Читайте также:
|
|
Знаходжанне Беларусі на пажежжы цывілізацыйнага і тэрытарыяльнага падзелу Захаду і Усходу Еўропы абумовіла пастаяннае яе ўцягванне ў гістарычныя працэсы, якія адбываліся на больш шырокім дзяржаўным і еўрапейскім узроўні.
На тэрыторыі Беларусі, як на скрыжаванні шляхоў, шмат стагоддзяў сутыкаліся і ўступалі ў зносіны розныя народы (этнасы). Часовыя кантакты перарасталі ў пастаянныя сувязі, што неаднойчы прыводзіла да супольнага пражывання ў Беларусі вялікіх груп прадстаўнікоў іншых народаў (літоўцаў, палякаў, рускіх, украінцаў, татар, яўрэяў і інш.).
Пражыванне літоўцаў на землях Беларусі было абумоўлена тым, што яны разам з беларусамі складалі аснову насельніцтва на ўсім працягу існавання Вялікага княства Літоўскага (сярэдзіна XIII – канец XVIII ст.). У XIV – XV стст. у склад ВКЛ увайшлі некаторыя рускія і ўкраінскія землі, што садзейнічала пашырэнню этнічнага складу насельніцтва Беларусі за кошт перасяленцаў. Асабліва трэба адзначыць спецыфічную групу перасяленцаў з Маскоўскай дзяржавы, якая з’явілася на тэрыторыі Беларусі ў XVI – XVII стст. Гэта былі прадстаўнікі рэлігійнай і палітычнай апазіцыі, асветнікі, якія зведалі праследаванні з боку маскоўскіх улад ці духавенства. Дастаткова ўспомніць імёны князя Андрэя Курбскага, ерэтыка Феадосія Касога, старца Арцемія, кнігадрукароў Івана Фёдарава і Пятра Цімафеевіча Мсціслаўца. 3 50-х гг. XVII ст. у паўночных раёнах Беларусі з’явілася вялікая група рускіх старавераў.
Дзяржаўныя уніі ВКЛ з Польшчай (канец XIV – XVI ст.) садзейнічалі росту польскага насельніцтва ў Беларусі, асабліва ў яе заходніх землях (паветах). Яно складалася з прадстаўні«оў розных саслоўных груп (шляхты, духавенства, рамеснікаў і інш.). У XIII – XIV стст. на тэрыторыі Беларусі з’явіліся яўрэі і татары, якія з цягам часу склалі значную частку насельніцтва Беларусі.
Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі на працягу XIII – XVII стст. сфарміраваўся поліэтнічны склад насельніцтва, у якім яго пераважную частку складалі беларусы, а таксама былі прадстаўлены розныя па сваёй колькасці этнічныя меншасці.
Татарскае насельніцтва ў Беларусі. Татары,верагодна, з’явіліся ў Беларусі ўпершай палове XIV ст., калі Гедымін (1316 – 1341 гг.) неаднойчы выкарыстоўваў конныя атрады татар у барацьбе з Тэўтонскім ордэнам. Шырокае рассяленне татар у Беларусі пачалося ў канцы XIV – першай трэці XV ст. Гэта былі спачатку прадстаўнікі золатаардынсхай і крымскай родавай і служылай знаці, якія атабарыліся на землях ВКЛ разам са сваімі родамі. Так, напрыклад, у 1394 г. пасля разгрому Залатой Арды сярэднеазіяцкім палкаводцам Цімурам у «Літву» ўцёк са сваёй дружынай хан Тахтамыш, якога Вітаўт (па звестках некаторых летапісаў) абяцаў пасадзіць на Крымскае ханства. Другой крыніцай папаўнення татарскага насельніцтва ў Беларусі былі палонныя, захопленыя ў час набегаў крымскіх татар, якія былі асабліва частымі ў канцы XIV – пачатку XV ст.
У XVI – пачатку XVII ст. на тэрыторыі ВКЛ узнікла своеасаблівая ваенна-адміністрацыйная арганізацыя татар, якая складалася з шасці знатных княжацкіх родаў (улусаў). Усе татары-воіны падзяляліся на харуствы (тыя ж улусы), а ў ваенных адносінах – на «сцягі» (атрады). Такая арганізацыя захоўвала пэўныя традыцыі ардынскіх улусаў, што падкрэслівалі і назвы харустваў, якія ў большасці супадалі з назвамі цюрка-мангольскіх родаў.
Прывілеяваную частку татар складалі князі – прамыя нашчадкі ардынскіх ханаў. Вярхоўная ўлада ВКЛ, улічваючы паходжанне татарскай знаці, вельмі часта выкарыстоўвала яе ў адносінах з Крымскім ханствам і Турцыяй. Маёмаснае становішча татарскай знаці ў значнай ступені вызначалася зямельнымі падараваннямі з боку вярхоўнай улады, асобных феадалаў, а таксама дзяржаўнымі пасадамі і заслугамі. Яыы мелі даволі значныя вотчыны з сялянамі, за што неслі ваенную службу на карысць вялікага князя. У прававых адносінах служылыя татары-землеўласнікі паступова набліжаліся да статусу шляхты.
Другую прывілеяваную частку татарскага насельніцтва складалі нашчадкі простых воінаў. Яны мелі меншыя зямельныя ўладанні, за карыстанне якімі павінны былі несці ваенную службу, а таксама выконваць на карысць вялікага князя каравульную, кур’ерскую, падводную і іншыя павіннасці.
Трэцюю і найбольш шматлікую сацыяльную групу татар складалі “ простыя людзі». Яны паходзілі з перасяленцаў, якія на радзіме таксама былі простымі людзьмі – воінамі або залежнымі ад феадалаў. Іх сялілі ў гарадах і мястэчках, дзе адводзілі ў карыстанне невялікія надзелы зямлі для сядзібы і агародаў. Таму яны займаліся ў асноўным агародніцтвам, а таксама гарбарствам, возніцтвам. Даволі вялікія пасяленні татар у Беларусі былі ў Гародні, Берасці, Лідзе, Наваградку, Менску і іншых гарадах і мястэчках.
Ва ўмовах рэлігійнай талерантнасці ў ВКЛ татарам удалося даволі доўга захоўваць свае племянныя традыцыі, матэрыяльную і духоўную культуру, мову. Ім свабодна дазвалялася вызнаваць іслам і будаваць мячэці. У той жа час татары не мелі права ўдзельнічаць у выбарах у прадстаўнічыя органы ВКЛ і Рэчы Паспалітай (сойм і павятовыя соймікі). Таму некаторыя прадстаўнікі татар здолелі вызначыцца ў такіх відах дзейнасці, як пісарская служба ў канцылярыях ВКЛ або дыпламатычная служба, з’яўляючыся пісарамі і перакладчыкамі з татарскай і турэцкай моў у знешнепалітычных адносінах Княства з Крымам і Турцыяй.
Пачынаючы з XVI – пачатку XVII ст., большасць татар сталі карыстацца ў паўсядзённым жыцці беларускай альбо польскай мовамі. На гэтых мовах з выкарыстаннем арабскага алфавіту былі напісаны і свяшчэнныя кнігі беларускіх татар – Аль Кітабы. У іх апісваюцца каноны і рытуалы мусульманскай рэлігіі, маральна-этычныя і бытавыя нормы паводзін, традыцыі і легенды. У XVI – XVII стст. на землях Беларусі і Літвы дзейнічала 17 мячэцяў, а агульная колькасць татарскага насельніцтва складала 7 – 16 тыс. (па іншых звестках 40 – 100 тыс. чалавек, што яўна перабольшана).
Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай у 1569 г. становішча татар значна пагоршылася. Ва ўмовах наступлення каталіцтва і Контррэфармацыі татарам чыніліся перашкоды ў будаўніцтве мячэцяў. Статутам 1588 г. і шэрагам пастаноў сойма ў пачатку XVII ст. татарскай знаці забаранялася мець прыгонных сялян-хрысціян, набываць шляхецкія ўладанні, служыць у войску на афіцэрскіх пасадах. У выніку многія татары ў гэты, час з’ехалі ў Крым і Турцыю. У канцы XVII ст. і асабліва ў 60 – 90-х гг, XVIII ст., калі Рэч Паспалітая ўступіла ў перыяд значных палітычных і сацыяльных рэформаў, многія правы татар-феадалаў былі адноўлены. Чатырохгадовым соймам 1788 – 1792 гг. нават быў дадзены дазвол на фарміраванне двух татарскіх палкоў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.
Такім чынам, мужны татарскі народ аддана служыў сваёй новай радзіме і часта са зброяй у руках разам з іншымі народамі ВКЛ і Рэчы Паспалітай бараніў яе ад ворагаў.
Яўрэйскія абшчыны ў Беларусі. На думку вучоных, яўрэі пачалі сяліцца на землях Беларусі яшчэ ў VIII ст. (з Еўропы ці з Хазарыі). У канцы XIV – XV ст. перасяленне яўрэяў з Заходняй Еўропы ў ВКЛ стала масавым. Гэта было звязана са шматвяковымі рэлігійнымі праследаваннямі яўрэяў з боку хрысціян як прыхільнікаў іншай веры – іудаізму. У каталіцкіх абшчынах Заходняй Еўропы яўрэі зведвалі асабліва жорсткі рэлігійны і сацыяльны ўціск. У гэты ж час улады ВКЛ прытрымліваліся палітыкі талерантнасці ў адносінах да прыхільнікаў розных рэлігій, таму сюды і пацягнулася яўрэйскае насельніцтва заходнееўрапейскіх краін. Ужо ў часы Вітаўта (1392 – 1530 гг.) існавалі пяць яўрэйскіх абшчын: у Берасці, Гародні, Троках, Уладзіміры-Валынскім, Луцку. У цэнтральных і ўсходніх землях Беларусі яўрэі з’явіліся ў XVI ст.
Аднак і ў ВКЛ у сувязі з пануючымі тады ў Еўропе царкоўнымі традыцыямі на яўрэяў накладваліся пэўныя абмежаванні, згодна якім яны не маглі набываць зямельную ўласнасць, служыць у шляхецкім войску і інш., хаця ў некаторых прыватных гарадах і мястэчках яўрэі мелі свае палкі і сотні, якія ўдзельнічалі ў абароне населеных пунктаў. Тыя ж прадстаўнікі яўрэйскага насельніцтва, якія перайшлі ў хрысціянства, нічым не адрозніваліся ў сваіх правах ад шляхты ці мяшчанства.
Як і ў краінах Заходняй Еўропы, яўрэі ў розных населеных пунктах Беларусі жылі ізалявана – у асобных кварталах і асобнымі абшчынамі (кагаламі), маліліся ў сваіх храмах (сінагогах). 3 XVI ст. на тэрыторыі ВКЛ дзейнічаў цэнтральны орган самакіравання яўрэяў – Ваад, які вырашаў спрэчныя рэлігійныя, судовыя і адміністрацыйныя справы яўрэйскага насельніцтва. Аснову духоўнага жыцця яўрэяў складала вельмі старажытная іудзейская рэлігія, якая ўзнікла ў II тысячагоддзі да н. э. Яны пакланяліся богу Яхве, іх галоўнымі рэлігійнымі кнігамі былі Талмуд і Стары Запавет Бібліі.
Вярхоўная ўлада, магнаты ВКЛ прыхільна ставіліся да яўрэяў, таму яны, як і татары, карысталіся ў ВКЛ некаторымі прывілеямі. Але такія адносіны да яўрэяў з боку вярхоў ВКЛ тлумачыліся не столькі талерантнасцю да іх веры ці ваеннымі інтарэсамі, як гэта было ў дачыненні татар, а найперш эканамічнымі прычынамі.
Яўрэі паспяхова займаліся рамяством, гандлем, прадпрымальніцтвам. Яны, як ніхто іншы, умелі арганізаваць такія важныя галіны функцыяніравання дзяржавы, як збор падаткаў, гандлёвых пошлін («мытная» справа), крэдытарскую дзейнасць. Усё гэта прыносіла нямалы прыбытак дзяржаве, прыватным уладальнікам гарадоў і мястэчак. Адначасова існаванне ў яўрэяў кагальнай сістэмы значна аблягчала дзяржаўнай уладзе збор падаткаў з яўрэйскага насельніцтва. Вялікім аўтарытэтам сярод магнатэрыі ВКЛ карысталіся яўрэйскія медыкі, прадстаўнікі «вольных навук».
Абмежаванні, звязаныя з зямельнай уласнасцю, не давалі магчымасці яўрэям займацца сельскай гаспадаркай, таму яўрэйскае насельніцтва пераважна сялілася ў гарадах і мястэчках Беларусі. Гэтаму спрыяла і зацікаўленасць вярхоўнай улады і прыватных уладальнікаў гарадоў і мястэчак у пашырэнні яўрэйскага насельніцтва. У 60-х гг. XVI ст. у Беларусі пражывала, па прыблізных падліках, каля 20 тыс. яўрэяў, у 1628 г. – каля 40 тыс. чалавек. У першай палове XVII ст. яны складалі па асобных гарадах і мястэчках ад 2 да 10 % іх насельніцтва. У сярэдзіне XVII – пачатку XVIII ст. ва ўмовах нярэдкіх войнаў Рэчы Паспалітай са сваімі суседзямі, асабліва Расіяй і Швецыяй, а таксама барацьбы магнацкіх груповак у межах ВКЛ колькасць беларусаў, літоўцаў і этнічных меншасцей (рускіх, украінцаў, татар, яўрэяў і інш.) значна хісталася.
Такім чынам, у XIV – XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі пражывалі, акрамя беларусаў, прадстаўнікі многіх іншых народаў, якія разам працавалі на карысць сваёй дзяржавы, а калі трэба выступалі ў яе абарону супраць іншаземных захопнікаў. Гэта спрыяла іх кантактам і ўзаемаразуменню.
Аль Кітабы – Свяшэнныя кнігі беларускіх татар, якія былі напісаны беларускай мовай з выкарыстаннем арабскага алфавіту.
Аколіца – асобнае паселішча дробнай шляхты, якая мела прыгонных і сама займалася сельскагаспадарчай працай.
Андарак – від жаночага адзення, які ўяўляў сабой доўгую спадніцу з паласатай або клетчатай шарсцяной тканіны.
Ваад – цэнтральны орган самакіравання яўрэяў, які дзейнічаў з XVI ст. на тэрыторыі ВКЛ.
Гарсэт – від жаночага адзення, які ўяўляў сабой безрукаўку са шнурамі.
Дзяды – восеньскае свята памінання продкаў у беларусаў.
Дыяспарай называюць знаходжанне значнай часткі этнічнай супольнасці за межамі краіны паходжання
Засценак – паселішча дробнай шляхты і часткі заможных сялян па-за межамі ворных зямель феадальных маёнткаў.
Кагал – яўрэйская абшчына.
Мачанка – старадаўняя беларуская страва з мясных кавалкаў з дадаткам падлівы.
Ментальнасць – гэта характэрныя асаблівасці светаўспрымання і светаразумення, якія фарміруюцца гістарычна і залежаць ад складу розуму і спосабу мыслення
Мястэчка – прамежкавы від паселішча паміж горадам і вялікай вёскай.
Мячэць – малітоўны дом мусульман.
Пагонным называўся такі тып дваровай забудовы, пры якім жылы дом размяшчаўся ў адзін рад з гаспадарчымі пабудовамі, або ў два рады насупраць адмераных валок зямлі.
Прываркі – стравы, што ўжываліся з хлебам.
Радаўніца – вясновае свята памінання продкаў у беларусаў
Сінагога – малітоўны дом іўдзеяў.
Улус – назва знатнага княжацкага рода ў беларускіх татар
Фальклор – вусная народная паэтычная творчасць
Этнічная тэрыторыя – землі, якія заселены і абжыты пэўным этнасам
Яхве – вярхоўны бог у рэлігіі яўрэяў – іўдаізме
Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 750 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
ЭТНІЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ | | | Оператор изменения структуры таблицы |