Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Ад БССР да Рэспублікі Беларусь. Набыццё суверэнітэту

Читайте также:
  1. Геополитическое положение Республики Беларусь.
  2. Основные тенденции общественно-политического развития республики Беларусь.
  3. Провозглашение Республики Беларусь. Распад СССР и создание СНГ.
  4. Регулирование ПР, брендинга, мерчандайзинга в Республике Беларусь.
  5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь пасля абвяшчэння незалежнасці: асноўныя этапы, напрамкі і вынікі.

Узмацненне руху за нацыянальна-дзяржаўны суверэнітэт Беларусі. Канец 80-х – пачатак 90-х гг. у гісторыі СССР адзначаўся ажыўленнем і хуткім нарастаннем руху народаў за набыццё рэспублікамі сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Першымі да практычнай рэалізацыі гэтых мэт прыступілі Прыбалтыйскія рэспублікі. У сакавіку 1990 г. Вярхоўны Савет Літвы першым з рэспублік СССР абвясціў аб аднаўленні поўнага дзяржаўнага суверэнітэту Літвы. Аб сваім суверэнітэце абвясцілі таксама Латвія і Эстонія.

На Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць ад цэнтра таксама ўзмацніўся, але ён прадугледжваў перш за ўсё, у адрозненне ад Прыбалтыйскіх рэспублік, карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз. Адпаведна Дэкларацыі Беларусь – суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Грамадзяне Беларусі ўсіх нацыянальнасцяў складаюць беларускі народ, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы.

У кастрычніку 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб пераходзе БССР да рыначнай эканомікі” Такі пераход планавалася пачаць з 1 лістапада 1990 г.

Адразу пасля зацвярджэння праграмы Вярхоўны Савет БССР прыняў шэраг законаў па яе рэалізацыі. 11 снежня 1990 г. быў ухвалены закон «Аб уласнасці», які вызначыў прававыя рамкі для розных відаў уласнасці, увёў у прававыя адносіны паняцці прыватнай, камунальнай уласнасці. 14 снежня быў прыняты закон «Аб Нацыянальным банку», у якім галоўнымі задачамі Нацыянальнага банка былі вызначаны: рэгуляванне грашовага абароту, каардынацыя крэдытна-грашовай сферы, падтрымка і развіццё крэдытных інстытутаў. У снежні 1990 г. былі таксама прыняты законы “Аб прадпрыемстве” і “Аб арэндзе”

У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум па праблеме захавання СССР, у якім прынялі ўдзел толькі 9 з 15 савецкіх рэспублік. Звыш 3/4 з тых, хто ўдзельнічаў у галасавэнні, выказаліся на карысць захавання СССР як сацыялістычнай федэрацыі. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову «Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора», у якой прадугледжвалася: «1. Прызнаць мэтазгодным уваходжанне Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам пераўтварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні раўнапраўных суверэнных рэспубпік, 2. Лічыць неабходным удзел Беларускай ССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора».

Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублік і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбытнымі. Гэтаму супрацьстаялі дзве супрацьлеглыя сілы. 3 аднаго боку, патрыятычныя нацыянальныя і нацыяналістычныя рухі ў рэспубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Саюза. 3 другога, кіруючая партыйна-дзяржаўная наменклатура стаяла за захаванне Саюза як унітарнай дзяржавы, але толькі з падмаляваным фасадам. 3 гэтым адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі і на захаванне каманднай эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне над грамадствам.

Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі 23-24 жніўня 1991 г. ў Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага путчу, у ходзе якога быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ДКНС або ГКЧП). Путч – дзяржаўны пераварот з удзелам невялічкай групы змоўшчыкаў (тайная змова перавароту, якая не ажыццявілася).

Дэмакратычныя сілы рэспублікі адкрыта выступілі супраць змовы. Путч праваліўся.

Пасля маскоўскіх жнівеньскіх падзей 1991 г. працэс суверэнізацыі рэспублікі значна паскорыўся. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Важнае значэнне для практычнага замацавання суверэнітэту рэспублікі і пераўтварэння яе ў незалежную дзяржаву мела рашэнне, прынятае Вярхоўным Саветам 25 жніўня 1991 г., аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

Гістарычны дакумент. Ужо на наступны дзень, 26 жніўня, быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР», згодна з якім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі спынілася. 19 верасня 1991 г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва Рэспубліка Беларусь, герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг. Пры зацвярджэнні дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь органы ўлады зыходзілі з традыцыі некалькіх стагоддзяў нацыянальнай сімволікі. Гэтыя герб і сцяг заставаліся дзяржаўнымі сімваламі Беларусі з 1991 да 1995 г. Аднак 14 мая 1995 г. на рэферэндуме былі прыняты новыя дзяржаўныя сімвалы рэспублікі. 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», якое з’яўляецца неад’емным атрыбутам дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.

Складаныя працэсы набыцця Рэспублікай Беларусь, як і іншымі рэспублікамі Саюза ССР, дзяржаўнага суверэнітэту, прывялі да прыняцця 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага», таму што было падпісана ў Віскулях, на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Ад Беларусі яго падпісалі Станіслаў Шушкевіч, які ў той час з’яўляўся Старшынёй Вярхоўнага Савета, і Вячаслаў Кебіч, тагачасны Старшыня Савета Міністраў. 10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Белавежскія пагадненні і адначасова прыняў пастанову аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР. Узнікненне СНД многімі было ўспрынята неадназначна, бо, заднаго боку, гэта прывяло да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, шматлікіх крывавых нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога – садзейнічала афармленню незалежнасці рэспублік, паглыбленню дэмакратыі.

У пагадненні абвяшчалася, што Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік як суб’ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і запрасілі ўступіць у Садружнасць іншыя дзяржавы былога СССР.

21 снежня 1991 г. ў Алма-Аце незалежныя дзяржаны Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расійская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан і Украіна – падпісалі Дэкларацыю аб утварэнні на роўных правах Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД), якая не з’яўляецца ні дзяржавай, ні дзяржаўнай структурай. Статус назіральніка атрымала Грузія, якая ўступіла ў СНД пазней, як і Азербайджан.

Цэнтрам СНД вызначана сталіца Беларусі горад Мінск. Сёння аб'яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза.

25 снежня 1991 г. М. Гарбачоў падпісаў указ аб спыненні выканання ім функцыі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і заявіў аб сваёй адстаўцы з пасады Прэзідэнта СССР.

20 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову “Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” 3 пачатку 1992 г. пачало дзейнічаць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, быў створаны Дзяржаўны мытны камітэт. У сакавіку 1992 г. у адпаведнасці с пастановай Вярхоўнага Савета “Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” пачало працу Міністэрства абароны рэспублікі. Усе часці і падраздзяленні былой Беларускай ваеннай акругі за выключэннем стратэгічных сіл СНД перайшлі пад кантроль Рэспублікі Беларусь.

3 чэрвеня 1992 г. у Беларусі выпускаюцца ў абарачэнне ў якасці самастойнага сродку разліковыя білеты Нацыянальнага банка. У ліпені 1993 г. Расія ўвяла новыя рублі, чым закончыла грашовую рэформу і ліквідавала рублёвую зону былога СССР. Адначасова сваёй акцыяй па спыненні існавання рублёвай зоны старога тыпу яна фактычна ўвяла на Беларусі нацыянальную валюту. Пасля гэтага беларускае кіраўніцтва неаднаразова спрабавала вярнуць расійскі рубель. Але нежаданне Расіі зрабіць канкрэтныя крокі дзеля рэалізацыі рашэнняў вымусіла Беларусь у 1994 г. аб'явіць разліковыя білеты Нацыянальнаага банка адзіным плацёжным сродкам на тэрыторыі рэспублікі.

Важнай падзеяй стала падрыхтоўка і прыняцце 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі. Адпаведна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная і сацыяльна-прававая дзяржава.

Канстытуцыя ўстанавіла і новую – прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, па якой Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы. Першы тур выбараў першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у якім удзельнічала 6 прэтэндэнтаў, адбыўся 23 чэрвеня 1994 г. Паколькі ніхто з іх не набраў бопьш за палову галасоў выбаршчыкаў, 10 ліпеня 1994 г. адбыўся другі тур выбараў, у якім удзельнічалі В. Ф. Кебіч і А. Р. Лукашэнка. Абсалютная большасць выбаршчыкаў (звыш 80 %) аддалі свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. 20 ліпеня 1994 г. на сесіі Вярхоўнага Савета адбылася цырымонія ўступлення Прэзідэнта на пасаду.

Гістарычны партрэт. Першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь – Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 г. у пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Падчас выбараў у Вярхоўны Савет БССР у 1990 г. стаў яго дэпутатам.

Важнае значэнне ў аднаўленні і развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама краінамі СНД, меў праведзены ў маі 1995 г. па ініцыятыве Прэзідэнта ўсебеларускі рэферэндум па пытаннях дзяржаўнай сімволікі, двухмоўя.

Гістарычны факт. На рэферэндуме большасць насельніцтва, якое прыняло ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй, гэта значыць паступовае збліжэнне і выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстойлівых сувязей у асноўных галінах эканомікі. 29 сакавіка 1996 г. быў падпісаны чатырохбаковы дагавор паміж Расіяй, Беларуссю, Казахстанам і Кіргізіяй, які аб'яднаў намаганні краін у справе інтэграцыі – “Мытны саюз”. Аднак асаблівае месца ў аднаўленні страчанага адзінства ў сувязі з распадам СССР мае падпісаны ў Маскве 2 красавіка 1996 г. дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі. 2 красавіка 1997 г. у Маскве А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі дагавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй. 8 снежня 1999 г. быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Аднак на шляху будаўніцтва маладой дзяржавы ўзніклі непрадбачаныя дадатковыя цяжкасці, звязаныя з саперніцтвам Вярхоўнага Савета і Прэзідэнта. А. Р. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па пытанню прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і па некаторых іншых пытаннях.

Гістарычны факт. Рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 г. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прапанаванымі Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам, прагаласавала звыш 5 млн чалавек, альбо 70,4 % выбаршчыкаў. За адабрэнне пытання аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня – дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне прагаласавала 88,2 % выбаршчыкаў. Супраць свабоднага, без абмежавання продажу зямлі – 82,9 % і супраць адмены смяротнага пакарання – 80,4 %.

Гістарычны дакумент. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са змянемнямі і дапаўненнямі).

Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.

Артыкул 2. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.

Артьгкул 4. Дэмакратыя ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і поглядаў. Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных альбо іншых грамадскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян.

Аргыкул 6. Дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове падзелу яе на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Артыкул 79. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніма.

Артыкул 90. Парламент – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь.

Парламент складаецца з дзвюх палат – Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Артыкул 91. Склад Палаты прадстаўнікоў –110 дэпутатаў. Выбранне... ажыццяўляецца... на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Савет Рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва.

Артыкул 106. Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Урад – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь – цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання.

Артыкул 109. Судовая ўлада ў Рэспубліцы Беларусь належыць судам.

Галоўным напрамкам дзейнасці Прэзідэнта і ўрада з’явілася распрацоўка і ажыццяўленне праграмы па вываду эканомікі з крызісу, гэта значыць спынення падзення вытворчасці, а потым і забеспячэння яе росту, прадухілення нарастання інфляцыі, абароне насельнішва ад поўнага збяднення.

Гістарычны факт. Па выніках 1995 г. інфляцыю ўдалося ўтаймаваць, стабілізаваўся курс беларускага рубля, узрасла вытворчасць у некаторых галінах прамысловасці. У цэлым жа спад вытворчасці працягваўся, таму што сістэмнасці рэформы, калі ўсе яе крокі ажыццяўляюцца ў комплексе і ў неабходнай паспядоўнасці, дасягнута не было. Не праявіла схільнасці да рэформ і большасць насельніцтва рэспублікі, што непазбежна адбілася на замаруджанні іх тэмпаў. Не прынёс істотных зрухаў і 1996 г. I толькі на яго завяршальнай стадыі зроблены больш рашучыя захады па пераадоленню крызісу.

19 – 20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, які зацвердзіў «Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 – 2000 гады», Галоўная мэта, якая вызначаецца гэтым дакументам, – пераадоленне крызісных з’яў у эканоміцы, што патрабуе мэтанакіраванай эканамічнай палітыкі, ажыццяўлення сістэмы ўзаемаўвязаных мер, накіраваных на макраэканамічную стабілізацыю і стварэнне перадумоў эканамічнага росту з 1997 г.

18 мая 2001 г. у Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. 9 верасня 2001 г. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка быў абраны на новы тэрмін.

6 верасня 2002 г. быў створаны БРСМ.

У 2002 г. зацверджаны музыка і словы гімна Рэспулікі Беларусь (кампазітар Н. Сакалоўскі, словы М. Клімковіча і У. Карызны.

17 кастрычніка 2004 г. адбыліся выбары ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, адначасова з якімі праходзіў рэспубліканскі рэферэндум аб зменах у Канстытуцыі, што давалі А. Лукашэнку права балаціравацца ў прэзідэнты трэці раз. У 2002 г. зацверджаны Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Аўтар музыкі – кампазітар Нестар Сакалоўскі, аўтары слоў: Міхась Клімковіч і Уладзімір Карызна.

17 кастрычніка 2004 г. – трэці рэспубліканскі рэферэндум. Знята абмежаванне на права адной асобы балатавацца на пасаду Прэзідэнта больш чым на 2 тэрміны.

У сакавіку 2006 г. А.Лукашэнка быў выбраны прэзідэнтам на чарговы тэрмін.

2 – 3 сакавіка 2006 г. трэці Усебеларускі народны сход.

6 – 7 снежня 2010 г. – 4 Усебеларускі Народны сход.

19 снежня 2010 г. – чацвёртыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Белароусь


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 868 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Эканамічнае становішча ў БССР у другой палове 80-х – першай палове 90-х гг.| Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве на сучасным этапе

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)