Читайте также: |
|
Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны.
Генерал Напалеон Банапрт ў 1804 г. стаў імператарам Францыі, ўстанавіў дыктатуру і пачаў войны. У пачатку Х1Х ст. Напалеон разграміў Прусію, Аўстрыю, Італію, Галандыю і падпарадкаваў іх сваей уладзе. На шляху да абсалютнага панавання ў Еўропе стаялі Расія і Англія.
На тэрыторыі Польшчы было створана Княства Варшаўскае. А 12 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона пераправілася праз Нёман і раёне Коўна і ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы. “Вялікая армія” мела ў прыграніччы амаль трохразавую колькасную перавагу над расійскімі войскамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы. З імі таксама ішлі палкі, сфарміраваныя з перайшоўшых на бок Напалеона шляхцічаў з Літвы і Беларусі. Князь Дамінік Радзівіл ужо 16 чэрвеня ўрачыста ўступіў у Вільню.
Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. 1-я і 2-я расійскія арміі (1-я-генерала Барклая де Толі -штаб знаходзіўся у Вільні), (2-я – генерала П.І. Баграціена –штаб у Ваўкавысску) адступалі ад заходніх граніц з мэтай злучэння. У чэрвені-ліпені адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Полацкам і у іншых месцах.
У абарончых баях пад Полацкам (мястэчка Клясціцы) вызначыўся адзін з лепшых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я.П. Кульнеў, атрад якога атрымаў перамогу над французамі. Будучы смяротна паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі крыжамі (узнагародамі), каб праціўнік не даведауся аб такой буйнай страце. Ядро, якім ён быў паранены, было пакладзена яму на магілу, што знаходзіцца на месцы апошняга бою генерала.
Пад Магілёвам (в. Салтанаўка) скаваў значныя сілы французаў корпус генерала М.М. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума няпоўнагадовымі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку.
У баях пад мястэчкам Мір вызначылася Надзея Дурава, якая з 1806 года, выдаўшы сябе за хлопца, служыла ў Гродзенскім уланскім палку. Яна першая ў Расіі жанчына-афіцэр. У час вайны была ардынарцам (памочнікам) камандуючага рускай арміей М.І. Кутузава. У гісторыю яна ўвайшла пад імем “кавалерыст-дзевіца”, таму што выдала сябе за мужчыну, каб прыняць удзел у вайне супраць французаў.
Чатырохмесячную асаду вытрымала ў час абарончых баеў Бабруйская крэпасць, за сценамі якой П.І. Баграціен даў сваім салдатам магчымасць адпачыць. Першы этап будаўніцтва крэпасці завяршыўся якраз напярэдадні вайны 1812 г.
Пры будаўніцтве умацаванняў на рацэ Прыпяць вызначыўся ураджэнец Віцебскай губерні К .А.Шыльдэр. якога называюць “ракетным генералам”. Па яго праекту у Пецярбургу у 1834 г. была пабудавана падводная лодка-ракетаносец, якая апярэдзіла “науцілус”, знакаміты па фантастычнаму раману Жуля Верна “20 тысяч лье пад вадой” (у рамане яго плаванне пачынаецца у 1870 г.). Шыльдер упершыню ў свеце выкарыстаў для запальвання пораху электрычны зарад.
Расійскія арміі змаглі аб’яднацца толькі пад Смаленскам, адтуль пасля генеральнай бітвы 4 -5 жніуня працягвалі адступаць, каб зберагчы асноўныя сілы. Зразумеўшы, што план маланкавай вайны праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць баявыя дзеянні у Віцебску і пачаць тут перагаворы з Аляксандрам 1, але перагледзеў свае планы і прыняў рашэнне неадкладна рухацца далей, на Маскву.
К гэтаму часу амаль уся тэрыторыя Беларусі кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон тут знайшоў нямала пыхільнікаў сярод шляхцічаў, якія шчыра паверылі ў яго абяцанні адрадзіць былую дзяржаўнасць і таму сустракалі французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскай улады. 19 чэрвеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада ВКЛ на чале з былым надворным маршалкам ВКЛ і старастам слонімскім Станіславам Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродненскую, Мінскую губерніі і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілеўскай губерній было вызначана асобнае прафранцузскае праўленне.
Ад гэтых марыянетачных урадаў патрабавалася перш за ўсе забяспечваць усім неабходным і нават папаўняць рэкрутамі “вялікую армію”, што расчароўвала шляхту адносна Напалеона. Частка яе працягвала арыентавацца на Аляксандра 1.
Асноўны цяжар вайны лег на плечы сялян, я кія сталі аб’ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, больш таго, павялічыла на сваю карысць паборы з сялян, чым выклікала ўзмоцненнае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. Жыхары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і ўцякалі ў лясы. Вядомы партызанскія атрады у Барысаўскім, Дрысенскім, Полацкім паветах і інш.
У этнічла рускіх землях армія Напалеона адразу ж наткнулася на ўпарты супраціў усіх станаў грамадства, уключаючы дваран. 26 жніуня адбылася бітва пад Барадзіном, у якой французская армія была знясілена, але працягвала рух наперад і без бою заняла Маскву. Кіраўніцтва рускай арміей у гэты час ажыццяўляў М.І. Кутузаў, лёс якога быў звязаны з беларускай зямлей. Двойчы (у 1799-1800 гг. і 1809 – 1811 гг.) ён быў Віленскім ваенным губернатарам. Пад яго кіраўніцтвам пачалося выгнанне французаў. У кастрычніку Напалеону прыйшлося адступаць па спустошанай Смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14-16 лістапада пры пераправе праз Беразіну каля вескі Студзёнка, на поўнач ад Барысава, Напалеон згубіў больш за 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне яго арміі ператварылася ва ўцекі.
У перамогу Расіі ўнеслі ўклад і салдаты, рэкрутаваныя з беларускіх губерняў. Некалькі дзесяткаў тысяч іх было ў часцях 1-й арміі і асабліва у 3-й, 24-й і іншых дывізіях, што вызначыліся ў Барадзінскай бітве.
Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: шмат загінула людзей, былі разбураны многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы, зменшыліся пасяўныя плошчы. Вайсковыя дарогі былі ўсеяны трупамі. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду і эпідэмій. Аднак прыгонніцтва і ў гэтых умовах адмяняць ніхто не збірауся. У царскім маніфесце 30 жніуня 1814 г., дзе у сувязі з заканчэннем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям, аб сялянах было сказана наступнае: “Сяляне, верны нам народ, няхай атрымаюць узнагароду сваю ад бога”. Што датычыць асоб, якія прынялі бок Напалеона ў вайне, то Аляксандр 1, кіруючыся ваенна-стратэгічнымі меркаваннямі, схіляўся “ к забвенію прошедшіх заблужденій”. Маніфестом 12 снежня 1812 г. аб’яўлялася дараванне тым, хто вернецца з-за мяжы ў 2-хмесячны тэрмін, толькі па сканчанні якога маёнткі канфіскоўваліся.
Галоўным вынікам вайны для Беларусі было тое, што магчымасць вяртання, у якой бы ні было форме, ранейшай дзяржаўнасці на беларускія землі было пахавана.
Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 216 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Экзистенциализм Н. А. Бердяева | | | Выход ведущих |