Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Мастацкі свет Алеся Разанава. Пошук паэта новых жанравых форм.

Читайте также:
  1. I. Семья Ульяновых в Симбирске (1869 – 1887 гг.).
  2. III. Результати пошуку рішення
  3. Аннотированный список НОВЫХ КНИГ
  4. Аннотированный список новых книг для детского чтения
  5. В которой повествуется, как маньские войска были разгромлены в шестой раз, как сгорели воины ратановых лат, и как Мын Хо попал в плен в седьмой раз
  6. В ПОИСКАХ НОВЫХ ПУТЕЙ 2 страница
  7. В ПОИСКАХ НОВЫХ ПУТЕЙ 3 страница

Імя Алеся Разанава ў бел.літ.ужо даўно стала сімвалам творчага пошуку, эксперыментатарства. І сваю славу наватара паэт падмацоўвае кожнай новай кнігай. Уведзеныя ім новыя паэтычныя формы, такія, як квантэма, версэт, пункцір, вершаказ, не толькі зрабілі нашу паэзію больш разнастайнай, але і паўплывалі на характар яе далейшага развіцця. Разанаў выяўляецца не толькі ў аднаўленні літ.ф., у першую чаргу што звязана з пошукам новай змястоўнасці, стварэннем новай паэтычнай канцэпцыі свету і чалавека.

Пісаць вершы пачаў надзвычай рана і ўжо з 6класа друкаваўся ў газеце і часопісе “Бярозка”. Ранняму развіццю талента спрыяла добрая атмасфера ў сям’і, бо бацька паэта таксама пісаў вершы. У старэйшых класах паэт наведваў пасяджэнні літаратараў, трапіў на семінар маладых літаратараў у Каралішчавічы.

У 1970 выйшла першая кніга Разанава “Адраджэнне”. Негледзячы на тое, што ў зборнік не ўвайшлі некаторыя ўжо вядомыя па-ранейшых публікацыях вершы, а астатнія былі бязлітасна адрэдагаваны, кніга атрымала шырокі грамадзянскі рэзананс, выклікаўшы шматлікія водгукі крытыкаў, якія адзначалі змястоўную глыбіню паэзіі і майстэрскае валоданне вершаванай тэхнікай. Вось, што напісаў пра рытміка-інтанацыйную адметнасць вершаў “Адраджэння” І.Ралько: “Нават самыя класічныя памеры (ямб, харэй) падпарадкоўваюцца ў паэта стыхіі акцэнтнага верша. Імклівы, напружана-драматычны рытм набывае індывідуальную адметнасць дзякуючы частаму вынясенню ў пачатак радка слоў, на якія падае найбольшая сэнсавая нагрузка не толькі ў асобным рытмарадзе, але і ўсім вершы. Сіла націску ў гэтых словах намнога вышэй, чым у суседніх, а калі не вышэй, то сэнсавая значнасць іх, як правіла, падкрэсліваецца рытмічнай паўзай. Цікава, што і ў пачатак радка выносяцца пераважна дзеясловы. Пры тым вельмі часта гэтыя дзеясловы выступаюць у якасці лексічнай або сентаксічнай анафары”.

Першая кніга абазначыла і мастацкія прыярытэты паэта:

Я маю права

Ўсе закрэсліць

І потым

Нанава пачаць

Хоць тыя 25 вершаў, што склалі “Адраджэнне”, былі вельмі сугучны рамантычнаму светаадчуванню тагачаснага маладога пакалення, творчасць Разанава ўражвала сваей памкненасцю і дзерзкасцю, той апантанасцю, з якой паэт услаўляў подзвіг, рух:

Калі ўсе згублены ключы,

Калі-ні шанца,

Анічога,

Усе ж ідзі,

Любі,

Крычы

І пасягай на перамогу.

У 1974 выходзіць кніга “Назаўжды”, куды ўвайшлі вершы, пункціры і паэма з аднайменнай назвай. Вершы зборніка ў многім нагадвалі творы першай кнігі сваей рамантычнасцю, апантанасцю дзеяннем і гераічнымі постацямі. “Паўстань, распніся, уваскрэсні і немагчымае зрабі” -гэтым радком можна акрэсліць пафас кнігі. Але кніга вылучалася больш трагічным поглядам на рэчаіснасць. Драматычнае адчуванне мясцовага, роднага выявілася ў вершы “Радзіма...”:

Радзіма, да цябе з мальбой

І нараканнем

Не скрануся.

Я ў весялосці не з табой,

З табой у роздуме і ў скрусе.

Ты не ўмяшчаешся ў куток,

Дзе трызніць Буг, дзе Белавежа...

Твае не вызначыць мне межы

І не намацаць твой выток.

У свет балючы дабяла,

У снежны свет, мае усходы

Ідуць:там ты...там ты была!..

Ты ўся наводдалі заўседы.

Скандэнсаванасць паэтычнай думкі, схільнасць да асацыятыўнага пісьма і філасофская змястоўнасць верша – гэта рысы разанаўскай паэзіі - асабліва ярка выяўляюцца ў пункцірах – невялікіх (3-7 радкоў) паэтычных мініяцюрах, у аснову якіх звычайна кладзецца толькі адна думка, назіранне, вобраз. Лагічна большасць з іх пабудавана на парадоксе:

Не вернецца воін,

Вандроўнік не вернецца,

Вернецца сейбіт...

Заўседы

Вяртаецца сейбіт.

Наступную кнігу “Каардынаты быцця”(1976) крытыкі не вельмі прыхільна сустрэлі, пабачыўшы ў ей вірус заходняга мадэрнізму. У ей паэт звяртаецца да новай рэальнасці, да метарэальнасці:

Запісаныя на вадзе,

На воблаках спадарожных,

На вольным дыме, на кветках,

Гайдаюцца і жывуць

Нашы метапытанні

І нашы метаадказы,

Абняўшыя, быццам дужкі,

Сабою ўсю рэчаіснасць,

Якая заўседы з намі,

Што азначае – аднойчы...

“Паэма святла”

Шукальнікам новых абсягаў прысвечана разанаўская “Паэма калодзежа”, дзе паэт звяртаецца да старажытнага міфа пра Ікара і Дзядала. Аднак паэт значна адыходзіць ад зместу антычнага твора – тое, што адбываецца з яго Ікарам, не выпадковасць і не вынік юначай легкадумнасці. На вачах разгубленага бацькі Ікар узнімаецца ў неба, якое сімвалізуе для яго волю, незалежнасць духу. Зварот да міфа становіцца для паэта сродкам адлюстравання думак сучасніка, якія, як разанаўскі Ікар, фармулюе свае крэта так: “Я не ўмею па абавязку жыць і паміраць, адзіны абавязак мой – па праўдзе...”. У паэме герой бачыць дзівосны сон – быццам ен хоча ляцець, а неба няма, есць толькі каменная зямля, у якую ен павінен падняцца. Прадлему вырашае Дзядал, які дае Ікару рыдлеўку:

Бяры, капай...

І я зямлю капаю

Усе глыбей, усе больш неспатольна

І сам знікаю ў глыбіні зямной...

А зверху б’ецца цяжкі крок Дзядала,

Навошта ты мінуў крынічны пласт?!

Калодзеж мае быць куды плытчэйшы...

А мне здавалася: я пушчаны ляцець...

Затое ўжо цяпер не абуджуся

І гэты сон не дамся абарваць:

Зямля – уменню, неба – над зямлею...

Даруй, Дзядал, я долі не змяню –

Занадта доўга жыў я нерухома,

Занадта палка марыў ні аб чым,

Каб зараз на сярэдзіне ўтрымацца...

Паэма калодзежа ” дае ўзор гарманічнага спалучэння філасофскага і сацыяльна-публіцыстычнага накірунку ў паэзіі.

Разанаўская “ Паэма вяхі”, прысвечаная Максіму Багдановічу, - роздум над з’явай красы, якая выяўляецца паэтам як спажытак для душы. Паэма складаецца з 5 верлібраў, 3 з якіх уяўляюць сабой размову аўтара з Багдановічам, перад тым як яго не стала, 2 – расказваюць пра пакуты народа, які пайшоў шукаць лепшай долі і страціў Радзіму.У творы мы сустракаем не проста два асобныя сюжэты - у ім існуюць дзве формы часу: час гістарычны, калі памірае ад хваробы Багдановіч, і час міфалагічны, калі памірае Музыка, каб спыніць народ, што пакінуў Радзіму ў пошуках шчасця. Гэтыя дзве смерці раскрываюць вышэйшае наканаванне паэта – вяртаць людзям гістарычную памяць:

Цяжар твой з табой, і твая магіла пасярэдзіне свету –

Каб бачылі, як вяртацца,

Каб ведалі, як заблудзіліся...

У “ Паэме вяхі ” ўзнаўляюцца многія багдановічаўскія вобразы, але ў аснову пакладзены вобразы з “Апокрыфа” – жыта і васілька, народа і Музыкі.

Шлях кнігі “Шлях – 360” (1991) быў няпросты да чытача. Для яе выхаду спатрэбіліся дазволы, агульная рэдакцыя Караткевіча, прадмова Панчанкі, пасляслоўе Бечыка. Выхад гэтай кнігі стаў падзеяй не толькі для літ.жыцця, але і для грамадскага – вельмі ўжо адметнай, наватарскай была кніга, якая давала найбольш поўныя ўяўленні пра філасофскія пошукі Разанава. Кожны з 9 раздзелаў кнігі складаецца з паэмы, 2 верўаш і 2 квантэм-абсалютна новага паэтычнага жанру, дзе час і прастора кандэнсуюцца да апорных слоў-вобразаў. Квантэмы Разанава – гэта спроба выявіць, наколькі лаканічнай можа быць форма, застаючыся пры гэтым змястоўнай. Але не толькі наватарства ў галіне формы прывабіла чытачоў, але і інтэлектуалізм кнігі. Па сутнасці, упершыню айчыннай паэзіі было дазволена вырашаць пытанні, якія раней знаходзіліся цалкам у кампэтэнцыі філасофіі. У кнізе Разанаў імкнецца стварыць свет ва ўсей яго паўнаце, агарнуўшы 360 градусаў чалавечага існавання.

Кнігу адкрывае “Першая паэма шляху”, героем якой з’яўляецца чалавек, які спазнае сябе, самавызначаецца:

Пытаўся голас: хто ты?

Я адказаў і сам сабе пачуў –

Да слыху дакранулася маўленне, -

Што ведаў і не ведаў: гэта я...

Так, гэта я...

А болей немагчыма

Сказаць, што-небудзь, я заўжды маўчаў

І голасу свайго не чуў ніколі.

Так, гэта я...

А хто я – не магу

Цяпер сказаць, сказаў бы – памылюся...

Так адчувае сябе разанаўскі герой на пачатку шляху. Гэта метафарычнае самавызначэнне адлюстроўвае аўтарскі досвед, на які аказалі ўплыў розныя ўсходнія філасофскія сістэмы. У кожнага з герояў разанаўскіх паэм свой шлях, свае прадвызначэнне. Лёс Карпяча з “Паэмы рэха” – гэта яго горб. “Не цябе заўважалі – твой горб, не табой пагарджалі – горбам, а цябе шкадавалі: няшчасны лёс, а ён жа яшчэ малое. І стаўся лесам тваім горб, і лес твой з ім стаўся...”.

Кніга “Шлях-360” павярнула нацыянальнае пісьменства да свабоднага верша, надала легітымнасць паэтычным эксперыментам з формай і зместам.

У 1988 Разанаў выдае кнігу версэтаў “ Вастрые стралы”, у якую ўвайшлі таксама паэтычныя мініяцюры – пункціры і квантэмы. Словам “версэт” Разанаў адзначыў паэтычныя расповеды, блізкія па свайму зместу да прытчаў, з якімі іх яднае ўвага да архітыповых з’яў жыцця і пэўная адсутнасць развітога сюжэтнага руху. Версэты ў большасці выпадкаў заканчваюцца сказам-вынікам, які, аднак, цяжка назваць падагульнячым. Ен хутчэй арыенцір далейшых разваг:

Мы жывем у свеце, дзе вечар змяняецца раніцай, вясна-

Восенню, жыцце смерцю,

Дзе час рухаецца ў адзін бок,

Дзе адзіная адвечна ўстойлівая апора – гэта страчванне яе:

Вырай.

Кніга “Вастрые стралы” прадставіла не толькі новы паэтычны жанр, але і новы погляд на рэчаіснасць. Паэт не адшуквае больш каардынат быцця, а абжывае іх. Аднак гэта не прызямліла творчасць Разанава, а як і раней яго паэзія застаецца спробай усведамлення іррацыянальнага. Прысуджана прэмія імя Янкі Купалы. Дальш намечаныя тэмы развіваліся ў кнізе “ У горадзе валадарыць Рагвалод” (1992). У яе ўвайшлі пункціры і вершаказы – казанні аб жыцці рэчаў. Разанаў робіць спробу выявіць радавод сучаснага слова:

Рускі гость вядзе з сабой Ost і, калі прыводзіць, кажа, што ен тут не госць, а гаспадар.

Украінскі гість апавядае прыгоды-гісторыі – то па-блазенску дасціпныя, то па-магістарску грунтоўныя.

Нямецкі Gast кіруецца напрасткі – праз гаць і пагост.

Польскі gosc востры, але калі ен, запрошаны за стол, есць і п’е – ен ягамосць.

Беларускі госць ідзе дарогай – гасцінцам і нясе з сабой падарунак – гасцінец.

У 1998 выходзіць зборнік “ Рэчаіснасць”, куды ўвайшлі версэты, вершаказы, пункціры і 2 паэмы – “Усяслаў Чарадзей” і “ Гліна ”. Кніга адлюстроўвала праблемы няпэўнасці, хісткасці ўласнага становішча, страту духоўнага апірышча, размытасць сацыяльных арыенціраў у часы пераменаў. У кнізе паэт застаецца верным свайму аптымізму, яшчэ раз нагадваючы, што шляхі выратавання ляжаць не на паверхні, а ў глыбіні чалавечай душы.

Сення гэтае імя сімвалізуе мастацкі прарыў. Апантанасць ідэяй паэтычнага рэфарматарства, здольнасць выводзіць літаратуру з плоскасці быту ў вертыкалі небыцця.

 

 


Дата добавления: 2015-10-28; просмотров: 3796 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Маркелов Альберт Валентинович| ОБУВЬ, ОДЕЖДА И МЕЧ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)