Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Заметки психолога для лицеистов

Читайте также:
  1. Автором статьи использованы дневниковые записи и автобиографические заметки Анатолия Белова).
  2. Безмежна дитина в кабінеті психолога та соціального працівника.
  3. Глава 8. РОЛЬ И МЕСТО ВОЕННОГО ПСИХОЛОГА НА ЭТАПАХ ПОДГОТОВКИ, ВЕДЕНИЯ И ЗАВЕРШЕНИЯ БОЕВЫХ ДЕЙСТВИЙ
  4. Детальные заметки
  5. Заметки для себя. 1 страница
  6. Заметки для себя. 2 страница
  7. Заметки для себя. 3 страница

Музейны пыл

Гарадзенскія сляды “Эркюля Пуаро”

Агата Крысці. Хто не чуў гэта імя? Хто не захапляўся таямнічым светам дэтэктыву? Хто не ведае Эркюля Пуаро, міс Марпл? Хто не бачыў сусветна вядомую экранізацыю раманаў пра сусветна вядомага шпіка ў выкананні Дэвіда Сушэ? Хто не памятае гэтыя скульптурныя вусікі, бездакорны стыль і манеры гэтага “бельгійца”? Пэўна, такіх няма. Але як дэтэктыўная тэматыка патрапіла ў нашу рубрыку “Музейны пыл”? Усе проста. Наша старонка сёння прысвечана Дэвіду Сушэ, які воляю лёсу звязаны з нашым горадам.

На працягу 1990-ых гг. ва ўсім свеце надзвычай папулярны быў серыял пра прыгоды Эркюля Пуаро, які разблытваў самыя складаныя крымінальныя справы. Серыял вытрываў ажно 11 сезонаў, і нават “доктар Хаўс” яго не пераскочыў. Акцёр, выканаўца галоўнай ролі, Дэвід Сушэ настолькі ўжыўся ў вобраз, што гледачы ўжо не ўспрымаюць яго ў іншых амплуа. Але ж і пазнейшыя экранізацыі прыгодаў шпіка ў выкананні іншых артыстаў ствараюць адчуванне, што нешта не тое.

Між тым Дэвід Сушэ пачаў здымацца ў кіно даволі рана, але слава да яго прыйшла менавіта пасля выхада серыялу “Пуаро”. Папулярнасць у краінах СНД увогуле захлынула нечакана, што даволі дзіўна, бо англійскае кіно да нас трапляе адносна рэдка, у параўнанні, напрыклад, з вытворчасцю Галівуда.

Акцёр нарадзіўся 2 траўня 1946 года ў Лондане. Яго прадзед па лініі маці, фатограф Арнольд Яршэ, паходзіў з Латвіі з горада Дзінабурга (зараз Даўгаўпіўс), а прабабуля была з Гродна. Імя гэтай жанчыны – Амелі Саламон. У канцы ХІХ стагоддзя сям’я апынулася ў Парыжы, а адтуль пераехала ў Лондан.

Продак па лініі бацькі паходзіў з горада Крэцінга (Літва), але воляю лёсу апынуўся ў Афрыцы, а адтуль у 1932 годзе перабраўся на туманны Альбіён.

Усё жыццё Дэвід Сушэ лічыў, што ў яго французскае паходжанне, але насамрэч яго продкі нарадзіліся ў Расійскай імперыі.

Вось так “самы ўдалы з Пуаро” англічанін Дэвід Сушэ, які абавязан папулярнасцю ролі бельгійца, апынуўся трошкі нашым, трошкі беларусам.

 

27 верасня – 480 гадоў з дня нараджэння

вялікага князя ВКЛ і караля польскага Стэфана Баторыя

 

Стэфан Баторы нарадзіўся ў г. Жыладзішомльё ў сучаснай Румыніі. Ён паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Шомля, і быў трэцім і апошнім сынам Іштвана Баторы і Каталіны Тэлегдзі. З 15 гадоў знаходзіўся на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда Габсбурга. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пасля вучобы Стэфан вярнуўся на радзіму, дзе ўжо разгарнулася барацьба часткі венгерскіх магнатаў на чале з прэтэндэнтам на каралеўскі трон Венгрыі Янам Жыгімонтам супраць германскага імператара, які адначасова быў і каралём Венгрыі. Баторы падтрымаў Яна Жыгімонта, удзельнічаў у бітвах, набыў вопыт адміністратара, дыпламата і ваеннага камандзіра.

Пасля смерці Яна Жыгімонта 25 мая 1571 г. быў абраны князем Трансільваніі, нягледзячы на супрацьдзеянне імператарскага двара. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторы выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны ў снежні 1575 г. Пры абранні на трон ажаніўся з Ганнай Ягелонкай. Каранаваны на вялікага князя літоўскага ў 1576 г.

Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку. Аблога Пскова. Ян Матэйка

Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне, дзе Стэфан Баторы трымаў сваю рэзідэнцыю ў Старым замку і моцна любіў наш горад. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя льготы.

Пасля няўдалага палявання, на якім Стэфан ўпаў з каня, караля прывезлі ў Гродна, дзе ён і памёр. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзена першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам (14 снежня 1586 г.).

Зараз адна з цэнтральных вуліц Гродна носіць імя Стэфана Баторыя.

Из серии «Сам себе психолог»

Заметки психолога для лицеистов


Дата добавления: 2015-12-01; просмотров: 38 | Нарушение авторских прав



mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)