Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

І. Спрадвечнабеларускія

Фразеалогія як раздзел мовазнаўства.

Фразеалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне фразеалагізмаў, іх структуру, адносіны да слова і словазлучэння, іх паходжанне і ўжыванне ў мове.

Фразеалагізм – устойлівае ўзнаўляльнае сінтаксічна непадзельныя адзінствы з цэласным значэннем.

Прыметы фразеалагізмаў:

1. Маюць цэласны сэнс (іх значэнне не вынікае са значэнняў кожнага кампанента, а са значэння ўсяго словазлучэння цалкам)

2. Складаюцца з двух і больш кампанентаў

3. Устойлівасць, узнаўляльнасць (гатовая мадэль з гатовым сэнсам)

4. Не падзяляюцца ў сінтаксічных адносінах (з’яўляюцца адным членам сказа)

Пры перакладзе фразеалагізмы не перакладаюцца літаральна.

Паходжанне фразеалагізмаў.

І. Спрадвечнабеларускія

1.Агульнаславянскія ужываюцца ва ўсіх славянскіх мовах (бабіна лета, мурашкі па целе, правя рука, ранняя птушка, кроў з малаком)

2. Агульнаўсходнеславянскія – ужываюцца ў мовах усходніх славян (на чыстую ваду, перамываць косці)

3. Уласнабеларускія – існуюць толькі ў беларускай мове (на горкі яблык, следам за дзедам, сабаку сена касіць)

ІІ. Запазычаныя – запазычваюцца з іншых моў без змянення граматычнай структуры і кампанентнага складу.

1. з царкоўна-славянскай мовы ( альфа і амега, умываць рукі)

2. з рускай мовы (дражніць гусей, з карабля на баль,ні вашым ні нашым)

3. з польскай мовы (вастрыць зубы)

4. з украінскай мовы (даць гарбуза, як дурань з пісанай торбай)

ІІІ. Калькі – копіі іншамоўных выразаў, у якіх кожны кампанент перакладзены на беларускую мову сэнсавым адпаведнікам.

царкоўна-славянская мова (блуканне па пакутах, волас з галавы не ўпадзе)

руская (абдымаць неабдымнае)

грэчаская (агнём і мячом, з мухі слана рабіць, пуп зямлі)

лацінская (волей-няволей, дамоклаў меч, святая прастата)

французская (бура ў шклянцы вады, кот у мяшку)

нямецкая (як на іголках, зорка першай велічыні, выбіваць з сядла)

англійская (за круглым сталом, трымаць порах сухім)

іспанская (блакітная кроў, рыцар журботнага вобразу)

ІV. Паўкалькі – часткова перакладзены, часткова запазычаны (пальма першынства, у поце твару, сыпаць бісер перад свіннямі)

 

 

Семантычная класіфікацыя фразеалагізмаў

1. фразеалагічныя зрашчэнні

2. фразеалагічныя адзінствы

3. фразеалагічныя спалучэнні

4. фразеалагічныя выразы

 

Фразеалагічныя зрашчэнні і адзінствы – семантычна непадзельныя ўтварэнні, якія адпавядаюць слову або словазлучэнню

Фразеалагічныя спалучэнні і выразы – семантычна члянімыя ўтварэнні. Іх значэнне = значэнню іх кампанентаў.

1. Фразеалагічныя зрашчэнні (ідыёмы) – семантычна непадзельныя словазлучэнні, значэнні якіх невыводна са значэнняў іх кампанентаў (даць дуба, ні рыба ні мяса, чорта з два).

Прыметы:

1. у іх складзе могуць прысутнічаць архаізмы (напрамілы Бог);

2. адсутнічае сінтаксічная сувязь паміж кампанентамі (не разлі вада).

2. Фразеалагічныя адзінствы – устойлівыя словазлучэнні, адзінае цэласнае значэнне якіх метафарычна матывавана прамымі значэннямі іх кампанентаў (трымаць камень за пазухай, згусціць фарбы, да сівых валасоў). Іх можна ўжыць у прамым значэнні.

Прыметы:

1. наяўнасць вобразнасці і жывой унутранай формы (віляць хвастом, сыходзіць са сцэны);

2. наяўнасць нерэальнай вобразнасці у аснове фразеалагізма (кот наплакаў, кішкі марш іграюць, як рыбе парасон); заснаваны на гіпербале ці літоце (з рукамі адарваць, малако на губах не абсохла);

3. магчымасць устаўкі ў склад фразеалагізма другога слова (цягнуць лямку – цягнуць службовую лямку).

3. Фразеалагічныя спалучэнні – семантычна раскладальныя, як правіла, двухкампанентныя словазлучэнні, кожнае слова ў якіх мае сваё значэнне, але пры гэтым адно – свабоднае, а другое – не свабоднае. Асаблівасць: слова з фразеалагічна звязаным значэннем можа замяняцца самастойным словам (расквасіць нос – разбіць нос).

4. Фразеалагічныя выразы – словазлучэнні і сказы, семантычна члянімыя, цалкам складзеныя са слоў са свабодным значэннем, але якія ў працэсе зносін узнаўляюцца як гатовыя моўныя адзінкі з пастаянным складам і значэннем (Вышэйшая навучальная ўстанова, на дадзеным этапе, працоўны стаж).

Марфалагічная класіфікацыя фразеалагізмаў


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 1503 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ФИО автора, место работы, возраст, контактный телефон, номинация.| II. Мотивація навчальної діяльності

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)