Читайте также: |
|
Заданне 1
Устаўце ў словах прапушчаныя літары е або я:
Л..гальны, б..сконца, м..дзведзіца, н..гатыў, н..выразны, г..ктар, м..ркую, Г..ерасім, м..довы, с..кунда,..равы, сп..вачка, п..тыцыя, па-ба..вому, арх..олаг, нас..комыя, сённ..шні, з..рн..прадукт, з..л..навокі, Б..тховен, в..заць, п..счаны, выл..таць, Н..свіж, л..дз..ны, в..чаровы, н..залежнасць, сп..шацца, б..звоблачна, п..рапісчык, м..ркаваць, н..можна, п..цігоддзе, в..рабей, л..сніцтва, н..прыкметны, в..ранда, з..ніт, л..чэбны.
Заданне 2
Змяніце дадзеныя словы або падбярыце да іх аднакаранёвыя так, каб націскныя о, э перайшлі у ненаціскны а, напрыклад: г о нар – г а нарыцца:
Мова, горы, чэрствы, бавоўна, трэск, стома, голад, рэдкі, пазаўчора, спакойны, родны, воля, поўнач, восем, учэпісты, кошт, жоўты, шэпт, конь, экзотыка, корм, позірк, разлом, пошта, улоў, чорны, новы, грэбень, холад, шэлест, човен.
Заданне 3
Запішыце па-беларуску наступныя словы:
Аксиома, биография, сеньор, майор, йод, аттракцион, территория, диета, авиационный, патриот, фракционер, стадион, копия, иена, геометрия, радиоузел, автономия, анархия, альянс, амнистия, энтузиаст, авиатор, мелиорация, идеология, стеарин, биохимия, фейерверк.
Заданне 4
Устаўце ў словах прапушчаныя літары:
Ву..кі (з, с), дзя..ька (дз, ц), зага..ка (д, т), кні..ка (ш, ж), ры..ка (б, п), наро.. (т, д), фу..больны (т, д), па..бярэжжа (т, д), бе.. (г, х), мё.. (т, д), лы..ка (ж, ш), ро.. (т, д), гара.. (ж, ш), бэ.. (з, с), э..замен (г, к), на канцэр..е (т, ц), на абе..е (д, дз), плас..ык (т, ц), у са..е (д, дз), у маладос..і (т, ц), по..а (зн, здн), чэ..ы (стн, сн), жала..івы (стл, сл), міласэ..асць (рдн, рн), сту..энт (д, дз), памя..ь (т, ц).
Заданне 5
Дзе трэба ўстаўце мяккі знак ці апостраф і размясціце словы ў слупкі табліцы:
Кустоў..е, Дзям..ян, з любоў..ю, п..еса, дзес..ці, фел..етон, міжгор..е, з..язджаць, дзевяц..сот, аген..чык, двукроп..е, суб..ектыўны, насен..не, ваз..мі, прыгажэн..кі, раз..язджацца, з..есці, салаў..і, пер..е, дз..веры, яблын..ка, з..верху, міл..янер, Куз..ма, аб..езчык, пад..езд, з..зяць, меркантыл..насць, кан..як, на кас..бе, аб..ект, Аркадз..еў, мац..нець, з..імправізаваны, ал..янс, пал..цы, пытал..нік, павуцін..не, аб..едкі, Н..ю-Дэлі, аб..інець, кон..скі, рэл..еф.
Словы | |||
са змякчальным мяккім знакам | са змякчальным мяккім знакам | са змякчальным мяккім знакам | са змякчальным мяккім знакам |
Заданне 6
Да дадзеных слоў падбярыце аднакаранёвыя з падоўжанымі зычнымі (напрыклад: забыць – забыццё):
Мыць, адцяняць, вільгаць, за лесам, полаз, асяродак, сто гадоў, плаваць, багаты, за ракой, ноч.
Заданне 7
Укажыце правільны канчатак роднага склону назоўнікаў:
Інструмент (а, у), дэфект (а, у), вольт (а, у), вугал (а, у), сэрвіс (а, у), трамвай (я, ю), ланцуг (а, у), графіт (а, у), дэцыбел (а, у), параметр (а, у), кампрэсар (а, у), дэтэктар (а, у), даход (а, у), банкір (а, у), кан (я, ю), абвал (а, у), сацыялізм (а, у), зуб (а, у), вугл (а, у), косінус (а, у), сад (а, у), горад (а, у), цукр (а, у), Нёман (а, у).
Заданне 8
Пастаўце наступныя назоўнікі ў месны склон, запішыце:
Крытэрый, крызіс, спосаб, эфект, даход, вопыт, старт, сурагат, выхад, дэфіцыт, абанент, роза, вуліца, мост, дзённік, луг, смуга, бугор.
Заданне 9
Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:
Белый картофель, второе января, просить брата, благодарить друга, коснуться этого вопроса, пойти за ягодами, видеть своими глазами, прикоснуться к руке, забыть про него, спрашивать о друге, идти к дому, пошла за продуктами, жениться на подруге сестры, забыть про уроки, ухаживать за девушкой, издеваться над чужими манерами, шутить над неудачами, по причине занятости, не удалось из-за тебя, прийти в пять часов, быстрее всех.
Заданне 10
Карыстаючыся тлумачальнымі даведнікамі, дайце азначэнні наступным тэрмінам:
Камунікацыя, фаналогія, даследванне, мадэль, элемент, аперацыя, алгебра, калорыя, хімія, альянс, мікраэканоміка.
Заданне 11
Растаўце знакі прыпынку ў наступных сказах (звяртайце ўвагу на правільнае ўжыванне у і ў):
1. Жолуд падае з дуба правальваецца да самай зямлі праз гнілы пласт ліцвянога насцілу ляжыць восень і зіму прарастае, узыходзіць і расце. (К.Чорны)
2. Ён спыніўся і доўга глядзеў у шэрае восеньскае неба.
3. Ва ўсім белым як лебедзі стаялі праз усю сцэну паўсагнутай шарэнгай спявачкі. (І. Шамякін)
4. Вам трэба прызнацца надзвычай пашанцавала.
5. І бачу дзіва упоперак ракі шпаркае Шчары сунецца роўна і досыць хутка ахапак нават цэлая паўкапа сена ці травы. (Ф. Янкоўскі)
6. Зямлю ўгноіш хлеба падвоіш. (Прыказка)
7. Пахадзіўшы па беразе і не знайшоўшы броду хлопцы прыйшлі да вываду что каб ўсё гэта пераправіць цераз раку трэба зрабіць плот. (Я. Маўр)
8. Лес нерухліва развесіўшы свае галіны маўкліва слухаў гэты гімн вясне і маладому жыццю. (Я. Колас)
9. Дарога павярнулася ўлева пайшла грудамі шчальней тулячыся да Нёмана дзе ён апісваў вельмі зграбную луку падыходзячы да лесу. Уся гэта лука выглядала пышным старасвецкім садам дзе замест пладовых дрэў раслі разложыстыя дуплястыя з асмаленымі жараламі дубы ўбраныя чорнымі шапкамі буславых гнёздаў. Часам гэтыя гнёзды заціснутыя ў развілінах стромкіх аголеныз шпянёў высока узнятых над зямлёнаю каронаю дуба што пачынаў сохнуць зверху здаваліся нейкімі дзіўнымі падвесткамі над дубамі бо сама шпяні скрадваліся адлегласцю і губляліся ў празрыстых хвалях паветра. (Я.Колас)
10. Аднайменныя магнітныя полюсы адштурхоўваюцца разнайменныя прыцягваюцца. (Беларуская энцыклапедыя)
11. Такая магчымасць вызначыць роўнасць дзвюх фігур не робячы накладання адной на другую а вымяраючы і параўноўваючы толькі некаторыя элементы гэтых фігур важна для практыкі напрыклад для параўнання двух зямельных участкаў якія безумоўна нельга накласці адзін на адзін. (Геаметрыя, падручнік для 10 кл.)
12. Сэнс шматкроп’я вызначаецца правілам размяшчэння запісаных элементаў а калі гэты сэнс незразумелы з самога запісу то неабходна прывесці яго дадатковае тлумачэнне. (І.Р. Кожух)
13. Аналагічна вызначаецца паралельнасць адрэзка і прамой праменя і прамой адрэхка і праменя двух прамянёў. (Геаметрыя, падручнік для 10 кл.)
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 91 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
II варыянт | | | Процесс склеивания. Теории адгезии. |