Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

II варыянт

Читайте также:
  1. I варыянт
  2. III варыянт

 

Заданне 1

 

Устаўце ў словах прапушчаныя літары е або я:

 

В..лічыня, з..зюля, м..дзведзь, н..быліца, н..чаканы, к..фір, м..стэчка, С..н..гал, м..тро, зв..рыны, с..ньёр, агн..цвет, с..дзіба, м..ханік, па-б..ларуску, Напал..он, та..мніца, г..рой, з..ландскі, з..л..наваты, аб’..ктыўны, в..сёлка, п..сняр, в..чары, С..ргей, л..б..да, в..снавы, б..задказны, дз..ўчаты, засп..шацца, н..выразны, м..рыдыян, н..бачны, п..цісоценны, в..рхоў’е, л..чыць,..нот, ап..тыт, бал..рына.

 

Заданне 2

 

Змяніце дадзеныя словы або падбярыце да іх аднакаранёвыя так, каб націскныя о, э перайшлі у ненаціскны а, напрыклад: в о зера – а зёрны:

 

Гонар, воды, сэрца, дом, змяншэнне, сорак, восьмы, вячэра, шыкоўны, роўны, госці, нос, поўдзень, дослед, гаворка, ногі, дошка, зачэпка, шторм, кантроль, корань, палон, розум, поезд, рог, цэнтр, моладзь, рэдкі, поспех, працэджваць, цэп.

 

Заданне 3

 

Запішыце па-беларуску наступныя словы:

 

Виолончель, радио, районный, биосфера, йогурт, мельхиор, конвеер, иероглиф, диаметр, радиоантенна, фиолетовый, комедиограф, гигиеничный, фиаско, авария, диаграмма, диалектика, коллегиальность, яхта, алегория, специалист, кальян, спартакиада, хореография, чемпион, биохимический, сериал.

 

Заданне 4

 

Устаўце ў словах прапушчаныя літары:

 

Ка..ка (с, з), мала..ьба (дз, ц), лё..ка (г, к), даро..ка (ш, ж), ду.. (б, п), абе.. (т, д), фу..болка (т, д), па..казка (т, д), ро.. (г, х), гора.. (т, д), сту..ка (ж, ш), бу..ка (т, д), дож.. (ж, дж), чаро.. (д, т), баске..бол (д, т), на факультэ..е (т, ц), у каман..е (д, дз), скеп..ык (т, ц), брыга..ір (д, дз), у бы..е (т, ц), прая..ы (зн, здн), абла..ы (стн, сн), кары..івы (стл, сл), міласэ..ы (рдн, рн),..іця (д, дз), э..юд (т, ц).

 

Заданне 5

 

Дзе трэба ўстаўце мяккі знак ці апостраф і размясціце словы ў слупкі табліцы:

 

Здароў..е, Лук..ян, міжрадкоў..е, сур..ёзны, штос..ці, мал..берт, перадгор..е, з..яхіднічаць, шэсц..дзесят, прамен..чык, трохбор..е, суб..ект, рал..ля, ледз..ве, старэн..кі, рэл..еф, раз..яднаны, з..імшыць, Палес..се, павуцін..не, б..е, з..вер, вішан..ка, с..нег, міл..ярдэр, дзядз..ка, аб..ём, уз..ехаць, сем..янін, многанацыянал..ны, кампан..ён, у піс..ме, аб..ектыў, Кандрац..еў, ус..мешка, паўшар..е, брыл..янт, сел..скі, нос..біт, з любоў..ю, з..імправізіраваць, Н..ю-Джэрсі, аб..інець.


 

Словы
са змякчальным мяккім знакам са змякчальным мяккім знакам са змякчальным мяккім знакам са змякчальным мяккім знакам
       

 

Заданне 6

 

Да дадзеных слоў падбярыце аднакаранёвыя з падоўжанымі зычнымі (напрыклад: забыць – забыццё):

 

Жыць, судзіць, прамень, за Бугам, крыло, пад нябёсамі, сто гадоў, штурхаць, змацаваць, за прудам, камень.

 

Заданне 7

 

Укажыце правільны канчатак роднага склону назоўнікаў:

 

Ланцуг (а, у), выбух (а, у), гравій (а, ю), габарыт (а, у), градус (а, у), кантроль (я, ю), элемент (а, у), пошук (а, у), дэфіцыт (а, у), грам (а, у), інцыдэнт (а, у), струмень (я, ю), гандаль (я, ю), дэпазіт (а, у), сын (а, у), час (а, у), шторм (а, у), тыгр (а, у), мяшк (а, у), перпендыкуляр (а, у), дубняк (а, у), завод (а, у), вадарод (а, у), Мінск (а, у).

 

Заданне 8

 

Пастаўце наступныя назоўнікі ў месны склон, запішыце:

 

Асартымент, артыкул, выраб, рынак, інстытут, элемент, суб’ект, фасад, інцыдэнт, макет, адрасат, рукаў, дзед, дождж, сшытак, мітынг, тыгр, двор.

 

Заданне 9

 

Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

 

Смеяться над собой, удивляться его поступку, издеваться над ее выводами, беспокоиться о дочери, забыть обо всём, знать об этом, радоваться успеху, ехать в деревню, относиться к этой группе, хорошо относиться к другу, поблагодарить учителя, не сделал из-за тебя, в километрах двух от дома, дети лет шести, получилось по пять человек в подгруппе, обращаться за помощью, идти за хлебом, похож на отца, разойтись по домам, женился на Елене.

 

Заданне 10

 

Карыстаючыся тлумачальнымі даведнікамі, дайце азначэнні наступным тэрмінам:

 

Этнас, мовазнаўства, аналіз, праблема, апрацоўка, перыяд, фразеалогія, ампер, мгожнік, дыета, біясфера.

 

Заданне 11

 

Растаўце знакі прыпынку ў наступных сказах (звяртайце ўвагу на правільнае ўжыванне у і ў):

 

1. Сняжынкі садзіліся на рукі на твар прыемна казыталі цёплым халадком. (І. Шамякін)

2. Толькі дзесьці ў арэшніку жалобна цвіркала нейкая маленькая адзінокая птушка. (І. Шамякін)

3. Са мною гаворыць як быццам жывая сагрэтая сонцам вясна маладая. (П. Глебка)

4. На маю думку вучыцца ніколі не позна. (І. Шамякін)

5. Лабановіч адчуў вялікае маральнае задавальненне вучні займаліся дружна старанна і рабілі значныя поспехі. (Я. Колас)

6. Клікнуць хацелася голас замёр. (П. Броўка)

7. Мімаволі слухаючы гэты шэпт бяроз Васіль раптам адчуў што напамінак пра тых хто загінуў у блакадзе мае блізкую сувязь з яго лёсам. (І. Мележ)

8. Як толькі разыдзецца тут вецер насупіцца і загамоніць лес трывожна зашэпчуцца прыбярэжныя лазнякі а разгневаная Прыпяць высока ўздымае свае празрыстыя звалі кідаючы іх адну за адной на нізкія берагі. (І.Навуменка)

9. Налюбаваўшыся баравікамі Лабановіч не спяшаючыся прычтупіў да збору. Ён прысядаў каля кожнага грыба падразаў ножычкам карэньчык саскрабаў пясок і рознае смецце прыліпшае да кораня. Грыбы жы былі маладыя крэпкія важкія шапкі зверху чорныя а з-пад нізу белыя бы кужаль. Ну як не цешыцца з іх? Паднятыя і ачышчаныя баравікі шчаслівы грыбнік клаў на частае месца ў кучку. Іх набралася каля сонті. Каша настаўнік не меў. Ен выразаў некалькі бярозавых пруткоў звязаў іх тонкімі канцамі і нанізаў цэлыя тры маністы грыбоў. (Я. Колас)

10. Мноства якое зададзена з дапамогай адметнай уласцівасці яго элементаў запісваецца так у фігурных дужках спачатку пішуць абазначэнне элемента затым вертыкальную рыску пасля якой агульную ўласцівасць элементаў гэтага мноства і толькі іх. (І.Р. Кожух)

11. Даўжыня адрэзкаў велічыні вуглоў плошчы усе гэтыя паняцці змяняюцца пры бесперапынныз пераўтварэннях і пра іх не трэба забывацца. (Геаметрыя, падручнік для 7-11 кл.)

12. Калі куб аб якім ідзе гаворка у азначэнні мае кант 1 см то аб’ём будзе ў кубічных сантыметрах калі кант куба роўны 1 м то аб’ём будзе ў кубічных метрах калі кант куба роўны 1 км то аб’ём будзе ў кубічных кіламетрах і г.д. (Геаметрыя, падручнік для 7-11 кл.)

13. Індыйцы ў старажытнасці запісвалі дробы так як і ў цяперашні час лічэбнік над назоўнікам толькі без дробнай рыскі. (А.А. Гусак, Гісторыя матэматыкі)


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 213 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
I варыянт| III варыянт

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)