|
1. Лексіка-семантычны – расчапленне слова на 2 або некалькі амонімаў, інакш ператварэнне полісеміі ў аманімію: ножка стала і ножка дзіцяці; завод (установа) і завод (механізм для пуску).
2. Лексіка-сінтаксічны – зліццё (зрашчэнне) у адно слова двух або больш слоў, якія часта ўжываюцца ў спалучэнні: навек, сёння, нельга, ліч. ад 1 – 10 + 20 + 30.
3. Марфолагасінтаксічны – спосаб, пры якім новае слова ўтвараецца шляхам пераходу слова з адной ЧМ у другую: хворы, летам.
Спосабы пераходу слоў:
1) субстантывацыя (пераход прым., дзеепрым. у наз.): хворы, сталовая, дзяжурны, кіруючы, ломаная;
2) ад’ектывацыя (пераход дзеепрым. у прыметнік): рухомы, прыгнечаны;
3) пранаміналізацыя (пераход наз., прым., ліч. у займ.): Страва – рэч прыемная. У вядомым сэнсе. Дык вось, у нас працаваў адзін чалавек. Цэлае лета збірала Ганна матэрыял.
4) адвербалізацыя (пераход імен. ЧМ у прыслоўе): летам, восенню, вучыцца жартуючы, ліч. 1, 2-гі, 1-ы ў спалуч. са сл. раз (адзін раз)
ІІ) Марфалагічныя:
1. Марфемныя:
1) суфіксальны – утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы матэрыяльнана выражаных суфіксаў: смел-ы + асць = смеласць
2) прыставачны (прэфіксальны) – пры далучэнні прыстаўкі да слова: бегчы+да=дабегчы, горад+пры= прыгарад
3) прыставачна-суфіксальны – пры адначасовым далучэнні да ўтваральнай асновы прыстаўкі і суфікса: дом+да+у = дадому, двор+за+ак= задворак
4) бяссуфіксны (нульсуфіксальны) – далучэнне да ўтваральнай асновы нулявога суфікса.Гэтым спосабам утвараюцца назоўнікі ад прыметнікаў (сухі ад суш), парадкавыя лічэбнікі ад колькасных (сёмы ад сем), назоўнікі ад дзеясловаў (клікаць ад кліч)
5) постфіксальны – утварэнне слоў шляхам далучэння постфікса: мыць + ца = мыцца, дзе +сьці = дзесьці, што + небудзь= што-небудзь
6) прысавачна-постфіксальны – утварэнне слоў шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прыстыўкі і постфікса: глядзець + на+ца = наглядзецца
7) прыставачна-бяссуфіксны – утварэнне слоў шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прыстыўкі і нулявога суфікса: крыло + бяс + нулявы суфікс = бяскрылы (параўнайце: памяць+бяс+н=бяспамятны)
2. Немарфемныя:
1) асноваскладанне – утварэнне слова з 2-х і болей асноў пры дапмозе злучальнай галоснай ці без яе: светл(ы) + а + зялён(ы) = светлазялёны, шкл(о) + о + завод = шклозавод
2) словаскладанне – зліццё 2-ах самастойных слоў у адно: вечна+зялён(ы)=вечназялёны, плашч+палатка=плашч-палатка
3) абрэвіяцыя – утварэнне складанаскарочаных слоў: ААН, РБ, БелАЗ (Беларускі аўтамабільны завод).
3. Змешаныя спосабы:
1) складана-суфіксальны – асноваскладанне з адначасовым далучэннем суфіксаў: ціх(і) +а+акіян+ск=ціхаакіянскі
Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 1075 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
І. Паняцце марфемы, яе віды | | | 1 страница |