Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Эканамічнае становішча ў БССР у другой палове 80-х – першай палове 90-х гг.

Читайте также:
  1. Глава 35. Иисус обзаводится подругой
  2. Глава 35. ИИСУС ОБЗАВОДИТСЯ ПОДРУГОЙ.
  3. Джеймс приоткрыл один глаз, потом другой, глядя на чуть розовощекую сестру. Она смотрела на него и улыбалась.
  4. Доброта и сочувствие — стабильные ценности этики Достоевского и он умеет проявить их как никто другой.
  5. Другой набор инструментов
  6. Думаю, чаю?- с невинной улыбкой осведомился Джеймс, следя за подругой Розы, которая смеялась, откидывая назад волосы.
  7. Если бы не встреча с отцом Нектарием, твоя жизнь была бы другой?

Наспяванне крызісных з'яў у эканоміцы. Крызісныя з'явы ў эканоміцы праявіліся ў сярэдзіне 80-х гг. перш за ўсё ў падзенні тэмпаў росту вытворчасці і пагаршэнні яе асноўных эканамічных паказчыкаў. Гэта азначала, што аднаўкладная дзяржаўная эканоміка, строга цэнтралізаванае кіраўніцтва, неабмежаваная ўлада партдзяржнаменклатуры над усім багаццем краіны як фактары эканамічнага росту вычарпалі сябе, бо прывялі да адмаўлення ўласцівых эканоміцы ўнутраных законаў яе развіцця. Для многіх вучоных-эканамістаў краіны, таксама як і для разважлівых палітыкаў, станавілася відавочнай неабходнаснь карэнных

пераўтварэнняў і ў эканоміцы, і ў грамадстве. Цяжкасці, аднак, заключаліся ў тым, што распрацаваных шляхоў выхаду з эканамічнага крызісу сацыялістычнай эканомікі не было ні ў тэорыі, ні на практыцы. Таму іх прыйшлося шукаць у спалучэнні панаваўшых у краіне адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай з тым, што было адхілена яшчэ ў 1917 г. Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці і актыўнасці прадпрыемстваў і іх калектываў. У такім напрамку і ішло абмеркаванне 12-га пяцігадовага плана развіцця Беларусі на 1986 – 1990 гг. на XXX з’ездзе КПБ. У плане прадугледжвалася забяспечыць увесь прырост вытворчасці за кошт выкарыстання інтэнсіўных фактараў.

Больш канкрэтна наконт рэформы зканомікі выказаўся чэрвеньскі (1987 г.) Пленум ЦК КПСС. Першачарговай задачай рэформы было прызнана стварэнне новай цэласнай сістэмы кіравання, закліканай аказаць уздзеянне на ўсе бакі працы і жыцця савецкіх людзей, надаць сацыялізму новую якасць, вывесці яе на новую ступень развіцця. Правядзенне рэформы ў жыццё павінна было забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічных метадах, на аптымальным спалучэнні планавага цэнтралізаванага кіраўніцтва з самакіраваннем нізавых звенняў і прадпрыемстваў. Аб пераходзе да рынку пакуль нічога не гаварылася. Шукалі нейкі трэці шлях паміж каманднай сістэмай і рыначнай эканомікай.

Гэты прамежкавы шлях партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі ўбачыла для сябе ў пераводзе галін народнай гаспадаркі, прадпрыемстваў і аб'яднанняў на поўны гаспадарчы разлік' і самафінансаванне2, што азначала аслабленне дыктату цэнтра і павышэнне эканамічнай самастойнасці прадпрыемстваў.

Ужо ў 1988 г. на Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку і самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый. Распрацавана была новая генеральная лінія кіраўніцтва народнай гаспадаркай, якая павінна была забяспечыць выхад на агульнарэспубліканскі гаспадарчы разлік. Створана была таксама рэспубліканская комплексная праграма «Інтэнсіфікацыя».

Галоўная мэта праграмы – нацэліць творчую актыўнасць працоўных калектываў на рашучае паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ва ўсіх галіпах народнай гаспадаркі як важнейшую ўмову пераходу эканомікі на інтэнсіўны шлях развіцця.

Асноўнай праблемай эканамічных пераўтварэнняў з'яўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці і надзейнасці, канкурэнтаздольнай на сусветным рынку, своечасовае яе абнаўленне ў адпаведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Аднак аб'ектыўна аб гэтым можна меркаваць ва ўмовах дзеяння рыначных адносін. Ва ўмовах жа каманднай эканомікі нейкія вынікі дасягаліся, але ў асноўным за кошт адміністрацыйных метадаў. Так, напрыклад, на прадпрыемствах была ўведзена кантрольная служба – дзяржпрыёмка.

Такім чынам, перавод прадпрыемстваў на поўны гасразлік і самафінансаванне з'явіўся першым этапам эканамічнай рэформы, але чакаемых вынікаў ён не даў. Спад тэмпаў вытворчасці працягваўся.

Яшчэ больш марудна ажыццяўляліся пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы, якія былі накіраваны на змякчэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы. Быў прыняты новы Прыкладны статут калгаса, але надзеі на тое, што ажыўленне кааператыўных прынцыпаў у калгасным жыцці паслужыць паляпшэнню іх гаспадарчай дзейнасці, на самай справе не ажыццявіліся. Стан сельскай гаспадаркі пагоршыўся, для забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў.

У гэтых умовах больш настойліва сталі ўзнімацца пытанні аб неабходнасці пераходу да разнастайных форм і спосабаў гаспадарання на зямлі. У 1990 г. быў прыняты Закон аб уласнасці на Беларусі, які прадугледжвае прыватную, калектыўную і дзяржаўную ўласнасць. Але прапановы аб увядзенні прыватнай уласнасці на зямлю ў Вярхоўным Савеце не атрымалі большасці галасоў, таму зямля на Беларусі знаходзіцца па-ранейшаму ва ўласнасці дзяржавы. У 1991 г. быў прыняты і Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Эканамічнае становішча Беларусі ў канцы 80-х гг. рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г.

Эканамімны ўрон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэньваецца, па падліках вучоных, у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для здароўя людзей наогул непрадказальныя. Радыеактыўнымі нуклідамі забруджана пятая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой да сённяшняга часу пражывае больш за 2 млн чалавек, гэта значыць кожны пяты жыхар рэспублікі, сярод якіх амаль 500 тыс. дзяцей і падлеткаў ва ўзросце да 17 год. 3 гаспадарчага абароту выведзена 20% зямель.

У 1989 г. Вярхоўны Савет БССР адобрыў распрацаваную ўрадам рэспублікі доўгатэрміновую Дзяржаўную праграму ліквідацыі ў Беларускай ССР вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1991 – 1992 гг. ён прыняў некалькі спецыяльных законаў, накіраваных на сацыяльную падтрымку людзей, якія пацярпелі ад чарнобыльскай навалы.

3 забруджаных тэрыторый на новае месцажыхарства за 1986 – 1992 гг. пераехала звыш 130 тыс. чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана шмат жылля, аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Пасля распаду СССР усю гэтую работу Рэспубліка Беларусь вымушана ажыццяўляць у асноўным толькі за кошт сваіх уласных сродкаў. Таму выдаткі на рэалізацыю чарнобыльскай праграмы дасягнулі 16 % дзяржаўнага бюджэту рэспублікі. Пры гэтым патрэбнасці ў іх далёка не забяспечваюцца.

Асаблівая ўвага надаецца мерам сацыяльнай засцярогі дзяцей. Распрацавана праграма аховы іх здароўя, дзейнічаў рэспубліканскі камітэт «Дзеці Чарнобыля» і інш. Аднак для поўнага пераадолення наступстваў аварыі патрабуецца яшчэ вельмі многа сродкаў і намаганняў як з боку кіраўніцтва Беларусі, так і ўсяго яе народа.

Пошукі шляхоў пераходу Беларусі да рыначных адносін. Спробы пашырыць самастойнасць прадпрыемстваў пры захаванні іх, як і раней, ва ўласнасці дзяржавы прывялі да новых праблем: прадпрыемствы пачалі хутка павялічваць зарплату сваім працаўнікам пры зніжэнні росту вытворчасці.

Так адрэагавала эканоміка на спробы аб'яднання рыначных элементаў у эканоміцы з камандным кіраўніцтвам ёю з адзінага цэнтра. Усе праграмы па паскарэнню і інтэнсіфікацыі, укараненню розных відаў гасразлікаў, самафінансавапня, якія занялі ўсю другую палову 80-х гг., закончыліся няўдачай. Старыя формы кіраўніцтва аказаліся парушанымі, а новыя, якія б адпавядалі патрабаванням свабоднага развіцця эканомікі, не склаліся. Такі вынік дапамог кіраўніцтву краіны пераканацца ў тым, што іншага напрамку ў правядзенні эканамічнай рэформы, акрамя пераходу да рынку, у краіно не было. Канешне, адбіўся ў гэтым і ўплыў Расіі, якая больш настойліва імкнулася да правядзення рыначнай рэформы.

Пачалася распрацоўка праграмы, неабходнай для правядзення рыначнай эканамічнай рэформы і ў Беларусі. Былі прыняты законы аб арэндзе, індывідуальнай дзейнасці, прыватызацыі.

Рэформа з'явілася не прамой дарогай, а пошукамі, у якіх было шмат невядомага. I галоўнае – як спыніць абвальны спад вытворчасці і інфляцыю, якія непазбежны пры пераходзе да рынку, як вывесці эканоміку на шлях развіцця. Ужо ў 1989 г. інфляцыя ў рэспубліцы склала каля 10%. Інфляцыя – абясцэньванне грошайй у выніку выпуску іх у зварот без забеспячэння неабходнай колькасцю тавараў, падзенне пакупной здольнасці грошай.

У 1990 г, эканамічнае развіццё ў рэспубліцы яшчэ больш затармазілася, а інфляцыя ўзмацнілася. У гэтых умовах супрацьборства ў кіруючых сферах па пытаннях пераходу да рынку непазбежна абвастрылася. Паслядоўныя прыхільнікі рынку, у прыватнасці парламенцкая апазіцыя, бачылі выйсне з крызісу эканомікі ў хутчэйшым увядзенні рыначных адносін. Большасць жа Вярхоўнага Савета і ўрад рэспублікі стаялі не толькі за паступовы, не абмежаваны рамкамі часу пераход да рынку, але і за яго своеасаблівую форму, пры якой дзяржава выступае ў ролі рэгулятара рынку.

Аднак меры, якія намячаліся праграмай, ураду рэалізаваць не ўдалося. Крызісны стан эканомікі паглыбіўся, а разам з гэтым ускладняліся ўмовы пераходу да рынку. Найбольш істотнымі элементамі рынку, якія пад канец 1992 г. пачалі ў рэспубліцы дзейнічаць, з'явілася вызваленне пераважнай большасці цэн; на новай аснове, процілеглай каманднай, сталі наладжвацца гаспадарчыя сувязі, адбывалася станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх і камерцыйных структур. Рабіліся спробы правядзення прыватызацыі. А між тым валавы ўнутраны прадукт у 1995 г. у рэспубліцы скараціўся ў параўнанні з 1990 г. на 37 %. Але галоўнае пытанне, якое ўзнікла перад дзяржавай, урадам і грамадствам,— дзе выйсце: у хутчэйшым руху да рынку або ў яго тармажэнпі, аж да поўнага вяртання да дзяржаўнай планавай эканомікі, – заставалася без адказу і да сярэдзіны 90-х гг.

Крызісныя з'явы ў эканоміцы выклікалі неабходнасць правядзення радыкальнай эканамічнай рэформы, сутнасць якой заключаецца ў пераходзе да сапраўдных рыначных адносін. Але пошукі шляхоў пераходу да рынку працягваюцца і сёння. Не выключаецца і фарміраванне на Беларусі мадэлі рыначнага сацыялізму, паколькі вядучая роля захоўваецца за дзяржаўным сектарам эканомікі.

Гаспадарчы разлік – метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі сваёй прадукцыі, пакрываюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі.

Самафінансаванне – метад гаспадарання, пры якім прадпрыемства не атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржбюджэту, а зарабляе грошы само, за кошт сваёй вытворчасці і рэалізацыі яго вырабаў.

Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР. Галоснасць у Беларусі. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў Беларусі быў пакладзены ў студзені 1989 г., калі ў адпаведнасці з рашэннямі студзеньскага Пленума ЦК КПСС быў узяты курс на дэмакратызацыю ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства і рэфармаванне палітычных інстытутаў. На старонках рэспубліканскіх часопісаў і газет, у тэлевізійных і радыёперадачах спачатку нясмела, а затым усё больш актыўна пачала весціся палеміка аб умовах жыцця грамадства, шляхах аднаўлення сацыялізму і яго рэфармавання.

На хвалі галоснасці ў рэспубліцы рэзка вырасла цікавасць беларускага народа да праблем нацыянальнай гісторыі і культуры. Сталі ўзнікаць шматлікія нефармальныя клубы і аб’яднанні па вывучэнню літаратурнай і гістарычнай спадчыны, краязнаўства, сярод якіх выдзяляліся "Талака", "Паходня", "Узгор'е" і інш. Беларускія культурныя таварыствы арганізаваліся ў Маскве, Літве, Латвіі, Эстоніі, іншых гарадах Расіі і саюзных рэспублік.

Вялікую зацікаўленасць у рэспубліцы выклікалі працэсы дэсталінізацыі савецкага грамадства. 14 чэрвеня 1988 г. рашэннем Савета Міністраў БССР была створана ўрадавая камісія, якая расследавала месца масавага расстрэлу не мешн чым 30 тыс. чалавек на працягу 1937 – 1941 гг. у лясным масіве Курапаты пад Мінскам. Былі выяўлены месцы масавых расстрэлаў савецкіх грамадзян у гады сталінскіх рэпрэсій у Гомелі, Віцебску, Барысаве, Оршы, Мазыры і іншых месцах Беларусі.

У канцы 1989 г. быў рэабілітаваны першы старшыня рабоча-сялянскага ўрада Беларусі Д. Жылуновіч.Усяго да пачатку 1993 г. у рэспубліцы было рэабілітавана 130 тыс. чалавек. Былі прыняты меры па забеспячэнню праў рэабілітаваных і іх родных, кампенсацыі матэрыяльных страт.

Змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Спыніць крызісныя працэсы, якія нарасталі ў эканоміцы, вывесці краіну на шлях устойлівага развіцця нельга было метадамі, што склаліся за гады сталінска-брэжнеўскага кіраўніцтва. Практычна ўсе пераўтварэнні разгортваліся пад ціскам абставін або ў парадку выканання рашэнняў партыйнага цэнтра. А гэта сведчыць, што ўсе дэмакратычныя перабудовы палітычнага жыцця, якія адбываліся ў рэспубліцы, не мелі ніякага дачынення да дзейнасці партыі як кіруючай сілы, дзякуючы чаму Беларусь у той час набыла аблічча адной з самых кансерватыўных рэспублік. Наадварот, палітычнае жыццё і палітычная актыўнасць людзей нарасталі па меры таго, як партыя губляла свае дзяржаўныя, аўтарытарныя функцыі, а разам з тым і аўтарытэт у грамадстве. Кансерватызм – прыхільнасць да ўсяго састарэлага, аджыўшага, але вельмі ўстойлівага, традыцыйнага, што выклікае супрацьдзеянне ў адносінах да ўсяго новага.

Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасць – магчымасць адкрыта сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці.

Перавыбары саветаў. Першыя за многія дзесяцігоддні свабодныя дэмакратычныя выбары, калі грамадзяне атрымалі магчымасць вылучаць і выбіраць на альтэрнатыўнай аснове ў вышэйшы орган дзяржаўнай улады сваіх прадстаўнікоў, былі выбары народных дэпутатаў СССР у сакавіку 1989 г. Як і па ўсёй краіне, яны прайшлі пры вялікай актыўнасці насельніцтва, у адкрытай і напружанай барацьбе. Усяго ад Беларусі на з’езд было выбрана 60 народных дэпутатаў.

У кастрычніку 1989 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР і народных дэпутатаў мясцовых саветаў. Выбары ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя саветы на альтэрнатыўнай аснове прайшлі 4 сакавіка 1990 г. На 310 месц у беларускім парламенце прэтэндавала 1769 кандыдатаў, але толькі 98 народных дэпутатаў было выбрана пасля першага тура галасавання, у тым ліку і будучы прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка. Выбарчая камісія ператварылася ў сапраўдны марафон і нават пасля некалькіх паўторных выбараў у канцы 1991 г. у Вярхоўным Савеце БССР заставалася 11 вакантных месц. Такая ж сітуацыя назіралася і ў мясцовых саветах. Тым не менш у выніку выбараў значна абнавіліся і Вярхоўны Савет БССР, і мясцовыя саветы, ажывілася іх работа.

Ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхільнікі КПБ. У сваю чаргу прыхільнікі пераўтварэнняў утварылі ў Вярхоўным Савеце парламенцкую апазіцыю', якая была прадстаўлена Беларускім народным фронтам «Адраджэнне», які першапачаткова актыўна падтрымаў палітыку перабудовы. Апазіцыя – група дэпутатаў, чые погляды не супадаюць альбо супярэчаць думкам дэпутацкай большасці.

Пасля выбараў былі сфарміраваны кіруючыя органы саветаў. У маі 1990 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР выбрала старшынёй Вярхоўнага Савета М, Дземянцея, яго першым намеснікам – С. Шушкевіча, намеснікам – В. Шаладонава. Былі выбраны таксама старшыні пастаянных камісій, іх намеснікі, сакратары. Пятая, нечарговая, сесія Вярхоўнага Савета БССР, якая сабралася пасля жнівеньскага путчу 1991 г., задаволіла просьбу М. Дземянцея аб адстаўцы. У верасні 1991 г. на альтэрнатыўнай аснове старшынёй Вярхоўнага Савета быў абраны С. Шушкевіч, якога ў студзені 1994 г, адклікалі з гэтай пасады. Старшынёй парламента быў абраны М. Грыб.

Вярхоўны Савет БССР ва ўмовах галоснасці, барацьбы розных поглядаў і пазіцый, плюралізму думак разгарнуў заканадаўчую дзейнасць па падрыхтоўцы новай Канстытуцыі БССР, рэфармаванню палітычнай сістэмы, эканомікі, усяго грамадскага ладу. Аднак дэпутатам у іх працы не заўсёды хапала прафесіяналізму.

Вострай праблемай для рэспублікі стала ліквідацыя вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Вярхоўны Савет прыняў некалькі законаў па сацыяльнай падтрымцы людзей, якія пацярпелі ў выніку гэтай аварыі. У ходзе іх выканання толькі ў 1991 г. было асвоена капіталаўкладанняў на 500 млн руб. больш, чым за папярэднія чатыры гады.

Узнікненне новых палітычных партый.

Нечарговы ІІІ З’езд народных дэпутатаў СССР у сакавіку 1990 г. адмяніў 6-ы артыкул Канстытуцыі аб кіруючай ролі КПСС і ўвёў пасаду Прэзідэнта СССР. З’езд на безальтэрнатыўнай аснове выбраў Прэзідэнтам СССР М.С. Гарбачова.

Шматмартыйнасць – сведчанне дэмакратычнасці грамадства, рэалізаваных на справе правоў грамадзян на аб'яднанке і ўтварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў і інш. У Краіне Саветаў народ быў фактычна пазбаўлены такіх правоў яшчэ ў пачатку 20-х гг., калі ўсе палітычныя партыі, акрамя Камуністычнай, былі забаронены.

У адпаведнасці з законам СССР “Аб грамадскіх арганізацыях”, прынятым у кастрычніку 1990 г. і накіраваным на рэфармаванне палітычнай сістэмы, савецкія людзі атрымалі права на стварэнне аб’яднанняў і таварыстваў, а таксама палітычных партый. Аднак у рэспубліцы нефармальныя аб’яднанні сталі ўзнікаць значна раней. У чэрвені 1989 г. на з’ездзе ў Вільнюсе арганізацыйна аформіўся Беларускі народны фронт. У праграмнай заяве падкрэслівалася, што БНФ выступае за перабудову грамадства на прынцыпах дэмакратыі і сацыяльнай справядлівасці, прававую дзяржаву, рэальны суверэнітэт Беларусі. БНФ стварыў у Вярхоўным Савеце парламенцкую апазіцыю.

У чэрвені 1990 г. была створана Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі. Мэта партыі – стварэнне незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы, аднаўленне гістарычнай памяці, мовы і культуры, нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Згодна ўставу гэтай партыі, яе членам можа быць любы грамадзянін рэспублікі, які валодае беларускай монай і ўсведамляе сябе беларусам.

У лістападзе 1990 г. прайшоў устаноўчы з’езд Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі. Галоўнай мэтай гэтай партыі з’яўляецца будаўніцтва дэмакратычнага грамадства з прыярытэтам агульначалавечых каштоўнасцей. Па сваёй арыентацыі АДПБ стала арганізацыяй агульнадэмакратычнай накіраванасці, выступаючы за свабоду асобы, прыватную ўласнасць, сямейныя традыцыі.

Для абароны палітычных правоў і эканамічных інтарэсаў сялянства ў лютым 1991 г. была створана Беларуская сялянская партыя. Галоўнай сваёй задачай партыя абвясціла ажыццяўленне зямельнай рэформы, стварэнне фермерскіх гаспадарак і пераўтварэнне калгасаў і саўгасаў у асацыяцыі і акцыянерныя таварыствы.

У рэспубліцы сталі адраджацца і сацыял-дэмакратычнын традыцыі. Група народных дэпутатаў Беларусі, навукоўцаў і пісьменнікаў арганізавала Беларускую сацыял-дэмакратычную грамаду (БСДГ), устаноўчы з’езд якой прайшоў у 1991 г. У праграмнай заяве партыі гаварылася, што задачы партыі заснаваны на агульначалавечых каштоўнасцях і традыцыях беларускай сацыял-дэмакратыі пачатку XX ст. Асноўнай мэтай БСДГ лічыць будаўніцтва свабоднага і дэмакратычнага грамадства, заснаванага на прынцыпах свабоды, роўнасці, прыярытэту права. Пры гэтым партыя выступае за пераўтварэнне грамадства з дапамогай рэформаў, без гвалту пры дасягненні сваіх мэт, дакладна выконваючы Канстытуцыю і заканадаўства.

У наступныя гады былі створаны Партыя народнай згоды, Беларускае хрысціянска-дэмакратычнае аб’яднанне, шэраг незалежных прафсаюзных і маладзёжных арганізацый.

Утварэнне палітычных партый, аб’яднанняў і таварыстваў сведчыла пра глыбокія змены ў грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Нягледзячы на невялікі колькасны састаў, яны садзейнічалі ўзнікненню ў рэспубліцы парламенцкай апазіцыі, расшырэнню правоў грамадзян, плюралізму думак, новым падыходам да рашэння складаных праблем грамадскага жыцця. Шматпартыйнасць азначала канец манаполіі камуністаў на ўладу.

Пасля павышэння цэн у пачатку 90-хгг. рабочыя выйшлі на вуліцы. На Беларусі пачаўся моцны рабочы рух, які набыў формы забастовак, шматтысячных дэманстрацый і мітынгаў. Рабочыя поруч з эканамічнымі выставілі і палітычныя патрабаванні: за дэмакратыю і справядлівасць, за паляпшэнне жыцця, за волю і свабоду Бацькаўшчыны, за поўнае пазбаўленне ад кіраўніцтва Камуністычнай партыі.

У ходзе стачак паўсюдна ўтвараліся страйкавыя камітэты. 11 мая 1991 г. адбылася іх рэспубліканская канферэнцыя, якая прыняла зварот «Да народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР». У ім выказвалася патрабаванне да дэпутатаў пачаць служыць свайму народу, а не ісці ў фарватэры палітыкі КПСС і ваенна-прамысловага комплексу.

26 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі» і пастанову «Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ – КПСС на тэрыторыі БССР». У лютым1993 г. часовае прыпыненне дзейнасні КПБ – КПСС Вярхоўным Саветам было адменена.

Пад уздзеяннем гэтых працэсаў сталі выказвацца ідэі аб неабходнасці рэфармавання правячай Камуністычнай партыі, яе дэмакратызацыі і пераўтварэнні ў партыю парламенцкага тыпу. Пасля жнівеньскага путчу 1991 г. некалі адзіная КПБ раскалолася на дзве самастойныя партыі – Партыю камуністаў Беларусі і Камуністычную партыю Беларусі. Гэтыя дзве палітычныя партыі аб’ядноўваюць прыхільнікаў сацыялістычнай перспектывы, якія выступаюць за перавагу сацыялістычнага сектара ў эканоміцы, але і за падтрымку іншых форм уласнасці.

Выбары ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, што адбыліся ў 1995 г., садзейнічалі актывізацыі дзейнасці палітычных партый, пашырэнню іх колькасці. Пачаўся працэс ператварэння «канапавых» партый у больш арганізаваную сілу ў выніку іх паступовага аб'яднання. БНФ, які прадстаўляў у папярэднім складзе парламента апазіцыю, на гэты раз не атрымаў ніводнага мандата. Яго месца заняла парламенцкая фракцыя', у якой аб'ядналіся прадстаўнікі некалькіх партый. Фракцыя – група членау палітычнай партыі, якія праводзяць яе палітыку ў парламенце. або групоўка ўнутры партыі, погляды якой не супадаюць з генеральнай (асноўнай) лініяй партыі.


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 142 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Абвяшчэнне палітыкі перабудовы СССР| Ад БССР да Рэспублікі Беларусь. Набыццё суверэнітэту

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)