|
Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў. Паняцце марфемы. Аснова слова і канчатак. Віды асноў. Корань і афіксы
І. Паняцце марфемы, яе віды
Марфема – найменшая структурная частка слова, якая мае пэўнае значэнне.
Віды марфем:
1. Каранёвая марфема (корань) – абавязковая структурная частка слова, якая выражае яго лексічнае значэнне: хат -а, хат -ні, хат -ка.
2. Афіксы:
· прыстаўка – структурная частка слова, якая абавязкова ўжываецца толькі перад коранем і надае слову новае лексічнае і граматычнае значэнне: бегчы, да -бегчы, пера -бегчы.
· суфікс – структурная частка слова, якая ўжываецца пасля кораня і выкарыстоўваецца для ўтварэння новых слоў або змянення формаў слова: вясн-а, весн- ав -ы (словаўтваральная функцыя), малад-ы, маладз- ейш -ы (словазмяняльная функцыя).
· інтэрфікс (злучальная марфема) – марфема, якая знаходзіцца паміж двума каранямі і служыць для ўтварэння новых слоў: земл- е -капалка, зерн- я -сховішча.
· постфікс – структурная частка слова, якая выражае пэўнае граматычнае значэнне і стаіць пасля формаўтваральных суфіксаў або канчаткаў: гавары- це, які- небудзь.
3. Флексія (канчатак) – зменная частка слова, пры дапамозе якой утвараюцца формы слова, а не новыя словы – служыць для выражэння граматычнага значэння слова: хат- а, хат- аю, у хац- е. Флексія можа быць нулявой (матэрыяльна невыражанай): луг, ног, агонь. Не маюць канчаткаў прыслоўі: прыгожа, па-суседску, летам.
5. Аснова – нязменная частка слова, якая заключае ў сабе яго лексічнае значэнне: хатн -і, веснав -ы, завулак.
Віды асноў:
Паводле структуры:
1. простыя – у сваім складзе маюць толькі адзін корань: веснав -ы
2. складаныя – усваім складзе маюць не адзін корань: земл -е- капалк -а, зерн -я- сховішч -а.
Усе асновы:
1. вытворныя (матываваныя) – маюць у сваім складзе корань і словаўтваральны афікс: грыб-н -ы, пры-гарад-н -ы.
2. невытворныя (нематываваныя) – складаюцца толькі з кораня: грыб, горад.
Усе асновы:
1. перарваныя – асновы, падзеленыя на часткі формаўтваральнымі афіксамі: сцераг -у- ся, як -ога- небудзь.
2. неперарваныя – асновы, непадзеленыя на часткі: голуб, казк -а.
Усе асновы:
1. члянімыя – асновы, якія якія ў сваім складзе маюць больш за адну структурную частку, г.зн. падзяляецца на марфемы: весн-ав -ы, грыб-н -ы.
2. нечлянімыя – складаюцца толькі з кораня: хат -а, кніг -а.
формаўтваральныя афіксы (не ўваходзяць у аснову):
1) суф. Інф.: ць, ці, чы (чытаць, везці, бегчы)
2) суф. дзеясл. пр.ч.: ў, л (чытаў, чытала)
3) суф. дзеепрым. зал. ст. ан, ен, н, т, ем (прачытаны, кіруемы, здзейснены), незал. ст. юч, ач, яч (чытаючы, стоячы)
4) суф. дзеепрысл. зак.тр. ушы, шы (пісаўшы, затрымаўшы), незак. тр. учы, ючы, ачы, ячы (кіруючы, крочачы, робячы)
5) суф. выш.ст. пар-ня эйш, ейш, ш (вышэйшы, разумнейшы, лепшы)
6) суф. прысл. ей, эй, ш (карацей, вышэй, лепш)
7) постф. це (мыйце, чытайце)
8) канчаткі
Умоўныя абазначэнні частак слова:
прыстаўка: перабегчы
корань: перабегчы
суфікс: грыбны
канчатак: кніга
/ / інтэрфікс: зерн/я/сховішча
постфікс: гаварыце
аснова: хата
Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 1662 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Ганнушкин П.Б. | | | І) Немарфалагічныя |