Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Заданне: Замяніце дзеясловы, змешчаныя ў дужках, дзеепрыслоўямі. Спішыце сказы, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

1.(Суправаджацца) ростам беспрацоўя эканамічныя крызісы выклікаюць сацыяльныя ўзрушэнні. 2. Царскі ўрад (імкнуцца) асіміляваць беларусаў забараніў ужываць нават назву “Беларусь”. 3. А.С. Папоў (карыстацца) кароткімі радыёхвалямі паслаў першую ў свеце радыёграму. 4. Чаму вадкі азот можна ліць на руку не (баяцца) апёку? 5. Уважліва (прыгледзецца) можна заўважыць іх і без тэлескопа. 6. Чаму хвалі (набягаць) скручваюцца? 7. (З’яўляцца) агульнай дэталлю ўсіх электравымяральных прыбораў супакаяльнікі падзяляюцца на магнітнаіндукцыйныя і паветраныя. 8. (Выкарыстаць) новую методыку мы атрымалі вельмі цікавыя даныя.

 

Дзеепрыметнік – форма дзеяслова. У беларускай мове няма асабовых дзеепрыметнікаў (з –ся на канцы), якія адпавядалі б рускім формам тыпу развивающиеся, являющийся, находившаяся і пад. Нехарактэрныя беларускай мове формы цяперашняга часу з суфіксамі –уч(-юч), -ач(-яч) (тэарэтычна ёсць, практычна мала ўжываюцца, пераважна ў сферы тэрміналогіі і афіцыйнага стылю), адпаведныя рускім формам тыпу изучающий, зависящий і пад., а таксама формы цяп. часу з суфіксамі –ем(-ім) і прошлага часу з –ўш(-ш) (пар. у рускай мове изучаемый, зависимый, выполнивший).

Пры перакладзе дзеепрыметнікаў у навуковым тэксце трэба спачатку высветліць, з’яўляецца гэты дзеепрыметнік часткай тэрміналагічнага словазлучэння, ці не. Калі не з’яўляецца, то неўжывальныя ў нашай мове дзеепрыметнікі можна замяніць любым наступным спосабам: 1)даданым сказам (азначальным, дапаўняльным, дзейнікавым): принадлежащий ему – які належыць яму; 2) дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным словазлучэннем: Выполнивший работу студент сдал ее преподавателю. – Выканаўшы работу, студэнт здаў яе выкладчыку; 3) прыметнікам: определяющие факторы – вызначальныя фактары; обслуживающий персонал – абслуговы персанал; 4) назоўнікам: рассказывающий – апавядальнік; выключающая кнопка – кнопка выключэння; 5) дзеясловам: Ученік, неосторожно щелкнувший «мышкой», открыл новый файл. – Вучань неасцярожна шчоўкнуў “мышкай” і адкрыў новы файл; 6) прыдаткам: вещества, стимулирующие рост – рэчывы-стымулятары; 7) ужывальнымі формамі дзеепрыметнікаў: работающий механизм – нявыключаны механізм; заржавевший гвоздь – заржавелы цвік. Тыя дзеепрыметнікі, якія не нясуць значнай сэнсавай нагрузкі, у перакладах могуць апускацца: Собравшиеся члены профсоюза обсуждали план работы. – Члены прафсаюза абмяркоўвалі план работы; К станции подошел поезд, состоящий из четырех вагонов. – Да станцыі падышоў цягнік з чатырох вагонаў.

Калі ж дзеепрыметнік з’яўляецца часткай тэрміна, то трэба карыстацца слоўнікам, бо існуюць разнастайныя сродкі перакладу тэрміналагічных словазлучэнняў з неўласцівымі беларускай мове дзеепрыметнікамі. Звярніце ўвагу на пераклад наступных словазлучэнняў з дзеепрыметнікамі:

Катящийся контакт – кантакт з качэннем, сопрягающий конденсатор – кандэнсатар спалучэння, следящая система – сістэма сачэння, самобалансирующий прибор – прыбор з самабалансіроўкай, самосинхронизирующийся двигатель – рухавік з самасінхранізацыяй, считывающий прибор – прыбор для счытвання; составляющая обратной последовательности – састаўляльная адваротнай паслядоўнасці, запоминающее устройство – запамінальнае прыстасаванне, согласующий трансформатор – узгадняльны трансфарматар, магнитодвижущая сила (МДС) – магнітарухальная сіла (МРС), расщепляющее устройство – расшчапляльнае прыстасаванне, трущиеся поверхности – цярыльныя паверхні; самопишущий измерительный прибор – самапісны вымяральны прыбор, противодействующий момент – процідзейны момант, моющее средство – мыйныя сродкі, нормирующий множитель – нармоўны множнік.

Заданне: Утварыце ўласцівыя беларускай мове формы дзеепрыметнікаў ад наступных дзеясловаў, перакладзіце іх на рускую мову:

 

Зрабіць, пабудаваць, падлічыць, перакласці, перавезці, засяродзіць, выкарыстаць, усталяваць, абумовіць, пачарнець, заржавець, забяспечыць, абгарадзіць, паставіць, падвесіць, пакласці, прычапіць, сканцэнтраваць, удасканаліць, умацаваць, сумясціць, выпрабаваць, замарозіць, пашырыць, падштурхнуць, разбіць, вымыць, ушчыльніць, правеяць, высеяць, выявіць, ахарактарызаваць, распаўсюдзіць, ужыць.

Заданне: У наступных сказах знайдзіце дзеепрыметнікі, формы якіх не ўласцівы беларускай мове, падбярыце для іх перакладу адпаведныя сродкі замены. Перакладзіце сказы на беларускую мову. ПЕРАКЛАДАЦЬ РОЗНЫМІ СПОСАБАМІ!

1. В ходе экспериментов было обнаружено, что активность материала зависит от предметов, стоящих вблизи цилиндра.

    1. Ежегодно на поверхность Земли выпадают тысячи тонн метеоритного вещества, содержащего до 90% железа.
    2. Принудительный ритм труда, задаваемый конвейером, вызывал необходимость замены формы оплаты труда рабочих.
    3. 6 составов, состоящих из 4 вагонов, двигались с интервалом 15 минут.
    4. В современных городах на долю метрополитена приходится значительная часть пассажирских перевозок, превышающая долю остальных видов городского транспорта.
    5. Сейчас большие города трудно представить без сияющих букв М или S.
    6. Из образовавшейся амальгамы получали золото, выпаривая ртуть.

8. Имеющиеся до настоящего времени простои подвижного состава из-за технически неисправного состояния вызывают значительные потери в народном хозяйстве, и их снижение является одной из важнейших задач работников отрасли.

9. Количество работы, затрачиваемой на выполнение какого-либо действия, не менялось.

 

 

10.АГУЛЬНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ для падрыхтоўкі да перакладу і рэдагавання камп’ютарнага перакладу (ЗАПІСАЦЬ):

· Праверце тэкст на наяўнасць слоў, якія ўвогуле не былі перакладзеныя і захоўваюць рускую графіку. Часцей за ўсё не перакладаюцца складаныя словы, вузкаспецыяльныя тэрміны. Звярніце ўвагу на ўласныя назоўнікі: яны часта не перакладаюцца, ці транслітаруюцца, ці перакладаюцца няправільна.

· Удакладніце і выпраўце пераклад абрэвіятур у выпадку іх несупадзення ў беларускай і рускай мовах (КПД - ККДз, км/ч – км/г, ОАО - ТАА).

· Праверце, як перакладзены выдзеленыя курсівам словы: найчасцей застаюцца нязменнымі або замяняюцца двукоссямі.

· Выпраўце парадак слоў пры перакладзе дзеепрыметнага зварота, які знаходзіцца перад паяснёным назоўнікам, у выпадку перакладу яго апісальным зваротам (даданым сказам са злучальным словам які або што).

· Выпраўце марфалагічныя памылкі ў канчатках прыметнікаў і (ці) дзеясловаў у выпадку несупадзення формаў роду або ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

· Праверце канчаткі назоўнікаў і выпраўце памылкі. Звярніце асаблівую ўвагу на канчаткі назоўнікаў – аднародных членаў сказа.

· Выпраўце памылкі пры ўтварэнні і ўжыванні формаў ступеней параўнання прыметнікаў.

· Выпраўце памылкі ў кіраванні і дапасаванні, у каардынацыі дзейніка і выказніка.

· Праверце і выпраўце памылкі пры перакладзе ўнутрымоўных і міжмоўных амонімаў. Пры гэтым трэба быць асабліва ўважлівым, бо памылкі такога тыпу нярэдка вельмі складаныя і распаўсюджаныя.

ВЫКАНАЦЬ ЗАДАННІ (пісаць № сказа і правільнае напісанне):


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 210 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кантрольны тэст па тэме. АДКАЗЫ ПІСАЦЬ ПОЎНЫМІ СКАЗАМІ| Заданне 1. У наступных сказах выпраўце памылкі пры перакладзе аманімічных слоў (унутрымоўных і міжмоўных амонімаў).

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)