Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў 3 страница

Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

Лексіка-граматычная катэгорыя ліку семантычна знаходзіць сваё выражэнне ў асобным разрадзе слоў – лічэбніках, а таксама ў некаторых формах дзеясловаў, у многіх назоўніках, займенніках, прыметніках, прыслоўях, з дапамогай якіх можна выразіць (азначыць) любы лік, і дакладны, і няпэўны. У параўнанні з родам катэгорыя ліку больш паслядоўна і выразна матывуецца знешняй рэальнасцю: адзінкавасцю або множнасцю пазначаных словамі прадметаў, з’яў, прыкмет, а таксама іх расчлянёнасцю (параўн.: НЕХАЙ, ПОПЛАВСКАЯ 1983, 100). У залежнасці ад таго, злічонымі ці незлічонымі з’яўляюцца адпаведныя абазначэнні, назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адзіночны і множны лік, словы толькі з адзіночным лікам, або singularia tantum, словы толькі з множным лікам, або pluralia tantum. Да слоў толькі адзіночнага ліку належаць уласныя назвы (параўн.: Купала, Беларусь, Мінск і да т.п.), рэчыўныя назоўнікі (параўн.: вада, сена, золата і інш.), адцягненыя назоўнікі са значэннем прыкметы, дзеяння, стану (параўн.: братэрства, сінь, ідэалізм і інш.), зборныя назоўнікі (параўн.: студэнцтва, птаства, ламачча і інш.), назвы месяцаў, напрамкі свету (параўн.: лістапад, жнівень, поўдзень і інш.). Pluralia tantum складаюць назоўнікі, што абазначаюць парныя або састаўныя прадметы (параўн.: сані, акуляры, шахматы і інш.), некаторыя абстрактныя паняцці (параўн.: паводзіны, зносіны, гульні і інш.), паўтаральныя дзеянні, працэсы (параўн.: дэбаты, заняткі, жмуркі і інш.), пэўныя часавыя адрэзкі, святы, абрады (параўн.: канікулы, дажынкі, заручыны і інш.), некаторыя ўласныя імёны (параўн.: Смалявічы, Афіны, Гімалаі і інш.), назвы сукупнасці чаго-небудзь (параўн.: аліменты, дрожджы, фінансы і інш.), найменні частак цела (параўн.: лёгкія, бронхі, ныркі і інш.). Некаторыя множналікавыя назоўнікі падлягаюць злічэнню (параўн.: трое саней, двое сутак, шмат дэбатаў і інш.). Назоўнікі з суадноснымі формамі адзіночнага і множнага ліку абазначаюць і канкрэтныя прадметы (параўн.: стол – сталы, літара – літары, ліст – лісты і інш.), і адцягненыя паняцці (параўн.: думка – думкі, тэорыятэорыі, погляд – погляды і інш.).

Фармальна граматычнае значэнне назоўнікаў адзіночнага ліку праяўляецца нулявым канчаткам у назоўным склоне (параўн.: конь, дуб, горад і інш.), канчаткамі -а, (-я), -о, -е (параўн.: галава, вішня, акно, поле і інш.); множнага ліку – канчаткамі -ы, (-і) (параўн.: хаты, коні і інш.), радзей - е (параўн.: мінчане, сяляне і інш.), а таксама сінтаксічна праз формы спалучальных з назоўнікамі азначэнняў, якія або дубліруюць марфалагічна выражаныя формы ліку (параўн.: галасісты салавей, смачная рыба, моцнае дрэва і інш.), або служаць адзіным сродкам яго выражэння для нязменных форм назоўнікаў (параўн.: прыгожае кашнэ – прыгожыя кашнэ і інш.). Асобныя назоўнікі і займеннікі ўтвараюць форму множнага ліку суплетыўным спосабам (параўн .: чалавек – людзі, я – мы і інш.).

Для значэнняў катэгорыі адзіночнага і множнага ліку ўласцівы транспазіцыі (гл.: МАРТЫНОВ 1982, 101), бо ў пэўных сітуацыях і кантэкстах памянёныя значэнні могуць ужывацца адно на месцы другога (параўн.: У нашых лясах водзіцца воўк і ліса і Мне не хочацца жыць у розных там аўстраліях і інш.). Адно з істотных адрозненняў паміж катэгорыямі адзіночнага і множнага ліку палягае ў тым, што першая звязана з паняццем пэўнасці, другая – з паняццем няпэўнасці (гл.: РЕВЗИН 1977, 155 – 156).

Множны лік рэчыўных назоўнікаў часцей за ўсё мае адносіны не да ўласна ліку, а да розных тых семантычных асаблівасцяў слоў, што адлюстроўваюць гатункі, якасці, інтэнсіўнасць, аб’ём і іншыя ўласцівасці рэчаў (параўн.: калійныя солі, малдаўскія віны, пяскі пустыні, сібірскія снягі і інш.), пры гэтым падобныя словы часта тэрміналагізуюцца (гл.: АРАШОНКАВА, БУЛЫКА, ЛЮШЦІК, ПАДЛУЖНЫ 1999, 119). У адносінах да ўласных асоб множны лік ужываецца для іх размежавання (параўн.: браты Казловы, дзве Тані і інш.).

У дзеясловаў значэнне множнага ліку праяўляецца марфалагічнымі сродкамі для форм цяперашняга часу і загаднага ладу (параўн.: слуха-ю, слуха-ем, слуха-еш, слуха-еце, слуха - е, слуха-юць, слуха-й, слуха-йце); у дзеясловаў прошлага часу і ўмоўнага ладу – адпаведнымі родавымі канчаткамі (параўн.: адзіночны лік – нулявы канчатак, -а, -о ў прыкладах нёс, няс – л-а, няс-л-о і да т.п.), а ў гэтых жа дзеяслоўных формах множнага ліку – канчаткам –і (параўн.: няс-л-і і да т. п.).

Прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, дзеепрыметнікі, некаторыя займеннікі або дубліруюць граматычныя значэнні ліку назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца (параўн.: чорны коньчорныя коні, першая птушка – першыя птушкі, цэлы дзень – цэлыя дні і інш.), або, як ужо зазначалася, служаць адзінай формай выражэння ліку ў нязменных назоўнікаў (параўн.: лепшае кіно – лепшыя кіно, хуткае таксі – хуткія таксі і інш.).

 

15. Канчаткі назоўнікаў I скланення адзіночнага ліку ў давальным і месным склонах.

 

Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб'ядноýвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.

Да першага скланення адносяцца назоýнікі жаночага, мужчынскага і агульнага роду, якія ý назоýным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі - а (-я): сасна, нара, вясна, зямля, песня; бацька, стараста, суддзя, старшыня; плакса, сірата.

У давальным і местным склонах ужываюцца: пры цвёрдай аснове - канчатак - е: машыне, вадзе, сасне; пры зацвярдзелай аснове - канчатак - ы: гары, працы, ружы; пры мяккай аснове і аснове на й - канчатак - і: песні, лазні, партыі; пры аснове на к пад націскам - канчатак - э, не пад націскам - ы: рацэ, руцэ, рэчцы, банцы; пры аснове на г,х - канчатак - е: дарозе, страсе.

Назоýнікі мужчынскага роду на - а (-я) у давальным і местным склонах маюць канчаткі назоýнікаý другога скланення: бацьку, мужчыну; бацькам, мужчынам; пры бацьку, мужчыну.

Назоýнікі агульнага роду ý давальным і местным склонах скланяюцца на ýзор назоýнікаý першага скланення, калі абазначаюць асоб жаночага полу, і на ýзор назоýнікаý другога скланення, калі абазначаюць асоб мужчынскага полу.

НАПРЫКЛАД: Жаночы род Мужчынскi род

 

Давальны: плаксе, цiхонi, Сашы Плаксу, цiхоню, Сашу

 

Месны: плаксе, цiхонi, Сашы Плаксу, цiхоню, Сашу

 

16. Канчаткі назоўнікаў II скланення адзіночнага ліку ў родным склоне.

 

Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб'ядноýвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.

Да другога скланення належаць назоýнікі мужчынскага роду з чыстай асновай у назоýным склоне адзіночнага ліку і назоýнікі ніякага роду з канчаткамі - о, -ё, - а,-е: клён, ствол, дзень, к ісель, нож, дождж, двор, шалаш, вырай; акно жыццё, збожжа, поле.

Назоýнікі мужчынсквага роду другога скланення ý родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатк і - а (-я), -у (-ю).

З канчаткам -а (-я) ýжываюцца назоýнікі, якія абазначаюць:

а) асоб і жывых істот, а таксама часткі цела чалавека и жывёл: брата, сына, філолага, каня, тыгра, носа, рота, зуба.

б) канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія можна лічыць, канкрэтныя паняцці, навуковыя тэрміны: нажа, мяшка, вугла, перпендыкуляра, косінуса.

в) грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы: камітэта, завода, сельсавета, горада, камбіната.

г) геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты, назвы мясцовасцей: Мінска, Гомеля, Нёмана, касмадрома, узгорка, бугра.

д) грашовыя адзінкі, меры вагі, пэýныя прамежкі часу: рубля, франка, кілаграма, года, тыдня, верасня.

З канчаткам - у (-ю) ужываюцца:

а) абстрактныя назоýнікі, якія абазначаюць разнастайныя апрадмечаныя паняцці, якасці, дзеянні, працэсы, напрамкі ý прасторы, форму, час, грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя плыні, вучэнні, палітычныя і навуковыя аб'яднанні, стыхійныя з'явы прыроды і іншыя: вопыту, гавтунку, болю, сну, шуму, захаду, размеру, часу, рамантызму, выбуху, грукату, шторму, камунізму, сацыялізму, марксізму.

б) рэчыýныя назоýнікі, якія абазначаюць разнастайныя рэчывы, хімічныя элементы і злучэнні, матэрыялы: гароху, пяску, цукру, снегу, моху, цэменту, мёду, торфу, цынку, алюмінію, вадароду, але: аýса, хлебе.

в) зборныя назоýнікі: лесу, саду, чаю.

 

17. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў III скланення адзіночнага ліку.

Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб'ядноýвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.

Да трэцяга скланення адносяцца назоýнікі жаночага роду з чыстай асновай у назоýным склоне адзіночнага ліку: бездань, радасць, завязь, ноч, мыш, шыр, Пціч.

У родным, давальным і местным склонах назоýнікі трэццяга скланення з мяккай асновай, асновай на ý і губныя маюць канчатак - і-, пры зацвярдзелай аснове -ы-: бездань - бездані, завязь-завязі, кроý-крыві, ноч-ночы, мыш-мышы, Пціч-Пцічы.

У творным склоне назоýнікі трэцяга скланення маюць канчатак - у (-ю). Канчатак - у- ýжываецца ý назоýніках з асновай на шыпячыя (ноч-ноччу, мыш-мышшу, печ-печчу); канчатак -ю- прымаюць назоýнікі з асновай на мяккія зычныя (соль-соллю, моль-моллю, радасць-радасцю); канчатак -ю- ý назоýніках з асновай на губныя зычныя і р пішацца пасля апострафа: верф-верф'ю, глыб-глыб'ю, шыр-шыр'ю, Сібір-Сібір'ю.

 

18. Правапіс адносных прыметнікаў з суфіксам –ск–.

 

Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаý. Гэтыя прыметы могуць выражаць адносіны да матэрыялу, месца, часу і інш.: бетонны мост, вясковая вуліца, студэнцкая сталовая, пяццітонны самасвал. Адносныя прыметнікі - вытворныя словы. Яны ýтвораны ад назоýнікаý, дзеясловаý і прыслоýяý: чытальная зала, драýляны ступ, заýтрашні дзень.

Прыметнікі ýтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным.

У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса - ск - ад назоўнікаў з асновай на с і ш, пішацца адно с: беларус-беларускі, Палессе-палескі, таварыш-таварыскі.

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса - ск - зычныя асноý г, ц, ч, к у сплучэнні з суфіксальным с даюць у вымаýленні і напісанні ц: брат-брацкі, ткач-ткацкі, мастак-мастацкі. Каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с таксама вымаýляецца як “ ц ”, але на пісьме захоýваецца д: сусед-суседскі горад-гарадскі.

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваý, назваý нацыянальнасцей і народнасцей на г, к, х, з, ж, пры дапамозе суфікса - ск -, зычны асновы назоўніка захоýваецца: Выбарг-выбаргскі, таджык-таджыкскі, казах-казахскі, Каýказ-каýказскі, Добруш-добрушскі; але: славацкі, калмыцкі, турэцкі.

Мяккі знак пішацца перад суфіксам - ск - у прыметніках, утвораных ад назваý месяцаý і пор года на нь: ліпень-ліпеньскі, жнівень-жнівеньскі, восень-восеньскі.

 

19. Лічэбнік. Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі.

 

Лічэбнік - Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку.

Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з субстантывамі. Да лічэбнікаý адносяцца словы, якія абазначаюць колькасць прадметаý або ýказваюць на парадак іх пры лічэнні.

Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на:

колькасныя, якія абазначаюць колькасць прадметаý: адзін, пяць, дзесяць, трыццаць;

і парадкавыя, якія абазначаюць парадак прадметаý пры іх лічэнні: першы, пяты, дзесяты, трыццаты.

Паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца на:

простыя: адзін, чатыры, дзесяць;

складаныя: дваццаць, дзвесце, восемсот;

састаýныя: дваццаць тры, сто восемдесят восем, шэсцьдзесят пятага.

Колькасныя лічэбнікі не маюць роду (за выключэннем адзін, два, абодва, тысяча, мільён), не змяняюцца па ліках, не могуць спалучацца з прыметнікамі.

Выступаючы самастойна або ý спалучэнні з назоýнікамі, лічэбнік у сказе можа быць:

а) дзейнікам: Сто трыццаць дзевяць не вярнуліся ý калгас з франтоý Вялікай Айчыннай вайны.

б) выказнікам: Самаму старэйшаму з іх сорак тры гады, а самаму малодшаму дзевятнаццаць.

в) дапаýненнем: Порт можа абслугоýваць дваццаць-дваццаць пяць суднаý у суткі.

г) азначэннем: Касмічны карабель “Усход-4” абляцеý больш 48 разоý вакол Зямлі і прайшоý адлегласць каля 2 мільёнаý кіламетраý.

д) акалічнасццю: На старонках летапісу Тураý упамінаецца ýпершыню ý 980 годзе.

 

20. Скланенне лічэбнікаў.

 

Скланенне колькасных лічэбнікаў мае свае асаблівасці.

Лічэбнік адзін змяняецца па родах і ліках (адзін дом, адна кветка, адны ножны) і дапасуееца да назоýніка.

Лічэбнік два спалучаецца з назоýнікамі мужчынскага і ніякага роду, дзве - з назоýнікамі жаначага роду; пры гэтым родавыя адрозненні захоýваюцца ва ýсіх склонах.

Назоýны два, дзве

Родны двух, дзвюх

Давальны двум, дзвюм

Вінавальны два, дзве; - або - двух, дзвюх

Творны двума, дзвюмя

Месны (пры) двух, дзвюх

Лічэбнік тры, чатыры не маюць роду; у творным склоне гэтых лічэбнікаý, так сама як і ý лічэбніку два, ужываецца канчатак - ма: трыма, чатырма.

Лічэбнік ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца на ýзор назоýнікаý трэцяга скланення (як радасць, косць).

У творным склоне лічэбнікаý пяць, ад адзінаццаці да дваццаці і ý лічэбніку трыццаць пішацца падвойнае ц: пяццю, дзевяццю, шаснаццаццю.

У складаных колькасных лічэбніках ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі.

Назоýны пяцьдзесят, дзвесце, пяцьсот

Родны пяцідзесяці, двухсот, пяцісот

Давальны пяцідзесяці, двумстам, пяцістам

Вінавальны пяцьдзесят, дзвесце, пяцьсот; або пяцідзесяці, двухсот, пяцісот

Творны пяццюдзесяццю, двумастамі, пяццюстамі

Месны (пры) пяцідзесяці, двухстах, пяцістах

Пры скланенні састаýных колькасных лічэбнікаý змяняецца кожнае слова: дзвесце дваццаць тры, двухсот дваццаці трох і г.д.

Пры скланенні састаýных парадкавых лічэбнікаý змяняецца толькі апошняе слова: дзвесце дваццаць трэці, дзвесце дваццаць трэцяга і г.д.

Састаýныя парадковыя лічэбнікі на - тысячны, - мільённы, - мільярдны ýтвараюцца ад формы роднага склону адпаведных колькасных лічэбнікаý і слоý тысячны, мільённы, мільярдны. Такія састаýныя парадковыя лічэбнікі скланяюцца і пішуцца ý адно слова. (дзевяцісотсямідзесяцівасьмітысячны).

Парадковыя лічэбнікі на - тысячны, - мільённы, - мільярдны пішуцца праз злучок, калі першая іх частка напісана лічбай (10-тысячны, 300-мільённы).

Да колькасных лічэбнікаý адносяцца словы, якія называюць колькасць неакрэслена, няпэýна: многа, мала, шмат, безліч. Гэтыя лічэбнікі заýсёды ý сказе адносяцца да назоýнікаý (на нашым двары гуляе многа (лічэбнік) дзяцей).

21. Дзеепрыметнік. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў.

 

Дзеепрыметнік – гэта неспрагальная форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета ці асобы паводле дзеяння: лісты пажоýклыя, прыбыýшыя пасажыры, узведзены палац.

Дзеепрыметнік як дзеяслоýная форма сумяшчае ý сабе рысы дзеяслова і прыметніка.

Дзеепрыметнікі ýтвараюцца ад дзеясловаý, таму маюць з імі агульную аснову і лексічнае значэнне: выразаць узор-выразаны ýзор, пашыць сукенку-пашытая сукенка.

Дзеепрыметнікі маюць закончанае і незакончанае трыванне: ехаýшыя дзяýчаты, прыехаýшыя студэнты.

Дзеепрыметнікі маюць цяперашні і прошлы час: працуючыя рабочыя, працаваýшыя рабочыя.

Дзеепрыметнікі захоýваюць кіраванне назоýнікам: прыгожа выглядала ýсыпаныя (чым?) снегам елачкі.

Дзеепрыметнікі дапасуюцца да назоýнікаý у родзе, ліку і склоне: куплены аловак, купленая кніга, купленыя сшыткі.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ýтвараюцца ад дзеяслоýных асноý цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаý - уч-(юч), - ач-(яч) і адпаведных канчаткаý прыметнікаý: пішуць-пішучы, пішучая, пішучае, пішучыя; рашаюць - рашаючы, рашаючая, рашаючае, рашаючыя.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý прошлага часу пры дапамозе суфіксаý - ýш-ш і канчаткаý прыметнікаý: бралі - браýшы, браýшая, браýшыя; неслі - нёсшы, нёсшая, нёсшыя.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу могуць утварацца пры дапамозе суфікса - л-: збялелы, заржавелы, спацелы.

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаý –ем-, -ім- і адпаведных канчаткаý прыметнікаý: будуюць-будуемы, будуемая, будуемыя; узводзяць - узводзімы, узводзімая, узводзімае, узводзімыя.

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý прошлага часу пры дапамозе суфіксаý -ен- (-ан-ян-), - т- і канчаткаý прыметнікаý: напісалі - напісаны, напісанае, напісаныя, напісаная; мылі - мыты, мытая, мытае, мытыя.

У беларускай мове як поýныя, так і кароткія дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу пішуцца з адным н: памножаны, нестрыманы, аплецены, куплены.

Ўжыванне дзеепрыметнікаў. У беларускай літаратурнай мове часта ўжываюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу: падмеценая падлога, скошаная трава, выбітая шыба. Гэтыя дзеепрыметнікі ýласцівы таксама і народным гаворкам.

Беларускай мове вядомы і дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу з суфіксамі -л- ýш- ш-: прыгарэлая бульба, парыжэлая трава, праросшая бульба, прыбыýшая вучаніца.

У мове газет, часопісаý і навучальных прац зрэдку могуць ужывацца дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі - уч-(юч), -ач-(яч), а таксама дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -ем, - ім-: рашаючы крок, пішучая машынка, бягучыя справы, неабрацімая рэакцыя і інш.

Зусім не ýжываюцца ý мове мастацкай літаратуры зваротныя дзеепрыметнікі тыпу выдаваýшыйся часопіс, прагаладаýшыеся дзеці. Такія дзеепрыметнікі як і некаторыя іншыя дзеепрыметнікі, што шырока бытуюць у рускай мове, перакладаюцца на беларусмкую мову або іншымі часцінамі мовы, або даданымі сказамі: прогголодавшиеся дети - дзеці, якія (што?) прагаладаліся; издавшийся журнал - часопіс, які (што?) выдаваýся.

 

22. Дзеепрыслоўе. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў.

 

Дзеепрыслоўе - нязменная дзеяслоўная форма, якая мае марфалагічныя рысы дзеяслова і прыслоўя і абазначае дадатковае ý адносінах да дзеяслова-выказніка дзеянне.

Дзеепрыслоўі з'яýляюцца нязменнымі і прымыкаюць у сказе да дзеяслова.

Дзеепрыслоўі бываюць закончанага і незакончанага трывання: бегучы, несучы; пагуляýшы, прыйшоýшы; могуць быць зваротнымі: спяшаючыся, наспяваýшыся.

Дзеепрыслоўі абазначаюць дзеянне не ý адносінах да моманту гутаркі, а ý адносінах да дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам. Таму дзеепрыслоўі незакончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое супадае ý часе з дзеяннем выказніка: Яна хвалявалася, паднімаючыся па крутых сходах і прыглядаючыся да нумарацыі кватэр. Дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбылося раней галоýнага дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам: З раніцы, ускінуýшы на плечы граблі, Валя пайшла на сена.

Калі дзеепрыслоўе ý сказе адказвае на пытанні што робячы? што рабіýшы? што зрабіýшы? яно выступае дадатковым выказнікам.

Калі дзеепрыслоўе ý сказе адказвае на пытанні як? калі? пры якой умове? з якой мэтай? яно выступае акалічнасцю: Саша гартаý том, (як?) павярнуýшыся спіной.

Спалучаючыся з іншымі словамі ý сказе, дзеепрыслоўе ýтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое заýсёды выдзяляецца коскамі.

З адмоýем не дзеепрыслоўе заýсёды пішацца асобна: не чытаючы, не гаворачы, не слухаючы.

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаý -учы (-ючы-), -ачы (-ячы): бягуць-бегучы, нясуць-несучы, ляжаць-лежачы, стаяць-стоячы.

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ýтвараюцца ад асновы дзеясловаý прошлага часу пры дапамозе суфікса - ýшы-, калі аснова дзеяслова заканчваецца на галосны гук, і суфікса -шы-, калі аснова дзеяслова заканчваецца на зычны гук: сагнаýшы, занёсшы, апёкшы.

 

23. Асаблівасці дзеяслоўнага кіравання і дапасавання ў беларускай мове ў параўнанні з рускай.

 

Пры параýнанні адпаведных словазлучэнняý беларускай і рускай моý, словы ý якіх звязаны з дапасаваннем і кіраваннем, выразна праяýляецца нацыянальная спецыфіка беларускай мовы.

Ў беларускай мове лічэбнікі два (дзве) абодва (абедзве), тры, чатыры звязщваюцца з назоýнікам дапававаннем, а назоýнік мае форму множнага ліку: два алоýкі, тры яблыкі, абодва браты. У рускай мове ý такіх словазлучэннях словы звязваюцца кіраваннем, а назоýнікі пры лічэбніках маюць форму роднага склону адзіночнага ліку: два карандаша, три яблока, оба брата.

Дзеясловы дзякаваць, аддзячыць, падзякаваць, выбачаць, прабачаць, дараваць звязываюцца з назоýнікамі ці займеннікамі кіраваннем, і гэтыя залежныя словы маюць форму давальнага склону: дзякаваць настаýніку, выбачаць брату. У рускай мове пры такіх дзеясловах залежныя словы маюць форму вінавальнага склону: благодарить учителя, простить брата.

Пры дзеясловах руху ісці, бегчы, ляцець, ехаць, і інш., калі яны маюць мэтавае знвачэнне, ужываюцца назоýнікі ці займеннікі ý вінавальным склоне з прыназоýнікам па: пайсці па ваду, паслаць па ýрача, ехаць па дачку, схадзіць па хлеб. У рускай мове адпаведна ýжываецца прыназоýнік за з творным склонам адпаведных часцін мовы: пойти за водой, послать за доктором, ехать за дочерью, сходить за хлебом.

Пры дзеясловах жартаваць, цешыцца, смяяцца, насміхацца, пасмейвацца, здзекавацца ýжываецца прыназоýнік з і родны склон іменных часцін мовы: цешыцца з малога, дзівіцца з прыгажосці, пасмейвацца з яе, насміхацца з няўмекі. У рускай мове адпаведныя дзеясловы маюць пры сабе прыназоýнік над і творны склон іменных часцін мовы: шутить над сыном, смеяться над ним.

Пасля дзеясловаў ажаніць, ажаніцца ў беларускай мове ýжываецца прыназоýнік з і назоýнік ці займеннік творнага склону: ажаніць з Васем, ажаніцца з Нінай. У рускай мове пры такіх дзеясловах іменныя часціны мовы ýжываюцца ў форме меснага склону з прыназоýнікам на: жениться на Вере, жениться на ней.

У дзеяслоўных словазлучэннях залежныя словы (назоýнікі, займеннікі) маюць форму меснага склону множнага ліку з прыназоýнікам па: ісці па дарогах, вычыліся па вечарах. У рускай мове такія словазлучэнні маюць у сваёй структуры прыназоýнік по, а залежныя словы - форму давальнага склону множнага ліку: идти по дорогам, учились по вечерам, грустил по близким.

У беларускай мове ў дзеяслоўных словазлучэннях з прыназоýнікам праз выражаюцца прычынныя адносіны: не прыйшоў праз хваробу, плакала праз цябе, спазніўся праз навальніцу. Такі прыназоýнік ужываецца іў складзе спалучэнняў слоў: праз смех, праз слёзы, шаптала праз сон; а таксама ў словазлучэннях з аб'ектным значэннем паміж кампанентамі са словамі прабівацца, праходзіць: прабівацца праз гушчар, праходзіць праз мглу. У рускай мове адпаведна: пробиваться сквозь гущу, проникать сквозь занавес, проходить сквозь мглу.

У беларускай мове ýжываюцца словазлучэнні: заеха ў па дзяцей, прыйшл і да нас. У рускай мове адпаведна: заехал за детьми, пришли к нам; бачы ў на свае вочы, чуў на свае вушы, хата на тры пако і, больш за сто кніг (рублё ў, гектараў), нак іраваць на адрас. У рускай мове адпаведна: видел своими глазами, слышал своими ушами, до из трех комнат, более ста книг (рублей, гектаров), направлять по адресу.

 

 

24. Класіфікацыя функцыянальных стыляў. Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.

 

Функцыянальны стыль - разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці: навуку, мастацтва, палітыку, дзелавыя і паўсядзённыя зносіны. Кожная нацыянальная мова на працягу свайго развіцця выпрацоýвае і замацоýвае грамадска ýсвядомленыя нормы ýжывання выяýленчых сродкаý, якія з'яýляюцца асновай для вылучэння функцыянальных стыляý мовы. Функцыянальныя стылі характарызуюцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў). Як вядома, беларуская літаратурная мова развіваецца ý вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, у адпаведнасці з гэтым вуснай мове адпавядае размоýны стыль, а пісьмовай - кніжныя стылі: мастацкі, навуковы, публіцыстычны і афіцыйна-дзелавы.

Публіцыстычны стыль адрозніваецца ад іншых моýных стыляý сваім прызначэннем: яго моýныя сродкі разлічаны не толькі на паведамленне, перадачу пэýнай інфармацыі, а і на эмацыянальнае ýздзеянне.

Публіцыстычны стыль - гэта стыль газет, часопісаý, крытычных артыкулаý, грамадска-палітычных выступленняý і публікацый.

Публіцыстычны стыль рэалізуецца не толькі ў вуснай, але і ў пісьмовай форме, прычым абедзве формы цесна і непасрэдна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой: пісьмовы тэкст часта выступае як агучанае вуснае маўленне, а вусныя выступленні, прамовы, інтэрв‘ю вядомых палітыкаў, грамадскіх дзеячоў, прадстаўнікоў, навукі, культуры, спорту і інш. часта друкуюцца ў СМІ, праяўляюцца ў пісьмовай форме.

Публіцыстычны стыль мовы патрабуе зразумелага для ўсіх моўнага спосабу афармлення і перадачы думкі, інфармацыі, паведамлення і звычайна мае форму маналогу. Асаблівасцямі гэтага стылю служаць выразнасць, зразумеласць, панятнасць, даступнасць інфармацыі для ўсіх, каму яна прызначана.

Важнай рысай публіцыстычнага стылю служыць перадача актуальнай, свежай інфармацыі, а таксама паведамленняў на тэмы, якія пастаянна з‘яўляюцца цікавымі для аўдыторыi.

У гэтым стылі шырока выкарыстоýваюцца грамадска-публіцыстычная лексіка і фразеалогія, рознага роду крылатыя выслоýі, прыказкі і прымаýкі, сінтаксічныя канструкцыі з ярка выражанай экспрэсіяй - рытарычныя пытанні, сказы-заклікі, звароты. У мове публіцыстыкі могуць быць скарыстаны словы са зніжанай стылістычнай афарбоýкай, жарганізмы, дыялектызмы, словы са сферы палітычнага жыцця, эканамікі, навукі.

У публіцыстычным стылі могуць быць шырока скарыстаны моýна-выяýленчыя сродкі іншых стыляý - навуковага, мастацкага, афіцыйна-дзелавога.

 

25. Навуковы стыль. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю (агульнанавуковая і тэрміналагічная лексіка).

 

Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў.

Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведамленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна.

Навуковы стыль выкарыстоýваецца ý навуковых даследаваннях па розных галінах ведаý, напрыклад у падручніках і вучэбных дапаможніках па хіміі, медыцыне, фізіцы, матэматыцы. У Навуковым стылі шырока прадсталена прафесійна-тэхнічная тэрміналогія, яму не ýласцівы мнагазначныя словы.


Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 87 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў 2 страница| Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў 4 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.031 сек.)