Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Раздзел першы. Сям'я Рабінзона. — Уцёкі з бацькоўскага дому.

РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ. Рабінзон трапляе ў палон. — Уцёкі. | РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЕРТЫ. Сустрэча з дзікунамі | РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ. Рабінзон селіцца ў Бразіліі. — Ён зноў выпраўляецца ў мора. — Карабель яго церпіць крушэнне. | РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ. Рабінзон на бязлюднай выспе. — Ён здабывае рэчы з карабля і будуе сабе жытло. | РАЗДЗЕЛ СЁМЫ. Рабінзон на наваселлі. — Каза і казлянё. | РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ. Каляндар Рабінзона. — Рабінзон уладкоўвае сваё жытло. | РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ. Дзённік Рабінзона. — Землятрус. | РАЗДЗЕЛ ДЗЕСЯТЫ. Рабінзон забірае рэчы з карабля. — Хвароба і туга. | РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ. Рабінзон працягвае даследаваць выспу | РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ. Рабінзон вяртаецца ў пячору. — Палявыя работы. |


Даніэль Дэфо

“Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза”

Змест

РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ. Сям'я Рабінзона. — Уцёкі з бацькоўскага дому. 1

РАЗДЗЕЛ ДРУГІ. Першыя прыгоды на моры.. 1

РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ. Рабінзон трапляе ў палон. — Уцёкі. 1

РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЕРТЫ. Сустрэча з дзікунамі 1

РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ. Рабінзон селіцца ў Бразіліі. — Ён зноў выпраўляецца ў мора. — Карабель яго церпіць крушэнне. 1

РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ. Рабінзон на бязлюднай выспе. — Ён здабывае рэчы з карабля і будуе сабе жытло. 1

РАЗДЗЕЛ СЁМЫ. Рабінзон на наваселлі. — Каза і казлянё. 1

РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ. Каляндар Рабінзона. — Рабінзон уладкоўвае сваё жытло. 1

РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ. Дзённік Рабінзона. — Землятрус. 1

РАЗДЗЕЛ ДЗЕСЯТЫ. Рабінзон забірае рэчы з карабля. — Хвароба і туга. 1

РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ. Рабінзон працягвае даследаваць выспу. 1

РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ. Рабінзон вяртаецца ў пячору. — Палявыя работы. 1

РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ. Рабінзон вырабляе посуд. 1

РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ. Рабінзон будуе лодку і шые сабе новае адзенне. 1

РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ. Рабінзон будуе другую лодку, меншых памераў, і спрабуе аб'ехаць вакол выспы. 1

РАЗДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ. Рабінзон прыручае коз. 1

РАЗДЗЕЛ СЕМНАЦЦАТЫ. Нечаканая трывога. — Рабінзон умацоўвае сваё жытло. 1

РАЗДЗЕЛ ВАСЕМНАЦЦАТЫ. Рабінзон упэўніваецца, што на яго выспе бываюць людаеды 2

РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ. Дзікуны зноў наведваюць выспу Рабінзона. — Крушэнне карабля. 2

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ. Рабінзон робіць намер пакінуць сваю выспу. 2

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ. Рабінзон выратоўвае дзікуна і дае яму імя Пятніца. 2

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ. Рабінзон размаўляе з Пятніцай і павучае яго. 2

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ТРЭЦІ. Рабінзон і Пятніца будуюць лодку. 2

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЕРТЫ. Бітва з дзікунамі. — Рабінзон выратоўвае гішпанца. — Пятніца знаходзіць бацьку. 2

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЯТЫ. Новыя жыхары выспы. — Прыбыццё ангельцаў. 2

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ. Рабінзон сустракаецца з капітанам ангельскага карабля 2

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ СЁМЫ. Бойка з піратамі 2

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ. Капітан зноў становіцца камандзірам свайго карабля. — Рабінзон пакідае выспу. 2

 

РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ. Сям'я Рабінзона. — Уцёкі з бацькоўскага дому.

 

З самага ранняга дзяцінства я больш за ўсё на свеце любіў мора. Я зайздросціў кожнаму матросу, які выпраўляўся ў далёкае плаванне. Гадзінамі выстойваў я на марскім беразе і, не зводзячы вачэй, разглядаў караблі, якія праходзілі паблізу.

Маім бацькам гэта вельмі не падабалася. Бацька, стары хворы чалавек, хацеў, каб я быў важным чыноўнікам, служыў у каралеўскім судзе і атрымліваў вялікія грошы. А я марыў пра марскія падарожжы. Мне здавалася найвялікшым шчасцем вандраваць па морах і акіянах.

Бацька здагадваўся, што ў мяне ў галаве. Аднойчы ён паклікаў мяне да сябе і злосна сказаў:

— Я ведаю: ты хочаш уцячы з роднага дому. Гэта вар'яцтва. Ты павінен застацца. Калі ты застанешся, я заўсёды буду добрым бацькам, але не чакай дабра, калі ты ўсё-такі надумаешся ўцячы! — Голас у бацькі задрыжаў, і ён ціха дадаў: — Падумай пра сваю хворую маці... Яна не вытрымае разлукі з табою.

У вачах у яго заблішчалі слёзы. Ён любіў мяне і хацеў мне дабра.

Мне зрабілася шкада старога, і я цвёрда вырашыў застацца ў бацькавым доме і больш нават не думаць пра марскія падарожжы. Але — дарэмна! — мінула некалькі дзён, і ад маіх намераў нічога не засталося. Мяне зноў пацягнула да марскіх берагоў. Мне зноў пачалі сніцца мачты, хвалі, ветразі, чайкі, невядомыя краіны, агні маякоў.

Праз два-тры тыдні пасля гаворкі з бацькам я ўсё ж вырашыў уцячы. Улучыўшы момант, калі маці была вясёлая і спакойная, я падышоў да яе і пачціва сказаў:

— Мне ўжо васемнаццаць гадоў, і ў гэтым узросце позна ўжо вучыцца судовай справе. І калі б я нават і паступіў куды-небудзь на службу, праз некалькі дзён я ўсё роўна збег бы ў далёкія краіны. Мне так хочацца пабачыць чужыя краі, пабыць і ў Афрыцы і ў Азіі! А калі я нават і вазьмуся за якую-небудзь справу, у мяне ўсё роўна не хопіць цярпення давесці яе да ладу. Прашу вас, угаварыце бацьку пусціць мяне ў мора, няхай сабе ненадоўга — толькі для спробы; калі жыццё марака будзе не да спадобы мне, я вярнуся дадому і больш нікуды не паеду. Няхай бацька пусціць мяне па добрай волі, таму што інакш я вымушаны буду пакінуць родны дом без дазволу.

Маці вельмі ўзлавалася на мяне і сказала:

— Я дзіўлюся, што ты не выкінуў гэтага з галавы пасля гаворкі з бацькам! Бацька ж патрабаваў ад цябе, каб ты раз і назаўсёды забыў пра чужыя краіны. А ён лепш за цябе разумее, якой справай табе займацца. Вядома, калі ты хочаш згубіць сябе, едзь хоць зараз, толькі ведай, што мы з бацькам ніколі не дамо згоды на твае падарожжы. І дарэмна ты спадзяваўся на маю помач. Не, я ні словам не абзавуся бацьку пра твае бязглуздыя выдумкі. Я не хачу, каб потым, калі мора давядзе цябе да жабрацтва і пакут, ты мог папракнуць сваю маці за тое, што яна давала табе патачку.

Потым, праз многа гадоў, я даведаўся, што маці ўсё ж перадала бацьку нашу гаворку — ад слова да слова. Бацька быў засмучаны і адказаў ёй, цяжка ўздыхнуўшы:

— Не разумею, чаго яму не хапае? На радзіме ён здолеў бы без цяжкасцей дабіцца поспеху ў сваёй рабоце і шчасця. Мы хоць і небагатыя людзі, але сякія-такія сродкі ў нас ёсць. Ён можа жыць разам з намі, не маючы ні ў чым патрэбы. А калі ўжо ён наважыўся падарожнічаць, то зведае цяжкія нягоды і пашкадуе, што не паслухаў бацьку. Не, я не магу пусціць яго ў мора. Далёка ад радзімы ён будзе ў самоце, і калі з ім здарыцца няшчасце, у яго не знойдзецца сябра, які б здолеў яго суцешыць. І тады ён будзе каяцца, ды будзе позна!

І ўсё роўна праз некалькі месяцаў я збег з роднага дому. Адбылося гэта так. Аднойчы я паехаў на некалькі дзён у горад Гуль. Там я сустрэў аднаго прыяцеля, які збіраўся плыць у Лондан на караблі свайго бацькі. Ён пачаў мяне ўгаворваць ехаць разам з ім, спакушаючы тым, што праезд на караблі нічога мне не будзе каштаваць.

І вось, не спытаўшыся ні ў бацькі, ні ў маці, — у нядобрую часіну! — 1 верасня 1651 года я на дзевятнаццатым годзе жыцця сеў на карабель, які плыў у Лондан.

Гэта быў дрэнны ўчынак: я пакідаў старых бацькоў, нават не падумаўшы над іх парадамі і забыўшы пра абавязак сына. І мне вельмі хутка давялося каяцца ў тым, што я нарабіў.

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 65 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
АТЛАНТИЧЕСКИЙ ОКЕАН| РАЗДЗЕЛ ДРУГІ. Першыя прыгоды на моры

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)