Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Заданне на КСР-1

Читайте также:
  1. Заданне 1. У наступных сказах выпраўце памылкі пры перакладзе аманімічных слоў (унутрымоўных і міжмоўных амонімаў).
  2. Заданне 3. Перакладзіце на беларускую мову.
  3. Заданне: Замяніце дзеясловы, змешчаныя ў дужках, дзеепрыслоўямі. Спішыце сказы, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

(МІК, 1-курс, 2014/2015 навуч. год):

(прадмет: Г і с т о р ы я Б е л а р у с і...)

1. тэма КСР-1 (падзеленая на тры часткі):

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі (ІХ – перш. пал. ХІІІ стст.)

(Частка-1)

“Асаблівасці гісторыі беларускага народа сярод гісторый народаў іншых краін Еўропы і свету”

(форма выканання: пісьмова даць характарыстыку

5-ці АСАБЛІВАСЦЕЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

на аснове матэрыяла артыкула №1 В.А. Пілецкага)

(Частка-2)

“Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі (ІХ – перш. пал. ХІ стст.)”

(форма выканання: пісьмова адказаць на пытанні дадзеныя

асобным файлам да артыкула №2 В.А. Пілецкага)

(Увага!: Самі пытанні перапісваць не патрэбна. Проста трэба паставіць парадкавы нумар таго пытання на якое даецца адказ)

(Частка-3)

“Палітычныя падзеі гісторыі Беларусі (ІХ – перш. пал. ХІІІ стст.)”

(форма выканання: пісьмова / канспектам, або ў выглядзе табліцы / даць пералік найважнейшых падзей палітычнай гісторыі Беларусі ў ХІІ – ХІІІ стст. на аснове мат-ла “Урыўкаў з кніг” Гісторыя Беларусі (дадзены асобнымі файламі)

2. Мэты і задачы КСР:

- стварыць умовы для самастойнага вывучэння студэнтамі ранедзяржаўнага этапу палітычнай гісторыі Беларусі (ІХ – перш. пал. ХІІІ стст.), а таксама паказаць адметнасць гісторыі беларускага народа сярод гісторый народаў Еўропы і свету;

- навучыць студэнтаў самастойна працаваць з гістарычным матэрыялам (адбіраць галоўнае, выкладаць і інтэрпрэтаваць яго);

- стварыць умовы для засваення студэнтамі навыкаў афармлення пісьмовых прац (спіса літаратуры, тытульнага ліста і інш.) прынятых у Рэспубліцы Беларусь і неабходных пры напісанні курсавых і дыпломных прац.

 

2. Умовы выканання КСР:

- КСР выконваецца пісьмова (ад рукі) без ужывання камп’ютэра на лістах А-4, замацаваных у левым вуглу стэплерам. (Увага!!!): тэкст на лістах павінен быць напісаны толькі на адным баку /работы са спісанымі лістамі з двух бакоў не будуць залічаны/.

(Увага!!!): “Тытульны ліст” і “Спіс літаратуры” – павінны быць выкананы і надрукаваны пры дапамозе камп’ютэра).

 

3. Тэрмін выканання КСР:

(1 месяц: для 1-га семестра: з 10 верасня – да 10 кастрычніка

для 2-га семестра: з 10 лютага – да 10 сакавіка)

 

3. Афармленне работы:

- работа павінна насіць асабісты (індывідуальны) характар як цалкам, так і з пункту гледжання асобных частак работы. Перапісаныя работы (падобныя як з пункту гледжання асобных частак, так і цалкам) адпраўляюцца на дапрацоўку.

- першая старонка выкананай КСР з’яўляецца “Тытульным лістом” (гл ніжэй афармленне тытульнага ліста) (Увага!!!): тытульны ліст павінен быць надрукаваны з дапамогай камп’ютэра;

- кожная стронка тэкста павінна быць пранумаравана у правым верхнім вуглу;

- у канцы ўсёй выкананай працы павінен быць дадзены “ Спіс літаратуры ” (гл: Патрабаванні і Абразец афармлення Спіса літаратуры)

- літаратуру для падрыхтоўкі КСР і для афармлення “Спіса літаратуры” гл.: у артыкуле №2 В.А. Пілецкага, а таксама у іншых выданнях (адпаведна тэме дадзенай КСР) і ў бібліятэках горада Мінска.

- Аб’ём работы (ад 10 – да 15-20 старонак) разам з тытульным лістом і спісам літаратуры.

- кожная частка работы (кожная з трох частак КСР) лічыцца асобнай і пачынаецца з новай старонкі; (Увага!!!): кожная частка работы пачынаецца сваёй уласнай “Тытульнай старонкай” выкананай на кмп’ютэры на якой напісана пасярэдзіне (адпаведна):

Частка №1:

“Асаблівасці гісторыі беларускага народа

сярод гісторый народаў іншых краін Еўропы і свету”

(канспект)

 

Частка №2:

“Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі (ІХ – перш. пал. ХІ стст.)”

(адказ на пытанні)

 

Частка №3:

“Палітычныя падзеі гісторыі Беларусі (ІХ – перш. пал. ХІІІ стст.)”

(канспект, або табліца падзей)

 

4. Сутнасць работы (па тэме КСР 1):

- трэба ўважліва прачытаць (і дасканала вывучыць) тэксты абодвух артыкулаў д.г.н. Пілецкага В.А. (назвы артыкулаў гл ніжэй);

- па тэксце артыкула №1 трэба даць характарыстыку 5-ці АСАБЛІВАСЦЕЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ (праізвольна);

- трэба пісьмова адказаць на пытанні да артыкула №1 (пытанні дадзены асобным файлам);

- трэба даць пералік найважнейшых падзей палітычнай гісторыі Беларусі ў ІХ – ХІІІ стст. на аснове матэрыяла з падручнікаў.

 

5. Назвы артыкулаў (глядзі іх тэксты, яны дадзены асобнымі файламі у папцы КСР-1)

(артыкул №1)

Пілецкі В. А. Да пытання пра асаблівасці гісторыі беларускага народа сярод гісторый народаў іншых краін Еўропы і свету / В.А. Пілецкі // Европа: актуальные проблемы этнокультуры: материалы 3-й Междунар. науч.-теорет. конф., г. Минск, 28 апр. 2010 г. / Бел. Гос. Пед Ун-т им. М.Танка; редкол. В.В. Тугай (отв.ред.), [и др.]. – Минск: БГПУ, 2010. – 426 с. С. 153–156.

(артыкул №2)

Пілецкі В.А. Палітычная гісторыя Беларусі ІХ – ХІ стст.: паведамленні летапісаў і іх тлумачэнне / В.А. Пілецкі // Айчынная і сусветная гісторыя: сучасныя погляды і метады даследавання. Зб. навук. прац: У 2 ч. Ч.1: Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі. – Мінск: БДПУ, 2002. – 200 с. С. 7 – 30.

- (Увага!!!): глядзі тэксты гэтых артыкулаў дадзеныя асобнымі файлам і у Папцы “КСР-1”

6. Афармленне Спіса літаратуры:

(Задачы Спіса літаратуры: пазнаёміць студэнтаў з існуючай літаратурай па тэме вынесенай на КСР і навучыць правільна афармляць літаратуру згодна з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь, неабходнымі пры напісанні курсавых і дыпломных работ)

-у “Спісе...” даецца літаратура сэнсава-звязаная з тэмай выкананай КСР;

- у “Спісе...” павінны быць прадстаўлены: кнігі (аўтарскія, навуковыя манаграфіі); навуковыя артыкулы са зборнікаў навуковых прац, а таксама энцыклапедычныя і газетныя артыкулы (гл ніжэй: Абразцы афармлення кожнага з гэтых відаў літаратуры);

- літаратура прадстаўленая ў “Спісе...” павінна быць абавязкова аформлена ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК РБ (гл: Абразец афармлення “Спіса літаратуры”)

(Увага!!!): (работы са спісам літ-ры аформленым не ў адпаведнасці патрабаванням ВАК, а бо аднолькавыя, з перапісаным спіскам літаратуры адзін у аднаго – адпраўляюцца на дапрацоўку);

- колькасна спіс літараратуры павінен налічваць: 10 – 15 найменняў.

- літаратура ў “Спісе” даецца на мове арыгінала (без перакладу);

(Увага!!!): Спіс літаратуры павінен быць надрукаваны з дапамогай камп’ютэра;

А б р а з е ца ф а р м л е н н я:

“Спіса літаратуры”:

(апісанне манаграфіі і вучэбнага выдання):

1. Ермаловіч, М.І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае / М.І. Ермаловіч. – Мінск: Беллітфонд, 2000. – 448 с.

2. Пілецкі, В.А. Генезіс выхаваўча-адукацыйнага працэсу ў гісторыі Беларусі / В.А. Пілецкі. – Мінск: ВВЦ БДПУ, 2004. – 237 с.

3. Любавский, М.К. Очерки истории Литовско-русского государства до Люблинской унии включительно / М.К.Любавский. – М.: Московская художественная печатня, 1915. – 401 с.

4. Пілецкі, В.А. Першабытнае грамадства на Беларусі /В.А. Пілецкі. Вучэбны дапаможнік. – Мінск: Ратапрынт БДПУ, 1996. – 47 с.

(а пісанне навуковага атрыкула ў зборніку навуковых прац або у энцыклапедыі):

1. Пілецкі, В.А. Палітычная гісторыя Беларусі ІХ–ХІ стст.: паведамленні летапісаў і іх тлумачэнне / В.А. Пілецкі // Айчынная і сусветная гісторыя: сучасныя погляды і метады даследавання: Зб. навук. пр: У 2 ч. Ч.1. Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі. – Мінск: БДПУ, 2002. – 200 с. С.7– 30.

2. Зиневич, Н.А. Уставы школьные и университетские в России // Педагогическая энциклопедия: в 4-х т. – М.: Советская энциклопедия, 1964–1968. – Т.4. 1968. – 411 с. С. 8.

3. Чацверты агульна-земскі прывілей // Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Склад. Д.І. Даўгяла, В.К. Шчарбакоў. – Т.1. – Мінск: АН БССР, 1936. – 679 с. С. 218 – 219.

(апісанне атрыкула з газеты):

1. Белы, Я.А. Беларуская народная школа /Я.А. Белы // Наша ніва. – 1906. – 4 чэрв. – С.1–2.

2. Дубовик, В.П. Молодые леса зелены / В.П. Дубовик // Рэспубліка. – 2005. – 19 крас. – С.8.

3....

Абразец афармлення тытульнага ліста:

  М і н с к і у н і в е р с і т э т к і р а в а н н я     КСР па гісторыі Беларусі:   тэма: “Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі (ІХ – перш. пал. ХІІІ стст.)”     выканаў: група №? (прозвішча і імя)   праверыў: д.г.н., прафесар В.А.Пілецкі   Мінск – 2014 г.

(канец)

 


Дата добавления: 2015-11-14; просмотров: 160 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Микроскоптың әртүрлі бөліктерінің жұмысы| Replace the nouns with pronouns

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)