Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Ахарактырызуйе развіцце сельскай гаспадаркі ў ВКЛ у 14-15 ст.

Вызначце прычыны і мэты аграрнай рэформы “Устава на валокі” і ахарактарызуйце яе станоўчыя і адмоўныя бакі. -- Згодна з "Уставай на валокі" (дакумент аб правядзенні рэформы), праводзілася новае землеўпарадкаванне. За адзінку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока, чаму рэформа называецца яшчэ "валочная памера". Лепшая зямля адводзiлася пад гаспадарскi двор (фальварак). Памеры фальваркаў былi рознымi - ад 8 да 15 валок (ад 200 да 400 гектараў) зямлi i больш.

Вызначце прычыны ўзнікненне прыгоннага права ў ВКЛ (Беларусі) і ахарактарызуйце яго значэнне ў сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці дзяржавы. -- У 1557 г. Жыгiмонт ІІ Аўгуст правёў у сваiх вялiкакняжацкiх уладаннях аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сялянскае землекарыстанне, каб павялiчыць свае даходы. Праект рэформы быў распрацаваны ўпраўляючымі каралевы Боны, мацi караля, якая ажыццявiла гэтую рэформу ў сваiх уладаннях (Кобрынская i Пiнская эканомii) яшчэ ў 30-40-я гг. XVI ст. Вынікам рэформы было шырокае распаўсюджанне новага віду феадальнага гаспадарання - фальваркова-паншчыннай сістэмы. Заснаваны на працы прыгонных сялян, фальварак быў ужо арыентаваны на рынак. Фальваркі спарадычна з'яўляліся на беларускіх землях з другой паловы ХV ст., што было звязана з рэзкім ростам попыту на збожжа на рынках Заходняй Еўропы, на якую была арыентавана эканоміка ВКЛ, і жаданнем феадалаў атрымаць як мага большыя прыбыткі ад пасеваў збожжавых культур шляхам удасканалення дваровай гаспарадкі.

Вызначце прычыны распаўсюдванне магдэбургскага права ў ВКЛ, яго мэты і ахарактарызуйце станоўчыя і адмоўныя бакі МП у сацыяльна-эканамічным развіцці дзяржавы. -- Горадам, які атрымаў магдэбургскае права, кіраваў магiстрат, што складаўся з рады i лавы. Рада ажыццяўляла функцыi гарадской улады i суда па маёмасных i грамадзянскiх справах, лава судзiла гараджан па крымiнальных справах. Члены рады (радцы, райцы, ратманы) i гарадскога суда (лаўнiкi) выбiралiся выключна з заможнай вярхушкі, радцы - штогод, лаўнiкi - на больш працяглы перыяд. На чале магiстрата стаяў войт, якому належала вышэйшая судовая i выканаўчая ўлада.

Ахарактырызуйе развіцце гандю ў ВКЛ. ---- Рост рамяства садзейнiчаў развiццю гандлёвай дзейнасцi. У буйных гарадах таргi наладжвалiся двойчы, у невялiкiх гарадах i мястэчках - раз у тыдзень. У перадсвяточныя днi ў буйных гарадах арганiзоўвалiся кiрмашы, якiя маглi цягнуцца некалькi дзён.

Гандлёвыя сувязi звязвалi горад з вёскамi i мястэчкамi, а буйныя гарады - памiж сабой. Буйнейшымі гандлёвымі цэнтрамі Беларусі былі Вiцебск, Полацк, Менск, Магiлёў, Бярэсце. Гарады гандлявалі таксама з Расiяй, Польшчай, Турцыяй, Малдавiяй і інш. Больш як 20 буйных "шляхоў i гасцiнцаў" звязвалі беларускія гарады паміж сабой і з кiрмашамі Варшавы, Любліна, Лiтвы, Венгрыі, Смаленска, Украіны. Беларускiя купцы выконвалі пасрэдніцкую ролю ў гандлёвых сувязях Расіі з Польшчай. Купцы аб'ядноўваліся ў братчыны, якія ахоўвалi манапольнае становiшча мясцовага купецтва на гандаль у сваім горадзе.

Пералічыце пяць прадстаўнікоў ст/бел. літаратуры (перыяд ВКЛ) і назавіце іх галоўныя творы.-- Кірыла Тураўскі, М. Гусоўскі, В. Цяпінскі, Л. Сапега, А. Рымша

Пералічыце пяць беларускіх друкароў (перыяд ВКЛ) і назавіце іх галоўныя творы. -- Францыск Скарына, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны,

Назавіце пяць помнікаў архітэктуры Беларусі (перыяд ВКЛ 14-16 ст.) і назавіце месца іх знаходжання. -

Ахарактырызуйце дзейнасць Ф. Скарыны і С. Буднага ў культурным развіцці Беларусі-- Найбольш значная і яркая фігура культуры Беларусі эпохі Адраджэння - Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551). Ён займае ганаровае месца ў нашай нацыянальнай гісторыі і культуры. Заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання, вучоны з сусветным імем, ён быццам узвышаецца над цэлай плеядай сваіх вялікіх папярэднікаў, сучаснікаў і паслядоўнікаў, якіх дала айчыне і чалавечай цывілізацыі Беларусь. Геній Скарыны мог зрабіць гонар любой дзяржаве. Арыгінальны мысліцель, таленавіты пісьменнік, плённы публіцыст і руплівы перакладчык-паліглот, мастак і першадрукар, гуманіст і асветнік - такой шматграннай асобай быў Скарына.

Сымон Будны (каля 1530-1593) - выдатны беларускі пісьменнік, педагог, філосаф, багаслоў і прапаведнік, імя якога ў ХVІ стагоддзі было шырока вядомае ў Англіі, Нямеччыне, Італіі ды іншых краінах Заходняй Эўропы. С.Будны быў надзвычай адукаваным чалавекам. Апрача роднай беларускай мовы ён выдатна валодаў класічнай лацінай, старажытнагабрайскай, а таксама грэцкай, стараславянскай, польскай ды іншымі мовамі, што дазваляла яму паглыбляць свае веды ў антычных культурах, аналізаваць дасягненні Сярэднявечча, без цяжкасцяў знаёміцца з творамі Эразма Ратэрдамскага, Марціна Лютэра, Жана Кальвіна і іншых заходнеэўрапейскіх філосафаў і пісьменнікаў.

Назавіце пяць прадстаўнікоў рэфармацыйнага руху ў Беларусі. -- А.Волан, С.Будны, М.Радзівіл Чорны,

Назавіце пяць прадстаўнікоў гуманістычнага руху эпохі Адраджэнне ў Беларусі.-- Ф. Скарына, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Леў Сапега..

Адраджэнне ў Беларусі.-- Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі мела свае спецыфічныя рысы. Агульнае эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і хіанаванне феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкіх форм культуры і пераход ад сярэдневяковай культуры да культуры новага часу. І хаця ідэі Адраджэння праніклі ў літаратуру, мастацтва, філасофскую і грамадска-палітычную думку, на Беларусі развіццё рэнесансавай культуры засталося незавершанйм, не да канца аддзе-леным ад рэлігійнай ідэалогіі.


Дата добавления: 2015-10-28; просмотров: 115 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Выдзяліце асноўныя адрозненні паміж Радай , Сеймам, Павятовым сеймікам.| ПРИГОРОДНЫЕ МАРШРУТЫ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)