Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кантрольны тэст па тэме. Адказы пісаць поўнымі сказамі

 

 

1. Да якой моўнай сям’і адносіцца беларуская мова? а) славянскай б) раманскай; в) індаеўрапейскай

2. Ва ўсходнеславянскую падгрупу моў уваходзяць мовы:а) беларуская б) польская в) літоўская г) украінская

3. Праславянская мова – гэта а) мова славян агульнаславянскага перыяду б) тое самае, што стараславянская в) мова-продак славацкай і славенскай моў

4. Паўднёвыя славяне – гэта а) балгары б) славакі в) малдаване г) славенцы д) харваты е) сербы

5. Найбольш яркім(і) прадстаўнікамі (ом) царкоўнакніжнага стылю ў першы перыяд развіцця беларускай пісьменнасці былі (быў): а) Лазар Богша; б) Сымон Будны; в) Кірыла Тураўскі; г) Сімяон Полацкі

6. Крыж Ефрасінні Полацкай – помнік пісьменнасці 12 стагоддзя, таму што …

7. Старажытнаруская мова – пісьмовая мова, якая належыць

а) беларускаму народу; б) рускаму народу; в) рускаму, беларускаму і ўкраінскаму народам разам.

8. Такія літаратурныя творы, як «Аповесць мінулых гадоў», «Руская праўда», «Слова пра паход Ігаравы» і інш. былі напісаны: а) у XIV- XVIстст.; б) у XI - XIVстст.; в) у XIV - XVIII стст.

9. Які статус мела старабеларуская мова ў ВКЛ?

10. У якім годзе і ў якім горадзе Ф. Скарына надрукаваў “Псалтыр”?

11. Метрыка ВКЛ (Літоўская метрыка) належыць да ўзораў: а) свецка-мастацкай літаратуры; б) дзелавых тэкстаў; в) рэлігійнай літаратуры

12. Росквіт старабеларускай літаратурнай мовы прыпадае на: а) X – XIV стст.; б) XVII - XVIII стст.; в) XVI - XVII стст.; г) XIV - XV стст.

13. Адзначце правільныя сцверджанні: а)Сымон Будны і Васіль Цяпінскі – прадаўжальнікі друкарскай і асветніцкай дзейнасці Ф. Скарыны; б) “Евангелле” В.Цяпінскага надрукавана ў форме пытанняў і адказаў; в) “Катэхізіс” С. Буднага выйшаў у Нясвіжы ў 1662г. г) выданні Скарыны, Буднага і Цяпінскага – помнікі рэлігійнага зместу

14. Выдатнымі помнікамі лінгвістычнай літаратуры з’яўляюцца “Азбука” і “Лексіс” Лаўрэнція ( прозвішча ) і “Граматыка” Мялеція ( прозвішча )

15. Беларуская мова на памежжы 16-17 стст. перажывала а) росквіт б) заняпад

16. З якімі падзеямі ў гісторыі старабеларускай мовы звязаны наступныя даты: 1588г., 1697(6)г.?

17. Заняпад старабеларускай літаратурнай мовы звязаны з такімі палітычнымі падзеямі, як …

18. На працягу XVІІІ – пач. XIХ ст. беларуская мова існавала: а) у вуснай форме; б) у пісьмовай форме; в) у вуснай і пісьмовай формах адначасова.

19. Першыя ананімныя пісьмовыя творы на новай беларускай літаратурнай мове з’явіліся: а) у першай палове XIХ ст.; б) у канцы XVІІІ ст.; в) у канцы XIХ ст.

20. Заснавальнікам беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства (“бацькам беларускай філалогіі”) з’яўляецца а) Сімяон Полацкі б) І. Насовіч в) Я. Карскі г) В. Ластоўскі

21. Газета «Наша Ніва» выходзіла: а) у сярэдзіне XIХ ст.; б) у 1906—1915 гг.; в) у 30-я гг. ХХ ст.

22. “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча выйшла ў а) 1927г. б) 1918г. в) 1933г.

23. Тарашкевіца – гэта а) сістэма правапісу; б) беларуская мова пачатку 20 стагоддзя; в) графічная сістэма, у якой спалучаюцца кірылічныя і лацінскія літары.

24. Працэс беларусізацыі ў 20 -я гг. ХХст. адбіўся на стане беларускай мовы а) станоўча б) адмоўна

25. Рэформа беларускага правапісу 1933г. адбілася на лёсе беларускай мовы а) пазітыўна б) негатыўна

26. У 50-80-я гг. ХХст. сфера ўжывання бел. мовы звузілася да а) афіцыйнага стылю б) мастацкай літ-ры

27. З якімі падзеямі ў гісторыі сучаснай беларускай мовы звязаны наступныя даты: 1990 год, 1995 год.

 

 

8. Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы (раздзел 4).

З табліцы на стар. 227-228 выпісаць назву стыля, сферу выкарыстання, асноўныя рысы і разнавіднасці стыляў. Запісаць, якому стылю (і разнавіднасці яго) належаць тэксты №№ 1,2,5,7,8,9,10,11.

Выканаць трансфармацыю тэксту “Прафесар з Наднёмана” (с.246) у тэкст, прызначаны для энцыклапедычнага даведніка (па ўзоры тэксту на с.236).

Напісаць свой тэкст публіцыстычнага стылю (тэма любая) аб’ёмам 6-8 сказаў з ужываннем прыёму анафара(лексічны паўтор у пачатку сказаў). Узор – тэкст № 6 на стар. 233-236.

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 518 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Заданне 3. Перакладзіце на беларускую мову.| Заданне: Замяніце дзеясловы, змешчаныя ў дужках, дзеепрыслоўямі. Спішыце сказы, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)