Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Эканамічнае развіццё БССР у перыяд нэпа.

Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг. | Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа. | Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг. | Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг. | Беларусь у Першай сусветнай вайне. | Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі і яе вынікі. | Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі і яе вынікі. | Ваенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. | Абвяшчэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР. | Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне БССР. |


Читайте также:
  1. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
  2. ВКЛ у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
  3. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя
  4. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
  5. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
  6. КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НА МЯ­ЖЫ ХХ І ХХІ СТСТ.
  7. Лекцыя 8. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ.

Сельская гаспадарка ў перыяд нэпа

Дзякуючы мерапрыемствам нэпа ў сельскай гаспадарцы аграрная вытворчасць на 1925/26 гг. у агульным дасягнула даваеннага ўзроўню. Пераважала развіццё жывёлагадоўлі з малочным і свінагадоўчым ухілам. Значныя плошчы займалі пасевы тэхнічных культур. Некалькі палепшылася матэрыяльнае становішча сялянства.

Увядзенне нэпа супала па часе з рэалізацыяй дэкрэта аб зямлі. Аднак пры пераразмеркаванні нацыяналізаваных зямель толькі 23% было перададзена сялянам, астатняе перайшло ў дзяржаўны і лясны зямельны фонд, было перададзена саўгасам і сельскагаспадарчым кааператывам. У выніку сярэдняя забяспечанасць аднаго двара зямлёй заставалася амаль на ранейшым узроўні: да 1917 г. на адзін двор прыходзілася 8,35 дзесяціны зямлі, у 1924 г. – 8,41 дзесяціны.

Малазямелле сялянства павялічвалася ў выніку спынення ранейшай эміграцыі (забарона выезду за мяжу) і перасялення ў горад (крызіс у прамысловасці), натуральнага росту насельніцтва і пасямейных раздзелаў. Землезабяспечанасць сярэдняй беларускай сялянскай гаспадаркі была ніжэй сярэдняй па СССР на 1/3. Большасць гаспадарак мелі паўнатуральны характар і не валодалі сродкамі для ўкаранення новых спосабаў вядзення гаспадаркі, мелі нізкую пакупніцкую здольнасць. У параўнанні з даваенным часам таварнасць сельскай гаспадаркі знізілася ўдвая.

У перыяд нэпа дзяржаўныя ўлады рабілі стаўку на развіццё сялянскай гаспадарчай ініцыятывы ў справе развіцця сельскай гаспадаркі. Сельскагаспадарчая палітыка ў БССР у 1925-1928 гг. абазначаецца тэрмінам “ прышчэпаўшчына ”. Д.Ф.Прышчэпаў, народны камісар земляробства БССР, быў прыхільнікам стварэння хутароў і невялікіх пасёлкаў. У выніку правядзення землеўпарадкавання на 1928 гг. каля 25% сялян перайшлі на хутары і водрубы.

У перыяд нэпа адбываецца пашырэнне сельскагаспадарчай кааперацыі, якая развівалася галоўным чынам у крэдытнай сферы, забеспячэнні і збыце прадукцыі вытворчасці. Да кастрычніка 1927 г. ступень кааперавання дасягнула 37% сялянскіх гаспадарак. Стварэнне вытворчых калектыўных гаспадарак ішло павольнымі тэмпамі, нягледзячы на дзяржаўную падтрымку. Калектыўныя гаспадаркі ў гэты час мелі тры асноўныя формы:

- камуны (адбывалася поўнае абагульненне маёмасці);

- арцелі (адбывалася абагульненне зямлі, працоўнай жывёлы, сельскагаспадарчага інвентару і гаспадарчых пабудоў, пры захаванні ў асабістым карыстанні прысядзібных надзелаў, дробных прылад працы, хатняй жывёлы);

- таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі (абагульнялася толькі зямля).

Прамысловасць і гандаль.

У ходзе правядзення нэпа паступова ішло аднаўленне прамысловасці. Да 1927 г. валавая прадукцыя буйной прамысловасці перавысіла ўзровень 1913 г. Была адноўлена палова буйных прадпрыемстваў, што дзейнічалі да Першай сусветнай вайны, колькасць рабочых дасягнула 94% ад даваеннага ўзроўню. Амаль усе прадпрыемствы буйной прамысловасці з’яўляліся дзяржаўнымі. Згодна з прынцыпамі нэпа, да канца 1922 г. дзяржаўная прамысловасць Беларусі была пераведзена на дзяржразлік. Да верасня 1924 г. было арганізавана 9 трэстаў у БССР. Праводзілася электрыфікацыя гаспадаркі. У 1925-1926 гг. у Беларусі дзейнічала 40 электрастанцый.

Адбывалася аднаўленне дробнай і саматужна-рамесніцкай прамысловасці. У 1927 г. дзейнічала 85,7% ад даваеннай колькасці прадпрыемстваў дадзеных тыпаў. На 1926 г. на іх было занята 73% рабочых, выраблялася 58% валавай прадукцыі усёй прамысловасці. Большую частку дробнай вытворчасці складаў недзяржаўны сектар (прыватныя прыдпрыемствы і арэнда). Адбывалася развіццё прамысловай кааперацыі. Дзейнасць прыватных прадпрыемстваў абмяжоўвалася і рэгулявалася дзяржавай. Іх патрэбы ў абсталяванні, матэрыялах, атрыманні крэдытаў у апошнія гады існавання нэпа задавальняліся ў апошнюю чаргу, да таго ж, прыватныя прадпрыемствы выплочвалі вялікія падаткі. Таму ўдзельная вага прыватнай прамысловасці паступова зніжалася.

Асноўнымі галінамі прамысловасці БССР заставаліся харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, металаапрацоўчая, гарбарная, шкляная.

У выніку прамысловага росту некалькі палепшылася матэрыяльнае становішча рабочага класа. Аднак у цэлым яно заставалася цяжкім. Даволі высокім быў узровень беспрацоўя.

Такім чынам, нягледзячы на аднаўленне эканомікі ў перыяд нэпа, у цэлым яна па-ранейшаму мела аграрны характар. Удзельная вага сельскай гаспадаркі ў вытворчасці БССР склала 71,6%, прамысловасці – 22,3%. Каля 89% насельніцтва жыло ў вёсцы. Узровень сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім: у выніку малазямелля сялянства гаспадарка мела паўнатуральны характар, вяляася пераважна пры дапамозе прымітыўнай тэхнікі. У прамысловасці пераважала дробная і рамесна-саматужная вытворчасць, якая базіравалася на мясцовай сыравіне. Усё гэта востра ставіла пытанне пра эканамічную мадэрнізацыю краіны.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 96 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Перадумовы і абвяшчэнне новай эканамічнай палітыкі.| Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1920-я гг.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)