміж прадстаўнікамі літоўскай дынастыі, літоўскага ўплыву на заходнерускія землі, а таксама пад уздзеяннем узнікаўшых у выніку гэтага супярэчнасцей на этнічнай, рэлігійнай, маёмаснай і прававой аснове. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага вялікакняжацая ўлада ў ХІV–ХVІ стст. не раз апынялася ў палітычным крызісе, што пагражала распадам дзяржаве.
На першым часе пасля ўваходу заходнерускіх зямель у склад ВКЛ яшчэ захоўвалася іх адносная самастойнасць, унутраны лад і самабытнасць. Нашчадкі рускіх князёў дынастыі Рурыкавічаў, якія засталіся на сваіх месцах, прадаўжалі кіраваць мясцовымі грамадствамі разам са сваімі баярамі.
ВКЛ ў ХІV ст. прадстаўляла па сутнасці кангламерат паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб’яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе ВКЛ.
Паступова сітуацыя пачала змяняцца не на карысць беларускіх і іншых заходнерускіх княстваў. Гэта было выклікана шэрагам прычын: барацьбой за ўладу ў ВКЛ пасля смерці Гедыміна, імкненнем вялікакняскага прастолу да цэнтралізацыі дзяржавы, спробамі ўмацаваць пануючае становішча ў ёй літоўскіх феадалаў, падарваць былую ролю і значэнне старажытнарускай дынастыі. Апошняе дасягалася рознымі спосабамі, у тым ліку вялікую ролю адыграла і сістэма зямельных падараванняў, якой надавалася важнае палітычнае значэнне. Гедымін яшчэ пры жыцці раздаваў сынам нанова далучаныя землі на правах удзельнага княжання. Пасля яго смерці ВКЛ было падзелена на восем удзелаў.
Насаджэнне літоўскага землеўладання мела на мэце пашырыць сацыяльную базу вялікакняскай улады, прывязаць славянскія землі шчыльней да цэнтра. Але павелічэнне прыватных уладаняў прыводзіла да змяншэння ўласных княжацкіх уладанняў (гаспадарчага дамену). А гэта скарачала матэрыяльную аснову яго ўлады ўнутры краіны. У той жа час узвышэнне эканамічнай ролі буйнога літоўскага баярства вяло да ўзвышэння яго палітычнай ролі, што, у сваю чаргу, замацоўвала федэратыўныя тэндэнцыі ў структуры дзяржавы.
Але закладзены з самага пачатку існавання ВКЛ вялікі хіб у бок федэралісцкіх пачаткаў не мог не выклікаць у вялікакняскай улады ўзнікнення супрацьлеглай тэндэнцыі ў палітыцы – да цэнтралізацыі.
Правесці яе ў жыццё спрабавалі нашчадкі Гедыміна. Барацьба цэнтралісцкіх і федэратыўных пачаткаў пранізвае ўсё ўнутрыпалітычнае жыццё ВКЛ у ХІV–ХVІ стст. Вынікам гэтай барацьбы і былі крызісы дзяржаўнай улады, што пагражалі распадам дзяржаве.
Першы крызіс узнік неўзабаве пасля смерці Гедыміна (1341 г.). Ён завяшчаў вялікакняскі прастол свайму сярэдняму любімаму сыну Еўнуту. Гэта не прыйшлося даспадобы яго старэйшым братам, ды і па палітычных якасцях Еўнут быў не на вышыні. У выніку браты адмовіліся падпарадкавацца яго ўладзе. Дзяржава знаходзілася на мяжы распаду, што адразу скарысталі суседзі: польскі кароль, два нямецкіх Ордэны. Крытычная сітуацыя скончылася дзяржаўным пераваротам. У змову ўвайшлі два найбольш моцных братоў Еўнута: Альгерд і Кейстут. Еўнут быў звергнуты. На вялікакняскі прастол быў узведзены Альгерд, які паабяцаў дзяліць з Кейстутам пароўну ўладу. Тэрыторыя дзяржавы была падзелена на дзве вялікія часткі: уся ўсходняя была пад уладай Альгерда, заходняя належала Кейстуту. У ВКЛ склаўся своеасаблівы дуалізм вярхоўнай улады, які падпарадкаваў астатніх Гедымінавічаў. Саюз двух князёў аказаўся надта моцным дзякуючы іх уладанням, асабістым якасцям і асабістаму сяброўству.
Новы палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Згодна з папярэдняй дамоўленасцю з Кейстутам, пасля смерці братоў іх месцы на тронах павінны былі заняць іх любімыя сыны: Ягайла замест Альгерда, Вітаўт замест Кейстута.
Таму пры падтрымцы Кейстута на вялікакняскі прастол быў узведзены Ягайла. Ён, як і бацька, галоўнай мэтай сваёй ставіў стварэнне трывала аб’яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы, што адпавядала інтарэсам і літоўскай арыстакратыі. Але гэтая задача была для Ягайлы надта няпростай па трох прычынах. Па-першае, напачатку рэальную ўладу Ягайла меў толькі на тэрыторыі свайго бацькі, Альгерда. Па-другое, у Ягайлы існавалі і праблемы дынастычнага характару. Андрэй Полацкі, як старэйшы сын Альгерда, прэтэндаваў на вялікакняскі прастол. Па-трэцяе, узмацнялася апазіцыя з боку заходнерускіх княстваў, якія былі не задаволены палітыкай цэнтралізацыі і былі супраць ідэі поўнага палітычнага зліцця з Літвой.
У заходнерускіх княствах выспяваў шырокі грамадска-палітычны рух, скіраваны супраць умацавання ўлады вялікага князя літоўскага. Узначаліў гэты рух на першым этапе Андрэй Полацкі. Дзеля барацьбы з Ягайлам ён уступае ў саюз з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам Данскім. Яго саюзнікамі сталі таксама смаленскі князь, Вялікі Ноўгарад і Лівонскі Ордэн. Андрэй Альгердавіч пагражае вайной Літве. У той жа час паміж Ягайлам і Кейстутам разгарэлася барацьба, і ў 1381 г., выкарыстоўваючы барацьбу вялікага князя за Полацк, Кейстут захапіў вярхоўную ўладу ў дзяржаве. Наступіў новы палітычны крызіс.
Праз год, узяты ў палон Ягайлам у Крэўскім замку, Кейстут быў задушаны ў цямніцы.
Яшчэ адзін фактар супрацьстаяў стварэнню цэнтралізаванай дзяржавы – гэта ўзмацненне прыхільнасці ў заходнерускіх княстваў да Масквы. Яе значэнне як буйнога цэнтра і ўмацавальніка паўночна-усходняй Русі ўзрастае. Гэта сур’ёзна непакоіла літоўскіх феадалаў. У выніку ВКЛ уступіла ў перамову аб саюзе з Масквой праз шлюб Ягайлы з дачкой Дзмітрыя Данскога. Праект пагаднення прадугледжваў, што Ягайла стане васалам Дзмітрыя. Літоўскія князі палічылі такі саюз небяспечным для сябе і адхілілі яго.
Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі, і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі, і тады ён робіць стаўку на Польшчу. К канцу ХІV ст. складаюцца ўмовы збліжэння ВКЛ і Польшчы. Гэтага вымагала агульная знешняя небяспека – агрэсія Тэўтонскага Ордэна. У будучым саюзе кожны бок меў яшчэ і свой унутраны інтарэс. Ягайла хацеў у Польшчы атрымаць падтрымку ў барацьбе з палітычнай апазіцыяй ў заходнерускіх землях, умацаваць уладу (сын Кейстута Вітаўт рыхтаваўся да барацьбы за ўладу), а таксама працягваць экспансію на Русь, каб пашырыць крыніцы даходаў і ўмацаваць матэрыяльную падставу для сваёй улады. Польскія феадалы таксама пры дапамозе саюза з ВКЛ хацелі вырашыць некаторыя свае праблемы: засцерагчы сябе ад дужага і небяспечнага суседа, а таксама пашырыць свае ўладанні за кошт княства. Яны прэтэндавалі на Валынь, Падолію і Галіцкую Русь.
У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднання Літвы і Польшчы. На падставе іх 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад назвай Крэўскай уніі. З боку Літвы унію падпісаў Ягайла і яго браты Скіргайла, Нарыбут, Лінгвен і Вітаўт. Яны далі абяцанне назаўсёды далучыць свае землі, літоўскія і рускія, да Кароны Польскай. Ягайла абавязаўся прыняць каталіцтва разам з братамі і ўсімі сваімі падданымі.
У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава, быў абвянчаны з польскай каралевай Ядзвігай, затым каранаваны.
Унія была нічым іншым як інкарпарацыяй ВКЛ у Карону Польскую на “усе часы”. Самастойнае існаванне княства перапынялася.
Пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасць.
Пракаталіцкая палітыка Ягайлы адыграла ролю ў фарміраванні апазіцыі ўнутры ВКЛ, асабліва на беларускіх, украінскіх і рускіх землях. Ягайла 20 лютага 1387 г. выдаў грамату, у адпаведнасці з якой літоўскім феадалам дараваліся вялікія маёмасныя прывілеі і асабістыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва. На праваслаўных гэтыя прывілеі не распаўсюджваліся. Другой граматай (ад 22 лютага 1387 г.) была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі толькі ў выпадку пераходу апошніх у каталіцтва. Уладанні каталіцкай царквы вызваляліся гэтай граматай ад усіх падаткаў і павіннасцяў. Каталізацыя закранула ўжо інтарэсы не толькі вярхоў, але і шырокіх колаў праваслаўнага насельніцтва. Так узнік буйны грамадска-палітычны рух, які быў скіраваны супраць польска-літоўскай уніі і караля Ягайлы з яго унітарнай пракаталіцкай палітыкай.
Ізноў цэнтрам руху стаў Полацк. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч адмаўляецца ад прынясення прысягі на вернасць каралю Ягайле і Кароне Польскай, разам са смаленскім князем Святаславам Іванавічам становіцца на чале руху. Аднак Ягайлу ўдалося падавіць выступленні гэтых князёў. Войскі яго брата Скіргайлы асадзілі і ўзялі Полацк, Лукомль і іншыя гарады. Андрэй Альгердавіч быў узяты ў палон і адпраўлены ў Польшчу, а яго саюзнікі часткова знішчаны, часткова разагнаны.
На другім этапе рух узначаліў князь Вітаўт, сын Кейстута Гедымінавіча. Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389 г. па 1392 г. і была накіравана на адстойванне дзяржаўнага суверэнітэту ВКЛ. Жорсткая барацьба вялася з пераменным поспехам і скончылася заключэннем пагаднення 5 жніўня 1392 г. у маёнтку Вострава каля горада Ліды. Востраўскае пагадненне аб падзеле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам значна карэктавала Крэўскую унію. ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ж у саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем польскага караля. Вітаўт быў прызнаны вялікім князем літоўскім, яму былі вярнуты ўсе спадчынныя ўладанні: Трокі, Гародня, Бярэсце і Луцкая зямля. Вітаўт даў клятву быць верным каралю, каралеве і Кароне Польскай. Вітаўт спадзяваўся ўмацаваць свае пазіцыі ў ВКЛ з дапамогай цэнтралізацыі дзяржавы. Галоўную стаўку пры гэтым ён зрабіў на літоўскіх феадалаў. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыкі, ён зрабіў радыкальны крок: сілай зброі ліквідаваў сістэму спадчыннага надзельнага княжання. Інстытут княжання быў заменены інстытутам намесніцтва. Намеснікамі ў заходнерускія княствы прызначаліся прадстаўнікі цэнтральнай улады, пераважна літоўскага паходжання.
Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся новыя перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі, якая ў адрозненне ад Востраўскага пагаднення юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ, але ўсё роўна пад уладай польскага караля.
Апошняя спроба разарваць дынастычную унію была зроблена яшчэ праз 80 гадоў. Тады польскім каралём і вялікім князем літоўскім быў Жыгімонт І Стары (1506–1548 гг.). Вялікакняская літоўская рада адправіла да яго пасольства ў 1526 г. з прапановай з’явіцца ў Вільню для вырашэння неадкладных спраў і адпусціць свайго сына Жыгімонта Аўгуста для заняцця літоўскага прастолу.
Кароль выканаў просьбу вялікакняскай ўлады, але ж зрабіў гэта на карысць Польшчы. У 1529 г. ён прывёз 9-гадовага каралевіча ў Вільню, дазволіў урачыста абвясціць яго Вялікім князем, але на каранацыю яго не згадзіўся і звёз яго ў Польшчу. І толькі ў 1544 г. у адказ на настойлівыя патрабаванні вялікалітоўскіх паслоў на Берасцейскім сейме, кароль пагадзіўся адпусціць у Вільню свайго сына, куды ён і адправіўся прама з сейму. У Вільні ён сеў на вялікакняскі прастол і кіраваў дзяржаўнымі справамі пры дамамозе вялікакняскай рады. Калі ў лютым 1548 г. кароль Жыгімонт І Стары памёр, агульным гаспадаром для Польшчы і ВКЛ стаў Жыгімонт ІІ Аўгуст (1548–1572 гг.).

 


 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 228 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Обмундирование.| Сацыяльна-эканамичнае рызвицце вкл

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)