Читайте также: |
|
Ішла чацвёртая гадзіна ночы. Ночы, ў якую яго свядомасць не давала ніякіх шанцаў да сну. Яна нібы здзеквалася з яго. Думкі крочылі стройнымі шэрагамі батальёна на ваеным парадзе, у ўнісон грукачага па балючых кропках яго пацуццяў свамі цяжкімі скуранымі ботамі. Да гэтага дадаваўся моцны свет поўнага месяца ў начным небе без аніводнага воблачка. Ён быў моцным сафітам на спектаклі “Спроба маладога чалавека нырнуць у абдымкі Марфея”. І да поўнага малюнка тоўстым мазком пісалі спёку чэрці з ЖЭКа, што палілі батарэі так, быццам бы грахоў у жыхара кватэры за маленкае жыцце набралося на самы вялікі і гарачы д’ябальскі кацёл.
Ад гэтых невыносных “жартаў” яго коўдра даўно ўжо ляжала бясформавай купкай на падлозе. Піжама засталася не патрэбнай таксама і ўпрыгожвала вяршыню гэтай скульптуры. Нават у споднем яму было спякотна, а шклянкі з вадой знікалі ў ягоным кіпячым целе з хуткасцю гука. Было зусім нясцерпна: пот цёк бясконцымі даўжэзнымі ручаямі, часам станавілася млосна, хацелася нават ванітаваць. Халодны душ ужо ня быў збавеннем – трэба было заначаваць у ванным пакоі, каб хоць як-небудзь здабыць маленькі кавалачак сну.
Ён выйшаў на лоджыю сваёй кватэры, адчыніў вакно і ўсімі лёгкімі ўдыхнуў неверагодна марознае паветра. Ужо другі тыдзень стаялі крытычныя тэмпературы, холад апанаваў усю краіну: трышчэлі дрэвы, лопалаліся трубы ацяплення, зачынены школы і адменены заняткі, гінулі валачашныя людзі і жывёлы, стоўбік тэрмометра апускаўся ніжэй за мінус 35 па цэльсію. Усё нагадавала нейкія малюнкі з навуковых і фантастыстычных кніжак пра ядзерную зіму. Але яму было толькі да спадобы, нарэшце збегчы ад напаўсмяротнай спёкі, у гэты казачны край снежнай каралевы, дзе нават паветра падавалася нейкага сіняватага колеру, быцца поўночнае зьзянне апусцілася з космасу на зямлю. Паветра, нібы ў унісон з усім жывым, трэслася ад сцюжы, здавалася што зараз пары вады, што напаўняюць яго, замерзнуць, ператварыўшыся ў крышталікі ільду, і прастора стане адной вялікай магутнай ледзяной сцяной.
Бетонная падлога лоджыі ўжо пачала хапаць праз баваўняныя тапкі за пяткі сваімі балючымі іголкамі холаду. Ён напрыканцы ўдыхнуў яшчэ адну порцыю пякучага халоднага ляза паветра і пачаў зачыняць вакно..
І тут бакавым зрокам ён убачыў нейкія скалынанні прасторы - нібыта рухі энергіі ў паветры, але не хаатычныя, а мэтанакіраваныя, асэнсоўныя. Ён павярнуся да гэтага воблака, і ўбачыў, што гэтых эманацый было роўна пяць, пяць невядомых уяўленняў сцюдзёнай ночы. І гэтыя ўяўленні, падобныя на аблокі, працягвалі некуды свой рух. Праз колькі плавучых крокаў, яны спыніліся, і сталі кольцам, нібыта манахі для чарговай таемнай малітвы. І яму стала лепей рагледзіць гэтыя згусткі энергіі. Аднолькавыя высокія сілуэты, прыблізна нагадваючыя чалавечае цела, але па вышыні былі з сяреднюю маладую таполю. Яны былі блакінтага адцення, што рабіла іх бачымымі ў цемры зімовай начы, на насмактаўшымся гэтай цемрай снезе. Вяроўкападобныя атожылкі, то ўздымаліся, то цягнуліся да іншых, то заспакойваліся ўздоўж іх целаў – усё гэта выглядала нейкімі магічнымі пасамі, нейкім чарадзействам. Паветра вакол іх дрыжэла ад усё часцейшых узмахаў, і канцантравалася, набіраючым памер блакітным з чорнымі бліскавіцамі ўнутры, шарам у цэнтры паміж імі. Па меры павялічэння гэтага шара, ён усе лепей і лепей пачаў чуць адрывістыя гукі, якія даносяцца ад начных госцяў. Холад ужо не адчуваўся, увесь яго арганізм быў паглыбены ў тое, што адбывалася перад вачыма – яму проста стала абыякава да знешніх раздражняльнікаў. Ён проста заліп, дрыгва цікаўнасці з макушкай праглынула яго і аддаваць у рэальнасць ніяк не хацела.
Ва ўсім гэтым кокане зацікаўленнасці, ён нават не адразу адчуў, што яны яго заўважылі. Ён зразумеў гэта толькі тады, калі ўжо манахі-згусткі, як яму пачало здавацца, глядзелі на яго, назіралі за ім, не вачыма канешне, а моцным струменем энергіі, сыходзячым ад іх да яго персоны. Ён не паспеў і прасканаваць гэтую думку, як адчуў, што ягонае цела пачало рухацца, рухацца не падпарадкоўваючыся ягонай свядомасці. Вось ён залез на карніз вакна лоджыі, і звесіў ногі ў паветра. Вось скок, і прызямленне ў вялізны сугроб мяккага, бы пер’е, снега. Ён толькі змог зразумець, што ён, без атрымання шкоды, скокнуў з трэцяга паверху, метраў, як ён падлічваў раней, яшчэ ў дзяцінстве, кідаючы снежкі ў вышыню дома, з дзесяці. Вось ён ужо спакойна крочыць па пратаптанай жыхарамі дома купкаватай сцяжыне да гасцей яго сённяшняй ночы. Ён разумеў, што пакінуў кватэру толькі ў споднем і тапках, і тое, што так і не адчувае нізкай тэмпературы. Ягоныя думкі скакалі паміж літарамі адзінага, гучашчага слова ў яго галаве - неверагодна.
Ён спыніўся побач з імі і пачаў размову, дакладна ведаючы, што ўсё, што ён скажа, будзе зразумела для іх.
- Я, чалавек. – пачаў ён. – А хто такія Вы?
Вакол яго задрыжэла, загаманіла паветра, спачатку гучна й раздражняльна, што яму захацелася сціснуць свае вушы да абсалютнай цішыні, каб не толькі рукі, але і кроў запячатала ягоны слых. Але праз шум, ён пачаў улоўліваць знаёмыя словазлучнні на мове з якой ён поруч ішоў з дзяцінства. Першыя аснсаваныя словы ад іх былі:
- Мы жыхары зямлі.
- Жыхары якой? Нашай блакітнай планеты? Альбо Вы іншапланецяне? – здзіўлена, але ўпэўнена, быццам бы такая размова, была для яго звычайнай, спытаў ён.
- Мы заўжды жылі на гэтай планеце. Нас калісьці нарадзіў холад і снег. Вы называеце яго – Ледавіковым перыядам. Мы называем – нашай калыскай. – гучным басавітым голасам скалынулася паветра. – Нас сілкаваў снег. Нашу свядомасць развівала экстрэмальная сцюжа. Мы імкнуліся дамагчыся максімума абляднення планеты, увесь час, павялічваючы велічыню сваёй свядомасці, якое, пасля дасягнення вызначаных памераў, памірала і ператваралася ў яшчэ больш магутны холад, чым той, што яго стварыў. Але мы не змаглі ў дакладнай ступені ацаніць моц цеплыні ядра планеты. Часам мы адыходзілі да магнітных палюсоў, каб перачакаць моцныя выкіды падпаверхняй магмы, што неміласэрна забівала нас сваёй смяротнай гарачынёй. Перыяды пацяплення павялічваліся, планета награвалася ўсё болей і болей, і мы саступалі, мы гінулі. Часам нас атачала цеплыня і мы губляліся ад астатніх у гэтых катлах. Але аднойчы, мы знайшлі выйсце, калі ўжо падавалася, што пагібель непазбежна – мы змаглі адаптавацца, захінуцца цыстай, воблакам, што пераводзіла нас у анабіоз, у якім мы маглі існаваць, але не маглі развіваць свядомаць і ствараць новыя асобіны нашага віда. Безсэнсоўна бесмяротныя.
- А чаму я бачу Вас зараз? Тэмпература, канешне, нізкая, але мяркуючы па Вашых словах, Вы ў стане жыць толькі у больш халодных умовах? – пытаўся ён.
- Мы ўсё болей і болей прыстасоўваліся. – нізкім тонам, што цягнуўся ніткамі вібрацый па ўсёй прасторы, адказвалі істоты. – Пакрыху намі атрымоўваўся пераход да больш высокіх тэмпературных паказчыкаў. Але ўсё роўна мы пакуль не маглі ствараць нашчадства.
- Чаму пакуль? Штосці пачало змяняцца? – здівіўся ён. І тут у яго закружылася галава, стала кепска.
- Мы знайшлі выйсце насычаць сябе свядомасцямі людзей, гэтага, канешне, не дастаткова, але пакрысе, мы зможам набрацца моцы, сінтэзаваць энергію для нашых мэтаў і пачаць жыць, як жылі раней. – прагучала ў адказ. У апошні адказ.
..Ён ужо ня мог разважаць і раптам ён пачаў гэта істынктыўна адчуваць. Нібыта нешта высмоктвала яго інтэлект, рабіла бяздумнай мясной лялькай. Яму станавілася ўсё горш і горш, пачало сціскаць чэрап, нястрыманы галаўны боль скалынуў яго і ён паваліўся на снег. Ён – ахвяра. Апошняе, што паспелі ўбачыць яго паміраючыя вочы – гэта адарваўшыйся атожылак ад энергетычнага, створанага істотамі, шара, нібыта ён і цягнуў з яго мозга, яго свядомаць, так неабходную ім.
- Мы на шляху вяртання... – апошні раз прагучалі ў гэтую ноч ў паветры словы на знаёмай чалавецтву мове. І згусткі старажытнай энергіі зніклі ў першых промнях узыходзячага над планетай сонца.
Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 54 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
знаходиться у внутрішній пам’яті. | | | Холли Блэк КОСТЯНАЯ КУКЛА 1 страница |